Пераклад з польскай мовы Віталя Краўчанкі



Дата канвертавання30.06.2016
Памер53.22 Kb.
Матэўш Вуйцік
ПЛАСТЫКАВЫ
Апавяданне

Пераклад з польскай мовы

Віталя Краўчанкі

_____________________________________________


Nasięźrzale, nasięźrzale,

Rwę cię śmiale,

Pięcią palcy, szóstą, dłonią,

Niech się chłopcy za mną gonią;

Po stodole, po oborze,

Dopomagaj, Panie Boże.
Люблю гэты горад, нягледзячы на тое, што не так часта выходжу з дому. Люблю яго за істэрычнасць, якой кожны тут мусіць дыхаць. Гэтае сапсаванае паветра паволі разрывае на часткі. Дачасна схіляе да сну. Паветра тут горшае за дым цыгарэтаў, праклёнаў і каўтуноў. Тут няма цыганоў. Яны баяцца гэтага горада. Тут вуліцы пакрытыя замерзлаю слінаю. Але харканне не дапамагае. Гэты горад мае ў сабе ўсё, што ёсць у ва мне. Гэта найвялікшы душэўны неспакой, трывога, якая ажно выклікае спазмы аорты, з якой выцякаюць згусткі карычнева-рудога клею. Гэты клей склейвае ўсе мары ў адну геаметрычна ідэальную кулю. Бясконцая рэканструкцыя старых дамоў. Жыдоўскія астанкі спаленага эпідэрмісу. Даламаныя крэслы, на якіх сядзяць бездапаможныя студэнты, якія гуляюць у дарослых. Валацугі, гарлапаны на скрыжаваннях, старыя цёткі, якія ледзь не валяцца з ног ад мароза, прасмярдзелыя зімовымі выпарэннямі авечыя кажухі. Бардэль на вуліцы Генрыка Сянкевіча называецца “Алабама”. Дзеўкі з “Алабамы” брыдкія, тоўстыя, смярдзяць тытунем. Дзеўкі з “Алабамы” баяцца гаварыць. Бальшыня з іх і так не размаўляе па-польску, альбо не мае зубоў. Дзеўкі з “Алабамы” будуць шараваць дзёснамі малыя, смярдзючыя сцулямі чэлесы. 15-хвілінны мінет без глытання – 50 злотых. У “Алабаме” можна набыць цыгарэты.

Кожны ведае, што на вуліцы Генрыка Сянкевіча ёсць “Алабама”.


Шматпавярховыя дамы выглядаюць,,як пазарослыя водарасцямі. Унутры драўляныя гнуткія лесвіцы, дзіцячыя вазкі на лесвічных пляцоўках, старыя кухонныя шафкі, у якіх маладыя сем’і складваюць абутак і на якіх стаіць напаўзасохлая папараць. Прыкладна раз на год, на адной з лесвічных пляцовак, зацвітае такая папараць, асвятляючы залатым бляскам сцены і людзей, якім яна магла б споўніць адно жаданне.
Сёння выйшаў у горад. Страшэнна холадна, лесвіца галашчокая, іду наперад, але толькі тымі вуліцамі, якія ведаю, бо маю тапаграфічны крэтынізм. Праходжу каля камбінату, дзе на помнікі набіваюць керамічныя медальёны. Праходжу каля крамы з танным абуткам. Скасавураная дзеўка на скрыжаванні, ёй сігналіць патруль, яна махае ў адказ і ўсміхаецца. Яна ўжо немаладая. Дайшоў да галоўнай вуліцы. Вісяць жудасныя ліхтары, якія надаюць залаціста-смярдзючы колер дамам. Абасраны валацуга просіць у мяне цыгарэту. Старая жанчына са зламанаю нагой. Дзеці гуляюць каля брамы. Галантарэя. Крама з тканінамі. Акуліст. Шавец. Усё па два злотых. Касцёл. Зачыненыя піўныя. Неверагодна раздражняе чалавек з гітарай і сабакам.
Я ўцякаю ў халодныя краіны. Так далёка, каб было холадна, як толькі тое магчыма. Так, каб замерзла дыхаўка і ператварылася ў груду лёду разам з лёгкімі.

* * *
Прывітанне. Мы незнаёмыя. Паняцця не маю, як цябе завуць. Не маю паняцця, як выглядаеш і які маеш голас. Не маю паняцця, як паводзіш сябе ў стрэсавых сітуацыях, ані не маю паняцця, што думаеш пра горад, у якім жывеш.


Не магу не злавацца, мой страўнік ператраўляе надуманыя расчараванні. Я расчараваны ўсім, акрамя надвор’я. Надвор’е мяне заспакойвае. Надвор’е добрае. Я так баюся, што страх забівае мне глотку мокрымі валасамі, мяккімі клубамі пылу.
Сёння панядзелак. Сядзіш у другім пакоі, размаўляеш. Я сяджу ў першым пакоі. Пішу. Мару аб тым, каб у адну секунду трэснулі ўсе счэпкі паміж атамамі. Каб цалкам цела маё, крэсла, стол, вада ў бутэльцы і газ у ёй, сама бутэлька, каб усё гэта разбырзгалася і каб сусвет увабраў усё гэта ў сябе. Так, каб хоць некалькіх секундаў мог адчуваць, як расплываецца маё цела, як сваімі часцінкамі пранікае ў драўніну стала, яднаючыся з крэмніем кампутарных кампанентаў. А ты працягваеш гаварыць. Не маю паняцця аб чым. Ужо месяц як я цябе не слухаю. Вельмі люблю водку. Яна дае мне магчымасць быць шчаслівым, нават раніцай прачынаюся без бадуна. Нічога не адчуваю. Мой арганізм рыхтуецца. Мозг ужо пачаў размяркоўваць боль, расчараванне, адказнасць. Адзінае, што не можа размеркаваць, дык гэта ляноту.
Апошнім часам ты для мяне існуеш толькі ў якасці асобы, якая ходзіць у краму, заварвае гарбату. Мой мозг усё яшчэ не можа саўладаць з размеркаваннем ляноты, лянота размазвае яго па чэрапе. Ты маё ўсё, што я маю. Гарбата, водка і піва. Перад кожнай вечарынкай мару, што пазнаёмлюся з некім, хто мне спадабаецца, што мы будзем трахацца ўсю ноч і мне не будзе скурчваць сківіцу. Кажу, што кахаю цябе. Кажу так заўсёды, калі п’яны гляджу на струмень мачы ў момант сцання.
Дым лягчэйшы за паветра, у адзін цудоўны дзень ён пачне выплываць з дзіравых лёгкіх.
Я размаўляў з Эліс. Яна шмат танчыць на неіснуючых шостах. Эліс шмат паліць неіснуючых цыгарэтаў, ад якіх ёй баліць галава. Эліс – жанчына, якую бачыў мільярд гадоў таму. Эліс не падарунак, бегае толькі за тымі зайцамі, якія пакідаюць ёй амфетаміннае гаўно. Я сумую па ёй, па той затраханай, тоўстай задніцы.

* * *
Я ўсё занатоўваю. Дзённік усіх маіх уяўных расчараванняў. Дзённік людзей, з якімі знаёміўся, калі ўжо нічога не хацеў запамінаць. Хацеў бы зрабіць у сваёй галаве дэзінфекцыю, каб пазабіваць тое гаўно, што сядзіць у ёй. Не ведаю, што табе расказаць сёння. У мяне ідэальная гладкая скура, твар васемнаццацігадовага чалавека і вантробы старой, зацвілай вар’яткі. Мне так невыносна холадна, так, што ўвесь хрыбет напружваецца, і цела, прычэпленае да яго, дрыжыць. Далоні прыгожага колеру. Паміж фіялетавым і белым, пад папяровай скурай - жылкі, дзякуючы якім магу клацаць па клавіятуры камп’ютара.


Сёння выйду з дому. Прайдуся па ваколіцы. Побач прадаюць кветкі. Дзень Святога Валянціна. Усе купляюць кветкі. Дапазна будзе бяспечна. Надвор’е вельмі добрае. Свеціць сонца, прыгожа асвятляе дамы, промні затрымліваюцца на аблезлых фасадах.
Мне падабаюцца поўныя звароты. Я вельмі старамодны. Раблю жудасныя арфаграфічныя памылкі.
Снілася мне першае каханне. Найпрыгажэйшая жанчына ў свеце. Шпацыравалі з ёй па гэтым горадзе. Яна не паліла. Гэты горад ніколі не выглядаў так прыгожа. Апошні раз падобнае святло на дамах я бачыў, калі аднойчы вяртаўся трамваем. Тады малады чалавек еў кансервы з бляшанкі. Смярдзела страшна. Марце вельмі падабалася, як блішчаць дамы падчас узыходу альбо заходу сонца.
Вустрыцы трэба есці толькі з тымі, каго жадаеце.
* * *
Чарговая зіма, а ў мяне няма для цябе ніводнай гісторыі. Паняцця не маю, пра што расказаць. Я тут. Хлусня. Хлусня - такое прыгожае, вострае слова. Хлусня ў маіх нядобрых думках пра будучыню, якую не ў стане затрымаць.
Ведаеш, што не ведаю, каму пішу. Не маю паняцця, хто гэта будзе чытаць. Але гісторыя выглядае прыкладна так:

Ёсць чалавек. Ідзе па парку. Па правым баку ад яго - вуліца. Праязджае аўтамабіль. Восень. Асфальт мокры. На ім адбіваюцца светлафоры. Жанчына. Ёй вельмі горача, няма куды пайсці. Не баіцца хадзіць адна ноччу. Яны мінаюць адзін аднаго, сустракаюцца вачыма, яна ведае, што нейкім чынам знаёмая з ім. Ён бачыць яе ўпершыню, узгадвае, што нешта забыўся дома, але вятрацца нельга, бо гэта прыносіць няўдачу.


Трымаем у галаве зашмат дзеясловаў. Засмечваем нашы мазгі дзеясловамі. Нашы думкі ствараюць нашы мёртвыя часы дзеясловаў.
: download -> version -> 1339853680 -> module -> 6216382885 -> name
version -> "Шматсерыйная" дарога да сцэны Новы беларускі тэатр: дажыць і выжыць
version -> Внеклассное мероприятие по английскому языку «Добро пожаловать в Беларусь»
version -> 4 Знешняя палітыка рп у другой палове 17-пачатку 18 ст
version -> Беларускія рэфлексіі
version -> 2 Праваслаўе І каталіцызм у вкл
version -> Утварэнне Рэчы Паспалітай
version -> Знешнепалітычнае становішча Рэчы Паспалітай
version -> Культура Беларусі ў 17- 18 ст
version -> 5 Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча Беларусі ў другой палове 17-пач 18 ст




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка