Павел мартинес (Минск) здарэнне з марылькай



Дата канвертавання24.12.2016
Памер78.66 Kb.
Павел МАРТИНЕС

(Минск)
ЗДАРЭННЕ З МАРЫЛЬКАЙ

(казка)
Марыльцы было год пятнаццаць, або шаснаццаць/ Cяброукi кпiлi з яе, таму што Яна любiла казкi i верыла у ix. Аднойчы летам, калi яна адпачывала на дачы, яна пайшла прагуляцца на луг каля лесу, каб пазбiраць прыгожыя кветкi,

Раптам Марыля убачыла, што з норкi пад дрэвам вылез маленькi чалавечак з крылышкамi у каубойскiм адзеннi. Яна падайшла блiжэй. Чалавечак спужауся i паспрабавау схавацца у норцы.

-Ня бойцеся,- казала Марылька, - я не зраблю вам нiчога дрэннага.

Чалавечак вылез з норкi i здзгуленымi вачыма пагледзеу на Марыльку.

-Мяне завуць Марылька,- сказала дзяучына, - а Вас?

-Джон,- адказау чалавечак у каубойскiм адзеннi.

-Але як вы патрапiлi сюды?- запыталася Марылька.

-Шмат, вельмi шмат гадоу назад, калi я жыу у Злучаных Штатах Амерыкi, я пасварыуса са сваёй цёткай Мэггi, прабрауся на карабль, што iшоу у Еуропу i нарэшце патрашу на Беларусь.


-Прабачце, калi ласка,- запыталася Марыля, але што вы ужываеце у ежу?

-Нектар або малако каровак, - казау чалавечак i з норкi, што былa непадалёку, выйшау статак алюпусенькшх кароу з крылышкамi.

Дзесьцi здалёку пачулася нейкае гудзенне.

-Гэта яны",- сказау чалавечак.

-Хто ?- запыталася Марыля.

-Чмелi,- адказау Джон.

-Аднойчы мне не хапiла нектару для маiх каровак, i я скрау у ix некалькi васкавых бачонкау з мёдам."

-Ну, як вы так можаце, Джон? Красцi вельмi нядобра,- сумна сказала Марылька.

Да Марылi наблгиуся рой чмялей.

-Жу-жу-жу", -жужжалi яны.

-Дзе гэты стары дурань, якi крадзе наш мёд?

Маленькi каубой пачау бiцца з чмялямi.

-Памiрыцеся, калi ласка. Няужо нельга жыць як добрыя суседзi?

-А навошта ён крадзе наш мёд",- сказалi чмялi".

-Яму не хапiла нектару для лятаючых каровак.

-А хто нам заплацiць за мёд?" - запыталiся чмялi.


Марыля дастала з кiшэнi цукеркi з павiдлам i , разламаушы адну з цукерак, падала чмялям.

Джон падау чмялям малюпусенькае вядзёрка з малаком ад ягоных каровак.


-Добра, - адказалi чмялi,- калi ты будзеш частаваць нас нектарным малаком хаця б зрэдку, то мы заусёды дамо табе корм для тваiх каровак.

-Дзякуй Micc,- сказау Джон, - Але ёсць яшчэ большая небяспека - кот, якi ужо дауно палюе на мяне. О, я чую, як мякка ён крочыць.

Да дрэва, пад якiм была норка, прыбшзтуся даволi вялiкi кот.

Зверху ён быу чорны, грудка была белая, лапкi быццам у белых пальчатках.

-Мур, мур, мур, - праваркатау кот ,- вось я i высачыу цябе. «Спадар кот,- запыталася Марылька,- няужо вам нясорамна? Вы такi вялiкi i моцны, а ён меншы за вас».

«Мяне завуць Цэзарый ,- адказау кот, а вось вас, вiдаць, завуць


Марылька. Мур, мур, мур. Сапрауды, неяк сорамна паляваць на яго, але гэта больш цiкава, чым паляваць на мышэй». «Перастаньце сварыцца i ненавiдзець адзiн аднаго».
-Джон, пачастуйце, калi ласка, Цэзарыя нектарным малаком, - сказала Марылька.

Джон пачаставау ката нектарным малаком.

-О, як смачна, смачней за смятану.
-Прабачце, што я пераследвау вас, Джон,- папрасiу прабачэння кот. -Micc Марылька, вазьмiце, калi ласка, адзiн бачоначак з нектарным малаком. Яно вельмi цалебнае.
-Цяпер усе мы будзем жыць, як добрыя суседзi, - звярнууся Джон да Марылi.

мяне як раз хварэе мама,- сказала Марыля.

Час ужо хiлiуся да вечару. Сонца пачынала заходзiць. Марыля звярнулася да хаты, налiла матулi лыжачку нектарнага малачка. Праз дзень мацi выздаравела.
Марыля нiкому не гаварыла пра той выпадак, бо ёй усё роуна нiхто б на паверыу.

СУСТРЭЧА
Была ноч. У дачным домiку, у адным з яго пакояу, было уключано святло. Чалавек гадоу трыццацi, якi там знаходзiуся, любiу спаць на дачы пры святле начнiка: спаць аднаму у цемры было неяк жудасна, хаця у горадзе ён тушыу святло.

-Я не знайшоу сябе, - думау ён, - мне ужо трыццаць год, а я не навучыуся зарабляць грошы, жыву на пенсiю па iнвалiднасцi. Я не ажантуся. Так, сучасная жанчына сама сабе выбiрае мужа, якi мусiць працаваць у фiрме, мець аутамабiль, кватэру i гэтак далей.

Яму захацелася запалiць цыгарэту. Ён заварыу каву, i узяушы
каву i цыгарэту, адчынiу дзверы i усеуся на ступеньках ля уваходу.

Ноч была зорная . Ён паглядзеу на неба, i яму раптам здалося, што, мабыць, планета яшчэ не загiнула, таму што хтосцi узiраецца у зоркi.

Раптам ён убачыу на галiнцы жасмiна маленькага чалавечка з крылышкамi, аднак той не быу падобны да анёла.

-Няужо эльфы? - падумау ён.

-Эльфы, эльфы, - пiскнуу чалавечак.

-Але пра вас я чуу толькi у англiйскiх, iрляендскiх казках, але не у


беларускiх.

-Частка з нас перасялiлася, - сказау эльф, - тут больш дзiкай прыроды, а таксама на дачах шмат нарцысау, якiя мы так любiм.

-Што ты так незадаволены жьщцём? - сказау эльф, - далiся табе гэтыя грошы. Няма лепшага чырвонца, чым поуны месяц на небе. У Бога ты верыш, але павер, што i ты на штосцi здольны.

Потым эльф узяу малюпусенькi кубачак i папрасту налiць кавы з малаком.

-Позна ужо, - сказау эльф,- лажыся спаць.

-Вось дык цуд, - падумау чалавек.

Ён спау пры уключаным святле начнiка, i прачнууся на свiганку, калi толькi-толькi пачало узыходзiць сонца. Ён пачуу песню птушак i на душы стала адразу лягчэй.


ЧАРОУНЫ ЛЕС
Эколаг даследвау лясны мaciy, як гэта было загадана па навуковай праграме. Ён выйшау на горку, парослую соснам! i убачыу лiса, ахопленага вялiкiм смуткам, таму што той папауся упастку.

Лiс то рычау, як шалёны, то скулiу. Эколагу стала шкада жывёлiну, i ён вызвалiу яе. Лiс паглядзеу на эколага удзячнымi вачыма, падскочыу, перакулiуса паветры. i праз хвiлiну перад эколагам стаяу чалавек у аксамiтавым чорным адзеннi, у


чорным капялюшы з варонiм пяром, у якога былi рудыя воласы.

Эколаг з жахам перажагнауся.

-О, як вы напужалiся,- сказау чалавек у капялюшы з пяром,- аднак я не ем чалавечыну i не п'ю чалавечую кроу. Лушцы, мышы, рабчыкi - вось што я спажываю.

-Хто вы? -запытауся эколаг.

-Я кароль чароуных лiсау, - адказау чалавек, - а, вы?.

-Я - эколаг: даследую гэты лес..

-Чуу, пра такiх, як вы, ад старое capoкi,- адказау лiсi Кароль.

-Чым мне вас аддзячыць? Старыя часы мог бы прапанаваць, залатыя чырвонцы, ix тут багата закопана.

-Не, нятрэба, сказау эколаг, - з чырвонцамi, звычайна, потым гора не абярэшся.

-Не гаварыце нiкаму пра мяне, калi ласка, - папрасiу пярэварацень. -Мяне тады палiчылi б вер'ятам, - адказау эколаг.

-Вы, вiдаць, шукаеце рэдкiя раслiны, жывёлау. Я дапамагу вам, - звярнууся да эколага лiс.

Неузабаве эколаг прадставiу свайму навуковаму кiраунiку даклад, паводле якога у хуткiм часе лясны мaciy ператварыуся у запаведнiк.

-Ну, i як вам гэты лес?- запытауся кiраунiк.

-Мясцiны там запаведныя, - адказау эколаг.

-Вось дык маучыны-канспiратары,- падумау науковы кiраунiк.

-Вядома, маучыць пра караля лiсау, баiцца што вар'ятам палiчаць.



К А Н Е Ц



База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка