Паўсямеснае распаўсюджванне цэркваў з арыентацыяй на Суботу [122]



старонка1/10
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.86 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   10


Хрысціянскія цэрквы Бога

[122]

Паўсямеснае распаўсюджванне цэркваў з арыентацыяй на Суботу [122]


(Выданне 2.0 19950624-19981130)

Дадзеная шырокааб’ёмная праца прадстаўляе сабою апісанне Цэркваў, пачынаючы з першага стагоддзя, якія ўзнікалі на тэрыторыі Сярэдняга Усходу, Еўропы і ўсёй Азіі і ў сваёй дзейнасці неадступна следавалі запавету Суботы. Сачыненне ахоплівае прыкладна двухтысячагадовы прамежак часу і з’яўляецца, паміма ўжо сказанага, яшчэ і адлюстраваннем тых гістарычных перыядаў, у рамках якіх названыя Цэрквы зведалі станаўленне і ўздым, цярпелі жорсткае праследаванне, падвяргаліся вынішчэнню з боку сістэмы богаслужэння Уваскрэшання.



Christian Churches of God
P.O. Box 369, WODEN ACT 2606, AUSTRALIA


E-mail: secretary@ccg.org

(Copyright © 1999 Wade Cox)
Гэтая работа можа быць размножана і распаўсюджана пры ўмове, што яна капіруецца поўнасцю, без змен або вычоркванняў. Неабходна ўключыць назву работы і адрас выдаўца, а таксама звесткі наконт аўтарскіх правоў. Плату за распаўсюджанне копіі ад атрымальніка інкасаваць нельга. У крытычных артыкулах і аглядах можна ўстаўляць кароткія вытрымкі. Гэта не лічыцца парушэннем аўтарскіх правоў.
Дадзенай работай можна карыстацца са старонкі World Wide Web:
http://www.logon.org



Паўсямеснае распаўсюджванне цэркваў з арыентацыяй на Суботу [122]
Фон (кантэкст)


Паглыбляючыся ў працэсы гісторыі цэркваў, якія стагоддзямі бераглі святасць Субоце, мы можам зрабіць некаторыя доказныя вывады ў адносінах да гэтых цэркваў і асвятліць сістэму прытрымлівання звычаяў, якая сведчыць аб тым, што біблейская мадэль, уведзеная Хрыстом, ніколі не пераставала функцыяніраваць. Існуе мноства пераканаўчых прыкладаў адносна паслядоўнасці гісторыі цэркваў ад ранняга хрысціянства да Сярэдневякоўя, а таксама на працягу сярэдневяковага гістарычнага перыяда. Такі падыход да гісторыі цэркваў назіраецца і ў працэсе даследвання Рэфармацыі, і праз яе. Цэрквы, што прытрымліваюцца Суботы і якія імянуюцца таксама пры дапамозе тэрміна sabbatati, у розныя гістарычныя эпохі існавалі ў межах найбольшай часткі Планеты. Даныя цэрквы яшчэ са сваіх першапачаткаў поўнасцю трымалі Свяшчэнныя Дні.
Пачытанне звычаяў Суботы было шырока распаўсюджана, і, думаецца, іменна пагэтаму заслужыла апазіцыйных адносін з боку Рыма. Як засведчана ў папірусах Аксірхінчасавых (Oxyrhynchus Papyrus), (200–250 пасля Хрыста), Субота была захавана таксама ў Егіпце:
“Калі мы не зробім Суботу сапраўднай Суботай (гр. – несубатызіруем Суботу), не ўбачым мы Айца” (The Oxyrhynchus Papyri, Pt. 1, p. 3, Logion 2, verso 4–11, London: Offices of the Egyptian Exploration Fund, 1898).
Арыген (Origen) таксама меў радасць ад усведамлення сваёй святасці Субоце.
Пасля свята вечнай ахвяры (распяцця на крыжы) устаноўлена другое свята – Субота, і кожнаму праведнаму сярод святых прыстойна і карысна трымаць такое свята Суботы. Пагэтаму людзі Божыя маюць таксама субатызм, г. зн. правяць Суботу (Евр. 4:9). (Homily on Numbers 23, para. 4, in Migne, Patrologia Graeca, Vol. 12, cols. 749, 750).
У Канстытуцыі Святых Апосталаў (Ante-Nicene Fathers, Vol. 7, p. 413, 3-е стагоддзе) таксама паведамляецца:
“Вы павінны трымаць Суботу на Яго аснове, гэдак, як Ён перапыніў Сваё тварэнне, не спыняючы правідэнцыю: гэта спакой для роздуму аб пытаннях Закона, і зусім не час для бяздзеяння рук”.
Арыгінальная пазіцыя царквы – прытрымліванне Суботы – распаўсюдзілася на Захад: на Еўропу, і ад Палестыны на Усход – на Індыю (Mingana, Early Spread of Christianity, Vol. 10, p. 460), і далей на Кітай. У 220 годзе пасля Хрыста пачытанне Суботы выклікала дыскусію сярод буддыстаў. Згодна даследванню Лойда (Lloyd) (The Creed of Half Japan, p. 23) паўночнаіндыйская дынастыя Кушанаў (Kushan) у Вейсаліі (Vaisalia) сазвала сход свяшчэннікаў-буддыстаў, каб унесці аднолькавасць сярод буддыйскіх манахаў у адносінах штонядзельнага трымання Суботы, паколькі на некаторых з іх Пісанне Старога Запавета аказала такое ўражанне, што яны пачалі пачытаць Суботу.
У Еўропе субататы таксама не выглядзелі як немнагалікая сіла. Суботы трымалася царква, створаная ў Мілане.
У асноўным гэта была практыка Усходніх цэркваў; такая ж, як і для некаторых Заходніх цэркваў… Таму што Міланская царква (царква Мілана), здаецца, трымалася Суботы з вялікім пачытаннем… Зусім не так, як Усходнія цэрквы і некаторыя другія, якія ў адносінах прытрыманасці гэтага дня схіляліся да іудайсму (іудаізму); яны, у сваю чаргу, у дзень Суботы збіраліся разам, каб пакланяцца Іісусу Хрысту – Госпаду Суботы (Dr. Peter Heylyn, History of the Sabbath, London, 1636, Part 2, para. 5, pp. 73–74; арыгінальны правапіс захаваны).
Пры панаванні готаў і пад уплывам Рыма цэрквы Захаду неапраўдана пагардліва ставіліся ў адносінах да Суботы, хаця самі готы нават не былі католікамі, а толькі субардынацыяністамі або арыянамі. Сідоній (Sidonius) сказаў пад уплывам Тэадарыха (Theodoriс) (454–526 гады):
“Гэта факт, што ў былыя часы Усход меў звычку трымаць Суботу, таксама як Дзень Госпада, і праводзіць у гэтыя дні свяшчэнныя сходы; але людзі Захаду, зусім наадварот, занятыя сваімі спрэчкамі па пытаннях Дня Госпада, святкаванню Суботы не прыдавалі ўвагі” (Apollinaris Sidonii Epistolae, lib. 1,2; Migne, 57).
Заходнія готы, якія перасяліліся ў паўднёвую Галію і Іспанію, былі адапцыяністамі і яшчэ называліся банасіянамі, спасылаючыся на Баносія з Сарды (Bonosus of Sardica), які вучыў, што Іосіф і Марыя мелі дзяцей. Ён быў параўнаны з Марцэлінам (Marcellus) і Фоціем (Photius), тым самым падцвярджаючы ўзаемнае падабенства іх поглядаў у адносінах Суботы і Закона.
Тое, што Марсель быў кіруючым цэнтрам для заходніх прэдэсцыянаў (месаліянаў), здаецца, падцвярджае факт, што ўласцівыя ім погляды мелі распаўсюджанне і ў 529 годзе ў Аронце (Orange) і, нарэшце, (магчыма, беспадстаўна) былі асуджаны як пелагіянства (ERE, Sects, Vol. XI, p. 319).
Зыходзячы з аналізу 26-га канона Эльвірскага (Elvira) сабора (305 пасля Хрыста), можна зрабіць вывад, што Суботу трымалі іспанскія цэрквы. Рым, у сваю чаргу, прыняў за правіла пасціцца іменна ў той жа час, г. зн. у час Суботы, каб такім чынам перашкаджаць пачытанню Суботы. Папа Сільвестр (Sylvester) (314–335) быў першым, хто аддаў загад пасціцца ў гэтыя дні. Папа Інакенцій (Innocent) (402–417) узнёс гэты загад да ўзроўню абавязковага закона для тых цэркваў, якія былі яму падпарадкаваны.
Інакенцій прадвызначыў па Суботах ці ў час Саббата паслядоўна правіць пост (Peter Heylyn, History of the Sabbath, Part 2, Ch. 2, London, 1636, p. 44).
26-ы канон Эльвірскага сабора абазначыў:
“Пасціцца кожную Суботу: пастанаўляецца для таго, каб памылковыя погляды з дапамогаю паста былі б выпраўлены на працягу кожнай Суботы”.
Горад паўночнаўсходняй Іспаніі Сабадзел (Sabadell), што недалёка ад Барселоны, атрымаў сваю назву ад тэрміна “сабататы” ці “вальдэнсы” (або “валенсы”). Гістарычнасць слова і антычнасць тэрмінаў “сабататы” і “інсабаты” змякчалі ўплыў тых акалічнасцей, якія былі накіраваны супраць Вальдо (Waldo) і выявіліся ў Валенсіі (Vallenses). Аднак распаўсюджанне гэтай сітуацыі хутчэй усяго сведчыла аб тым, што пры дапамозе даных акалічнасцей, як мы гэта яшчэ ўбачым, ён быў вернуты і ад іх атрымаў сваё імя.
Цэрквы Персіі, якія трымалі Суботу, сорак гадоў (315–275) былі пад праследаваннем Шапура ІІ (Shapyr II), асабліва за тое, што трымалі Суботу.
“Яны пагардліва ставіліся да Бога Сонца. А хіба не свяшчэнны заснавальнік нашай боскай веры Зораастр (Zoroaster) яшчэ тысячу гадоў таму назад не ўнядрыў Нядзелю, каб пачытаць Сонца, і для таго яшчэ, каб выцесніць Суботу Старога Запавета? Яшчэ да гэтага часу гэтыя хрысціяне правяць богаслужэнне па Суботах* (O Leary, The Syriac Church and Fathers, pp. 83–84, перацытавана ад Truth Triumphant, p. 170).
Гэтае ганенне знайшло атабражэнне і на Захадзе, а іменна ў дакументах Лаадыкейскага Сабора. Хефелэ (Hefele) адзначае:
“16 канон – евангелле сумесна з другімі Пісаннямі неабходна чытаць па Суботах” (таксама 9 і 51 каноны; Bacchiocchi, fn. 15, p. 217).
“29 канон – хрысціяне не павінны іудаізіраваць Суботні адпачынак, гэты дзень яны павінны праводзіць, ушаноўваючы дзень адпачынку Госпада, па магчымасці як сапраўдныя хрысціяне. А калі хто-нібудзь усё ж іудаізіруецца, то няхай будзе яму анафема Хрыста” (Mansi, II, pp. 569–570, глядзі таксама Hefele, Councils, Vol. 2, b. 6).
Гісторык Сакрат (Socrates the Historian) калісьці сказаў:
“Нягледзячы на тое, што амаль усе цэрквы ва ўсім свеце ў час Суботы штонядзельна святкуюць святыя таінствы (католікі прымаюць іх у якасці еўхарыстыі або так называемай трапезы Госпада ці як прычашчэнне), Александрыйскія і Рымлянскія хрысціяне на аснове розных старых традыцый адказваюцца рабіць гэта” (Socrates, Ecclesiastical History, Bk. 5, Ch. 22, p. 289).
Хрысціянства трымала Суботу таксама на працягу пятага стагоддзя (Lyman Coleman, Ancient Christianity Exemplified, Ch. 26, Sec. 2, p. 527).
Упаўне верагодным выступае той факт, што ў час Іераніма (Jerome) (420) богабаязныя хрысціяне па Нядзелях займаліся паўсядзённай працай (Dr. White, bishop of Ely, Treatise of the Sabbath Day, p. 219).
Епіскап горада Гіппона Аўгусцін (Augustine of Hippo), богабаязны ўшанавацель Нядзелі, сведчыў пра тое, што Суботы прытрымлівалася найбольшая частка хрысціянскага міру (Nicene and Post-Nicene Fathers (NPNF), First Series, Vol. 1, pp. 353–354) і з жалем успрымаў той факт, што ў Афрыцы нават у прэдзелах двух бліжэйшых суседніх цэркваў адна трымала Суботу сёмага дня, а другая ў той жа самы час пасцілася (Peter Heylyn, op. cit., p. 416).
Пэўны час цэрквы паслядоўна трымалі Суботу.
Старажытныя хрысціяне былі вельмі старанныя ў адносінах пачытання Суботы ці Сёмага дня… Зусім ясна, што ўсе арыенталістычныя цэрквы і найбольшая частка свету трымалі Суботу ў якасці свята… Афанасій (Athanasius), расказваючы пра гэта, таксама адзначае, што па Суботах яны праводзяць рэлігійныя сходы не таму, што быццам бы знаходзяцца пад уплывам іудаізма, а іменна ў мэтах пакланення Іісусу, Госпаду Суботы; тое ж самае падцвярджае і Эпіфаній (Epiphanius) (Antiquities of the Christian Church, Vol. II, Bk. xx, Ch. 3, Sec. 1, 66, 1137, 1136).
У другой палове чацвертага стагоддзя Мусей (Museus), епіскап Абісінскай царквы, якая таксама трымала Суботу, наведваў Кітай. Амвросій (Ambrose) з Мілана канстатаваў, што Мусей аб’ехаў амаль усю зямлю Серы (Seres) (Кітай) (Ambrose, De Moribus, Brachman-orium Opera Omnia, 1132, выяўлена ў Мігне, Patriologia Latina, Vol. 17, pp. 1131–1132). Мінгана (Mingana) лічыць, што ў 370 годзе Мусей з Абісініі аб’ехаў Аравію, Персію, Індыю і Кітай (гл. таксама fn. 27 to Truth Triumphant, p. 308).
Царкоўныя Суботы былі ўведзены ў Персіі, а таксама ў басейне Тыгра – Еўфрата. Яны трымалі Суботу і плацілі дзесяціны для сваіх цэркваў (Realencyclopaeie fur Protestantishe und Kirche, art. Nestorianer, глядзі таксама Yule, The Book of Ser Marco Polo, Vol. 2, p. 409). Святы Фама Хрысціян (St. Thomas Christians) з Індыі ніколі не меў сувязяў з Рымам.
Іменна прывержанцы Суботы, а таксама сілы, якія разрушалі агульнасць з Рымам пасля Халкідонскага сабора (г. зн. абессіняне, якабіяне (jacobites), мараніты (maronites), і армяне, курды) падтрымлівалі законы ежы і не прызналі таксама споведзь і чысцілішча (Schaff-Herzog, The New Encyclopaedia of Religious Knowledge, art. Nestorians and Nestorianer).
У 781 годзе ў знакамітым Кітайскім Мануменце на мармуры быў нанесены заклік апавядаць аб развіцці хрысціянства на тэрыторыі Кітая гэтай эпохі. Запіс, які змяшчае 763 словы, быў раскопаны ў 1625 годзе недалёка ад горада Чаньань (Changan). Зараз ён знаходзіцца ў Гаю Пласціначак Надпісаў у Чаньане. У фрагменце пласціначкі паведамляецца:
“На сёмы дзень пасля ачышчэння нашых сэрцаў мы прыносім ахвяры і атрымліваем вызваленне ад нашых грахоў. Даная рэлігія, настолькі дасканалая і цудоўная, цяжкаватая ў словах, аднак яна са сваімі выдатнейшымі прадпісаннямі асвятляе цемру” (V. I. Abbe Hue, Christianity in China, Vol. 1, Ch. 2, pp. 48–49).
Якабіяне ў якасці трымацеляў Суботы былі зафіксаваны ў 1625 годзе таксама ў Індыі (Pilgrimmes, Pt. 2, p. 1269).
Прывержанцам Суботы засталася Абісінская царква. Пагэтаму Эфіопскія іезуіты зрабілі спробы схіліць яе да прыняцця Рымскага каталіцызма. Абісінскія легаты з Лісабонскага двара забаранілі ім трыманне Суботы, накшталт іудзеям, што лепш за ўсё быць паслушнымі Хрысту і Апосталам (Geddes, Church History of Ethiopia, pp. 87–88). У 1604 годзе іезуіты аказалі ўплыў на караля Зедэнгхела (Zadenghel), каб ён садзейнічаў падпарадкаванню царквы пад панаванне папы, і пры дапамозе суровага пакарання забараніў пакланенне Суботам (Geddes, ibid., p. 311, а таксама Gibbons, Decline and Fall of the Roman Empire, Ch. 47).

  1   2   3   4   5   6   7   8   9   10


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка