Песняры беларускай зямлі



Дата канвертавання17.06.2016
Памер154.64 Kb.

Вусны часопіс “Песняры беларускай зямлі”



Мерапрыемства праводзіцца з мэтай абагульнення ведаў вучняў аб жыцці і творчасці Якуба Коласа і Янкі Купалы, усведамлення дзецьмі ролі іх творчасці ў станаўленні беларускай літаратуры і фармаванні нацыянальнай свядомасці беларусаў.
Папярэдняя падрыхтоўка


  1. Бацькі рыхтуюць узнагароды для дзяцей, дапамагаюць вучням аформіць клас у выглядзе тагачаснай беларускай сядзібы.



  2. Дзеці за 2-3 тыдні да правядзення мерапрыемства дзеляцца на 5 груп, кожная з якіх атрымлівае сваё заданне:

1-я група – рыхтуе паведамленне пра дзяцінства Янкі Купалы, рэпетуе сцэнкі паводле яго біяграфіі, афармляе адпаведную старонку часопіса.

2-я група – рыхтуе паведамленне пра дзяцінства Якуба Коласа, рэпетуе сцэнкі паводле яго біяграфіі, афармляе адпаведную старонку часопіса.

3-я група – збірае і сістэматызуе як мага больш твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа пра сям'ю і дзяцінства, якія дзеці вывучалі ў пачатковай школе; запісвае і ілюструе гэ-тыя вершы на аркушах паперы.

4-я група – збірае і сістэматызуе як мага больш твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа пра прыроду, поры года, якія дзеці вывучалі ў пачатковай школе; запісвае і ілюструе гэтыя вершы на аркушах паперы.

5-я група – збірае і сістэматызуе як мага больш твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа пра Радзіму, лес народа, якія дзеці вывучалі ў пачатковай школе; запісвае і ілюструе гэтыя вершы на аркушах паперы. (Потым усе аркушы з вершамі падшываюцца ў альбом – атрымліваецца своеасаблівы зборнік любімых дзецьмі твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа).
3) Вучні рыхтуюць свае любімыя вершы да конкурсу чытачоў, знаёмяцца з біяграфіямі пісьменнікаў, робяць малюнкі да асобных твораў, з якіх арганізуецца выстава. Леп-шыя малюнкі будуць уключаны ў альбом.
Літаратурны матэрыял
Творы Янкі Купалы і Якуба Коласа, якія дзеці вывучалі на пазакласным чытанні і на уроках беларускай мовы і беларускага чытання; звесткі з жыцця і творчасці пісьменнікаў.
Старонкі часопіса


  1. Дзяцінства Янкі Купалы.

  2. Дзяцінства Якуба Коласа.

  3. Родныя вобразы ў творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа:

а) сям'я і дзяцінства;

б) прырода, поры года;

в) Радзіма, лёс народа.

4. Мае любімыя творы.



5. Літаратурныя гульні.
Ход мерапрыемства.
Вядоўца. Прадстаўляем наш вусны часопіс, прысвечаны жыццю і творчасці вялікіх песняроў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Што ж такое вусны часопіс і чым ён адрозніваецца ад звычайнага? Напэўна, усе вы бачылі і чыталі такія часопісы, як “Вясёлка”, “Бярозка”, “Мурзілка” і іншыя. Гэта выданы друкаваныя. Наш вусны часопіс мы будзем не чытаць, а слухаць і глядзець. У ім, як і ва ўсіх названых выданнях, будуць свае старонкі, рубрыкі, ілюстрацыі, гульні. А называецца наш часопіс “Песняры беларускай зямлі”.

(На дошцы з'яўляецца вокладка часопіса, на якой могуць быць змешчаны выявы роднай прыроды, партрэты Янкі Купалы і Якуба Коласа.)

Вядоўца. Перш чым адкрыць першую старонку, адкажыце, як вы разумееце назву часопіса.

(Пясняр так кажуць пра народнага паэта, вершы якога пакладаюцца на музыку, робяцца песнямі. Янка Купала і Якуб Колас сталі сапраўднымі песнярамі Беларусі.)

1-я СТАРОНКА

Вядоўца. Такім чынам, мы адкрываем першую старонку, якая называецца "Дзяцінства Янкі Купалы".

(Ціха гучыць песня "Спадчына" або "Явар і каліна", іншыя песні на словы Янкі Купалы. Вучні 1-й групы расказваюць аб жыцці паэта ў форме кароткіх паведамленняў.)

1-ы вучань. Іван Дамінікавіч Луцэвіч – такое сапраўднае імя Янкі Купалы – нарадзіўся 7 ліпеня 1882 года ў фальварку Вязынка ў сям'і арандатара. Арандатар – гэта чалавек, які бярэ зямлю ў карыстанне за пэўную плату (у арэнду), працуе на ей, абрабляе, але гэта зямля не з'яўляецца яго ўласнасцю.

2-і вучань. У ноч з 6 на 7 ліпеня адзначаецца свята Купалле. Супадзенне дат свята і дня нараджэння Івана Дамінікавіча Луцэвіча і стала падставай для ўзнікнення псеўданіма паэта.

3-і вучань. У сямігадовым узросце Янка пайшоў у школу. Вучыўся ён і ў народным вучылішчы, і ў прыватнай пачатковай школе, і ў вандроўных настаўнікаў. У хлопчыка была вялікая прага да ведаў. Вучыўся Іван з задавальненнем і вялікім жаданнем.

4-ы вучань. Пасля заканчэння народнага вучылішча будучы паэт пачаў працаваць. Быў ён і хатнім настаўнікам, і перапісчыкам у судовага следчага ў мястэчку Радашковічы, і малодшым прыказчыкам у маёнтку памешчыка, і бібліятэкарам у прыватнай бібліятэцы Даніловіча ў Вільні.

5-ы вучань. 15 мая 1905 года ў газеце “Северо-западный край” з’явіўся першы верш Янкі Купалы “Мужык”. З гэтага часу яго творы пачалі друкавацца ў розных беларускамоўных газетах і часопісах. У 1908 годзе выйшаў яго першы зборнік вершаў "Жалейка", затым з'явіліся зборнікі "Гусляр" і "Шляхам жыцця".

6-ы вучань. У 1921 годзе разам з Якубам Коласам і іншымі знакамітымі людзьмі таго часу Янка Купала стаў заснавальнікам Інстытута беларускай культуры. У 1925 годзе ў сувязі з дваццацігоддзем творчай дзейнасці Купалу было прысвоена званне народнага паэта Беларусі, а ў 1928 годзе ён быў абраны акадэмікам Акадэміі навук Беларусі.

7-ы вучань. Паэт трагічна загінуўу Маскве 28 чэрвеня 1942 года. У 1962 годзе урну з прахам паэта з Масквы перавезлі ў Мінск на вайсковыя могілкі.

Вядоўца. А зараз давайце ўявім, што мы перанесліся ў мінулае і можам самі ўбачыць асобныя моманты з дзяцінства вялікага паэта.

(Дзеці паказваюць інсцэніраваныя фрагменты.)
Сцэнка1.

Дзейныя асобы: настаўніца, Янка, бацька.

(Янка спаткаўся з настаўніцай. У яго ў руках – букет кветак.)

Янка. Вазьміце, калі ласка. Гэта вам...

Настаўніца. Дзякуй. Ты любіш чытаць кніжкі?

Янка. Вельмі люблю!

Настаўніца. Ну, тады пойдзем да мяне. Я дам табе кніжку пачытаць.

(Прыходзяць да настаўніцы. Яна бярэ са стала кніжку дае Янку.)

Настаўніца. Някрасаў – мой любімы паэт. Ён вельмі любіў дзяцей. Асабліва вясковых хлопчыкаў...

Янка. Дзякуй! Да пабачэння!

(Янка бяжыць дадому. Падбягае да бацькі.)

Янка. Бацька, глядзі, што ў мяне ёсць! (Паказвае кніжку.)

Бацька (бярэ кніжку, праглядае яе, аддае назад). Па-чытай трошкі.

(Янка чытае верш Някрасава. Бацька слухае, зрэдку ківае галавой.)

Бацька. Сын у мяне адзін... Жыць не буду, калі не вывучу яго!
Сцэнка 2.

Дзейныя асобы: маці, Янка, бацька.

Янка. Мамачка, родная, дайце два рублі. Хачу выпісаць газету. Я ўсё буду рабіць. Вельмі прашу, мамачка!

Маці (схіліўшы галаву). Рада б, Ясік, даць, ды дзе іх возьмеш? Два рублі для нас – немалыя грошы. Не надрывай мае сэрца, не прасі, Ясік!

(Янка засмучаны ідзе ў пакой. Выцягвае з-пад ложка запаведны куфэрак, паднімае вечка. Вось і любімыя кнігі. Разглядае іх. У пакой уваходзіць бацька.)

Бацька. Не сумуй, Янка. Будзеш вучыцца. А зараз трэба па гаспадарцы дапамагаць, грошы зарабляць.

(Гучыць беларуская мелодыя. Артысты кланяюцца і ідуць са сцэны.)

Вядоўца. Бачу, вы ўважліва слухалі выступленне вучняў 1-й групы, таму адказаць на пытанні, змешчаныя на пер-шай старонцы часопіса, вам будзе нескладана.

Пытанні:


  1. Якое сапраўднае імя Янкі Купалы?

  2. Чаму ён выбраў сабе такі псеўданім?

  3. Дзе нарадзіўся паэт?

  4. 3 якой ён сям'і?

  5. Як набываў адукацыю Іван Дамінікавіч?

  6. Якім ён быўудзяцінстве?

2-я СТАРОНКА

Вядоўца. Другая старонка часопіса называецца “Дзяцінства Якуба Коласа”.

(Гучыць песня “Мой родны кут” на словы Якуба Коласа. Вучні 2-й групы робяць паведамленні і паказваюць сцэнкі з дзяцінства Якуба Коласа.)

1-ы вучань. Якуб Колас – гэта псеўданім паэта. Яго сапраўднае імя – Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч. Нарадзіўся ён 3 лістапада 1882 года ў засценку Акінчыцы (недалёка ад Стоўбцаў) Мінскай вобласці ў сям’і малазямельнага селяніна, які служыў лесніком у князя Радзівіла.

2-і вучань. Раннія дзіцячыя гады прайшлі ў лесніковых сядзібах Ласток і Альбуць, што недалёка ад вёскі Мікалаеўшчыны.

3-і вучань. Калыскай паэзіі Коласа было Панямонне. У гэтым маляўнічым краі праходзілі маленства і юнацтва паэта. Тут упершыню адчуў ён гора народа, тут нарадзілася яго любоў да роднай зямлі, яго песня. Свае дзіцячыя гады Якуб Колас апісаў у паэме "Новая зямля".

4-ы вучань. Рана абудзілася ў хлопчыка цікавасць да кнігі. Пачатковую грамату ён набываў дома з дапамогай “дарэктара”, вясковага хлопца, які меў не надта багатыя веды. Пасля два гады вучыўся ў народнай школе вёскі Мікалаеўшчыны. Школа і кнігі прыносілі Кастусю шмат радасці. Асабліва яму падабаліся творы Крылова і Гогаля. Юнаком Канстанцін Міхайлавіч скончыў настаўніцкую семінарыю, бо з дзяцінства марыў быць настаўнікам.

5-ы вучань. Пісаць вершы пачаў у дванаццацігадовым узросце. Калі Кастусь прачытаў адзін са сваіх першых вершаў “Вясна” бацьку, той сказаў: “Добра”, – пацалаваў сына і даў яму рубель.

6-ы вучань. Колас любіў паэзію моцна і шчыра, усе вольныя хвіліны аддаваў літаратурнай працы. У 20-30-я гады Якуб Колас напісаў самыя значныя свае творы – паэмы “Новая зямля” і "Сымон-музыка". Пазней у яго з'явіліся такія творы, як аповесці “Дрыгва”, “На прасторах жыцця”, трылогія “На ростанях”, шматлікія апавяданні і вершы.

7-ы вучань. Народны паэт Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР Якуб Колас памёр 13 жніўня 1956 года.
Сцэнка 1.

Дзейныя асобы: дзядзька Антось, Косцік.

Косцік. Дзядзечка, колькі дзён яшчэ прыйдзецца пасвіць кароў?

Дзядзька. Цяжка сказаць: мо месяц, а можа, і больш...

Косцік. Але ўсё ж такі?

Дзядзька. А пакуль з нашае бярозкі, што ля хаты, лісце не абваліцца.

(Дзядзька адыходзіць у бок.)

Косцік. Пакуль ніхто не бачыць, пайду абтрасу лісце, бо так гэтыя каровы абрыдлі ўжо.

(Бяжыць са сцэны. Выходзіць дзядзька.)

Дзядзька. Косцік, пара кароў выганяць!

(Косцік выбягае з усмешкай.)

Косцік. Не, ужо не пара. Глянь, усё лісце з бярозы абвалілася.

Дзядзька. А праўда... Ды не, кароў ты ўсё роўна пасвіць будзеш. Але ж, жэўжык, як добра абтрос, вы толькі паглядзіце!
Сцэнка 2.

Дзейныя асобы: аўтар, Кастусь, Алесь, “дарэктар”.

"Дарэктар". Ну, ты, Кастусь, чытаць любіш?

Аўтар.

“Дарэктар” Кастуся пытае,

Абы хоць гутарка якая.

Кастусь.

Люблю, але яшчэ не ўмею:

Складоў ніяк не адалею.

Дарэктар”.

Ну, гэта, брат ты мой, паўгора:

Склады чытаць ты пойдзеш скора,

Абы каб літары нам знаць,

А на склады ўжо – напляваць.



Аўтар.

Гаворыць Костусь пра Алеся.



Кастусь (ківае у бок Алеся з усмешкай).

Алесь вучыўся,

Пісаць ён нават налаўчыўся.

Алесь.

Што ўжо з мяне вы смеяцеся?

Хоць і пішу, ды недарэчы.

Кастусь.

Цябе ж, нябось, вучыў Лапата?



Аўтар.

Алесь за бэльку сунуў руку,

Раз справа ходзіць пра навуку,

Дастаў сваю цятрадзь старую.



Алесь.

Вось паглядзі, як я малюю,

Якіх я тут наставіў птушак,

Каракуль розных, завітушак.



Аўтар.

Ідзе-цячэ ў хлапцоў размова,

I Яська зрэдку ўставіць слова,

Пра сёе-тое распытае –



Размова ладная, жывая!
Вядоўца. Зараз мы зноў праверым свае веды. Адкажыце на пытанні, змешчаныя на другой старонцы часопіса. Пытанні:

  1. Дзе нарадзіўся Якуб Колас?

  2. Якое яго сапраўднае імя?

  3. Чаму паэт выбраў сабе такі псеўданім?

  4. У якім творы Якуб Колас апісаў свае дзяцінства?

  5. Якім было дзяцінства Кастуся?

  6. Як ён навучыўся чытаць і пісаць?

3-я СТАРОНКА

Вядоўца. Перагортваем другую старонку і спыняемся на трэцяй. Давайце прачытаем, як яна называецца (“Родныя вобразы ў творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа). Янка Купала і Якуб Колас напісалі шмат вершаў пра сваё дзяцінства, пра любоў да роднай старонкі, да яе людзей, пра прыгажосць беларускіх краявідаў. Многія з гэтых вершаў знаёмыя нам. I зараз я прапаную іх прыгадаць (чытае верш Я. Коласа Родныя вобразы, затым выступаюць вучні 3-й, 4-й, 5-й груп).

1-ы вучань. З дзяцінствам у чалавека звязаны самыя светлыя ўспаміны. Вершы Янкі Купалы і Якуба Коласа аб гэтай цудоўнай пары прасякнуты цеплынёй, лёгкім жалем, замілаванасцю. Давайце нагадаем некаторыя з іх.

(Дзеці 3-й групы чытаюць вершы "Над калыскай" Янкі Купалы, "На рэчцы зімою" Якуба Коласа, урыўкі з паэмы Якуба Коласа "Новая зямля", "На адзіноце" Якуба Коласа і іншыя. Вучні паказваюць свае малюнкі да гэтых вершаў.)

2-і вучань. Янка Купала і Якуб Колас многа вершаў прысвяцілі апісанню прыроды. Зараз мы пакажам вам малюнкі з выявамі розных пор года, а вы паспрабуйце ўзгадаць адпавядныя ім вершы і зачытайце ўрыўкі з іх.

Лета: “Лета”, “Усход сонца”, “Жытні Колас” Якуба Коласа і іншыя.

Восень: “Восень”, “Адлёт жураўлёў”, “Ясныя дні восені”, “Адлёт птушак”, “Увосень” Якуба Коласа; “Восень”, “Лістапад” Янкі Купалы і іншыя.

Зіма: “Зіма”, “Першы снег”, “Песні зімы”, “Дзед-госць”, “Завіруха”, “Мяцеліца” Якуба Коласа; “Зімой у лесе”, “Мароз” Янкі Купалы і іншыя.

Вясна: “На полі вясною”, “Вясна”, “Паводка на Нёмане”, “Прылёт птушак”, “Вясна на Палессі”, “Першы гром”, “Май” Якуба Коласа; “Вясна” Янкі Купалы і іншыя

3-і вучань. Янку Купалу і Якуба Коласа вельмі непакоіў лёс беларускага народа, лёс Радзімы. Яны хацелі, каб беларусы жылі свабодна, шчасліва, працавалі дзеля свайго дабрабыту і росквіту сваей краіны. Гэтай тэме паэты прысвяцілі шэраг вершаваных твораў, многія з якіх мы будзем вывучаць у старшых класах. А зараз паслухайце адзін з такіх вершаў. (Падрыхтаваны вучань чытае верш.)

Вядоўца. Мы ведаем ужо шмат твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа. У кожнага з вас, напэўна, ёсць любімыя вершы. I зараз мы перагортваем наступную старонку нашага часопіса, на якой прадстаўлена рубрыка "Мае любімыя творы".

4-я СТАРОНКА

Падрыхтаваныя вучні выразна чытаюць на памяць свае любімыя вершы. Найлепшыя чытальнікі (іх выбіраюць самі вучні) узнагароджваюцца кнігамі Янкі Купалы і Якуба Коласа або карткамі з партрэтамі Янкі Купалы і Якуба Коласа. (Варыянт узнагароды настаўнік выбірае сумесна з бацькоўскім камітэтам.)



5-я СТАРОНКА

Вядоўца. Мы дайшлі да апошняй старонкі, якая, як і ў большасці дзіцячых часопісаў, змяшчае гульні і забаўкі. Зразумела, займальныя заданні гэтай старонкі будуць звязаныя з жыццём і творчасцю Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Крыжаванка










1

























2

К

А

С

Т

У

С

Ь










У

П



















3

І

В

А

Н






















4

Л

У

Ц

Э

В

І

Ч

5

К

О

Л

А

С




6

М

І

К

А

Л

А

Е

Ў

Ш

Ч

Ы

Н

А

  1. Якое свята вызначыла псеўданім Івана Луцэвіча?

  2. Як звалі хлопчыка з верша Якуба Коласа “На рэчцы”?

  3. Якое імя адпавядае імені “Янка”?

  4. Якое сапраўднае прозвішча Янкі Купалы?

  5. Які псеўданім узяў сабе Кастусь Міцкевіч?

  6. 3 аколіцамі якой вёскі звязана дзяцінства Якуба Коласа?






Рэбусы



(Якуб Колас)



(Вязынка)




Працягні верш

1) З буйных... (ліп і бяроз)

Лісты... (валяцца).

Між павалаў і... (лоз) рассыпаюцца.

2) Песняй вясны... (лебядзінаю),

Скінуўшы... (зімнія чары),

Шэпчуцца... (явар з калінаю)

У сумнай даліне... (над ярам).

3) Даставайце з вышак... (сані) –

Гайдасцежкі... (праціраць)

I па белым... (акіяне)

Ўдоўж і ўпоперак... (гуляць)\

4) Сцелюцца... (валокны),

Тчэцца... (павуціна)

Блізка, блізка... (восень),

Смутная... (часіна).



Складзі назвы вершаў

Сдоух цаСнО



("Усход сонца")

ітЖнЫ лОКса



("Жытні колас")

анд аслкйКаы



("Над калыскай")

Злучы назву верша з іменем яго аўтара

“Лета”


“Усход сонца” Якуб Колас

“Лістапад”

“Першы гром”

“Зімой у лесе”



“Мароз”

“Дзед-госць” Янка Купала



“Завіруха”

Н. М. Літоўчык

Выкладчык педагогікі МГПК №1.

: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка