Першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь



старонка1/4
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.52 Mb.
  1   2   3   4


Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Вучэбна-метадычнае аб’яднанне ВНУ

Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі


ЗАЦВЯРДЖАЮ

Першы намеснік Міністра

адукацыі Рэспублікі Беларусь

____________________ А.І. Жук

____________________ 2009 г.
Рэгістрацыйны № ТД-__________/тып.

АРХІВАЗНАЎСТВА

Тыпавая вучэбная праграма

для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці

1-23 01 13 Гiсторыка-архiвазнаўства



УЗГОДНЕНА

Старшыня Вучэбна-метадычнага аб’яднання ВНУ Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі

____________У.Л. Клюня

_____________________ 2008 г.



УЗГОДНЕНА

Начальнік упраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

____________________ Ю. І. Міксюк

____________________ 2009 г.


Рэктар Дзяржаўнай

установы адукацыі «Рэспубліканскі

інстытут вышэйшай школы»

_________________ М.І. Дзямчук

__________________ 2009 г.




Эксперт-нормакантралёр

__________________

__________________ 2009 г.



Мінск 2009



Складальнікі:
Э.М.Савiцкi, прафесар кафедры крыніцазнаўства Беларускага дзяржаўнага універсітэта, доктар гiстарычных навук, прафесар;

М.Ф.Шумейка, дацэнт кафедры крыніцазнаўства Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат гiстарычных навук, дацэнт;

К.I.Казак, дацэнт кафедры крыніцазнаўства Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат гiстарычных навук, дацэнт;

А.М. Бяляўскі, дацэнт кафедры крыніцазнаўства Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат гiстарычных навук;

А.М. Латушкін, выкладчык кафедры крыніцазнаўства Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат гiстарычных навук.


Рэцэнзенты:

Кафедра гiсторыi Беларусi i музеязнаўства Установы адукацыі «Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт культуры i мастацтваў”;

В.Д.Селяменяў, дырэктар Дзяржаўнай установы “Нацыянальны архiў Рэспублiкi Беларусь”, кандыдат гiстарычных навук.
РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ Ў ЯКАСЦІ ТЫПАВОЙ:

Кафедрай крыніцазнаўства Беларускага дзяржаўнага універсітэта

(пратакол № 9 ад 29.04.2008);

Навукова-метадычным саветам Беларускага дзяржаўнага універсітэта

(пратакол № 4 ад 22.05.2008);

Навукова-метадычным саветам па гуманітарным спецыяльнасцям вучэбна-метадычнага аб’яднання ВНУ Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі

(пратакол № 4 ад 12.09.2008).

Адказны за рэдакцыю: М.Ф. Шумейка

Адказныя за выпуск: А.М. Латушкін, А.М. Бяляўскі

Змест




1.

Тлумачальная запіска...................................................................


4


2.

Прыкладны тэматычны план ………………….......……….......


10

3.

Змест вучэбнай дысцыпліны………………..…………….......


12

4.

Крынiцы i літаратура............……………………………………

23


1. Тлумачальная запіска
Тыпавая вучэбная праграма новага пакалення па дысцыпліне «Архівазнаўства» прызначана для засваення на першай ступені вышэйшай адукацыі студэнтамі, што навучаюцца па спецыяльнасці «Гісторыка-архівазнаўства» у вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь. У ёй абноўлены змястоўны матэрыял, зроблены акцэнт на кампетэнтнасны падыход, значна пашырана самастойная праца студэнта, прадугледжана выкарыстанне сучасных інавацыйных педагагічных тэхналогій. У рамках узаемнага супрацоўніцтва выкладчыка і студэнта праграма выступае своеасаблівым «навігатарам» здабычы ведаў, інфармацыі і набыцця практыкаарыентаваных уменняў.

Вучэбная праграма дысцыпліны «Архівазнаўства» распрацавана ў адпаведнасці з наступнымі нарматыўнымі і метадычнымі дакументамі:

— Макет адукацыйнага стандарту вышэйшай адукацыі першай ступені (зацверджаны загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 13.06.2006 г. № 374);

— Адукацыйны стандарт «Вышэйшая адукацыя. Першая ступень. Спецыяльнасць 1-23 01 13 «Гiсторыка-архiвазнаўства» (зацверджаны 29.05. 2008);

— Макет тыпавой вучэбнай праграмы дысцыпліны сацыяльна- гуманітарнага цыклу вышэйшай адукацыі першай ступені (Метадычныя рэкамендацыі для распрацоўшчыкаў тыпавых вучэбных праграм, 2007 г.). Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, 2007 г.;

— Парадак распрацоўкі, зацвярджэння і рэгістрацыі вучэбных праграм для першай ступені вышэйшай адукацыі (зацверджана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 28.12. 2007 г.).

У вучэбнай праграме ўлічаны патрабаванні адукацыйнага стандарта цыклу сацыяльна-гуманітарных дысцыплін.

1.1. Агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобавых кампетэнцый выпускніка
Агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобавых кампетэнцый выпускніка вызначаюцца наступнымі прынцыпамі:

гуманізацыі як прыярытэтнага прынцыпу адукацыі, што забяспечвае арыентаваны на асобу характар адукацыйнага працэсу і творчую рэалізацыю выпускніка;

фундаменталізацыі, што спрыяе арыентацыі зместу дысцыплін сацыяльна-гуманітарнага цыклу на выяўленне сутнасных асноў і сувязей паміж разнастайнымі працэсамі навакольнага свету, прыродазнаўчымі і гуманітар-нымі ведамі;

кампетэнтнаснага падыходу, што вызначае сістэму патрабаванняў да арганізацыі адукацыйнага працэсу, накіраваных на ўмацаванне яго практычнай арыентаванасці, павышэння ролі самастойнай працы студэнтаў пры вырашэнні задач і сітуацый, якія мадэлююць сацыяльна-прафесійныя праблемы, фарміраванне ў выпускнікоў здольнасці дзейнічаць у зменлівых жыццёвых умовах;

сацыяльна-асобавая падрыхтоўка, што забяспечвае фарміраванне ў студэнтаў сацыяльна-асобавай кампетэнтнаці, заснаванай на адзінстве набытых гуманітарных ведаў і ўменняў, эмацыянальна-каштоўнасных адносін і сацыяльна-творчага вопыту з улікам інтарэсаў, патрэб і магчымасцей навучэнцаў;

міждысцыплінарнасці і інтэгратыўнасці сацыяльна-гуманітарнай адукацыі, рэалізацыя якіх забяспечвае цэласнасць гуманітарных ведаў і іх ўзаемасувязь з сацыяльным кантэкстам будучай прафесійнай дзейнасці выпускніка.

У адпаведнасці з вышэйпаказанымі прынцыпамі выпускнік вышэйшай вучэбнай установы пры падрыхтоўцы ў рэчышчы адукацыйнай праграмы першай ступені павінен набыць наступныя сацыяльна-асобавыя кампетэнцыі:

– кампетэнцыя культурна-каштоўнаснай і асобавай арыентацыі,

– кампетэнцыя грамадзянскасці і патрыятызму,

– кампетэнцыя сацыяльнага ўзаемадзеяння,

– кампетэнцыя захавання здароўя,

– кампетэнцыя самаўдасканалення.

Замацаванне ў выпускніка сацыяльна-асобавых кампетэнцый спрыяе развіццю сацыяльна-прафесійнай кампетэнцыі як інтэграванага выніку адукацыйнага працэсу ў ВНУ.

Выпускнік у выніку сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі павінен развіць наступныя метапрадметныя кампетэнцыі:

– валоданне метадамі сістэмнага і параўнальнага аналізу;

– здольнасць да крытычнага мыслення;

– валоданне ўменнямі праектаваць і прагназаваць;

– уменне вучыцца, павышаць кваліфікацыю на працягу ўсяго жыцця;

– уменне працаваць у калектыве.

1.2. Мэта і задачы вучэбнай дысцыпліны
Курс «Архівазнаўства» прызначаны для студэнтаў-архівістаў. Мэтай курса з’яўляецца:

– фарміраванне і развіццё сацыяльна-прафесійнай кампетэнтнасці, якая дазваляе спалучаць акадэмічныя, прафесійныя, сацыяльна-індывідуальныя кампетэнцыі для рашэння задач у сферы прафесійнай і сацыяльнай дзейнасці;

– трансляцыя вопыта ў архіўнай галіне, сфарміраванага папярэднімі пакаленнямі;

– фарміраванне спецыяліста, здольнага аператыўна знаходзіць, апрацоўваць і аналізаваць архіўную інфармацыю;

Задачы курса:

– выпрацаваць цэласнае ўяўленне аб развіцці архіўнай справы на Беларусі, асвятліць асноўныя этапы станаўлення архіўнай сістэмы краіны, развіцця сеткі архіўных устаноў;

– навучыць студэнтаў арганізоўваць практычную работу па камплектаванню архіваў, упарадкаванню, забеспячэнню захаванасці і выкарыстанню дакументальных матэрыялаў архіваў усіх узроўняў і форм уласнасці;

– падрыхтаваць студэнтаў да вядзення тэарэтычных і практычных навуковых даследаванняў у вобласці архівазнаўства;

– надаць навык кіравання працоўнымі калектывамі і прымянення іх на практыцы;

Курс «Архівазнаўства» падзяляецца на дзве часткі: Гісторыю і арганізацыю архіўнай справы; Тэорыю і методыку архіўнай справы. Праграма змацавана адзінай канцэпцыяй, прынцыпамі адбору і выкладання матэрыялу. Праграма адлюстроўвае змест курса «Архівазнаўства» і вызначае аб’ём ведаў, які патрабуецца ад студэнтаў-архівістаў. Пры яе распрацоўцы ўлічваўся вопыт чытання лекцый і правядзення практычных заняткаў на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта.



: bitstream -> 123456789
123456789 -> Учебная программа учреждения высшего образования по дисциплине для специальности: 1-21 05 01 Беларуская філалогія
123456789 -> Марына Шода «Несучы хвалу красе» (паэзія Уільяма Батлера Ейтса)
123456789 -> Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ ст. – 1970-я гады ХХ ст.)
123456789 -> П. С. Лопух гідралогія сушы частка 2 (агульная гідралогія)
123456789 -> П. С. Лопух, А. А. Макарэвіч
123456789 -> Праявы масавай культуры ў дыскурсе смі, альбо да праблемы гуманізацыі медыясферы
123456789 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
123456789 -> 1. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення новай беларускай літаратуры. Асноўныя літаратурныя напрамкі канца ХVІII – пачатку ХІХ стст. І іх выражэнне ў беларускай літаратуры
123456789 -> Гісторыя старажытнай грэцыі І рыма (Фядосік В. А.)


  1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка