Пісьмовы адказ грамадзяніну (першы этап клінічнага конкурса)



Дата канвертавання27.07.2016
Памер18.41 Kb.
ПІСЬМОВЫ АДКАЗ ГРАМАДЗЯНІНУ

(першы этап клінічнага конкурса)
Пракуратура Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь
Вітаю вас!
Мяне зваць Стралец Міхаіл Аляксандравіч. Нарадзіўся я ў горадзе Міёры Віцебскай вобласці ў 1966 годзе. Я ўжо неаднойчы звяртаўся да Вас за правільным тлумачэннем нормаў крымінальнага закона. Вашы тлумачэнні заўсёды мне вельмі дапамагалі, за што вам вялікі дзякуй. У цяперашні час я працягваю адбываць пакаранне ў ВК-4 п. Віцьба і мяне вось што цікавіць.

У 2008 годзе прысудам суда я быў асуджаны па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь за ўчыненне эканамічных злачынстваў (ч. 2 арт. 243, ч. 2 арт. 234, ч. 3 арт. 235, ч. 2 арт. 380) і мае дзеянні былі кваліфікаваны як дзеянні арганізатара і кіраўніка арганізаванай групы, а пакаранне было прызначана па правілах ч. 2 арт. 66 КК, г.зн. больш за тры чвэрці, чым прадугледжвае строгі від пакарання. Я, як добрасумленны грамадзянін Рэспублікі Беларусь, прычыненую злачынствам шкоду кампенсаваў яшчэ да пастановы прысуду.

У 2010 годзе прысудам суда мяне асудзілі яшчэ і па ч. 3 арт. 233 КК (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць), а сукупнасць пакаранняў прызначылі па ч. 5 арт. 72 КК. Незаконна атрыманы мной даход да цяперашняга часу не пагашаны.

Я ведаю, што Законам Рэспублікі Беларусь № 223-З ад 27.12.2010 «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у крымінальны і крымінальна-працэсуальны кодэксы Рэспублікі Беларусь» арт. 66 КК дапоўнены яшчэ адной часткай. Так, акрамя часткі 2, арт. 66 зараз мае і ч. 3 арт. 66, якая прадугледжвае пакаранне, мякчэйшае за маё.

У адпаведнасці з унесенымі зменамі ў арт. 66 КК, пакаранне арганізатару (кіраўніку) арганізаванай групы можа быць прызначана без уліку абмежаванняў, прадугледжаных ч. 2 дадзенага артыкула, у выпадку поўнага пакрыцця ім шкоды, нанесенай дзяржаве, юрыдычным або фізічным асобам, альбо шкоды дзяржаўным або грамадскім інтарэсам або выплаты даходу, атрыманага злачынным шляхам, калі ўчыненае злачынства не было звязана з замахам на жыццё або здароўе чалавека.

Артыкул 9 КК кажа, што закон, які змякчае пакаранне або iншым чынам паляпшае становішча асуджанай асобы, мае зваротную сілу.



На жаль, у мяне зусім няма грашовых сродкаў, каб звярнуцца па дапамогу да адвакатаў, і вы мая апошняя надзея. Вельмі прашу вас дэталёва разабрацца і выказаць сваё кампетэнтнае меркаванне, ці маюцца ў маім выпадку падставы для перагляду прысуду 2008 года, а таксама растлумачыць, які парадак для дазволу дадзенага пытання прадугледжаны законам.

З павагай, Стралец М.А.
: pub
pub -> Індывідуальныя ўдзельнікі вочнага тура Беларускай юрыдычнай студэнцкай алімпіяды-2012
pub -> Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2008 Намінацыя: Сутнасць прававой інфарматызацыі
pub -> Да ўдзелу ў завочным камандным туры Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2009 дапушчаны наступныя каманды
pub -> Навучальная установа (факультэт) Колькасць каманд, назвы каманд
pub -> Зводны пратакол камандны залік
pub -> Зводны пратакол індывідуальны залік
pub -> Статыстычная табліца ўдзельнікаў завочнага індывідуальнага тура Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2008
pub -> Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2008 Намінацыя: Колькасць балаў за завочны тур
pub -> Агееў А. Р. Спіс Навукова-метадычныя работы І публікацыі
pub -> Асноўныя публікацыі: Манаграфіі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка