Пазакласнае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю з дня нараджэння А. Куляшова “Ёсць у паэта свой аблог цалінны…”



Дата канвертавання15.05.2016
Памер97.01 Kb.
Пазакласнае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю з дня нараджэння А.Куляшова “Ёсць у паэта свой аблог цалінны…”
Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 25 г. Магілёва” Сафронава В.А., Карнілава В.А.
Мэта: пашырыць веды вучняў пра жыццёвы і творчы шлях беларускага паэта-земляка, ураджэнца Магілёўшчыны А.Куляшова, прывіваць любоў да беларускага слова, спадчыны.

Абсталяванне: выстава кніг паэта, песня “Бывай” у выкананні ансамбля “Песняры”

Літаратура:



  1. Бярозкін Р. Аркадзь Куляшоў. Нарыс жыцця і творчасці. – Мн.: Нар. Асвета, 1978.- 192 с.

  2. Губернатараў М. Асаблівасці паэтыкі Аркадзя Куляшова //Беларуская мова і літаратура ў школе. 1989. - №1,2

  3. Куляшова В. “Паслаў мне лёс блакітную раку…” : фоталетапіс з жыцця Аркадзя Куляшова //Роднае слова. 1994.- №2

Ход мерапрыемства



  1. Уступ. Стварэнне адпаведнага эмацыянальнага настрою. Урывак з верша П.Панчанкі “Куляшову” ў выкананні 1-га чытальніка.

Як шчырасці тваёй мне не хапае,

Як не хапае мне цябе, Аркадзь.

Лісток, з галінкі адарваны, шаснуў

Ля сэрца,

Паляцеў – не здаганю…

Штодня жыву між кніг тваіх і песень,

І ціха на зямлі тваёй плывуць

Любімыя табой

Віхра і Бесядзь

І ў акіян жыццё тваё нясуць…



  1. Асноўная частка.

2-гі чытальнік. Біяграфія кожнага сапраўднага таленавітага паэта – у яго творах. Перад намі кароткая аўтабіяграфія А.Куляшова. “Нарадзіўся я 6 лютага 1914 года на Магілёўшчыне ў мястэчку Самацеевічы Касцюковіцкага раёна”.

3-ці чытальнік. У біяграфію славутага земляка ўваходзяць з’явы гісторыі, падзеі і перажыванні народнага жыцця, сусветная вайна 1914 года, і людское гора, і многае іншае… Пра гэта апісана ў вершы “Маё пасведчанне”.

4-ты чытальнік. Дадзена яно сабе самому

Ў тым, што нарадзіўся ў год вайны.

Нянек не было ў мяне, вядома,

Песень не спявалі мне яны.


Думала вайна, як кананадай

Лепей ёй мяне закалыхаць;

Клапацілася, як лепш блакадай

Рукі мне і ногі спелянаць.


Шмат вайной людзей закалыхана,

Многа спіць іх у зямлі сырой.

Выйшаў я на бой смяротны рана

З нянькаю няпрошанай людской.

З баявою выкладкай салдата

Праз эпоху бур праходжу я.

Колькі год мяне чакае хата,

Мой бацькоўскі кут, мая сям'я?


Забяжыш, бацькоў абдымеш, жонку

I дзяцей прытуліш да грудзей,

Ды ізноў — калонам наўздагонку —

У бой за мір і шчасце для людзей.


5-ы чытальнік. Зноў перад намі біяграфія паэта . “Спрабаваць пісаць вершы пачаў з 7 год. А ў 1926 годзе ў клімавіцкай газеце “Наш працаўнік” быў надрукаваны першы верш на беларускай мове”.

1-ы чытальнік. Аркадзь Куляшоў прыйшоў у паэзію вельмі маладым. Да ранніх вершаў належыць знакаміты “Бывай”, пакладзены ў наш час на музыку. Чатырнаццацігадовы паэт быў моцна закаханы ў дзяўчыну, якая была старэйшая за яго на два гады. Дзяўчына скончыла школу, паехала ў Ленінград на вучобу, стала настаўніцай, і іх жыццёвыя дарогі разышліся назаўсёды. Чысты, радасны ўспамін аб першым каханні перавіты лёгкай журбой. Вобраз кахання і маладосці сплаўлены ў адно.

(Гучыць песня “Бывай” у выкананні ансамбля “Песняры”. Пад яе на сцэне танцуе вальс пара).



2-гі чытальнік. Слова паэту. “У 1928 годзе, пасля заканчэння Самацеевіцкай сямігодкі, я працягваў сваю вучобу ў Мсціслаўскім педагагічным тэхнікуме… Тут я пазнаёміўся з таленавітымі пачынаючымі паэтамі Юліем Таўбіным і Змітраком Астапенкам, вершы якіх ужо друкаваліся ў цэнтральных газетах і часопісах.Творчая дружба з больш вопытнымі таварышамі станоўча ўплывала на далейшае развіццё маіх паэтычных здольнасцей.”

Вершы з цыкла “Маналог” прысвечаны сябрам, якія сталі ахвярамі сталінскіх рэпрэсій.

Дзе б я ні быў, дзе б мне ні давялося

Убачыць дол сівы ад палыну,

Пякуча сэрца сціснецца, і лёс я

Загінуўшых без весткі памяну.


3-і чытальнік. Пачыналася паэзія А.Куляшова з юнацкага свету, калі малады аўтар успрымаў жыццё ў светлых фарбах.

А вось наступны верш нібы сатканы з паветра. Аказваецца, пра хмарку можна сказаць настолькі цікава,звязваючыся са сваім часам, што проста дзіву даешся! Урывак з верша “Магілёўская хмарка”.



4-ы чытальнік.

Плыла, цалавалася хмара з зямлёй,


Аж жнеі сярпы пакідалі,
Бо ўгледзелі ўжо, як збягаюць па ёй
Маланкі
На жытнія далі.

Таму, што нясе яна мёд для пчалы


І робіць дарогу лягчэйшай,
Ўсе рэкі прыцягваць яе пачалі,
I хмара плыве да шырэйшай…

Хачу неспакойнаю хмарай грымець,


Маланкамі ўвесь апавіты,
Каб цяжка адразу было зразумець
Ці вокам акінуць, які ты.

Спакою не ведаць ні ноччу, ні днём


I не прыставаць у знямозе,
Вялікай любові дажджом
I агнём
Зямлю цалаваць па дарозе.
5-ы чытальнік.Ужо з першых сваіх твораў паэт імкнецца гаварыць пра значнае і хвалюючае. І адны назвы яго вершаў не могуць не прыцягнуць увагу чытачоў. Вершы “Вуліца Маскоўская”, ”Бюро даведак”, ”Музыка”.
1-ы чытальнік. Галоўным героем ранніх вершаў з’яўляецца сам паэт. Урывак з верша “Вуліца Маскоўская”.

Я жыву на вуліцы Маскоўскай...


Пад вясновым громам
I дажджом,
Адлюстрованы ў панелі коўзкай,
Там стаіць шматпавярховы дом.

Пакланіўшыся вясне і маю,


Кліч зязюлі ўчуўшы з-за ракі,
Кожны год
У вёску ад'язджаю
Падышаць, чым дышуць землякі…
2-гі чытальнік. Зноў слова паэту.”З 1931 па 1933 год вучуся на літаратурным факультэце Мінскага педінстытута. Займаючыся ў інстытуце, не парываю сувязі з вёскай, летнія канікулы праводжу ў родных мясцінах, на калгасных станах, сярод нядаўніх сяброў маленства…” Урывак з верша “Бюро даведак”

Выпускнік вясковай сямігодкі


Падышоў пад школьны ганак. Сходкі
На спякоце летняй млеюць, спяць,
Узыходзіць ён:
Ледзь-ледзь рыпяць.

Ён вучыўся тут гадоў з сямі,


Потым свет пабачыў не ў лятунках,
Тросся ў пасажырскім па чыгунках —
Адвыкаў ад школьнае сям'і.

Не адвык.


Цяпер рашае гэтак:
Ад дажджу зайдуся, ад расы,
Кінуся ва ўсе бюро даведак,
Пазнаходжу хлопцаў адрасы.
3-і чытальнік. На краіны Еўропы рухаецца фашысцкая навала…Вайна з патэнцыяльнай небяспекі ператвараецца ў рэальную з’яву, ахоплівае сваім смяротным полымем краіны і кантыненты…

4-ы чытальнік. Урывак з паэмы ”Хлопцы апошняй вайны”.

Пачнецца людзям жыццё праўдзівае,

І будуць яны пра вайну ўспамінаць,

Як пра нешта далёкае

І пра дзіўнае,

Якому зямлі больш не замінаць.

І застанецца вайна тая ў казках,-

Як дзесяць хлапцоў ішлі ў яе дым

У вопратках сініх,

У цёмных касках,

І як у жывых застаўся адзін.

Чым новыя вёсны сустрэў ён

І леты,

Як сонца свяціла яму з сінявы?



І што ён убачыў тады?

Пра гэта


Раскажа дзясяты, жывы.

5-ы чытальнік. Пра сваё развітанне з родным горадам Мінскам паэт расказвае так: ”24чэрвеня 1941 года пакінуў разбураны фашысцкай бамбардзіроўкай, ахоплены пажарам Мінск.”

1-ы чытальнік. У жніўні і верасні1942 года, знаходзячыся на фронце, паэт напісаў паэму ”Сцяг брыгады”, паэму складаную, вялікую, прыгожую. Усім, каму чытаў яе паэт, паверылася ў тое, што муза сапраўды не маўчыць, калі грымяць гарматы.

Як ад роднай галінкі дубовы лісток адарваны,

Родны Мінск я пакінуў, нямецкай бамбёжкаю гнаны.

Міма дрэў, міма дрэў

Усю ноч я ішоў, - за спіною

Родны горад гарэў,

І не ведала сэрца спакою.

Я здарожыўся, сеў каля хатак,

Чакаючы сонейка,

У блакнот свій заношу пачатак

Вандроўнага дзённіка,

Дзень учорашні, вечар,

Ноч і сённяшні досвітак шэры,

Усе ростані і сустрэчы

Пішу на паперы.

2-і чытальнік. Зімой 1942 года “Камсамольская праўда” надрукавала верш “Віцебская махорка” пра перажытае ў першыя тыдні вайны.

Здан горад Віцебск. З весткай горкай


Ішлі мы ўздоўж яго Дзвіны.
Здан Віцебск.
Мы яго махорку
Яшчэ курылі да вайны…

Ніводнага жывога дома,


Скрозь груды попелу й цаглін.
Табачнай фабрыкі, вядома,
Не знойдзем мы сярод руін.
За фабрыкай у самым цвеце
Быў сад —
Няма яго, аднак.
Па-гаспадарску ўсё прыкмецім,
Усё прыкмецім, што і як.

Наперад мы, на захад рушым


I ўсё, што вораг знішчыў, знёс,
Усё вярнуць назад прымусім,
Усё,
Нават дым ад папярос.
3-і чытальнік. Пасля заканчэння вайны паэт вяртаецца ў Мінск: “ Перад вачыма - руіны шматгадовых здабыткаў розуму і рук, але ў глыбіні душы -захаваная святочная ўзнятасць: выратавана жыццё дзяцей, унукаў, праўнукаў. Як зялёная трава на выпаленай зямлі, прарастала ў сэрцы прага працы і неўміручасці…”

4-ы чытальнік. У пасляваеннай лірыцы ўзмоцнена гучыць радасць мірнага жыцця і працы, як у вершы ”Колас”.

Не проста ён глядзіць увысь

На светлыя аблокі,

А знізу ўверх, а зверху ўніз

Свае ганяе сокі.
Ён з глебы гоніць кропляў шмат,

Іх грэе на праменні,

Бо трэба вырасціць зярнят

Яму не меней жмені.


Ён ловіць сонечны прамень,

Нябеснай рад вадзе ён,

Так напрацуецца за дзень,

Што ночку ўсю пацее.


Ні днём, ні ноччу ад турбот

Спакою ён не мае.

А раніцою з твару пот

Ён сонцам выцірае.


5-ы чытальнік. Радасныя матывы аднаўлення жыцця гучаць і ў вершы ”Чмель”.

Тут гулі гарматы,


Рваліся снарады,
Дрэвы на кавалкі трушчылі, ламалі;
Тут свісцелі кулі,
А цяпер зязюлі
У маўклівым лесе зноў закукавалі.

Хай змываюць хмары чыстымі дажджамі


След вайны нядаўняй, што прайшла лясамі,
Хай жа тое сонца, што ўстае з усходу,
Дасць зацвіўшым кветкам ясную пагоду,
Каб з тых самых кветак
Ён сабраў для дзетак
Мёду залатога,
Хлеба маладога.

1-ы чытальнік. Яшчэ не развеяўся над планетай дым вайны,а новыя “эксперты” крыві і смерці распачалі вайну “халодную”, і галоўная зброя, галоўны сродак шантажу ў іх руках - атамная бомба”.

2-і чытальнік. У 1961 годзе тры месяцы Аркадзь Куляшоў знаходзіўся ў Злучаных Штатах Амерыкі ў якасці члена дэлегацыі беларускай ССР на чарговай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Тады і нарадзіўся верш ”Слова да Аб’яднаных Нацый”.

Дазволіць я не жадаю,

Каб бомбу падпальшчык кінуў, -

Я дом пад страхою маю,

Што ўстаў нядаўна з руінаў.

На бомбу я накладаю

Сваё законнае вета,-

Я сына малога маю,

Хай знаюць усе пра гэта.

Няхай жа гучаць набатам

Трывогі мае, надзеі.

Я гэта кажу дэлегатам

Шаноўнае Асамблеі!
3-і чытальнік. Амаль штогод прыязджаў А.Куляшоў у край маленства і маладосці і ў пасляваенны час.

Такімі радкамі пачынаецца паэма “Толькі ўперад”:

Я прыехаў дамоў

Да зялёных дуброў,

У той край, дзе не быў васямнаццаць гадоў,

Дзе радзіўся, дзе рос,

Да знаёмых мясцін, палявых каляін.

Я прыехаў адзін…

Я шукаў, не знайшоў

Сваіх даўніх таварышаў, блізкіх сяброў.

Дзе яны? Той, - даведаўся я, -

Генерал,


Дзесь далёка…

Другі выплаўляе метал

На Урале, а трэці –

Лятае, герой.

Рэдка дома, -пачуў я,-

Бываюць яны.

Ну, а шмат хто

Зусім не вярнуўся з вайны.



4-ы чытальнік. Вось што адзначаў Аляксандр Твардоўскі пра творчасць Аркадзя Куляшова: “Ён не спыняецца на дасягнутым аднойчы, зноў і зноў з большай альбо меншай удачай адрываецца ад самога сябе ўчарашняга, каб стаць сённяшнім і заўтрашнім”.

5-ы чытальнік. У 1961 годзе паэт напісаў верш, у якім паспрабаваў выявіць сваё разуменне сэнсу чалавечага існавання. Паэт нікому не зычыць спакойнага шчасця, бо інакш жыццё страчвае сэнс.

Спакойнага шчасця

не зычу нiкому:

Навошта грымотам

маланка без грому,

Навошта ручай

без пякучае смагi,

Халодная ўвага,

не вартая ўвагi,

Жаданнi, што прагныя

крылы згарнулi,

Зязюля без лесу

i лес без зязюлi?
1-ы чытальнік. Слова і верш – адзіная справа паэта, форма яго ўдзелу ў агульным жыцці, і адказнасць перад вершам – адказнасць перад жыццём і людзьмі.

Ёсць у паэта свой аблог цалінны,


Некрануты прастор для баразён,
Дзе ён працуе з першае хвіліны
І да апошніх вечаровых дзён;
І ёсць адказнасць перад строгім вершам,
Перад яго пачаткам і канцом –
Каб баразну, радком пачаўшы першым,
У сноп звязаць шаснаццатым радком.

3. Заключнае слова.



2-і чытальнік.

Аркадзь Куляшоў – адзін з найбольш выдатных прадстаўнікоў паэзіі, а яго творчасць – увасабленне гістарычнага шляху беларускага народа.



3-і чытальнік. Вобраз эпохі спалучаны ў паэзіі Аркадзя Куляшова з рэалістычным вобразам чалавека ў яго бесперапынным руху і развіцці.

4-ы чытальнік. Гэта паэзія глыбокіх думак і страстных пачуццяў, напружанага роздуму пра лёс чалавека і ўсяго чалавецтва. Таму яна натхнёна імкне шырокім прасторам у акіян чалавечнасці.

5-ы чытальнік.

Стаю і з пачуццём неўтаймаваным

Гляджу на след блакітны за кармой,

Як быццам я плыву не акіянам,

А Бесяддзю – жаданаю ракой.
Плыву па ёй! Як хлопчыку малому,

Паслаў мне лёс блакітную раку –

Праз цёмны акіян яна дадому

Мяне вядзе, як маці, за руку.





: downloads
downloads -> М.І. Таранда, С. Б. Пазняк, А. Г. Смалей Лабараторная дыягностыка бактэрыяльных і мікозных інфекцый сельскагаспадарчай і хатняй жывёлы
downloads -> Вучэбна-трэніровачны комплекс “пішам правільна” (у адпаведнасці з новай рэдакцыяй “правіл беларускай арфаграфіі І пунктуацыі, 2008) як сродак удасканальвання інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя ў сучаснай школе
downloads -> Х а р т ы я з я м л І сакавік-2000 Х а р т ы я з я м л І прэамбула
downloads -> `c-w-`mj amXr-`mj lbÀsk-¡âdn hnZ-ym-`-ymk Ub-d-IvS-dpss imc-ym-ebw, luknw-Kvt mÀUv nÂUnwKvkv, im´n \KÀ, Xncp-h-\-´-]pcw
downloads -> Для студэнтаў 5 курса факультэта журналістыкі
downloads -> Пастанова савета мiнiстраў рэспублiкi беларусь 14 мая 2007 г. N 578
downloads -> «Клімавіцкі раён: гісторыя і сучаснасць» Інфармацыйны спіс
downloads -> Закон рэспублiкi беларусь 9 студзеня 2006 г. N 98-з аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны рэспублiкi беларусь
downloads -> Лістапада 2012 года
downloads -> Ю. Я. Дзямідчык




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка