Педагагічны савет па тэме “ Інфармацыйна-камунікатыўная кампетэнтнасць як асноўны кампанент педагагічнай дзейнасці настаўніка і неабходны элемент фарміравання інфармацыйнай культуры вучня”



Дата канвертавання15.05.2016
Памер27.64 Kb.
28 снежня 2011 г. адбыўся педагагічны савет па тэме “ Інфармацыйна-камунікатыўная кампетэнтнасць як асноўны кампанент педагагічнай дзейнасці настаўніка і неабходны элемент фарміравання інфармацыйнай культуры вучня”.

Мэта:


прааналізаваць сістэму работы па павышэнні прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў, намеціць шляхі яе ўдасканалення.

Задачы:


1. Даць вызначэнне інфармацыйнай культуры педагога; азнаёміць з асноўнымі паняццямі і характарыстыкамі інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій;

2. Прадэманстраваць магчымасці выкарыстання электронных сродкаў навучання на розных этапах урока;

3. Прапанаваць канкрэтныя прыёмы, метады, алгарытмы стварэння прэзентацый і правядзення ўрокаў, мэтай якіх з’яўляецца выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій як сродак інтэнсіфікацыі работы з вучнямі;

4. Выявіць наібольш тыпічныя для калектыву цяжкасці;

5. Вызначыць меры па метадычнай падтрымцы педагогаў.

Метадычнае забеспячэнне:

мультымедыйная прэзентацыя, выстаўка матэрыялаў, распрацаваных педагогамі.

Праграма падрыхтоўкі педагагічнага савета:

1. Пасяджэнне метадычнага савета. Вызначэнне асноўных накірункаў і рэкамендацый па падрыхтоўцы педагагічнага;

2. Дыягностыка педагагічнага калектыву па пытаннях, звязаных з тэмай педагагічнага савету;

3. Кансультацыі для кіраўнікоў МА і педагогаў па заяўленай тэме;

4. Інструктыўна – метадычная нарада па тэме “Інфармацыйна-камунікатыўная кампетэнтнасць як асноўны кампанент педагагічнай дзейнасці настаўніка і неабходны элемент фарміравання інфармацыйнай культуры вучня”;

5. Афармленне інфармацыйнага стэнда;

6. Наведванне адкрытых урокаў з мэтай аналіза эфектыўнасці выкарыстання інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій і ЭСН у адукацыйным працэсе;

7. Фарміраванне выстаўкі метадычных матэрыялаў, распрацаваных педагогамі гімназіі;

8. Падрыхтоўка рэфлексійных лістоў.

План правядзення педагагічнага савету:

1. Адкрыццё педагагічнага савету;

2. Выкананне рашэнняў папярэдняга педсавету;

3.Інфармацыйная культура як кампанент педагагічнай культуры настаўніка.

4.Выкарыстанне інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій для фармавання інфармацыйнай культуры навучэнцаў ва ўрочнай і пазаўрочнай дзейнасці.

4.1.Арганізацыя адукацыйнага працэсу з выкарыстаннем ІКТ.


4.2.Асаблівасці правядзення ўрокаў, факультатыўных заняткаў з выкарыстаннем ІКТ.

4.3.Выкарыстанне ЭСН і магчымасцей інтэрактыўнай дошкі ва ўрочнай і пазаўрочнай дзейнасці.

4.4.Варыянты правядзення ўрокаў, факультатыўных заняткаў з ІКТ-падтрымкай.

4.5.Выкарыстанне ІКТ у пазаўрочнай дзейнасці.

5.Здароўезберагаючыя тэхналогіі ў арганізацыі адукацыйнага працэсу з выкарыстаннем ІКТ.

6.Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій падчас тэставанні і сертыфікацыі педагагічных кадраў.

7. Прыняцце рашэння;

8. Рэфлексія.


Літаратура:


  1. Инструктивно-методическое письмо т по использованию информационно-коммуникативных технологий и электронных средств обучения в образовательном процессе

  2. Минич О.А. Информационные технологии в образовании. Минск «Красико-Принт», 2008 г.

  3. Пунчик В.Н. Урок-презентация. Минск «Красико-Принт», 2009 г.

  4. Беляева Л.А., Иванова Н.В. Презентация Power Point и её возможности при обучении иностранным языкам, ИЯШ №4 2008 г.




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка