Патагенныя анаэробы Агульная характарыстыка



старонка1/4
Дата канвертавання15.05.2016
Памер450.48 Kb.
  1   2   3   4


Патагенныя анаэробы

Агульная характарыстыка. Патагенныя анаэробы адносяцца да сям’і Bacillaceae роду Clostridium, які зараз налічвае 61 від, 12 з якіх патагенныя. Яны выклікаюць інфекцыйныя захворванні, таксікозы, дысбактэрыёзы. Асобныя кластрыдыі выклікаюць некалькі назаформ, іншыя хваробы выклікаюцца некалькімі ўзбуджальнікамі.

Кластрыдыі, у тым ліку і патагенныя, натуральныя абітальнікі глебы і вадаёмаў і здольны існаваць як сапрафіты. Асобныя віды пастаянна прысутнічаюць у страўнікава-кішэчным тракце, не выклікаючы захворванняў.

Грамстаноўчыя , буйныя , поліморфныя, рухомыя (перытрыхі) палачкі, якія ўтвараюць споры.

Культывуюцца на асяроддзях з дабаўленнем бялковага гідралізату, мышцаў, пячонкі, цукру ў анаэробных умовах (асяроддзі Кітта-Тароцці, глюкоза-крывяным агары, булёне Хоцінгера, агары Цэйслера і інш.).

Не валодаюць каталазнай актыўнасцю, сінтэзуюць высокаактыўныя таксіны з гемалітычнымі, некратычнымі, нейратаксічнымі, лятальнымі кампанентамі, а таксама сінтэзуюць ферменты з патагенным дзеяннем (гіялуранідаза, калагеназа).

Біяхімічныя ўласцівасці вызначаюць па зброджванню монацукраў, шмататамных спіртоў, ступені расшчаплення бялкоў.

Па біяхімічных уласцівасцях кластрыдыі падзяляюць на тры групы:


  • з высокімі цукралітычнымі ўласцівасцямі;

  • з высокай пратэалітычнай здольнасцю;

  • з памяркоўнымі цукралітычнымі і пратэалітычнымі ўласцівасцямі.

Захворванні, якія выклікаюцца кластрыдыямі, называюць кластрыдыёзамі: эмфізематозны карбункул, слупняк, батулізм, злаякасны ацёк, брадзот авечак, энтэратаксемія буйной рагатай жывёлы, энтэратаксемія сабак.


Узбуджальнікі злаякаснага ацёку

Злаякасны ацёк (газавая інфекцыя, раневы газавы ацёк, газавая гангрэна) – вострая некантагіёзная раневая інфекцыя, якая выклікаецца групай патагенных кластрыдый у выніку раненняў ці траўмаў.

Захворванне характэрызуецца хутка распаўсюджвальным балючым ацёкам мягкіх тканак, іх разбурэннем, утварэннем у тканках газу і інтаксікацыяй арганізму. Сустракаецца захворванне спарадычна паўсюдна, развіваецца пасля глыбокіх пранікальных раненняў. Паражаюцца жывёлы і чалавек. У буйной рагатай жывёлы злаякасны ацёк магчымы пасля цяжкіх ацёлаў, звязаных з пашкоджаннем радавых шляхоў, а таксама пасля абортаў. Сустракаецца злаякасны ацёк сычуга ягнят, галавы ў бараноў.

Класіфікацыя ўзбуджальніка:

Сям’я: Bacillaceae

Род: Clostridium

Віды:


  • С.perfringens (60…80%)

  • C.novyi (20…30%)

  • C.septicum (10…20%)

  • C.histolyticum (10...20%)

  • C.sporogenes (самі захворванне не выклікаюць)

  • C.sordellii (самі захворванне не выклікаюць)

Успрыімлівыя жывёлы: жывёлы і чалавек, БРЖ, коні, авечкі, свінні, лабараторныя жывёлы.

Патагенез і фактары вірулентнасці. У патагенезе газавай інфекцыі адрозніваюць дзве фазы:

  • інфекцыйная, якая характарызуецца ўзмоцненым размнажэннем мікраарганізмаў у ачагу пашкоджання і хуткім распаўсюджаннем па ўсіх тканках і органах;

  • таксічная, якая ўзнікае ў выніку дзеяння таксінаў у тканках і з’яўленнем у іх адпаведных змяненняў;

  • выхад плазмы і форменных элементаў крыві з сасудаў у навакольныя тканкі вядзе да развіццяя ацёку;

  • таксінамі разбураюцца злучальная і мышцавая тканкі, а ў выніку ферментатыўнай дзейнасці кластрыдый адбываецца газаўтварэнне;

  • пратэоліз і некроз ствараюць спрыяльныя ўмовы для размнажэння кластрыдый і накаплення таксінаў;

  • прыгнечваецца фагацытарная функцыя лейкацытаў і макрафагаў;

  • у выніку інтаксікацыі пашкоджваюцца цэнтральная нервовая сістэма, дыхальны цэнтр, парушаецца сардэчная дзейнасць і наступае смерць.

У БРЖ пры пасляродавым ацёку асноўная роля ў этыялогіі належыць C.septicum, злаякасны ацёк сычуга ягнят выклікаецца пераважна C.perfringens, а пры ацёчнай хваробе галавы ў бараноў выдзяляюць С.novyi (С.oedematiens).

Лабараторнае даследаванне на злаякасны ацёк уключае мікраскапію прэпаратаў з патматэрыялу (арыентыровачны метад), высеў на пажыўныя асяроддзі, зараджэнне лабараторных жывёл (біяпроба) і РН.

Матэрыял для даследавання: кавалкі пашкоджаных мышцаў, тканкавы экссудат і парэнхіматозныя органы, а ад авечак накіроўваюць таксама частку сычуга і кішэчніка з утрыманнем (для адначасовага даследавання на брадзот і энтэратаксемію).

Калі матэрыял нельга хутка даставіць у лабараторыю, яго кансервуюць у 30%-м водным растворы гліцэрыну.



Перад даследаваннем матэрыял расціраюць у ступцы з дабаўленнем фізраствору, а затым пастэраўскай піпеткай высяваюць у асяроддзе Кітта-Тароцці, Вільсана-Блэра. Калоніі, якія вырастаюць на цвёрдым асяроддзі, перасяваюць у малако, асяроддзі з вугляводамі. Культуры з асяроддзя Кітта-Тароцці перасяваюць на крывяны агар, з якога тыповыя калоніі зноў адсяваюць у вадкае пячонкавае асяроддзе.

Мікраскапія:

  • метады афарбоўкі: па Граму, Міхіну (ці Гімзу) прэпаратаў-мазкоў з даследуемага матэрыялу і калоній атрыманых культур;

  • відавую прыналежнасць выдзеленых мікробаў вызначаюць у адпаведнасці з характарыстыкамі кожнага з іх.

Сlostridium perfringens

Мікраскапія:

  • буйныя, поліморфныя, нерухомыя з закругленымі краямі палачкі 4...8 – 0,6...1,5 мкм;

  • у арганізме жывёл ( а таксама на асяроддзях, багатых натыўным бялком у першых генерацыях) утвараюць капсулы;

  • на шчалачных асяроддзях з дастаткам бялку і пры адсутнасці вугляводаў утвараюць споры, размешчаныя цэнтральна ці субтэрмінальна;

  • у маладых культурах грамстаноўчыя, у старых – грамадмоўныя;

Культываванне:

  • высеў на глюкоза-крывяны агар і асяроддзе Кітта-Тароцці;

Асаблівасці культывавання:

  • анаэробныя ўмовы (С.perfringens не строгі анаэроб);

  • аптымальная тэмпература 37оС;

  • аптымальная рН 7,6;

  • тэрмін культывавання 16...48 гадзін.

Культуральныя уласцівасці:

  • раўнамернае памутненне і газаўтварэнне на асяроддзі Кітта-Тароцці ўжо праз 2...3 гадзіны;

  • праз 3...5 дзён асяроддзе прасвятляецца і на дно выпадае густы белы асадак;

  • культура мае пах маслянай кіслаты;

  • можа расці на звычайным булёне з глюкозай;

  • на крывяным агары праз 12...18 гадзін утвараюцца дробныя (да 2...4 мм) круглыя, выпуклыя, сакавітыя, з роўнымі краямі калоніі, мутныя ці шэраватыя, акружаныя адной ці дзвюма зонамі гемоліза; пасля ўздзеяння кіслароду калоніі становяцца зеленаватымі;

  • на асяроддзі Вільсана-Блэра (і на мазгавым асяроддзі) утварае чорныя калоніі;

  • у малацэ рост С.perfringens суправаджаецца моцным газаўтварэннем і фарміраваннем губкаватага згустка казеіну;

Біяхімічныя ўласцівасці:

  • жэлаціну разрэджвае марудна;

  • ферментуе з утварэннем кіслаты і газу лактозу, цукрозу, мальтозу , галактозу, левулёзу і крухмал; не ферментуе маніт і дульцыт;

  • асобныя штамы раскладваюць гліцэрын і інулін;

  • зварочвае лакмусавае малако з утварэннем згустку рыжага колеру і поўным прасвятленнем сыроваткі;

  • утварае складаны экзатаксін, які мае 15 фактараў патагеннасці, сярод якіх:

  • альфа-таксін – фосфаліпаза (лецытыназа С) – адзін з галоўных, які валодае лятальным, некратычным, гемалітычным і цытапатагенным дзеяннем;

  • бэта-таксін – летальны некратычны фактар;

  • гама-таксін – летальны фактар, які не валодае гемалітычнай актыўнасцю;

  • дэльта-таксін – лятальная і гемалітычная труць;

  • эпсілан-таксін – лятальны некратычны пратаксін, які актывуецца трыпсінам;

  • тэта-таксін – мае выражаныя гемалітычныя, але слабыя лятальныя і некратычныя ўласцівасці;

  • ёта-таксін – лятальны, некратычны пратаксін, які актывуецца трыпсінам;

  • капа-таксін прадстаўлены калагеназай, якая дзейнічае на натыўны калаген;

  • лямбда-таксін – жэлаціназа, якая дзейнічае на дэнатурыраваны калаген і жэлаціну;

  • мі-таксін – гіялуранідаза;

  • ні-таксін – дэзаксірыбануклеаза і іншыя.

Антыгенная структура. На аснове антыгеннага складу таксічных фактараў адрозніваюць шэсць серавараў С.perfringens:

  • серавар А (С.welchii) выклікае газавую гангрэну (злаякасны ацёк) у чалавека і жывёл, харчовыя інфекціі ў людзей, з’яўляецца ўзбуджальнікам энтэратаксеміі цялят і свіней, некратычнага мастыту авечак, коз і БРЖ; выпрацоўвае альфа-, тэта- і капа-таксіны;

  • серавар В (Lamb dysentery bacillus) выклікае анаэробную дызентэрыю (некратычны энтэрыт) ягнят, казлят, цялят, парасят, жарабят і куранят; у ліку таксічных кампанентаў – альфа-, бэта-, эпсілан-таксіны, а таксама пратэіназа і гіялуранідаза;

  • серавар С (B.paludis) выклікае гемарагічную энтэратаксемію авечак, часам энтэратаксемію цялят, ягнят, парасят, козаў і вярблюдаў; сінтэзуе альфа- і бэта-таксіны;

  • серавар D (B.ovitoxicus) з’яўляецца ўзбуджальнікам энтэратаксеміі авечак (“мягкая нырка”), вылучаецца таксама пры энтэратаксеміі козаў, цялятаў і пры “травяной хваробе” у коней; валодае альфа- і эпсілан-таксінамі;

  • серавар Е (С.perfringens typ E) выдзяляецца пры энтэратаксеміі цялят і ягнят; мае альфа- і ёта-таксіны, а таксама калагеназу і пратэіназу;

  • серавар F (B.enterotoxicus) апісаны як узбуджальнік некратычнага энтэрыту людзей; вылучае альфа- і бэта-таксіны.

Біяпроба. Суспензіяй матэрыялу зараджаюць двух марскіх свінак вагою 350...400 у дозе 0,5-1 мл падскурна ў вобласці мышцаў чэрава. Пры наяўнасці ў матэрыяле ўзбуджальніка злаякаснага ацёку марскія свінкі гінуць праз 16...48 гадзін у залежнасці ад віду ўзбуджальніка. Пры ўскрыцці загінулых жывёл знаходзяць паталагічныя змяненні, характэрныя для таго ці іншага ўзбуджальніка.

Тэрмін даследавання 8 сутак.



Лабараторны дыягназ на злаякасны ацёк лічаць устаноўленым пры:

  • выдзяленні з зыходнага матэрыялу культуры з уласцівасцямі, характэрнымі для аднаго з узбуджальнікаў данага захворвання і гібелі хаця б адной з двух зараджаных выдзеленай культурай марскіх свінак з тыповай для данага захворвання паталагічнай карцінай і выдзялення з яе органаў культуры ўзбуджальніка;

  • гібелі хаця б адной з двух марскіх свінак, зараджаных зыходным матэрыялам пры наяўнасці ў яе характэрнай паталага-анатамічнай карціны і выдзялення з яе органаў культуры ўзбуджальніка, калі нават пры высеве з зыходнага матэрыялу культура ўзбуджальніка не выдзелена.

Імунітэт пры злаякасным ацёку антытаксічны. Рэкамендуецца пасіўная прафілактыка полівалентнай антытаксічнай сыроваткай.
Схема бактэрыялагічнага даследавання на злаякасны ацёк


МПБ і МПА для выключэння аэробнай мікрафлоры

Clostridium novyi (C.oedematiens)

Злаякасны ацёк, выкліканы С.novyi, можа ўзнікаць у выніку любога ранення. Зыход хваробы, як правіла, смяротны. Захворваюць жывёлы розных відаў: коні і іншыя няпарнакапытныя, рагатая жывёла, авечкі, козы, свінні, дзікія млекормячыя, птушкі. З лабараторных жывёл выключна ўспрыімлівы марскія свінкі.



Мікраскапія:

метады афарбоўкі: па Граму.



Мікракарціна:

  • буйная, поліморфная простая ці злёгку выгнутая палачка 4...8 мкм даўжынёй і 1...1,5 мкм шырынёю; могуць размяшчацца кароткімі ланцужкамі па 3...5 і больш клетак;

  • капсул не ўтвараюць;

  • рухомыя ў маладых культурах (у прысутнасці кіслароду рухомасць губляецца);

  • утварае круглыя ці авальныя споры, якія размяшчаюцца субтэрмінальна і знаходзяцца праз 24 гадзіны культывавання;

  • добра афарбоўваецца спірта-воднымі растворамі звычайных анілінавых фарбаў;

  • маладыя клеткі грамстаноўчыя, са старых культур – бываюць і грамадмоўныя.

Культываванне: (строгі анаэроб, рН 7,8, аптымальная тэмпература 37оС, тэрмін культывавання да 48 гадзін):

  • на асяроддзі Кітта-Тароцці – значны рост з памутненнем і слабым газаўтварэннем; маюць непрыемны пах; затым булён прасвятляецца з утварэннем на дне камяковага (шматкападобнага) асадку;

  • на крывяным агары з глюкозаю расце ў выглядзе шуршавых шэрага колеру калоній з няправільнымі махрыстымі краямі і адросткамі, што ўтвараюць на перыферыі паралельныя петлі;

  • вакол калоній маюцца зоны гемолізу;

  • у глыбіні слупка агара з глюкозай калоніі маюць форму лінзы, камякоў ваты ці сняжкоў; праз 36...48 гадзін магчымы разрыў агара за кошт утвораных газаў;

  • мазгавое асяроддзе не чарнее;

  • малако зварочваецца марудна з утварэннем дробных камякоў, пептанізацыя не наступае.

Біяхімічныя ўласцівасці:

  • цукралітычныя ўласцівасці выражаны слаба і розныя ў розных серавараў;

  • С.novyi серавараў А, В і С ферментуе глюкозу, фруктозу і мальтозу, а серавар D толькі глюкозу;

  • гліцэрын раскладваюць усе серавары, акрамя асобных штамаў серавару В;

  • пратэалітычныя уласцівасці слабыя;

  • у арганізме і пры культываванні сінтэзуе і выдзяляе вельмі актыўны і складаны таксін, які складаецца з 8 кампанентаў:

  • альфа-таксін – тэрмалабільны, лятальны, некратычны, капілярны яд (труць), які выклікае некроз тканак, жэлацінозны ацёк і гібель жывёл;

  • бэта-таксін фосфаліпаза С (лецытыназа) валодае некратычным, гемалітычным і лятальным дзеяннямі;

  • гама-таксін – фосфаліпаза D (некратызуючы і гемалітычны фактар);

  • дэльта-таксін - кіслародалабільны гемалізін;

  • экзатаксін С.novyi пераўзыходзіць па актыўнасці таксіны іншых узбуджальнікаў газавай гангрэны; таксін разбураецца пры 50оС праз 30 хвілін;

  • утварае ферменты вірулентнасці ці ядавітасці – гіялуранідазу, фібрыналізін, дэзоксірыбануклеазу, пратэіназу;

Антыгенная структура. Па складу распушчальных антыгенаў адрозніваюць чатыры серавары С.novyi: А,В,С і D:

  • серавар А (С.novyi) выклікае газавую гангрэну ў чалавека і жывёл, выдзяляецца таксама пры брадзоце; выпрацоўвае альфа-, гама- і дэльта-таксіны;

  • серавар В (C.gigas) з’яўляецца ўзбуджальнікам інфекцыйнага некратычнага гепатыту авечак, а таксама газавай гангрэны чалавека і траваедных; здольны выклікаць у БРЖ і свіней некратычны гепатыт; выпрацоўвае альфа- і бэта-таксіны;

  • серавар С (C.bubalorum) хранічны остэаміяліт у буйвалаў, прадукуе гама-таксін;

  • серавар D выклікае інфекцыйную інтэрагемаглабінурыю ў БРЖ, рэдка ў авечак і ў адзінкавых выпадках у свіней; сінтэзуе бэта-, эта- і тэта-таксіны; бэта-таксін - фермент трапаміязіназа, якая расшчапляе міязін і пашкоджвае мышцы.

Біяпроба. У марскіх свінак на месцы ўвядзення культуры адзначаецца студзяністы бясколерны ці слаба ружовы ацёк з невялікай колькасцю газу.
Сlostridium histolyticum

Самастойна рэдка выклікае інфекцыйнае захворванне. Патагеннымі і вірулентнымі бываюць толькі штамы з гладкай формай калоній. Газавая гангрэна з удзелам C.histolyticum працякае цяжка са з’явамі глыбокага распаду мягкіх тканак і часта заканчваецца смерцю.



Мікракарціна пры мікраскапіі:

  • грамстаноўчая палачка даўжынёй 3...5 і шырынёй 0,2...0,5 мкм;

  • у старых культурах утварае споры, авальныя, якія размяшчаюцца цэнтральна ці субтэрмінальна; у арганізме споры не фарміруе;

  • капсулу не ўтварае;

  • рухомая ў свежых культурах, перытрых;

Культываванне:

  • на асяроддзі Кітта-Тароцці газаўтварэнне адсутнічае, расце ў выглядзе раўнамернага памутнення, а затым утвараецца асадак і наступае прасвятленне асяроддзя;

  • на крывяным агары праз 24...48 гадзін утварае дробныя ў выглядзе расы калоніі з дыяметрам 0,5...1,0 мм, паўсферычныя, празрыстыя, бліскучыя з роўным краем і вузкай зонай гемолізу вакол; часцей гемоліз адсутнічае; старыя калоніі становяцца шэрымі ці белымі з няроўнымі краямі;

  • у глыбіні цукровага агару рухомыя штамы ўтвараюць калоніі-пушынкі са шчыльным цэнтрам; нерухомыя штамы ўтвараюць калоніі-чачавіцы, бывае што з адросткамі;

  • на мазгавым асяроддзі на 2...3 суткі пачынаецца пачарненне, максімум якога наступае на 7...9 дзень.

Біяхімічныя ўласцівасці:

  • не ферментуе ніводзін цукар; асобныя штамы збраджваюць глюкозу, але кіслата не знаходзіцца, паколькі нейтралізуецца аміяком, што вылучаецца пры пратэолізе бялкоў;

  • валодае высокай пратэалітычнай здольнасцю (кавалкі натыўных мышцаў, змешчаныя ў пажыўнае асяроддзе з растучай С.histolyticum, падвяргаюцца хуткаму пратэолізу);

  • індол не ўтвараюць;

  • выдзяляюць Н2S;

  • С.histolyticum утварае складаны тэрмалабільны экзатаксін, які складаецца з 5 кампанентаў:

  • альфа-таксін – лятальны, некратычны, які пашкоджвае цэнтральную нервовую сістэму (пры ўнутрывенным увядзенні гібель жывёл наступае пры сутаргах і канвульсіях);

  • бэта-таксін – калагеназа, якая разбурае калаген і жэлаціну;

  • гама-таксін - пратэіназа, якая актывізуецца цыстэінам, разбурае жэлаціну і казеін, але не дзейнічае на калаген;

  • дэльта-таксін – эластаза (пратэалітычны фермент);

  • эпсілан-таксін – гемалізін, адчувальны да кіслароду;

  • сінтэзуе таксама дэзаксірыбануклеазу.

Біяпроба. Пры ўнутрымышцавай ін’екцыі 0,5...1,0 мл свежай культуры ў ножку марской свінкі адзначаецца пачырваненне скуры, ацёк, шматлікія кровазліцці, расплаўленне мышцавай і злучальнай тканак.

На месцы ўвядзення ўтвараецца раскеліна (язва), затым адбываецца расплаўленне мягкіх тканак да костак. Гібель жывёл наступае праз 18...28 гадзін; газ і пах адсутнічаюць.У расплаўленых мышцах і перытанеяльнай вадкасці знаходзяцца бактэрыі, для выдзялення культуры якіх праводзяць высеў з тканак у месцы заражэння.


Clostridium sordellii

Знаходзіцца ў буйной рагатай жывёлы пры захворванні анаэробнай гемаглабінурыяй і энтэратаксеміяй, а таксама пры брадзоце і энтэратаксеміі авечак.

Да эксперыментальнага зараджэння адчувальны марскія свінкі, трусы, мышы, кошкі і галубы.

Мікраскапія і мікракарціна:


  • поліморфныя палачкі з закругленымі канцамі даўжынёй 3...8 і шырынёю 1,2...1,5 мкм;

  • размяшчаюцца ізалявана, па 2..3 разам, рэдка ланцужкамі;

  • у культурах утвараюць авальныя, цэнтральныя ці субтэрмінальныя споры;

  • у маладых культурах вельмі рухомыя, перытрыхі;

  • капсулу не ўтвараюць;

  • грамстаноўчыя.

Культываванне: (строгія анаэробы);

  • на асяроддзі Кітта-Тароцці праз 24 гадзіны дае інтэнсіўнае памутненне і газ, у старых культурах утвараецца склізь у выглядзе нітак, культуры маюць непрыемны гніласны пах;

  • на крывяным агары па Цэйслеру праз 24...48 гадзін з’яўляюцца слаба выпуклыя шэравата-белыя калоніі з няроўнымі краямі, якія маюць вузкую зону гемолізу;

  • у глыбіні агару слупком калоніі маюць форму чачавіцы, часам з вырастамі па краі.

Біяхімічныя ўласцівасці:

  • ферментуе глюкозу, мальтозу, фруктозу;

  • не ферментуе лактозу і цукрозу;

  • сінтэзуе пратэазы;

  • малако пептанізуе;

  • жэлаціну і згорнутую сыроватку разрэджвае;

  • пераварвае мяса і бялок яйка;

  • утварае аміяк і серавадарод;

  • індолу не ўтварае; нітрыты ў нітраты не аднаўляе;

  • вірулентныя штамы ўтвараюць высокаактыўны тэрмалабільны лятальны некратычны таксін, выклікаючы жэлацінозны ацёк; гэты таксін нагадвае альфа таксін C.novyi і нейтралізуецца спецыфічнай антысыроваткай;

  • сінтэзуюць лецытыназу С, якая лізіруе эрытрацыты мышэй, у меншай ступені трусоў і амаль не дзейнічае на эрытрацыты авечак;

  • выпрацоўваюць гіялуранідазу і кіслотастабільны гемалізін тыпу тэта-таксіну C.perfringens, а таксама урэазу і фібрыналізін, якія з’яўляюцца фактарамі вірулентнасці.

Біяпроба. Булённая 48 гадзінная культура пры ўнутры- мышцавым і падскурным заражэнні выклікае гібель жывёл праз 24 гадзіны.У месцы ўвядзення матэрыялу развіваецца жэлацінозны бясколерны ці ружова-чырвонага колеру ацёк. Часам відаць пухіркі газу, гнільны пах адсутнічае. Кішэчнік і страўнік ін’ецыраваныя і гемарагічныя.

Культуральна-марфалагічныя ўласцівасці ўзбуджальнікаў злаякаснага ацёку

Від



Марфалогія

Культуральныя ўласцівасці



Афарбоўка па Граму

Спора
Спораўтварэнне

Капсула

Рухомасць

Памеры бактэрыяльнай клеткі

С.perfringens

+

+

+

-


Тоўстыя па-лачкі са злёгку закручанымі канцамі, 4...19 – 0,6...1,5 мкм

На агары Цэйслера акруглыя, гладкія, выпук-лыя, шэра-зялёныя калоніі; гемоліз моцны брудна-карычневага колеру, мае дзве зоны. На Кітта-Тароцці ранняе памутненне і моцнае газаўтварэнне

С.novyi

+

+

-

+


Буйныя полі-морфныя палач-кі з закруглены-мі ці ўрэзанымі канцамі, адзін-кавыя, парныя ці па 2-3 клеткі, 2... 17 – 0,6...1,4 мкм

На агары Цэйслера шурпатыя, корнепадобныя, складкавыя з наразнымі краямі і цвёрдым выпуклым цэнтрам; гемоліз моцны, празрысты, але можа адсутнічаць. На Кітта-Тароцці рост больш інтэнсіўны знізу, газаўтварэнне слабое, праз 18...24 гадзіны прасвятленне і ўтварэнне камкаватага асадку

С.septicum

+

+

-

+


Ізаляваныя па-лачкі з закруг-ленымі канцамі, у мазках-адбіт-ках – ніткапа-добныя, 2...10 – 0,8...2 мкм

На агары Цэйслера тонкі, бясколерны, вуалепадобны налёт з мікраскапічна зрэзанымі краямі, з тонкімі адросткамі ад іх і зонай гемолізу. На Кітта-Тароцці - інтэнсіўнае памутненне і газаўтварэнне

C.histolyticum

+

+

-

+


Стройныя тонкія палачкі з закругленымі канцамі; адзін-кавыя, парныя, ланцужкі з 3-4 клетак, 3...9 – 0,5...0,8 мкм

Дробныя, круглыя, гладкія калоніі з роўнымі краямі; гемоліз адсутнічае ці нязначны.

На Кітта-Тароцці інтэнсіў-нае памутненне без газаўтварэння



C.sordellii

+

+

-

+


Поліморфныя палачкі з закругленымі канцамі, размяшчаюцца ланцужкамі па 2...4, 2...20 – 0,5...1,7 мкм

Калоніі няправільнай фор-мы, кораняпадобныя, складкавыя з шэраватай паверхняй і зрэзанымі краямі. Гемоліз моцны, але можа і адсутнічаць. На Кітта-Тароцці памутненне больш інтэнсіўнае ўнізе, газаўтварэнне памяркоўнае, пры старэнні культуры склізісты асадак

C.chauvoei

+

+

-

+


Поліморфныя (верацёнападоб-ныя, шарапа-добныя, груша-падобныя) тоўс-тыя палачкі, 1,6...3,4–0,5...0,8 мкм, у мазках асобна і парамі

Калоніі ў выглядзе перламутравых гузікаў ці са зрэзанымі краямі, як у вінаграднага ліста; зона гемолізу вузкая. На Кітта-Тароцці раўнамернае памут-ненне, слабае газаўтварэн-не, праз 36...48 г прасвят-ленне і асадак

C.tetani

+

+

-

+


Тонкія палачкі 2,9...5 – 0,5...1,1 мкм, з акруглаю спораю на канцы (барабан-ная палачка)

Тонкі налёт з перыферыч-нымі адросткамі, зона гемолізу. На Кітта-Тароцці – дробнакамковае памут-ненне і нязначнае газаўтва-рэнне, пах гарэлай косткі

С.botulinum

+

+

-

+


Простыя ці злёгку выгну-тыя палачкі, спора надае выгляд тэніснай ракеткі, 4...9 – 0,6...0,8 мкм

Празрыстыя калоніі-расінкі невялікія з роўнымі ці зрэзанымі краямі, бліскучай паверхняй,зона гемоліза. На Кітта-Тароцці памутненне, затым асадак і прасвятлен-не, пах прагорклага алею

  1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка