Пісьмо пераможцу!



Дата канвертавання29.07.2016
Памер11.04 Kb.
ПІСЬМО ПЕРАМОЖЦУ!
Школьнікі разам з салдатамі воінскай часці горада Валожына – усяго каля паўсотні чалавек – сталі ўдзельнікамі раённага этапу Усебеларускай патрыятычнай акцыі “Пісьмо Пераможцу!”.

Акцыю, прымеркаваную да 70-годдзя Перамогі, арганізавалі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя.

Дзеці, падлеткі і вайскоўцы складалі пасланні ў форме эсэ не толькі сваім дзядам і прадзедам, многіх з якіх ужо няма на свеце. Удзельнікі акцыі маглі праявіць фантазію і творчыя здольнасці, напісаўшы, напрыклад, незнаёмаму чалавеку на фронт альбо ў партызанскі атрад. Моладзь у сваіх лістах, зложаных знакамітымі ваеннымі трохвугольнікамі, не толькі дзякавала ветэранам Вялікай Айчыннай вайны за мірнае неба над галавой, але і распавядала пра сябе.

Аўтарскія работы адвезлі ў абласны камітэт БРСМ, а адтуль у спецыяльным паштовым мяшку – у Цэнтральны камітэт БРСМ. Туды ў асобным канверце адправілі таксама 14 лепшых “Пісем Пераможцу!”.

На заключным этапе рэспубліканскай акцыі выбралі 70 лепшых рукапісных лістоў з усёй краіны, якія ўдзельнічаюць у тэлемарафоне ЗАТ “СТБ”, прымеркаваным да 70-годдзя Вялікай Перамогі, і размешчаны на інтэрнэт-партале “Моладзь Беларусі”.

Аўтараў лепшых работ узнагародзяць граматамі БРСМ, БРПА і памятнымі прызамі ЗАТ “СТБ”.



Падрыхтавала Алена ПАШКЕВІЧ
: file
file -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
file -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
file -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
file -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
file -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
file -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
file -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
file -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
file -> Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкома




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка