Педагагічны савет – метадычны дзень як фактар стварэння адукацыйна-тэхналагічнага асяроддзя ўстановы адукацыі



Дата канвертавання06.07.2016
Памер70.67 Kb.
Анатацыя

Артыкул прысвечаны праблеме стварэння адукацыйна-тэхналагічнага асяроддзя ва ўстанове адукацыі. Разглядаюцца ўмовы фарміравання вучня як творча актыўнай асобы. Апісана методыка правядзення педагагічнага савета - метадычнага дня на тэму “Развіццё пазнавальнай актыўнасці як тэхналагічны працэс”. У артыкуле прыводзіцца план правядзення педагагічнага савета і метадычны бюлетэнь адкрытага ўрока. Артыкул можа быць карысным педагагічным работнікам пры праектаванні педагагічных саветаў



Педагагічны савет – метадычны дзень як фактар стварэння адукацыйна-тэхналагічнага асяроддзя ўстановы адукацыі
Асноўным патрабаваннем часу да сучаснага адукацыйнага працэсу з’яўляецца неабходнасць вырашэння праблемы выхавання творчай актыўнай асобы школьніка. Вучань у працэсе адукацыі павінен не толькі набываць неабходныя веды і ўменні, але і атрымліваць вопыт актыўнай самастойнай дзейнасці па іх набыцці. Асаблівае значэнне пры гэтым мае стварэнне адукацыйна-тэхналагічнага асяроддзя ўстановы адукацыі, вучэбных заняткаў: як урокаў, так і факультатываў. Пачынаючы з 2008 года дяржаўная ўстанова адукацыі “Радашковіцкая сярэдняя школа Маладзечанскага раёна” працуе над праблемай стварэння адаптыўнага адукацыйнага асяроддзя для поўнай рэалізацыі патэнцыялу вучня як асобы і максімальнага развіцця яго інтэлектуальных магчымасцей. Удасканаленне навучальнага працэсу, яго развіццё магчыма шляхам выкарыстання адукацыйных тэхналогій, якія ствараюць умовы для самаразвіцця вучняў, фарміравання такіх якасцей, як самастойнасць, гнуткасці мыслення, умення бачыць праблему і актыўна шукаць шляхі яе вырашэння.

У нашай школе пытанне аб фарміраванні і развіцці актыўнай асобы навучэнца пастаянна разглядаецца на педагагічных саветах. І гэта абумоўлена цэлым шэрагам прычын: пазнавальная актыўнасць з’яўляецца адной з ключавых якасцей асобы; вучань павінен стаць суб’ектам навучання, а для гэтага неабходна ставіць пытанне яго актыўнасці ў аснову вырашэння іншых шматлікіх праблем навучання; актыўнасць вучня не якасць, якую ён атрымлівае ў спадчыну, а асаблівасць асобы, якая можа паспяхова фарміравацца настаўнікам. А як вядома, творчы падыход у настаўніка магчымы толькі тады, калі ён сам з’яўляецца ўдзельнікам творчага працэса.

Убачыць вынікі працы педагогаў па абраным накірунку, аб’яднаць іх намаганні па павышэнні ўзроўню адукацыйнага працэса дазваляе правядзенне педагагічнага савета ў форме метадычнага дня. Распрацоўка педагагічнага савета – метыдычнага дня – пачынаецца за чатыры тыдні на паседжанні метадычнага савета. На этапе падрыхтоўкі намячаюцца адкрытыя ўрокі, на якіх будзе паказана рэалізацыя тэарэтычных палажэнняў. Затым усе члены педагагічнага калектыву размяркоўваюцца на адкрытыя ўрокі. У групах вызначаюцца адказныя за выпуск метадычных бюлетэняў.

Такая форма правядзення педагагічнага савета патрабуе частковай змены раскладу ўрокаў і дапамогі з боку вучнёўскага самакіравання, што дае магчымасць усім педагогам наведаць адкрытыя ўрокі, выказаць сваё меркаванне.

Прывяду план правядзення педагагічнага савета - метадычнага дня па тэме “Развіццё пазнавальнай актыўнасці як тэхналагічны працэс”.

Мэта: даць магчымасць педагогам падзяліцца вопытам выкарыстання інавацыйных прыёмаў актывізацыі дзейнасці навучэнцаў на ўроках, садзейнічаць выкарыстанню педагогамі шматлікіх метадычных прыёмаў у асабістай практыцы.


Задачы:

1. Разгледзіць тэарытычныя асновы арганізацыі павышэння пазнавальнай актыўнасці вучняў.

2. Прааналізаваць стан работы педагагічнага калектыву па арганізацыі дзейнасці на ўроку вучня як суб’екта навучальнай дзейнасці (узровень яго самастойнасці, актыўнай дзейнасці на ўроку)

3. Стварыць умовы распаўсюджвання эфектыўнага вопыту ў плане развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў і выкарыстання сучасных педагагічных тэхналогій.



8.00. Ранішняе пленарнае паседжанне.

Даклад намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце “Дыдактычныя асновы актывізацыі пазнавальнай дзейнасці”



8.35. Практыкум. Наведванне педагогамі адкрытых урокаў (у рамках метадычнага аб’яднання, альбо па методыках, якія цікавяць)


Вучэбны прадмет

Клас

Тэма ўрока

Тэхналогія

англійская мова

8 "А"


Кухня народаў свету

Выкарыстанне метадаў навучання ў супрацоўніцтве

інфарматыка

10«В»


Капіраванне формул

ІКТ-тэхналогіі

беларуская мова

9 «А»


Складаназалежныя сказы

Метады інтэрактыўнага навучання

выяўленчае мастацтва

1 «В»


Асенні букет

Праектнае навучанне

геаграфія

9 «Б»


Урбанізацыя ў Еўразіі

Метады актыўнага навучання


14.00. Вячэрняе пленарнае паседжанне.


Афармленне і прадстаўленне метадычных бюлетэняў групамі педагогаў

Выступленні з вопыту работы

Вучэнне ў супрацоўніцтве як прыарытэтная тэхналогія навучання школьнікаў англійскай мове.

Павышэнне якасцi адукацыi праз выкарыстанне iнтэрактыўных сродкаў навучання школьнiкаў беларускай мове i лiтаратуры

Выкарыстанне метадаў актыўнага навучання на ўроках геаграфіі.

Актывізацыя пазнавальнай дзейнасці вучняў праз выкарыстанне ІКТ-тэхналогій.

Метад праектаў на ўроках працоўнага навучання

Перад пачаткам урокаў праводзілася першае пленарнае паседжанне (тэарэтычная частка), на якім даваўся кароткі агдяд праблемы ў выглядзе даклада, праводзіўся інструктаж па далейшай арганізацыі педагагічнага савета. Затым настаўнікі разыходзіліся на адкрытыя ўрокі (практычная частка). Перад урокам настаўнік рабіў яго кароткае прадстаўленне, тлумачыў, як рэалізуецца на ўроку тэма педагагічнага савета. Пасля ўрока праводзілася абмеркаванне, і настаўнікі, свабодныя ад правядзення заняткаў, афармлялі метадычны бюлетэнь, які затым прадстаўляўся педагагічнаму савету. Другое пленарнае паседжанне праводзілася пасля ўрокаў і пачыналася з самааналіза ўрока настаўнікам з пазіцыі тэмы педагагічнага савета, разглядаўся метадычны бюлетэнь, прадстаўлены групай настаўнікаў, якія наведалі ўрок. Па выніках выступленняў усіх груп выпрацаваны рэкамендацыі і прынята рашэнне.

Як прыклад, можна разгледзіць метадычны бюлетэнь, састаўлены па выніках правядзення ўрока англійскай мовы па тэме “Кухня народаў свету”

Метадычны бюлетэнь

Урок англійскай мовы, 8 «А» клас

Настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Пабудзей Ядзвіга Фартунатаўна

Тэма ўрока «Кухня народаў свету»

Практычныя мэты:

-садзейнічаць фарміраванню лексічных навыкаў, навыкаў гаварэння па тэме “Кухня народаў свету”

- удасканальваць навыкі вуснага выказвання.

Адукацыйныя мэты:

-забяспечыць засваенне ведаў аб традыцыях кухні розных краін; -пашыраць сацыяльна-культурную дасведчанасць навучэнцаў; - садзейнічаць навучанню тэхналогіям выканання розных відаў заданняў

Развіваючыя мэты:

- садзейнічаць развіццю навыкаў самастойнай работы, працы ў пары, групе; -садзейнічаць развіццю здольнасці да ўзаемадзеяння; - садзейнічаць развіццю лагічнай памяці, увагі.

Выхаваўчыя мэты:

- садзейнічаць выхаванню павагі да культурных каштоўнасцей другіх краін;



Метадычная тэма: навучанне ў супрацоўніцтве.

Прыёмы і метады, якія выкарыстоўваюцца: дзяленне на групы з дапамогай прыёма “Сямека Мэйсана”, складанне «карты памяці», праца ў групе з выкарыстаннем прыёма “Паслухай таго, хто ведае”, гульня «Угадай страву»



Каэфіцыент эфектыўнасці – 82% - высокі

Вартасці урока

Недахопы урока

  • Выкарыстанне вучэбна-пазнавальных гульняў

  • Апора на жыццёвы вопыт навучэнцаў

  • Стварэнне сітуацыі ўзаемадапамогі

  • Самаацэнка і карэкцыя дзейнасці навучэнцамі

  • Пошук вучнямі кантактаў і супрацоўніцтва

  • Не атрымалася стварыць сітуацыю поспеху для некаторых вучняў

  • Недастатковы ўзровень рэфлексіўнай дзейнасці вучняў

Рашэннем педагагічнага савета педагогам рэкамендавана больш актыўна выкарыстоўваць асабіста-арыентаваныя тэхналогіі, накіраваныя на фарміраванне творчай актыўнасці вучня ва ўмовах прадуктыўнай і творчай дзейнасці, будаваць навучальны працэс як працэс сумеснай пошукавай, даследчай дзейнасці вучня і настаўніка, пакласці ў аснову правядзення вучэбных заняткаў выкарыстанне розных метадаў і прыёмаў, якія павышаюць цікавасць школьнікаў да прадмета, актывізуюць пазнавальную дзейнасць.



Правядзенне педагагічнага савета ў форме метадычнага дня дазволіла вопытным педагогам асэнсаваць сваю дзейнасць з пазіцыі педагагічнай тэорыі, вопыту калег, маладыя педагогі знайшлі для сябе шмат новага, цікавага, для іх педагагічны савет быў стымулам для ўдасканалення педагагічнага майстэрства.
: DswMedia
DswMedia -> Дырэктар Лебедзеўскай сярэдняй школы А. А. Гарбачова
DswMedia -> Урок Дыцукрыды. Цукроза
DswMedia -> Алімпіяда па беларускай мове 11 клас №1. Вызначыць, якія словы складаюцца з наступных гукаў
DswMedia -> Тэма ўрока “Азёры” Задачы
DswMedia -> Царква І адукацыя ў межах лебедзеўскага прыходу
DswMedia -> Узгоднена зацверджана пастанова 8/81 ад 01. 09. 2015 Загад дырэктара
DswMedia -> І.І. Троцкая 1-4 класаў на І паўгоддзе 2015/2016 н г
DswMedia -> Лідскія пуцявіны Ігната Іпалітавіча Дамейкі
DswMedia -> Вучэбна-педагагічны комплекс Вердаміцкі дзіцячы сад сярэдняя школа




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка