Першабытнаабшчынны лад на тэрыторыі беларусі § Засяленне беларускіх зямель. Фарміраванне этнічных супольнасцей



старонка19/26
Дата канвертавання15.05.2016
Памер5.98 Mb.
1   ...   15   16   17   18   19   20   21   22   ...   26
§ 1. Адмена прыгоннага права

Дзве галоўныя прычыны абумовілі адмену прыгоннага права ў Расіі:

існаванне прыгонніцтва стрымлівала эканамічнае развіццё дзяржавы;

узрастанне антыпрыгонніцкага руху, перш за ўсё сярод сялянства, пагражала моцным сацыяльным выбухам. Нельга сказаць, што 'прыгонніцкая сістэма гаспадаркі зусім спыніла эканамічнае развіцце краіны. Яно працягвалася, і даволі хутка. Так, на тэрыторыі Беларусі з 1828 па 1860 г. колькасць прадпрыемстваў (без вінакурных)

305

павялічылася з 449 да 942, колькасць рабочых - з 4674 да 9269. Калі ў 1845 г. было 9 прадпрыемстваў, дзе прымяняліся машыны, то ў 1860 г. - ужо 30. Узрастала інтэнсіфікацыя працы, кваліфікацыя працоўных, фарміравалася мясцовая буржуазія, расло гарадское



насельніцтва (з 1825 па 1861 г. яно павялічылася з 261,4 тыс. да 330 тыс. чалавек).

Памешчыцкая гаспадарка таксама паступова развівалася. Беларускія памешчыкі, прыстасоўваючыся да запатрабаванняў рынку, пераводзілі сваю гаспадарку на вытворчасць тых тавараў, якія карысталіся найболыпым попытам. Галоўнай рыначнай культурай напярэдадні рэформы было жыта, а найболып выгаднай формай рэалізацыі таварнага жыта - вінакурэнне. Да прыбытковых таварных сельскагаспадарчых культур адносіліся таксама лён і бульба. Лён прызначаўся галоўным чынам на экспарт, а бульба ў асноўным ужывалася ў мясцовай вінакурнай вытворчасці. Таварнае значэн-не набывала жывёлагадоўля, асабліва авечкагадоўля. Многія памешчыкі будавалі ў сваіх маёнтках вінакурныя, цукраварныя, лесапільныя і іншыя прадпрыемствы. Працавалі на іх прыгонныя сяляне.

У цэлым эканоміка развівалася невысокімі тэмпамі, пераважна экстэнсіўным шляхам. Экстэнсіўны шлях развіцця, па-першае, меў пэўныя межы, па-другое, ужо не адпавядаў запатрабаванням часу. Яскравым сведчаннем крызісу прыгонніцкай сістэмы стала Крымская вайна. Расія не здолела супрацьстаяць высокаразвітым капіталістычным краінам Заходняй Еўропы і пацярпела паражэнне. Стала відавочна, што прыгонніцкая сістэма гаспадаркі значна прайг-рае капіталістычнай з яе таварна-грашовымі адносінамі, рынкам працы і жорсткай канкурэнцыяй, якія выклікаюць зацікаўленасць выка-наўцаў у выніках сваёй працы, падштурхоўваюць тэхнічнае развіццё,

вядуць да інтэнсіфікацыі вытворчасці і гэтым паскараюць агульны прагрэс грамадства.

На працягу ўсёй першай паловы XIX ст. пытанне аб адмене пры-гоннага права займала цэнтральнае месца ў ідэалагічных спрэчках. У канцы 50-х гадоў яно набыло найвышэйшую вастрыню. Ва ўрадавых колах у рэшце рэшт зразумелі, што пара адмены прыгоннага права наспела і гэта лепш зрабіць "зверху", інакш можна дачакацца яго адмены "знізу". Падрыхтоўка сялянскай рэформы пачалася ў сакрэ-це ад шырокіх колаў грамадскасці. У студзені 1857 г. быў створаны Сакрэтны камітэт "для абмеркавання мер па ўладкаванні быту памешчыцкіх сялян". Сярод членаў камітэта разгарнуліся спрэчкі наконт умоў адмены прыгоннага права. Адны прапаноўвалі "остзейскі" варыянт, г.зн. вызваленне сялян без зямлі, інш^ія жадалі, каб цар узяў ініцыятыву на сябе і дараваў вольнасць сялянам ад свайго імя, некаторыя лічылі, што ўмовы вызвалення сялян павінны выпрацаваць памешчыкі. Да канца ліпеня 1857 г. быў складзены кампрамісны варыянт - вызваліць сялян з сядзібай, які і атрымаў перавагу. Зямля

павінна выкупляцца на працягу 10 - 15 гадоў па цане, якая ўклю-чала б у сябе і кампенсацыю страты памешчыкам яго ўлады над асо-бай селяніна; польны надзел мог быць зменшаны і аддадзены селяніну ў карыстанне за асобную плату грашыма ці працай; у аддаленан будучыні мог адбыцца выкуп гэтай зямлі па добраахвотнай дамоўленасці памешчыка з селянінам. Рэформу было вырашана па-чынаць з заходніх губерняў.

Перш за ўсё мясцовыя памешчыкі значна болып, чым памешчыкі ў іншых раёнах Расіі, былі ўцягнуты ў таварна-грашовыя адносіны. Гэта абумоўлівалася блізкасцю да заходнееўрапейскага рынку. Адчуваючы хібы прыгоннай працы, некаторыя ўладальнікі памесцяў ужо ў першай чвэрці XIX ст. выступалі з праектамі беззямельнага вызвалення сялян. Праўда, тады большасць памешчыкаў гэтыя пра-екты не падтрымала, яны былі адхілены і ўрадам. Апошні таксама разумеў, што ўвядзенне ў 40-х гадах абавязковых інвентароў памешчыцкіх гаспадарак у заходніх губернях прывяло памешчыкаў Беларусі да хуткан і непазбежнай страты імі сваёй улады над сялянамі і, разлічваючы на болып выгадныя для сябе ўмовы адмены прыгонніцтва, яны першымі адгукнуцца на сакрэтную прапанову ўрада. Да гэтага трэба дадаць 1 тое, што для самадзяржаўя апазіцыйна настроенае польскае дваранства ўяўляла пагрозу палітычнай небяспекі — неабходна было як мага хутчэй пазбавіць яго магчымасці выкарыстаць сялянскія хваляванні ў сваіх нацы-янальных інтарэсах.

Але для ўрада было вельмі важна, каб ініцыятыва адмены пры-гоннага права зыходзіла ад памешчыкаў, якія заставаліся галоўнай сацыяльнай апорай улады. Узяць на сябе афіцыйную ініцыятыву ў такой складанай справе, а значыць, і несці поўную адказнасць за яе выкананне Аляксандр II не адважваўся. Паколькі памешчыкі так-сама асабліва не спяшаліся з прапановамі аб скасаванні прыгонніцтва, памешчыцкую "ініцыятыву" трэба было арганізаваць. Зрабіць гэта аказалася не вельмі цяжка. Справа ў тым, што генерал-губернатар Віленскай, Ковенскай і Гродзенскан губерняў В.І.Назімаў і імператар Аляксандр II былі сябрамі дзяцінства. Яшчэ ў маі 1856 г. на іх сустрэчы ў Брэсце В.І.Назімаў запэўніў імператара, што дваране яго генерал-губернатарства, бачачы вынікі вызвалення сялян у суседніх прыбалтыйскіх губернях, дзе сяляне атрымалі асабістую свабоду яшчэ ў пачатку XIX ст., пагадзіліся б на падобную рэформу. Летам 1857 г. Аляксандр II ізноў сустрэўся з В.І.Назімавым, цяпер ужо ў Вільні, і генерал-губернатар пацвердзіў, што памешчыкі паўночна-заходніх губерняў гатовы выступіць з ініцыятывай адмовы ад прыгоннага права. Імператар, безумоўна, адобрыў гэту "ініцыятыву".

Пад націскам В.І.Назімава інвентарныя камітэты Віленскай, Гро-дзенскай і Ковенскай губерняў прынялі рашэнне не займацца пытаннямі рэгулявання адносін паміж памешчыкамі і сялянамі, для чаго яны і былі калісьці створаны, а пагадзіліся бязвыплатна вызваліць сялян,

пакінуўшы памешчыкам усю зямлю і сялянскую нерухомасць. Гэта рашэнне В.І.Назімаў у верасні 1857 г. накіраваў міністру ўнутраных спраў. У кастрычніку ён асабіста прыехаў у Пецярбург і папрасіў даць яму далейшыя інструкцыі. Імператар загадаў паскорыць вырашэнне гэтага пытання. Хутка такая інструкцыя для Назімава была распрацавана, і 20 лістапада 1857 г. Аляксандр II падпісаў і накіраваў рэскрыпт (прадпісанне) генерал-губернатару Віленскай, Ко-венскай і Гродзенскай губерняў В.І.Назімаву аб заснаванні з прадстаўнікоў мясцовых памешчыкаў трох губернскіх камітэтаў і адной агульнай камісіі ў Вільні для падрыхтоўкі мясцовых праектаў паляпшэння быту памешчыцкіх сялян. Крыху пазней падобныя камітэты былі створаны і ў іншых губернях Расіі.

Змест рэскрыпта сведчыў аб тым, што ініцыятыва памешчыкаў аб вызваленні сялян па "остзейскаму" ўзору была па-майстэрску выка-рыстана вярхоўнай уладай для прапановы, нечаканай для памешчы-каў. Праграма ўрада, якую трэба было абмеркаваць у створаных камітэтах, давала прыгонным сялянам грамадзянскія правы, але за-хоўвала вотчынную ўладу памешчыка. За памешчыкам заставалася права ўласнасці на ўсю зямлю. Сялянам пакідалі сядзібныя надзелы, якія яны на прадягу пэўнага часу павінны былі выкупіць. Звыш гэтага прадугледжвалася даць сялянам у карыстанне пэўную колькасць зямлі "для забеспячэння іх быту і для выканання іх абавязкаў перад ура-дам і памешчыкам", за якую сялян абавязвалі плаціць аброк альбо працаваць на памешчыка. Памешчык атрымліваў таксама права паліцэйскага нагляду за сялянамі. Пры гэтым будучыя адносіны ся-лян і памешчыкаў з'яўляліся б гарантыяй своечасовай платы першымі дзяржаўных і земскіх падаткаў. У рэскрыпце нічога не было сказана аб адмене прыгоннага права, але 21 лістапада 1857 г. у "Дадатковай адносіне" ўжо недвухсэнсоўна паяснялася, што галоўным у "паляпшэнні быту памешчыцкіх сялян" з'яўляецца адмена прыгоннага права.

Менавіта дзеянне гэтых двух дакументаў, з якіх другі канкрэтыза-ваў агульныя і не зусім ясныя палажэнні першага, зрабіла незварот-ным працэс падрыхтоўкі да адмены прыгоннага права па ўсёй імперыі, а іх апублікаванне легалізавала абмеркаванне праблемы. Неабход-насць рэформы была публічна пацверджана. Стала зразумелым, што прыгоннае права дажывае апошнія гады. Чаканне хуткіх перамен падштурхнула да дзеянняў як памешчыкаў, так і сялян.

Ужо ў пачатку XIX ст. у беларускіх губернях назіралася тэндэнцыя да павелічэння памешчыцкай зямлі за кошт скарачэння сялянскіх надзелаў. Гэты працэс асабліва паскорыўся пасля 1857 г. Памешчыкі перасялялі сваіх сялян на горшыя землі, адразалі ў іх частку зямлі, увогуле пазбаўлялі надзелаў. Калі ў пачатку стагоддзя ў заходніх беларускіх губернях памешчыцкая зямля складала 1/3 усёй плошчы маёнтка, а ў карыстанні сялян было 2/3, то перад рэформай у Віленскай губерні сялянам засталося толькі 52,5 % ворыва і сенажацей, у Гродзенскай - 55,8 %. Значна павялічылася сярод сялян колькасць агароднікаў (мелі толькі сядзібы) і кутнікаў (не мелі ні зямлі, ні

жылля).


Дзеянні памешчыкаў выклікалі пратэст сялян. Ен прымаў розныя

формы: адмаўленне ад выканання феадальных павіннасцей, супраціўленне перасяленню і памяншэнню надзелаў, калектыўныя скаргі, самавольныя лясныя парубкі, падпальванне памешчыцкіх сядзіб, напады на памешчыкаў і аканомаў, непадпарадкаванне па-мешчыцкай і ўрадавай адміністрацыі. У 1858 - 1860 гг. сялянскія хваляванні адбыліся ва ўсіх беларускіх губернях. Паводле няпоўных звестак (пра некаторыя выступленні мясцовыя ўлады не паведамлялі), у гэты час зарэгістравана 42 сялянскія хваляванні, 11 з якіх былі

падаўлены пры дапамозе войскаў і паліцыі.

Своеасаблівым пратэстам супраць прыгонніцкай сістэмы з'.явіўся т. зв. "цвярозы рух", які разгарнуўся ў 1858 — 1859 гг. Ён быў накіраваны супраць вінных водкупаў1, высокіх падаткаў на віно і спайвання насельніцтва. На сялянскіх сходах прымаліся рашэнні байкатаваць пітныя дамы, ствараліся "брацтвы цвярозасці". У гэтым руху прымалі ўдзел амаль усе катэгорыі прыгнечанага насельніцтва. Напрыклад, у "брацтвах цвярозасці" Ваўкавыскага і Пружанскага паветаў Гродзенскай губерні было каля 5 тыс. чалавек.

Нягледзячы на тое, што сялянскія хваляванні былі стыхійнымі і лакальнымі, не вызначаліся масавасцю і настойлівасцю, яны добра выявілі агульныя інтарэсы прыгоннага сялянства, адлюстравалі на-строй і жаданні народа. Сяляне выступалі за сапраўднае і поўнае вызваленне ад памешчыцкай улады і перадачу ім усей зямлі, памешчыкі - за адмену прыгоннага права пры захаванні сваёй уласнасці на зямлю. Безумоўна, царызм падтрымаў памешчыкаў.

19 лютага 1861 г. Аляксандр II зацвердзіў усе заканадаўчыя акты (іх было 17), якія тычыліся адмены прыгоннага права, і звярнуўся да народа з маніфестам. Але апублікаваны ўсе гэтыя дакументы былі 5 сакавіка 1861 г. Такі значны разрыў паміж датай зацвярджэння царом заканадаўчых актаў і іх алублікаваннем для ўсеагульнага азна-ямлення тлумачыцца тым, што патрэбна было не толькі надрукаваць неабходную колькасць экзэмпляраў гэтых вялікіх дакументаў, але і прыняць шэраг прэвентыўных (папераджальных) захадаў на выпа-дак хваляванняў, якія небеспадстаўна прагназіраваліся ўладамі. Былі падрыхтаваны неабходныя вайсковыя часці ў сталіцах, а ў губерні для назірання за парадкам накіраваны флігель-ад'ютанты, якія ў не-абходных выпадках мелі права дзейнічаць ад імя цара.

Усе дакументы, апублікаваныя 5 сакавіка 1861 г., можна падзяліць на тры групы: агульныя палажэнні, мясцовыя палажэнні, дадатковыя правілы. Юрыдычных актаў, пад нормы якіх падпадала ўся імперыя, было некалькі. Гэта - Агульнае палажэнне аб сялянах, якія выйшлі з прыгоннай залежнасці, Палажэнне аб упарадкаванні дваровых лю-дзей, якія выйшлі з прыгоннай залежнасці, Палажэнне аб выкупе сялянамі, якія выйшлі з прыгоннай залежнасці, іх сядзібнай аседласці і аб садзейнічанні ўрада набыццю гэтымі сялянамі ва ўласнасць палявых надзелаў, Палажэнне аб губернскіх і павятовых па сялянскіх справах установах, а таксама "Правілы аб парадку ўвядзення ў дзе-янне Палажэнняў аб сялянах, якія выйшлі з прыгоннай залежнасці". 3 мясцовых палажэнняў непасрэдна тэрыторыі Беларусі тычылася два: Мясцовае палажэнне аб пазямельным уладкаванні сялян, якія паселены на памешчыцкіх землях у губернях: Вялікарасійскіх, Новарасійскіх і Беларускіх (пад гэта палажэнне падпадалі Магілёўская губерня і большая частка Віцебскай) і Мясцовае палажэнне аб пазя-мельным уладкаванні сялян, якія паселены на памешчыцкіх землях у губернях: Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мінскай і частцы Віцебскай (ахоплівала астатнюю тэрыторыю Беларусі).

У маніфесце і палажэннях былі заканадаўча замацаваны ўсе агульныя для сялян асабістыя і маёмасныя правы, правы грамадскага кіравання сялян, дзяржаўныя і земскія павіннасці. Галоўным звя-ном у заканадаўчых актах рэформы былі асабістыя правы сялян. У маніфесце падкрэслівалася, што адмена прыгоннага права з'яўляецца вынікам добраахвотнай ініцыятывы "высакароднага дваранства". У алпаведнасіу_.з..маніфестам селянін адразу атрымліваў асабістую свабодў~Былы прыгонны, у якогараней йазггеівчык^ер забраць усю яуі» маёмасць, а самога прадаць, падараваць, закласці, зараз атрымліваў не толькі магчымасць вольна распараджацца сваёй асо-бай, але і шэраг грамадзянскіх правоў: ад свайго імя заключаць розныя грамадзянскія і маёмасныя пагадненні, адкрываць гандлёвыя і пра-мысловыя прадпрыемствы, пераходзіць у іншыя саслоўі.

Разам з тым маніфест аб'яўляў, што сяляне на працягу^З^адоў (да 19 лютага 1863 г.) айявяяаттм ттяртті тыя ж_ самыя павіннас.Ш.іДІІ-О.І Ў часі)Дцтрыропнага..др&а. Адмяняліся толькі т. зв. дадатковыя зборы (янкі, масла, лён, палатно і да т.п.). Пандгчьціа абмяжоўвалася 2 жаночымі і 3 мужчынскімі днямі з цягла на тыдзень, іфыхускарачалася падводная павіннасць, забараняўся перавод сялян з аброку на паншчыну і ў дваровыя.

Агульныя палажэнні ўводзілі новую сістэму кіравання вёскай. Яна была заснавана на выбарнасці ніжэйшых службовых асоб. Сяляне, якія жылі на зямлі аднаго памешчыка, складалі сельскую грамаду (абшчыну). На сходзе сельскай грамады выбіраўся стараста. Некалькі сельскіх абшчын, якія адносіліся да аднаго царкоўнага прыхода, стваралі воласць. На валасным сходзе сельскія старасты і ўпаўнава-жаныя ад кожных 10 двароў выбіралі валасное праўленне, валаснога старшыню і суддзю. Сельскія і валасныя праўленні займаліся расклад-кай і зборам падаткаў, выконвалі распараджэнні мясцовых улад, рэгулявалі пазямельныя адносіны сялян, сачылі за парадкам у вёсцы. За своечасовае выкананне ўсіх павіннасцей сяляне неслі адказнасць на аснове кругавой парукі, а судовыя справы вырашаліся паводле норм і традыцый звычаёвага права.

Для непасрэднага правядзення рэформы на месцах ствараліся спе-цыяльныя органы — павятовыя міравыя з'езды і губернскія па сялянскіх справах установы. Кантралявалі дзейнасць гэтых органаў губернатары. Першай інстанцыяй па ўрэгуляванні адносін паміж сялянамі і памешчыкамі з'яўляліся міравыя пасрэднікі, якія прызначаліся губернатарам з мясцовых дваран. Асноўным абавязкам міравых пасрэднікаў было садзейнічанне складанню ўстаўных грамат — нарматыўных актаў, дзе вызначаліся пазямельныя адносіны сялян і памешчыкаў. На складанне і падпісанне ўстаўных грамат адводзілася два гады.

Пазямельнае ўладкаванне сялян Беларусі, як ужо было сказана, ажыццяўлялася на аснове двух мясцовых палажэнняў. У Магілёўскай і Віцебскай губернях, дзе захавалася абшчыннае землекарыстанне, устанаўліваліся вышэйшыя (ад 4 да'5,5 дзес.) і ніжэйшыя (ад 1 да 2 дзес.) памеры сялянскіх надзелаў. Калі да рэформы ў карыстанні селяніна зямлі было больш за вышэйшую норму, то памешчык меў права адрэзаць лішак у сваю карысць. У Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губернях існавала падворнае землекарыстанне. Тут сялянам пакідаўся іх дарэформенны надзел. Адрэзкі дазвалялася рабіць, калі ў паідешчыка .заставалася менш 1/3 ус&й~зямлТГаЛб"^яя»неі4 надзел не мог быць скарочаны болып чым на 1/6.

~--Д^а'"правядІен'ня~"В"вгісутгвоэд'--анврацыі сяляне лічыліся часоваабавязанымі і за карыстанне атрыманай зямлёй павінны былі адбываць паншчыну або плаціць памешчыку аброк. У Магілёўскай і Віцебскай губернях за вышэйшы надзел панш-чына складала 40 мужчынскіх і 30 жаночых дзён у год (ці 8 рублёў аброку). У заходняй частцы БеларўсГпявжнаецінамяЯПіаліся на 10 % супраць інвентароў і вызначаліся наступным чынам: для паншчыны — не болып 23 дзён, для аброку — не больш 3 рублёў з дзесяціны ў год.

Свой польны надзел зямлі сяляне павінны былі выкупіць ва ўлас-насць. Правілы выкупной аперацыі былі аднолькавыя па ўсёй Расіі.

Выкупная сума вызначалася праз шасціпрацэнтную капіталізацыю гадавога аброку. Напрыклад, калі аброк з сялянскага надзелу складаў 6 рублёў у год, то агульная сума, якую селяніну трэба было заплаціць, складала 100 рублёў (6 р. - 6 %, 100 р. - 100 %). Ад-Жда.Дй.Уд .г.этан сумы (у задежнасці ад велічыні надзелу) сяляне плацілі непасрэдна памешчыку. Астатнюю частку памешчыкі атрымлівалі ад дзяржавы ў вБіг'ляДзе'кяштоўных папер, якія можна было прадаваць ці закладваць. У выніку такой аперацыі сяляне станавіліся даўжнікамі дзяржавы. На працягу 49 гадоў трэбдбыло вярнуць до^ўгд выглядзе выкупных плаця-жоу, куды ўключаліся яшчэ і п'рацэнты за пазыкў. За гэты час сялянам даводзілася выплаціць да 300 % пазычанай ім сумы.

Такім чынам, агульная сума, якую сяляне вымушаны былі заплаціць за атрыманыя надзелы, значна перавышала рыначны кошт гэтай зямлі (на Беларусі - у 3-4 разы). Атрымлівалася, што сяляне не толькі выкуплялі зямлю, але 1 кампенсавалі памешчыкам страту іх уласнасці ў асобе селяніна. Праводзячы выкупную аперацыю, казна вырашыла і праблему спагнання дарэформенных даўгоў з памешчы-каў. На Беларусі, паводле даных за 1859 г., 59,8 % прыгонных сялян (увогуле па Расіі — 65 %) былі закладзены іх уладальнікамі ў розных крэдытных установах. Гэты доўг утрымліваўся з выкупной пазыкі памешчыкам, што вызваліла іх ад даўгоў і выратавала ад фінансавага

банкруцтва.

Умовы рэформы не маглі задаволіць сялян. Аб'яўленне маніфеста

1 палажэнняў выклікала масавы ўздым сялянскіх выступленняў ва ўсёй Расіі. У 1861 г. на Беларусі зарэгістраваны 379 сялянскіх хваля-ванняў (у 9 разоў больш, чым у 1860 г.), 125 з іх былі падаўлены пры дапамозе войскаў і паліцыі. У 1862 г. барацьба сялян разгарнулася з новай сілай (152 выступленні). Сяляне супраціўляліся высяленню іх на пустэчы і забалочаныя ўчасткі, патрабавалі зменшыць павіннасці,

вярнуць выпасы, сенажаці.

Сялянскі рух 1861 - 1862 гг. не здолеў перамагчы, усе выступленні сялян былі жорстка падаўлены. Аднак ва ўмовах паўстання 1863 -1864 гг. царскі ўрад быў вымушаны правесці шэраг мерапрыемстваў, якія ўнеслі істотныя змены ў "Палажэнні" ад 19 лютага 1861 г. Указ ад 1 сакавіка 1863 г. уводзіў абавязковы выкуп сялянскіх надзелаў у Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мінскай губернях і ў інфлянцкіх паветах Віцебскай губерні, скасоўвалася часоваабавязанае становішча сялян, яны станавіліся ўласнікамі, выкупныя плацяжы зніжаліся на 20 %. 2 лістапада 1863 г. гэты ўказ распаўсюджаны на ўсю Віцебскую і Магілёўскую губерні. На Беларусі былі створаны павятовыя паве-рачныя камісіі для праверкі і выпраўлення ўстаўных грамат. Абеззя-меленым у 1846 - 1856 гг. сялянам выдаваўся 3-дзесяцінны сямейны надзел. У поўным аб'ёме вярталася зямля, адабраная ў іх з 1857 г. Паўстанне 1863 — 1864 гг. паўплывала і на становішча дзяржаўных сялян на Беларусі. У адпаведнасці з законам 1867 г. яны пераводзіліся з аброку на выкуп і станавіліся ўласнікамі сваіх надзелаў.

Зробленыя ўрадам уступкі, безумоўна, палепшылі становішча ся-лян заходніх губерняў у параўнанні з іншымі рэгіёнамі Расіі і стварылі больш спрыяльныя ўмовы для развіцця капіталізму ў Літве і на Беларусі. Увогуле, рэформа 1861 г. дала значны штуршок развіццю буржуазных адносін у Расіі. За некалькі дзесяцігоддзяў тут адбыліся такія пераўтварэнні, на якія ў некаторых краінах Захаду патрэбны былі цэлыя стагоддзі. Разам з тым рэформа несла ў сабе шмат супя-рэчнасцей. У Расіі захавалася мноства феадальных перажыткаў, што стала адметнай рысай і асноўнай асаблівасцю расійскага капіталізму.



§ 2. Буржуазныя рэформы 60 - 70-х гадоў і контррэформы 80 - 90-х гадоў

Рэформа 1861 г. ліквідавала галоўную перашкоду, што стрымлівала развіццё капіталізму ў Расіі - прыгоннае права. Аднак гэтага было недастаткова. Каб рухацца наперад да сапраўды буржуазнага грамадства, Расіі былі патрэбны іншыя рэформы дзяржаўна-палітычнага ладу. У 60 — 70-я гады ўрад Аляксандра II прыняў шэраг пастаноў аб правядзенні такіх рэформ: земскай, судовай, гарадской, ваеннай, у галіне народнай адукацыі і друку.

3 усіх рэформ самай радыкальнай з'яўлялася судовая. Новыя судовыя статуты, якія былі прыняты 20 лістапада 1864 г., рашуча парывалі з існаваўшым раней у Расіі судовым ладам. Новы суд буда-ваўся на бессаслоўных прынцыпах. Абвяшчаліся нязменнасць суд-дзяў, незалежнасць суда ад адміністрацыі, вусны характар, спабор-насць і галоснасць судовага працэсу. Пры разглядзе крымінальных спраў прадугледжваўся ўдзел у судовым працэсе прысяжных засяда-целяў, ствараўся інстытут прысяжных павераных (адвакатаў). Пра-цэс папярэдняга следства перадаваўся ад паліцыі судовым следчым. Значна скарачалася сістэма судаводства. Першай інстанцыяй стаў міравы суд з адзіным суддзёй, другой - з'езд міравых суддзяў, потым ішлі акруговыя суды (у губернях) і судовыя палаты (аб'ядноўвалі некалькі губерняў). Для ўсіх судоў імперыі існавала адзіная апеля-цыйная інстанцыя — сенат. Міравыя суддзі павінны былі выбірацца на павятовых земскіх сходах і ў гарадскіх думах. Члены судовых палат і акруговых судоў зацвярджаліся імператарам, а міравыя суддзі -сенатам. Нагляд за дзейнасцю судовых устаноў ажыццяўлялі праку-роры, якія падначальваліся непасрэдна міністру юстыцыі. Разам з тым судовая рэформа пакідала валасны суд для сялян (па грамадзянскіх і дробных крымінальных справах), духоўны суд (кансісторыю) па справах духавенства і ваенныя суды для вайскоў-цаў. Вышэйшыя дзяржаўныя чыны падлягалі Вышэйшаму крымінальнаму суду.

На Беларусі судовая рэформа пачалася толькі ў 1872 г. з увядзення міравых судоў. Аднак міравыя суддзі, у адрозненне ад цэнтральных губерняў Расіі, тут не выбіраліся, а назначаліся міністрам юстыцыі. Акруговыя суды, прысяжныя засядацелі і прысяжныя павераныя з'явіліся ў заходніх губернях толькі ў 1882 г. Спіс прысяжных зася-дацеляў таксама зацвярджаўся ўладамі. Усё гэта было вынікам паў-стання 1863 - 1864 гг. - самадзяржаўе не давярала мясцовым па-мешчыкам, сярод якіх былі моцныя прапольскія настроі.



Земская рэформа, аб'яўленая 1 студзеня 1864 г., прадугледжвала стварэнне ў паветах і губернях выбарных устаноў для кіраўніцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскім абслугоўван-нем насельніцтва і іншымі справамі непалітычнага характару. На Беларусі ў сувязі з падзеямі 1863 — 1864 гг. уводзіць выбарныя ўста-новы царскі ўрад не адважыўся. Палітыка недаверу мясцовым па-мешчыкам працягвалася ажно да 1911 г., калі ва ўсходніх губернях Беларусі былі створаны земствы, і то згодна са спецыяльным

выбарчым законам.

Са спазненнем на 5 гадоў на Беларусі была праведзена гарадская

рэформа (прынята ў 1870 г., а на Беларусі пачалася ў 1875 г.). Яна абвяшчала прынцып усесаслоўнасці пры выбарах органаў гарадскога самакіравання — гарадской думы і гарадской управы на чале з гарадскім галавой. Аднак права выбіраць і быць абранымі ў гарадскую думу атрымалі толькі тыя, хто плаціў гарадскія падаткі. У сваю чаргу, яны падзяляліся на тры выбарчыя курыі (у залежнасці ад памеру выплочваемага ў гарадскую казну падатку). У першую ўваходзілі найболып буйныя плацельшчыкі, якія плацілі трэць агульнай сумы гарадскіх падаткаў; у другую — сярэднія падаткаплацелыпчыкі, яны таксама плацілі трэць гарадскіх падаткаў; у трэцюю — дробныя падаткаплацелыпчыкі, што выплочвалі астатнюю трэць агульнай сумы. Пры гэтым кожная курыя выбірала аднолькавую колькасць членаў гарадской думы (галосных). Такім чынам, уведзеная сістэма гарадскога самакіравання забяспечвала ўладу буйной буржуазіі -купцам, прадпрымальнікам, уладальнікам нерухомасці. Рабочыя, служачыя, інтэлігенцыя, якія складалі асноўную масу насельніцтва гарадоў, не мелі магчымасці ўдзельнічаць у гарадскім самакіраванні

як непадатковае насельніцтва.

Гарадская дума падначальвалася непасрэдна сенату, а не мясцовай адміністрацыі, аднак нагляд за дзейнасцю думы ажыццяўляў губер-натар праз спецыяльна створаныя губернскія ўстановы па гарадскіх справах, Гарадскі галава ў буйных гарадах зацвярджаўся на сваёй пасадзе міністрам унутраных спраў, а ў дробных — губернатарам. Кампетэнцыя гарадскога самакіравання была абмежавана вузкімі рамкамі чыста гаспадарчых пытанняў: добраўпарадкавання тэрыторыі горада, арганізацыі гарадскога гандлю і транспарту, народнай адукацыі і аховы здароўя, прыняцця санітарных і супрацьпажарных мер. Дума мела права абкладваць падаткамі маёмасць і прыбыткі прыватных

асоб, але ў вельмі абмежаваных памерах — не болып за 1 % кошту нерухомасці альбо гандлёвага ці прамысловага прыбытку. Пры гэтым болып паловы сабраных сродкаў выкарыстоўвалася не на гарадскія, а на казённыя патрэбы - утрыманне паліцыі і органаў улады. Разам з тым, нягледзячы на значную абмежаванасць, рэформа гарадскога самакіравання ўсё ж такі здолела замяніць былыя феадальныя сас-лоўна-бюракратычныя органы гарадскога кіравання на новыя, засна-ваныя на буржуазным прынцыпе маёмаснага цэнзу.



Рэфармаванне арміі ў Расіі пачалося ў 1862 г., калі былі ўтво-раны 15 ваенных акруг і скарочаны тэрмін службы ў сухапутным войску да 7 і на флоце да 8 гадоў. У 1867 г. быў прыняты новы ваенна-судовы ста'і'ут, які выходзіў з прынцыпаў судовай рэформы 1864 г. Уводзіліся тры судовыя інстанцыі — палкавы, ваенна-акру-говы і галоўны ваенны суд. На час вайны ствараўся Галоўны палявы ваенны суд. Рашэнні ваенных судоў падлягалі зацвярджэнню палка-вога і акруговага военачальнікаў.

Разам з тым у расійскай арміі яшчэ працягваў дзейнічаць сас-лоўны прынцып камплектавання войска. 1 толькі закон 1874 г. увёў усеагульную воінскую павіннасць. Усе мужчыны з 20-гадовага ўзрос-ту павінны былі служыць у войску (выключэнне рабілася толькі для карэннага насельніцтва Сярэдняй Азіі, Казахстана, Сібіры і Поўначы). У сухапутных войсках тэрмін службы паніжаўся да 6 гадоў абавязко-вай і 9 гадоў у запасе, на флоце — адпаведна да 7 і 3 гадоў. Таксама ўводзіліся льготы для людзей, якія мелі адукацыю. Тыя, хто скон-чыў вышэйшыя навучальныя ўстановы, служылі 6 месяцаў, гімназіі — 1,5 года, гарадскія вучылішчы — 3, пачатковыя школы - 4 гады. Такім чынам, з увядзеннем усеагульнай воінскай павіннасці ў Расіі былі фармальна рэалізаваны буржуазныя прынцыпы камплектавання арміі. Але на практыцы саслоўнасць не была ліквідавана. Сярод расійскага афіцэрства пераважалі дваране, а ўвесь цяжар салдацкай службы неслі ніжэйшыя саслоўі, пераважна сяляне, таму што прывілеяваныя саслоўі дзякуючы высокай адукацыі і іншым ільготам фактычна вызваляліся ад службы ў войску.

Буржуазны характар насілі таксама школьная рэформа 1864 г. і цэнзурная рэформа 1865 г. Школа абвяшчалася ўсесаслоўнай, павялічвалася колькасць пачатковых школ, уводзілася пераемнасць розных ступеняў навучання. Гімназіі падзяляліся на класічныя і рэальныя (апошнія пазней пераўтвораны ў рэальныя вучылішчы). У класічных гімназіях у аснову навучання было пакладзена выкла-данне т.зв. класічных моў - грэчаскай і лацінскай, а таксама гуманітарных дысцыплін. Рэальныя гімназіі павялічвалі аб'ём выкла-дання матэматыкі і прыродазнаўства за кошт старажытных моў. Скон-чыўшыя класічныя гімназіі атрымлівалі права паступаць без экзаме-наў ва універсітэты. Доступ ва універсітэты тым, хто скончыў рэальныя гімназіі, быў абмежаваны. Яны маглі паступаць пераважна ў вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы. Увогуле, з-за даволі

высокай платы за навучанне магчымасць атрымаць добрую адукацыю мелі пераважна прадстаўнікі прывілеяваных і заможных саслоўяў. Для жыхароў Беларусі становішча ўскладнялася яшчэ і тым, што ў краі не было ніводнай вышэйшай навучальнай установы.

Новы цэнзурны статут, прыняты ў 1865 г., значна пашыраў магчымасці друку. Адмянялася папярэдняя цэнзура для твораў па-мерам не менш як 10 друкаваных аркушаў, а для перакладаў — 20. Выданні меншых памераў абавязкова падлягалі папярэдняй цэнзуры. Буйным перыядычным выданням дазвалялася выходзіць без папя-рэдняй цэнзуры, але толькі пры ўнясенні вялікіх грашовых закла-даў. Пры гэтым органы ўлады мелі права кантролю і прымянення розных санкцый да парушальнікаў закону аб друку — ад грашовага спагнання да закрыцця "нядобранадзейных" газет і часопісаў. Аднак гэта тычылася перш за ўсё цэнтральных выданняў і выдавецтваў. На Беларусі да сярэдзіны 80-х гадоў усе перыядычныя выданні залежалі ад урадавых устаноў і праваслаўнай царквы.

Такім чынам, буржуазныя рэформы 60 — 70-х гадоў XIX ст., па-чынаючы з адмены прыгоннага права, прывялі да значных змен у палітычным жыцці Расіі. Быў зроблены крок наперад па шляху пе-раўтварэння феадальнай манархіі ў буржуазную. Разам з тым яны неслі ў сабе перажыткі прыгонніцтва, былі непаслядоўныя і абмежа-ваныя. Вялікія адрозненні і адтэрміноўкі ў правядзенні рэформ на Беларусі надавалі ім яшчэ больш абмежаваны і непаслядоўны характар у параўнанні з іншымі рэгіёнамі Расіі.

Пасля забойства нарадавольцамі імператара Аляксандра II у 1881 г. ва ўнутранай палітыцы Расіі адбыліся значныя змены. У кіраўніцтве дзяржавы перамогу атрымалі кансерватыўныя колы. У выніку 80 — 90-я гады ўвайшлі ў гісторыю як перыяд контррэформ. У 1882 г. быў устаноўлены строгі адміністрацыйны нагляд за газетамі і часопісамі. Іх рэдакцыі павінны былі па першым патрабаванні Міністэрства ўнут-раных спраў называць імёны аўтараў, якія друкаваліся пад псеўданімамі. Узмацніліся рэпрэсіі супраць прагрэсіўных выданняў, многія з якіх былі хутка зачынены зусім.

У 80-я гады ўрад прыняў шэраг пастаноў, якія ўводзілі шмат абме-жаванняў у сістэму адукацыі. Так, Палажэнне аб царкоўнапрыходскіх школах, якое было выдадзена ў 1884 г., падкрэслівала рэлігійную аснову пачатковага навучання (у царкоўнапрыходскіх школах вучыліся ў першую чаргу дзеці сялян). Узмацніўся кантроль за кан-тынгентам навучэнцаў сярэдняй школы. У 1887 г. міністр народнай адукацыі выдаў цыркуляр "аб кухарчыных дзецях", якім забараня-лася прымаць у гімназіі дзяцей ніжэйшых саслоўяў гарадскога населыгіцтва. У гэты ж час рэальныя вучылішчы былі пераўтвораны ў тэхнічныя вучылішчы, заканчэнне якіх не давала права паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы. Вышэйшая адукацыя таксама была ўзята пад больш жорсткі кантроль з боку царскай адміністрацыі. Універсітэцкі статут 1884 г. фактычна ліквідаваў аўтаномію

універсітэтаў у кіраванні. 3 1887 г., каб паступіць ва універсітэт, трэба было прадаставіць характарыстыКу аб "добранадзейнасці", а плата за год навучання павялічвалася з 10 да 50 рублёў. Усё гэта, безумоўна, закранала інтарэсы жыхароў Беларусі, дзе пасля закрыцця ў 1864 г. Горы-Горацкага земляробчага інстытута не засталося ніводнай вышэйшай навучальнай установы і, каб атрымаць вышэйшую адукацыю^, трэба было ехаць у іншыя мясціны.

Спробай ўзяць жыццё сялян пад больш пільны кантроль урадавай адміністрацыі было ўвядзенне ў 1889 г. інстытута земскіх начальнікаў. Яны назначаліся з дваран і мелі права ўмешвацца ў рашэнні сельскіх сходаў, накладваць на сялян пэўныя пакаранні і спагнанні. Праўда, на Беларусі, апасаючыся паланафільскіх настрояў, закон аб земскіх начальніках царскія ўлады ўвялі толькі ў 1900 г. і толькі ў межах Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губерняў.

У 1892 г. было зацверджана новае Гарадское палажэнне, якое рэзка павышала маёмасны цэнз пры выбарах органаў гарадскога самакіраванйя і ўзмацняла кантроль над ім з боку ўрадавай адміністрацыі. Права ўдзелу ў выбарах гарадской думы пазбаўляліся не толькі немаёмныя пласты гарадскога насельніцтва, але і дробная буржуазія - дробныя гандляры, прыказчыкі і інш. Перавага аддавалася дваранам-домаўладальнікам, буйной гандлёвай, прамыс-ловай і фінансавай буржуазіі, вынікам чаго стала рэзкае скарачэнне колькасці выбаршчыкаў. Напрыклад, у Мінску ў 1893 г. яны склалі ўсяго 1 % насельніцтва горада (памяншэнне ў 14 разоў у параўнанні з выбарамі паводле закону 1870 г.). Паколькі ў гарадах Беларусі знач-ную частку насельніцтва складалі яўрэі (у сярэднім больш за 50 %), пераважная болыпасць якіх паводле свайго маёмаснага стану адносіліся да беднякоў і таму не ўдзельнічалі ў выбарах органаў гарадскога самакіравання, выкананне Гарадскога палажэння 1892 г. прымала на Беларусі форму нацыянальнага прыгнёту.

Увогуле становішча на Беларусі ўскладнялася рознымі абмежаваннямі ў дачыненні да польскага (каталіцкага) і яўрэйскага насельніцтва. У сувязі з паўстаннем 1863 - 1864 гг. палякам з 1865 г. забаранялася набываць маёнткі інакш як па спадчыне. Польскія памешчыкі былі пазбаўлены магчымасці карыстацца льготнымі пазыкамі Дваранскага банка. Беларускія сяляне-католікі маглі мець не болып за 60 дзесяцін зямлі на сям'ю. Яшчэ з канца XVIII ст. Беларусь уваходзіла ў мяжу яўрэйскай аселасці. А ў 1882 г. яўрэям было забаронена сяліцца за межамі гарадоў і мястэчак, арандаваць і купляць зямлю. У пачатку 90-х гадоў на Беларусь была выселена значная колькасць яўрэяў з гарадоў Цэнтральнай Расіі, у выніку чаго стварылася штучная перанаселенасць беларускіх гарадоў. Яўрэяў не прымалі на работу ў дзяржаўныя ўстановы, паліцыю, на афіцэрскія пасады ў арміі, на чыгуначны транспарт. Існавала пра-цэнтная норма прыёму яўрэяў у сярэднія і вышэйшыя навучальныя ўстановы.

Талоўнай задачай, якую ўрад ставіў перад сабой, праводзячы серыю контррэформ у сялянскім пытанні, галіне народнай адукацыі^і друку, мясцовага самакіравання, было ўмацаванне сваёй сацыяльнай базы — класа памешчыкаў, пазіцыі якога аказаліся значна падарванымі аб'ектыўнымі ўмовамі сацыяльна-эканамічнага развіцця парэформен-най Расіі. Іншай апоры сваёй улады царызм не бачыў і не жадаў бачыць. Тым не менш ураду не ўдалося ў поўным аб'ёме ажыццявіць праграму контррэформ. Гэты працэс быў спынены новым уздымам рэвалюцыйнйга руху ў краіне.

§ 3. Парэформеннае развіццё беларускіх губерняў. Сацыяльна-эканамічнае становішча на рубяжы XIX - XX стст.

Рэформа 1861 г., праведзеная ў інтарэсах памешчыкаў, абумовіла "прускі шлях" развіцця аграрнага капіталізму ў Расіі. На Беларусі яго рысы былі яшчэ болып выразныя. Тут пераважала памешчыцкае землеўладанне. Паводле даных 1877 г., памепічыкам належала 50,3 % зямлі, сялянам - 33,4, казне, царкве, розным установам - 11,2 %. Буржуазнае землеўладанне складала ўсяго 5,1 % ад агульнай зямель-най плошчы. Памешчыцкае землеўладанне на Беларусі мела выразны латыфундыяльны характар. Буйныя памешчыкі валодалі дзесяткамі і сотнямі тысяч дзесяцін зямлі. Граф Чарнышоў-Круглікаў меў 74,5 тыс. дзесяцін зямлі, князь Паскевіч — 83,5 тыс., граф Патоцкі — 121,6 тыс., князь Радзівіл — 150 тыс., а князь Вітгенштэйн — амаль 1 млн дзесяцін. У той жа час сялянскія надзелы складалі ў сярэднім ад 2 да 5 дзесяцін.

Пераход да капіталістычнага гаспадарання на Беларусі адбываўся паступова. На змену прыгонніцтву спачатку прыйшла змешаная сістэма гаспадаркі. Феадальныя рысы ў сельскай гаспадарцы праяўляліся ў выглядзе адпрацовак. Адпрацовачная сістэма была найбольш распаўсюджана ў Віцебскай і Магілёўскай губернях. Яе сутнасць заключалася ў апрацоўцы памешчыцкай зямлі інвентаром навакольных сялян, якія атрымлівалі за сваю працу ад памешчыка зямельныя плошчы ў арэнду. У Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях памешчыкі ш;ырока выкарыстоўвалі працу наёмных рабочых (гадавых, тэрміновых, падзённых), якія апрацоўвалі зямлю інвентаром памешчыка, гэта была ўжо капіталістычная форма гаспадарання. Аднак і тут адпрацоўкі займалі значнае месца.

Пасля рэформы 1861 г. сельская гаспадарка ўсё шырэй уцягва-лася ў рыначныя сувязі. Развіццё капіталізму ў Беларусі адбывалася пад непасрэдным уплывам агульнарасійскага рынку. У параўнанні з цэнтральнымі прамысловымі губернямі, значнай часткай Украіны,

Польшчай і Прыбалтыкай Беларусь адставала ў прамысловым развіцці і заставалася галоўным чынам сельскагаспадарчым раёнам. Аднак па ўзроўні развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы яна ішла наперадзе многіх раёнаў Расіі. Гэтаму спрыяла, у прыватнасці, геаграфічнае становішча Беларусі, праз тэрыторыю якой праходзілі стратэгічныя і гандлёвыя шляхі ў Полыпчу, Прыбалтыку, За-ходнюю Еўропу.

Хутчэй складваліся капіталістычныя адносіны ў Віленскай, Гро-дзенскай і Мінскай губернях, дзе пасля рэформы засталося менш пе-ражыткаў прыгонніцтва і пераважала падворнае землекарыстанне. Гэтыя губерні знаходзіліся і ў болып спрыяльным становішчы ў параўнанні з Віцебскай і Магілёўскай адносна рынку збыту сельска-гаспадарчай прадукцыі. Перш за ўсё прадпрымальніцкі характар на-бывала памешчыцкая гаспадарка. У выніку малазямелля сялян та-варная вытворчасць іх гаспадарак была вельмі нізкай, таму асноўнымі пастаўшчыкамі таварнай прадукцыі на Беларусі былі памешчыкі.

Калі памешчыкі цэнтральных губерняў Расіі з 1877 па 1905 г. страцілі 27,2 % сваёй зямлі, то на Беларусі толькі 10,8 %. Многія памешчыцкія гаспадаркі, асабліва на захадзе і ў цэнтры Беларусі, сталі на капіталістычны шлях развіцця. У сваіх маёнтках памешчыкі адкрывалі вінакурныя, цагельныя, смалакурныя заводы, млыны, лесапільні. Разам з тым многія памешчыкі самі не вялі гаспадарку, а здавалі зямлю ў арэнду.

Аб развіцці капіталізму ў сельскай гаспадарцы Беларусі можа сведчыць паступовая спецыялізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці. У першыя два дзесяцігоддзі пасля рэформы важнейшай галіной гандлёвага земляробства заставалася вытворчасць зерня. Аднак у выніку сусветнага аграрнага крызісу 80 - 90-х гадоў цэны на збожжа рэзка знізіліся (толькі за 80-я гады больш чым у 2 разы). Збожжавыя гаспадаркі Беларусі не былі здольны канкурыраваць на рынках За-ходняй Еўропы з вытворцамі таннага і высакаякаснага хлеба з ЗША, Аргенціны, Аўстраліі. Гэта прымусіла беларускіх памешчыкаў пераходзіць на вытворчасць такіх прадуктаў, якія давалі большы прыбытак. Паступова на Беларусі складваліся пэўныя раёны, дзе пе-раважную ролю адыгрывала тая ці іншая гандлёвая галіна сельска-гаспадарчай вытворчасці і да яе прыстасоўваліся ўсе іншыя.

У 90-я гады галоўнай спецыялізаванай галіной у сельскай гаспадарцы Беларусі стала малочная жывёлагадоўля. 3 1883 па 1900 г. колькасць буйной рагатай жывёлы ў памешчыцкіх гаспадарках Беларусі вырасла з 505,2 тыс. да 994,8 тыс. галоў, а ў Мінскай і Віцебскай губернях — у 2,2 раза. Дзякуючы высокаму попыту ма-лочныя прадукты мелі пастаянны збыт у Цэнтральнай Расіі, Польшчы, Прыбалтыцы. Важным відам гандлёвага прадпрымальніцтва ў памешчыцкіх гаспадарках Беларусі было вінакурэнне. Ад продажу спірту памешчыкі атрымлівалі буйныя даходы. 3 сярэдзіны 60-х гадоў у памешчыцкіх гаспадарках інтэнсіўна развівалася свінагадоўля.

У Мінскай і Гродзенскай губернях значнага развіцця дасягнула тан-

карунная авечкагадоўля.

Спецыялізацыя памешчыцкай гаспадаркі і павелічэнне яе

рыначных сувязей асабліва ярка праявіліся ў пашырэнні вытворчасці тэхнічных культур. Сярод іх першае месца займала бульба. Плошча пад бульбу за 1881 — 1899 гг. узрасла ў 2,5 раза. Другое месца пасля бульбы ў памешчыцкіх гаспадарках Беларусі належала лёну. Яго вытворчасць, асабліва ў Віцебскай губерні, мела пераважна таварны характар. За апошнія два дзесяцігоддзі XIX ст. плошча пад лён павялічылася на 48,5 %. Значнае месца ў канцы XIX ст. у беларускіх губернях займала прамысловае

садоўніцтва і агародніцтва.

Капіталізацыя памешчыцкай гаспадаркі Беларусі выклікала неаб-

ходнасць выкарыстання машын. У сярэдзіне 90-х гадоў па распаўсюджванні розных сельскагаспадарчых прылад Беларусь знаходзілася на другім месцы ў Расіі пасля Новарасійскага раёна. Лепш былі забяспечаны машынамі памешчыцкія гаспадаркі Мінскай і Гродзенскай губерняў. Тут даволі шырока выкарыстоўвалі малатарні, веялкі, жняяркі, сеялкі. Менш іх было ў Магілёўскай і Віцебскай губернях. Але ўсё ж у памешчыцкіх гаспадарках Беларусі прымянялі

ў асноўным адсталую ручную тэхніку.

Да пачатку XX ст. перабудова сельскай гаспадаркі Беларусі на

капіталістычны лад яшчэ далёка не завяршылася. Адпрацовачная сістэма не была канчаткова адменена нават у перадавых гаспадарках. Таксама захаваліся і іншыя перажыткі прыгонніцтва. На Беларусі пераважала буйное памешчыцкае землеўладанне, а сяляне цярпелі ад малазямелля. Апроч таго, за памешчыкамі засталіся сервітутныя землі—лясы, сенажаці, выганы, за карыстанне якімі яны бралі з ся-лян грашовую плату або прымушалі працаваць на панскім полі. У дадатак да цяжкіх эканамічных умоў свайго існавання сяляне ў прававых адносінах заставаліся ніжэйшым саслоўем у дзяржаве. У адрозненне ад дваранства, духавенства і купецтва, яны плацілі дзяр-жаве падушны падатак, выкупныя плацяжы, пазямельны падатак, выконвалі падводную, дарожную, паліцэйскую павіннасці. Да іх

прымяняліся цялесныя пакаранні.

Феадальныя перажыткі стрымлівалі развіццё капіталістычнага бессаслоўнага землеўладання, якое нават у пачатку XX ст. на Беларусі складала толькі 16,5% агульнай зямельнай плошчы. Працэс распаду дваранскай зямельнай уласнасці на Беларусі ішоў значна марудней, чым у Цэнтральнай Расіі. Да пачатку XX ст. сельская гаспадарка Беларусі ўсё яшчэ заставалася напаўпрыгонніцкай-

напаўкапіталістычнай.

Прамысловасць Беларусі развівалася ў цеснай сувязі з

агульнарасійскай, але мела і свае асаблівасці. Характэрнай рысай" прамысловага развіцця Беларусі ў другой палове XIX ст., разам з адносна хуткім ростам фабрычнай індустрыі, было пашырэнне дроб-

най вытворчасці і мануфактур, пераважна невялікіх фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў.

У 60-я гады XIX ст. у прамысловасці Беларусі пераважалі дробныя рамесныя прадпрыемствы і мануфактуры. На іх выкарыстоўвалася ручная праца. Перш за ўсё гэта промыслы па перапрацоўцы мясцо-вай сыравіны: дрэва (сталярны), гліны (ганчарны), скуры (кушнерскі, шавецкі), шэрсці і льну (ткацкі). Рамесніцкая вытворчасць канцэнт-равалася ў гарадах і шматлікіх мястэчках. Да канца стагоддзя назіраўся рост колькасці дробных рамесных прадпрыемстваў, павялічваўся аб'ём іх прадукцыі. У канцы 90-х гадоў рамесніцтва давала 34,5% прадукцыі ад усёй прамысловасці Беларусі.

Пасля рэформы 1861 г. паскорыўся рост мануфактурнай вытворчасці. Тут выкарыстоўвалася ручная праца, але існаваў яе па-дзел па спецыяльнасцях. Мануфактуры ўзнікалі з сялянскіх промыс-лаў і гарадскога рамяства. У канцы XIX ст. мануфактуры пераважалі ў гарбарнай, ганчарнай, цагельнай, суконнай, шкляной і тытунёвай вытворчасці і давалі 32,5% валавой прамысловай прадукцыі Беларусі.

Нягледзячы на вялікую долю рамеснай і мануфактурнай вытворчасці, на Беларусі на працягу другой паловы XIX ст. ішоў працэс пераходу ад ручной працы да машыннай. Рамяство і мануфактуру паступова выцясняла капіталістычная фабрыка. Калі ў 1860 г. на Беларусі дзейнічала толькі 30 фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў, то ў 1900 г. іх было ўжо 799 (рост у 27 разоў). За гэты ж час колькасць рабочых узрасла з 2,9 да 31,1 тыс. (у 10,7 раза), У канцы стагоддзя фабрычна-заводская прамысловасць давала 33% валавога прадукту.

Значна адставала Беларусь ад Расіі па ўзроўні канцэнтрацыі вытворчасці. Дробныя прадпрыемствы (да 50 рабочых) складалі ў нас 85,5% ад усіх фабрык і заводаў. Калі прадпрыемствы, якія мелі болып за 500 рабочых, у расійскай прамысловасці займалі 3,5 %, то ў бела-рускай — толькі 1,2 %. Сярэдні памер прадпрыемстваў Беларусі быў у 2,3 раза меншы, чым увогуле па Расіі. У той час нетры Беларусі не былі вывучаны. Адсутнічала сыравіна для цяжкай прамысловасці, таму на Беларусі гэта прамысловасць развівалася вельмі марудна. Пераважнае значэнне тут атрымалі галіны вытворчасці, звязаныя з перапрацоўкай мясцовай сыравіны. Сярод іх вядучая роля належала вінакурэнню і лясной прамысловасці.

Беларусь з'яўлялася адным з галоўных раёнаў вінакурэння ў Расіі. Тут у 1890 г. дзейнічала 18% ад усіх вінакурных заводаў краіны. У 1900 г. на вінакурных заводах Беларусі працавала 470 паравых рухавікоў, валавая прадукцыя складала 23,5% ад усёй прадукцыі прамысловасці Беларугі. Лесапільная прамысловасць па колькасці занятых рабочых стаяла на другім месцы пасля вінакурэння. Аднак фабрычна-заводскія прадпрыемствы занялі ў галіне пануючае становішча толькі ў 90-х гадах.

Значнае развіццё на Беларўсі атрымалі запалкавыя і папярова-кардонныя прадпрыемствы. Напрыклад, у Мінскай губерні ў 1900 г.

дзейнічалі чатыры запалкавыя фабрыкі: Барысаўская (759 рабочых), Мазырская (616), Пінская (590) і Койданаўская (208 рабочых). Па колькасці працуючых на іх гэтыя фабрыкі былі найбуйнейшыя ў губерні. Сярод папяровых фабрык буйнейшай з'яўлялася Добрушская (900 рабочых і гадавая сума вытворчасці 1,6 млн рублёў). Да таго ж яна была абсталявана навейшымі па тым часе машынамі.

Вельмі шмат было на Беларусі прадпрыемстваў, звязаных з пера-працоўкай сельскагаспадарчай сыравіны: мукамольна-крупяныя, крухмальна-патачныя, маслабойныя, піваварныя, тэкстыльныя, ільно-і пенькаапрацоўчыя, гарбарныя. Значнае развіццё атрымала тытунёвая прамысловасць, якая працавала на завознай сыравіне. Буйнейшай з'яўлялася тытунёвая фабрыка Шарашэўскага ў Гродне. У 1900 г. на ёй працавала 1445 рабочых. У другой палове XIX ст. хуткі рост гарадоў і развіццё прамысловага будаўніцтва выклікалі патрэбу ў вялікай колькасці будаўнічых матэрыялаў. На Беларусі атрымала развіццё ў першую чаргу вытворчасць цэглы. Існавалі таксама шклозаводы і прадпрыемствы па вытворчасці кафлі.

Прамысловасць Беларусі пасля рэформы 1861 г. развівалася не-раўнамерна. Калі ў першыя два дзесяцігоддзі ўдзельная вага ўсіх прадпрыемстваў Беларусі, якія ўзніклі ў гэты час, складала 18,5%, а ў Расіі — 23,4%, то ў 80 - 90-я гады на Беларусі ўведзена ў дзеянне фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў у 4 разы болып, чым за папярэднія 20 гадоў (у Расіі толькі ў 2,6 раза). Значнаму павелічэнню тэмпаў развіцця прамысловасці Беларусі спрыяла стварэнне густой

сеткі чыгуначных дарог, а таксама інвестыцыі капіталу і арганізацыя крэдытных устаноў. Развіццё капіталізму ў эканоміцы Беларусі не магло абыходзіцца без дзейнасці развітай сістэмы транспарту. Асабліва важным для прамысловасці, узмацнення таварнасці сельскай гаспадаркі, гандлёвых сувязей і фарміравання рынку быў чыгуначны транспарт.

Першай чыгункай, якая пракладзена па тэрыторыі Беларусі, стала Пецярбургска-Варшаўская, пабудаваная ў 1862 г. Яна прайшла праз Гродна. У 1866 г. адкрыта Рыга-Арлоўская чыгунка праз Дзвінск -Полацк — Віцебск. Асабліва інтэнсіўна чыгуначныя магістралі будаваліся ў 70 — 90-х гадах. У 1871 г. пачала дзейнічаць Маскоўска-Брэсцкая магістраль (Смаленск — Орша — Баранавічы — Брэст); у 1871 - 1874 рг. - Лібава-Роменская (Вільня - Маладзечна - Мінск -Асіповічы — Бабруйск — Жлобін); у 1873 г. - Брэст - Ковель; у 1882 г. -Пінск - Жабінка; у 1886 г. — Лунінец - Гомель і Беласток — Баранавічы.-Чыгуначнае будаўніцтва працягвалася і ў наступныя гады. Чыгунка звязала Беларусь з цэнтральнымі губернямі Расіі, буйнымі эканамічнымі цэнтрамі краіны — Пецярбургам, Масквой, Кіевам, прыбалтыйскімі портамі.


Значную ролю адыгрываў рачны транспарт. Водныя шляхі праходзілі па Прыпяці, Бярэзіне, Сожы. Водны транспарт у 1900 г.

налічваў 310 непаравых і 23 паравых судны.

Працягваўся рост гарадоў. Мінск, Віцебск, Гомель, Жлобін, Лунінец, Брэст, Баранавічы ў выніку развіцця чыгункі сталі буйнымі чыгуначнымі вузламі і гандлёва-прамысловымі цэнтрамі.

Пашырыўся гандаль. Пераважаў вываз сельскагаспадарчай сыравіны, лясных матэрыялаў, такіх прамысловых тавараў, як запалкі, папера і кардон, цэгла, кафля і аконнае шкло, вяроўкі і канаты, спірт, малочныя прадукты, жытняя і бульбяная мука і г.д. Прывозілі ж на Беларусь метал, мануфактурныя тавары, соль, збожжа.

Беларусь на мяжы XIX - XX стст. заставалася, як і раней, адным з тых эканамічных раёнаў, характар прамысловага развіцця якіх вызначаўся спецыялізацыяй на апрацоўцы мінеральнай сыравіны, сельскагаспадарчай прадукцыі. Як і раней, развіваліся харчовая, тэк-стыльная, гарбарная, сілікатна-цагельная і іншыя галіны прамысловасці. Болыпасць фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў былі невялікімі, з колькасцю рабочых да 50 чалавек. Развіццё капіталізму ў прамысловасці выявілася ў паступовым выцясненні дробнай вытворчасці і мануфактуры заводскай вытворчасцю. Аднак працягвалі расці дробная і мануфактурная вытворчасці, прычым на працягу ўся-

го названага перыяду яны пераважалі.

У пачатку XX ст. узмацніўся працэс канцэнтрацыі прамысловасці. Да 1900 г. на 50 прамысловых прадпрыемствах з колькасцю рабочых

болып за 100 чалавёк працавала 24% ад усіх рабочых. Да буйных прадпрыемстваў адносіліся льнопрадзільная фабрыка "Дзвіна" ў Віцебску (каля 1000 рабочых), папяровая фабрыка ў Добрушы, фаб-рыка "Нёман" у Лідскім павеце па вырабу крышталёвага шкла, ты-тунёвая фабрыка Шарашэўскага ў Гродне, запалкавыя фабрыкі "Праг-рэс-Вулкан" у Пінску, "Вікторыя",ў Барысаве і інш.

Канцэнтрацыя вытворчасці і капіталу прывяла да стварэння ў Беларусі манапалістычных аб'яднанняў, якія выцеснілі дробную вытворчасць. 3 1900 па 1907 г. перастала існаваць каля 4650 сама-тужна-рамесных майстэрняў. Колькасць рамеснікаў і саматужнікаў зменшылася на 4,6 тыс. чалавек. У Мінску дзейнічалі акцыянерныя таварыствы залалкавай фабрыкі "Маланка" і крухмала-патачнага завода "Сокал", у Гродне — акцыянернае таварыства тытунёвай фабрыкі Шарашэўскага. У 1905 г. у Копысі Магілёўскай губерні ўзнік сіндыкат уладальнікаў кафельных заводаў, а ў 1906 г. у Оршы — сіндыкат діваварных заводчыкаў Паўночна-Заходняга краю. Усё ж манапалізацыя прамысловасці была параўнальна невялікая, да 50% прамысловай вытворчасці працягвалі складаць саматужна-рамесныя цэхі. Таму асноўныя рысы, характ&рныя для манапалістычнай стадыі развіцця капіталізму, у Беларусі праявіліся не так выразна, як у прамыслова развітых раёнах Расіі.

Разам з тым неабходна падкрэсліць, што дробная вытворчасць па-ступова трапляла пад уплыў і залежнасць ад буйнога капіталу.

У сельскай гаспадарцы капіталізм праяўляўся ў першую чаргу ў развіцці таварнай вытворчасці. У гаспадарках памешчыкаў, а так-сама заможных сялян галоўнай галіной заставалася вытворчасць збожжа. Пачынаючы з 80 — 90-х гадоў XIX ст. усталёўвалася спецыялізацыя на малочнай жывёлагадоўлі і свінаводстве, развівалася танкарунная авечкагадоўля, як і раней, было развіта вінакурэнне.

Вядучую ролю ў эканоміцы пачалі адыгрываць банкі. Акрамя аддзя-ленняў цэнтральных банкаў імперыі (у Мінску, Магілёве, Віцебску, Гомелі, Пінску, Бабруйску і іншых гарадах) былі і мясцовыя — Магілёўскі і Мінскі камерцыйныя банкі.

У цэлым эканоміка беларускіх губерняў, як і ўсёй краіны, на па-чатку XX ст. перажыла эканамічны крызіс.

Капіталізм у Беларусі пранікаў як у памешчыцкую, так і ў сялян-скую гаспадарку, уцягваў іх у арбіту рыначных адносін. Беларускія губерні адносіліся да раёнаў з самым высокім узроўнем памешчыцкага землеўладання. Дваране складалі 2,8% насельніцтва і распараджаліся болыпай часткай ворнай зямлі, а таксама ад 80 да 90 % усёй зямлі, у той час як сяляне (75,3% насельніцтва) валодалі 34,4% ворыва. У сельскай гаспадарцы працягвалася спецыялізацыя на мясамалоч-най жывёлагадоўлі і вінакурэнні.

Нягледзячы на развіццё капіталізму, у вёсцы захоўваўся ўвесь без выключэння набор прыгонных метадаў гаспадарання і эксплуатацыі працы. 3-за ўціску сялян, галоўным чынам з боку памешчыцкай

гаспадаркі, на Беларусі не склалася развітая кулацкая гаспадарка. На пачатку XX ст. беднякоў было прыкладна 61% ад усёй колькасці сялян, сераднякоў - 28, заможных сялян — 11%.

Дваранства на Беларусі налічвала 175 тыс. чалавек. Рускія памешчыкі (пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай і паўстання 1863-18 64 гг. царызм актыўна насаджаў тут рускае буйнапамеснае землеўладанне, узнагароджваў зямлёй і прывілеямі перш-наперш самых адданых прастолу людзей) займалі пазіцыю захавання сама-дзяржаўнай улады, афарбаванай у вялікадзяржаўны шавіністычны колер. Польскія памешчыкі, эканамічная магутнасць якіх была абме-жавана, але не знішчана, у палітычным плане стаялі на пазіцыі адраджэння самастойнасці Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Такая іх апазіцыйнасць царызму пры першых прыкметах пагрозы з боку ўрада ператваралася ў вернападданніцкую пазіцыю.

Побач з буйнымі землеўладальнікамі-памешчыкамі склаўся вельмі своеасаблівы пласт дваран-фальваркоўцаў і засцянковай шляхты (па-водле нацыянальнага складу часткова апалячанай, у эканамічным плане землеўласніцкай, беззямельнай і з чыноўніцкага асяроддзя). У палітычных адносінах землеўласніцкая шляхта ўсё болып актыўна станавілася на шлях капіталістычнага гаспадарання, арыентавалася на адраджэнне польскай дзяржавы і нярэдка выступала супраць бела-рускага нацыянальна-вызваленчага руху. Дробнай і сярэдняй шлях-це ў значнай меры была ўласціва беларуская нацыянальная свядо-масць. Гэта праслойка шляхты прыхільна ставілася да нацыянальна-

вызваленчага руху.

Такім чынам, сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі абазна-

чанага перыяду характарызуецца развіццём капіталізму ў эканоміцы, фарміраваннем элементаў імперыялізму ў прамысловасці, паступовымі змяненнямі ў сацыяльнай структуры грамадства. Аднак беларускія губерні ў цэлым заставаліся сельскагаспадарчым рэгіёнам, а ў галіновай структуры прамысловасці па-ранейшаму вядучымі былі апрацоўка мясцовай сыравіны, харчовая і лёгкая прамысловасць.

§ 4. Беларусь напярэдадні першай сусветнай вайны. Сталыпінскія рэформы

У 1908 г. завяршыўся перыяд эканамічнай дэпрэсіі, якая ахапіла ўсю Расію, і пачаўся прамысловы ўздым. Ён працягваўся да пачатку

першай сусветнай вайны.

На Беларусі з 1908 г. назіралася павелічэнне колькасці прамыс-

ловых прадпрыемстваў і рост прадукцыі. За тры перадваенныя гады пабудавана каля 200 прамысловых прадпрыемстваў (столькі ж, колькі за 1900 — 1908 гг.). Прырост колькасці рабочых у 1913 — 1915 гг.

быў удвая большы, чым у 1900 - 1908 гг., а прамысловай прадукцыі -у 1,9 раза. Тэмпы росту валавой прадукцыі аказаліся нават вышэйшымі, чым па краіне ў цэлым. Аднак дробная вытворчасць захавалася тут у большых памерах (53,5% валавой прадукцыі ў параўнанні з 31,4% па краіне).

Увогуле ў 1900 — 1913 гг. прамысловае развіццё на Беларусі зрабіла значны крок наперад.

1900 г. 1913 г. Колькасць цэнзавых прадпрыемстваў 799 1282 Колькасць дробных прадпрыемстваў

(менш як 16 рабочых) 100 129 Удзельная вага ў агульнай вытворчасці, %:

прамысловай 33 46,5 рамеснай 57,8 67,3

Змяняліся і якасныя характарыстыкі вытворчасці: магутнасць рухавікоў у 1908 - 1913 гг. павялічылася з 27,3 да 44,9 тыс. к.с., а энергаўзброенасць аднаго рабочага ўзрасла з 0,71 да 0,82 к.с.

За 1900 - 1913 гг. колькасць рабочых на прадпрыемствах цэнза-вай прамысловасці павялічылася з 31 да 57 тыс. (на 76,6 %), аднак на дробных і рамесна-саматужных прадпрыемствах іх было ў 3 разы болып.

Да 1914 г. у асноўным захавалася галіновая структура прамысловасці, якая склалася на пачатку XX ст. Дамінуючае становішча ў прамысловасці занялі галіны, якія базіраваліся на мяс-цовай сыравіне: дрэваапрацоўчая, харчовая, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў. У 1911 - 1913 гг. на Беларусі ўзнікла 77 новых дрэваапра-цоўчых прадпрыемстваў. Аб'ём дрэваапрацоўкі ўзрос у параўнанні з 1900 г. у 3,8 раза, выраб фанеры павялічыўся ў 5 разоў. Доля лесана-рыхтоўчай і дрэваапрацоўчай прамысловасці Беларусі ў лесаэкспар-це Расіі складала 27,4 %. Беларускія прадпрыемствы давалі 24,4 % агульнарасійскай вытворчасці дубовых шпал, 23,5 % фанеры, 44,8 % запалкавай саломкі.

Беларусі належала значная доля ў вытворчасці абліцовачных ма-тэрыялаў. Яна складала ў 1912 г. 32,2 % ад вырабленай у Расіі пяч-ной аднаколеравай кафлі і каля паловы карнізаў для ўпрыгожвання будынкаў і пакояў, 55,7 % аконнага шкла. Гэтыя вырабы вывозіліся на рынкі Расіі.

Высокай была і доля агульнарасійскай вытворчасці спірту - каля 10 % яго гналі вінакурныя заводы Беларусі.

Хаця ў агульнарасійскай металаапрацоўчай прамысловасці беларускія прадпрыемствы давалі толькі 0,9 % прадукцыі, металаап-рацоўчая галіна набыла пэўную спецыялізацыю. На долю Беларусі ў 1912 г. прыпадала 7 % вырабленых у Расіі лесапільных станкоў і 7,2 % вадзяных турбін.

У гэтыя гады ў Мінску ўзнікла фабрычная вытворчасць шпалераў. У 1912 г. тут выраблялася 14,5 % усёй колькасці шпалераў у Расіі.

Развіваўся транспарт. Агульная працягласць чыгуначных пуцей складала ў 1914 г. 3,9 тыс. км.

Да 1913 г. на Беларусі выраслі буйныя фабрычна-заводскія цэнтры. Найбуйнейшым з іх быў Мінск, другім па значэнні - Віцебск, трэцім -Гродна, потым ішлі Пінск, Гомель, Магілёў, Бабруйск, Барысаў, Рэчыца.

У сельскай гаспадарцы Беларусі ў асноўным захоўвалася спецыялізацыя, якая склалася на працягу папярэдніх дзесяцігоддзяў^. Болып выразна праявілася жывёлагадоўчая спецыялізацыя сельскай гаспадаркі - вытворчасць малака і мяса, а таксама кармавых і тэхнічных культур - павялічыліся плошчы пад бульбай і травамі. Значна вырасла выкарыстанне сельскагаспадарчай тэхнікі (малатарні, веялкі, сеялкі, жняяркі, сенакасілкі і інш.) у асноўным у гаспадарках памешчыкаў і заможных сялян. Капіталізм пранікаў як у памеш-чыцкую, так і ў сялянскую гаспадарку, уцягваў іх у арбіту рыначных адносін. Малазямелле, галеча прымушалі сялян шукаць заробак у іншых месцах, перасяляцца ў гарады. Вастрыня супярэчнасцей у вёсцы падштурхоўвала іх да актыўных дзеянняў.

Паскарэнню развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы і сацы-яльнаму расслаенню вёскі садзейнічала сталыпінская рэформа. Яе мятя - умацаваннесацьіяльнай апоры самадзяржаўнага ладу і ства-рэнне ўм^^ля^арм1^авдшгя^рар5а^^

што яна 'будз^'дасягнута* шляхам ліквідацыГсялянсЬай абшчыны з уласцівай ёй сістэмай земляробства і землеўладання і стварэння шырокай праслойкі сялян-уласнікаў, арыентаваных на прадпрымальніцкую рыначную гаспадарку.

Пачатак аграрнай рэформе быў пакладзены ўказам ад 9 лістапада 1906 г., паводле якога кожны гаспадар, уладальнік надзельнай зямлі па абшчыннаму праву, мог у любы час патрабаваць замаца-вання яе ў асабістую ўласнасць. Рэформа атрымала развіццё ў шэрагу законаў буржуазнага характару, якія былі прыняты на працягу 1906 - 1912 гг.

Ажыццяўленне рэформы ішло па некалькіх напрамках: разбурэн-не абшчыны, насаджэнне хутароў і адрубоў, перасяленне "лішніх" сялян у Сібір і на Далёкі Усход, Паўночны Каўказ і ў Сярэднюю Азію.

На Беларусі рэформа мела шэраг асаблівасцей. У заходніх раёнах (Гродзенская, Мінская, Віленская губерні) сялянская абшчына была ліквідавана ўжо даўно. Падворна-спадчыннае сялянскае землеўладан-не, якое тут пераважала, у значнай ступені аблегчыла рэформу, спры-яла замацаванню зямлі ў асабістай уласнасці.

Узмоцненае разбурэнне абшчыны ажыццяўлялася ў Магілёўскай і Віцебскай губернях, дзе было пашырана абшчыннае землеўладанне і супярэчнасці паміж патрэбнасцямі капіталістычнага развіцця і ўста-

рэлай абшчыннай формай землеўладання існавалі больш значныя. Сяляне ў асноўным ахвотна выходзілі з абшчыны, імкнуліся вызваліцца ад поўнай залежнасці ад "міру", а малазямельныя сяляне разлічвалі прадаць свае заняпалыя ўчасткі. У сувязі з гэтым Бела-русь па колькасці двароў, якія выйшлі з абшчыны і замацавалі зямлю ўасіабістай уласнасці, займала першае месца сярод многіх раёнаў Расіі.

Разбурэнне абшчыны адбывалася найболып інтэнсіўна ў 1908 -1909 гг., прычым асабліва высокімі тэмпамі гэты працэс ішоў у Магілёўскай губерні, якая займала другое месца ў Расіі па колькасці домаўладальнікаў, што замацавалі зямлю ў асабістую ўласнасць, і ўступала толькі Саратаўскай губерні. Да 1915 г. у Магілёўскай губерні былі замацаваны ў асабістую ўласнасць 702 409 дзесяцін зямлі (54,8 % абшчыннага землеўладання), у Віцебскай - 154 824 дзесяціны (21,8 %).

Выдзяленне сялянскіх гаспадарак на хутары на Беларусі праводзілася задоўга да рэформы. Гэты працэс разгортваўся пад уп-лывам перасяленцаў з Прыбалтыкі. У канцы XIX - пачатку XX ст. хутарскія гаспадаркі ствараліся на купчай зямлі заможнымі сялянамі. Асноўнай прычынай росту хутарызацыі было развіццё капіталізму, разлажэнне старых абшчынна-патрыярхальных адносін на вёсцы. Хутары ўяўлялі сабой найбольш прыстасаваную да капіталістычнай вытворчасці форму гаспадаркі. У 1907 - 1916 гг. у пяці заходніх губернях было створана 128 187 хутарскіх і адрубных гаспадарак. Гэта склала каля 12 % ад усіх сялянскіх двароў. Агульная колькасць адрубоў і хутароў: у Віцебскай губерні 48 431 (25,1 %), Магілеўскай — 32 585 (13,1 %), Віленскай - 14 948 (8,1 %). Найменшы поспех хута-рызацыя мела ў Мінскай і Гродзенскай губернях (адпаведна 5,8 % і 7,1 %). На гэта ўплывала малазямельнасць сялян, высокая кан-цэнтрацыя зямельных плошчаў у велізарных латыфундыях. У той жа час падворна-спадчыннае землеўладанне і адсутнасць абшчыны на захадзе і ў цэнтры Беларусі стваралі ўмовы для развіцця каліталізму і пазбаўлялі стымулаў, якія б заахвочвалі сялян на перасяленне на хутары і адрубы.

Замацаванне зямлі ў асабістую ўласнасць фактычна азначала вызва-ленне ад зямлі значнай часткі сялян, у першую чаргу збяднелых яе пластоў. Малазямельныя сяляне прадавалі замацаваную зямлю, а заможныя - куплялі яе. На працягу 1907 - 1914 гг. на пяці заходніх губернях прадалі зямлю 40 820 домаўладальнікаў, альбо 35,8 % усіх хутарскіх і адрубных двароў, што склала 16,3 % хутарской і адруб-ной зямлі.

Важным сродкам ажыццяўлення новай аграрнай палітыкі стаў сялянскі зямельны банк, дзейнасць якога спрыяла стварэнню хута-роў і адрубоў. Ён аказваў шмат паслуг памешчыкам у продажы іх зямлі. На працягу 1906 - 1907 гг. сялянскі банк выплаціў памешчы-кам Беларусі за купленую ў іх зямлю каля 28,8 млн рублёў . Урад даў гэтаму банку права продажу сялянам дваранскай зямлі, якая была

нарэзана хутарамі. Сялянскі банк узяў курс на аднаасобнага пакупніка, які набываў буйныя ўчасткі зямлі. У гэтым жа напрамку ажыццяў-

лялася і крэдытная палітыка.

Неабходна падкрэсліць, што ажыццяўленне рэформы суправаджа-лася інтэнсіўным насаджэннем рускага землеўладання. Адлюстраван-нем такой палітыкі з'явілася арганізацыя "асабістага фонду для ства-рэння рускіх перасяленняў у Паўночна-Заходнім краі", які ўтварыўся за кошт ліквідацыі казённых зямель. Рускія перасяленцы мелі пера-важнае права на атрыманне зямлі (захоўвалі сваю сілу інструкцыі і палажэнні, уведзеныя пасля паўстання 1863 — 1864 гг.).

Асаблівасцю рэформы на Беларусі было стварэнне тут земстваў. Як адзначалася вышэй, земская рэформа ў свой час у беларускіх губернях не праводзілася. П.А.Сталыпін з_дапама.сай—звм&т.ваў імкнуўся аблегчыць правядаенне .а.г.рарнан _рэформы^_у^няць ролю заможнага селяніна ў сістэме_мяско.в.ага_кіравання^і^адначасова аслаВіць'ЕалітьічЙіуЮ ролю'Ву^ньіх землеўлада^іціка^^іо^

Ходіканв^я.'.іабп^ктста^ Падрыхтаваны ЙцС.Сталыпіным законапраект прадуглёджваў "выбары ў земствы па нацыянальных ("польскай" і "рускай") курыях з дастаткова невысокім маёмасным цэнзам. Каб пераадолець супраціўленне буйных землеўладальнікаў, П.А.Сталыпін схіліў Мікалая II зацвердзіць за-конапраект надзвычайным парадкам - распусціць на 3 дні Думу і Дзяржаўны Савет і падпісаць указ. Такім чынам, земскія ўстановы ў заходніх і паўднёва-заходніх губернях (Віцебская, Мінская, Магілёўская, а таксама Кіеўская, Валынская, Падольская) былі ўве-дзены 14 сакавіка 1911 г. У склад губернскага і павятовага земскіх сходаў аўтаматмтаа ўваходзіў^ юра^шГсялянІсішга ТШзяМельнага банка альбо аеоба, якую ёаупаўнаважваў." ДзейнасцьГземства ўвяз'валася з іТалітыкай сялянскага бан'ка Т землёўпарадкавальных устаноў, што з'яўляліся галоўнымі ўрадавымі рычагамі і непасрэднымі выканаўцамі рэформы, а земскія ўстановы былі "грамадскімі" буржуазнымі

органамі рэформы.

Увядзенне земстваў мела прагрэсіўнае значэнне. Земскія ўправы садзейнічалі,,развіццю мясцовай гаспадаркі,. стваралітгаяпфатеіўньія таварБГствы, сельскагаспадарчыя^гурткі. дзейнасць якіх накіроўвалася на павышэнне.'культуры -земляі^ст'ва'ТІ^геШ^аЯ^лХ^Зе^ аднграой прьікхетаўю. врдвд і.ў,р^9ві%ді адукацыі і аховы здароўя іПЙ'ельніцтва. Але земствы тут не сфарміравалі мясцовага самашравання, а вынікі іх увядзення былі менш значныя, чым у свой час у цэнтральных губернях Расіі.

У выніку рэформы заможная частка насельніцтва ў беларускай вёсцы да 1914 г. павялічылася да 12 % двароў, у той час як бедната складала не менш за 68 % двароў. У сацыяльным расслаенні вёскі знаходзіў сваеўвасабленне працэс развіцця капіталізму, які павінен быў Тіёратварыць сялян у сельскагаспадарчых рабочых, пралетары-яў, а заможных сялян - у сельскую буржуазію.

Галоўнымі гаспадарамі ў вёсцы, як і раней, заставаліся памешчыкі. Па пяці заходніх губернях да 1911 г. (у параўнанні з 1906 г.) іх зямельныя ўгоддзі скараціліся толькі на 3 % (складалі 8 795 965 дзесяцін зямлі), а сялянскае прыватнае землеўладанне павялічылася на 26 %.

Фарсіраваны перасяленчы рух на ўскраіны Расійскай імперыі прывёў да таго, што да 1914 г. з заходніх губерняў перасялілася каля 350 тыс. чалавек, прычым найболыпая хваля перасяленняў прыпа-дала на 1907 - 1909 гг. Але дапамога ўрада перасяленцам была нязначнай, і многія з іх (каля 11 %) вярнуліся канчаткова збяднелымі.

Існуе думка, што ў 1897 - 1914 гг. ад беззямелля і беспрацоўя, якія панавалі ў гаспадарцы Беларусі, у ЗША і Канаду адышла хваля масавай беларускай эміграцыі, эканамічная па характару, якая ацэньваецца ў 300 — 500 тыс. чалавек.

Сталыпінская рэформа насіла кампрамісны характар. Яна не была выканана ў поўнай меры і не зняла аграрнае пытанне, не змагла прадухіліць абвастрэння сацыяльных супярэчнасцей. Тым не менш рэформа аказала моцны ўплыў на развіццё капіталістычных адносін.

1   ...   15   16   17   18   19   20   21   22   ...   26


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка