Пілотны фестываль традыцыйнай культуры чарнобыльшчыны “кветка палын” 03 мая 2009 года



Дата канвертавання01.07.2016
Памер21.69 Kb.
ПІЛОТНЫ ФЕСТЫВАЛЬ

ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ ЧАРНОБЫЛЬШЧЫНЫ
КВЕТКА ПАЛЫН”
03 мая 2009 года

Мінск, Пр-т Газеты Праўды, 11
пры падтрымцы

Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра ІВВ
культуралагічнае ўсведамленне Чарнобыльскай трагедыі

ёсць галоўны СЭНС і МЭТА фестывалю
www.folk.by
////////////////////////////////////////////////////////////////////////////////////////////////////////////////////////////////////////////
Многа гаворыцца аб трагедыі Чарнобыля. Безумоўна гэта самая маштабная тэхнагенная катастрофа ХХ стагоддзя. Гэта бяда не толькі трох суседніх краін – Беларусі, Украіны, Расіі, гэта бяда ўсёй Еўропы і свету. Радыяцыйнае забруджанне тэрыторый стала моцным ударам па сельскаай гаспадарцы, па эканоміцы пацярпелых краінаў. Экалагічная катастрофа паўплывала на стан і змены прыроды рэгіёна на многія дзесяцігоддзі… Жахліва адгукнулася чарнобыльская катастрофа на фізічным здароўі народаў… Але і гэта не ўсё!
Усходняе Палессе, Цэнтральнае Падняпроўе доўга заставаліся ўнікальнымі асяродкамі рэгіянальнай культуры, дзе захоўваліся спрадвечныя традыцыі народнага спеву, музыкі, танца, пабытовай культуры. Не сакрэт, што здаўна, а асабліва пачынаючы з 60-х гадоў 20 ст гэтыя памежныя землі трох рэспублік CCCP сталі, свайго роду, Прошчай (месцам пакланення) самых знакамітых этнографаў-славяністаў. Унікальнасць захаванасці ў народзе Традыцыі, насуперак татальнаму тэхнічнаму прагрэсу, прыцягвала навукоўцаў штогод ..
Выбух. Гэта падзея на карню знішчыла фізічным спосабам некранутую тысячыгоддзямі рэгіянальную культуру. Людзей, якія жылі моцна перавязаныя між сабой традыцыйным культурным ладам разарвалі і раскідалі па свету. Ім давалі ўзамен на палесскія хаты сучасныя дамы і катэджы, іх лячылі ў сучасных медыцынскіх установах.. Лячылі цела, але не душу. Гэта факт, лад і традыцыя, якая была калісці ўжо НІКОЛІ не вернецца такой на забруджаныя землі.
Славянская Атлантыда знікла назаўсёды. Цяпер застаецца змагацца за жыццё і здароўе маладых людзей, якім яшчэ трэба жыць! Але трэба памятаць і тую агромістую культурную спадчыну, якую пакінулі за сабой яе жыхары, гэта праўдзівы скарб нацыянальнай культуры сучаснай Беларусі, Украіны і Расіі, усёй Еўропы…


ТЫП ПІЛОТНАГА ФЕСТЫВАЛЮ – карпаратыўны, па папярэдней заяўцы.

Да ўдзелу ў фестывалі запрашаюцца прыватныя асобы, грамадскія і дзяржаўныя арганізацыі, бізнэс, фондавыя структуры – усе каму цікава падтрымка народнай традыцыі і жаданне дапамагчы ахвярам Чарнобыльскай катастрофы. За падрабязнай інфармацыяй і ўмовах удзелу - звяртацца да арганізатара.

Кіраўнік праекту – Васіль Грынь


+375 29 6318569

hryn@anitex.by




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка