Павук, які забыўСЯ



Дата канвертавання27.07.2016
Памер9.33 Kb.
ПАВУК, ЯКІ ЗАБЫЎСЯ
Аднойчы цудоўнай вераснёвай раніцай у паветры качаліся лёгкія, бліскучыя, як шоўк, нітачкі. І толькі вецер ведаў, адкуль яны ўзяліся. Адна з гэтых нітачак дасягнула вярхушкі дрэва, і чорны павучок пакінуў свой лёгкі сродак перамяшчэння і ўхапіўся за лісце. Ён тут жа прыняўся за працу і сплёў цудоўную карункавую павуціну.

На наступны дзень раса ўпрыгожыла вузельчыкі павуціны брыльянтамі, якія пераліваліся ўсімі колерамі вясёлкі. Мноства мух і мошак, цікаўных і няўважлівых, трапілася ў лавушку. І так павучок стаў вялікім і тоўстым.



Аднойчы раніцай ён прачнуўся ў дрэнным настроі, а можа, устаў з ложка не з тых ног. Ён абышоў павуціну, каб прыгатаваць сабе снеданне з якой-небудзь мошкі, але нічога не знайшоў. Тады ён вырашыў праверыць усю павуціну. І, ходзячы туды-сюды, у рэшце рэшт заўважыў дзіўную ніць. Відаць, яна не была ні да чаго прымацавана. Здавалася, што яна заканчваецца за хмарамі. Чым дольш ён глядзеў на яе, тым больш злаваўся.

“Хто ведае, - мармытаў ён, - можа, якраз па гэтай нітцы прыходзяць канкурэнты, каб з’есці маю дабычу... Гэта нейкая дурная, непатрэбная нітка!”. І адным ударам парваў яе. І адразу ж яго цудоўная павуціна ператварылася ў нікчэмную анучу, якая ахутала яго. Бедны павучок забыўся, што аднойчы яснай вераснёўскай раніцай ён прыйшоў менавіта па гэтай ніці і што менавіта на ёй пачаў будаваць сваю павуціну.




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка