Пытанне 47. Акупацыйны рэжым нацыстаў на тэрыторыі Беларусі. Пытанне 48



старонка1/3
Дата канвертавання17.06.2016
Памер396.45 Kb.
  1   2   3
Блок 7.

Пытанне 46. Міжнародныя адносіны напярэдадні і на пачатку Другой сусветнай вайны. Нападзенне нацысцкай Германіі на СССР і абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі .

Пытанне 47. Акупацыйны рэжым нацыстаў на тэрыторыі Беларусі.

Пытанне 48. Развіццё партызанскага руху і падполля ў Беларусі у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Пытанне 49. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай вайны.

Пытанне 50. Міжнародныя адносіны пасля Другой сусветнай вайны. БССР на міжнароднай арэне. Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі БССР у 1944-1954 гг.

Пытанне 51. Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР ва ўмовах “адлігі”. Спробы рэфармавання эканомікі ў другой палове 50-х – першай палове 60-х гг. XX ст.

Пытанне 52. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё БССР у другой палове 60-х – першай палове 80-х гг. XX ст.

Пытанне 53. Развіццё беларускай культуры і мастацтва ў пасляваенны час (1945-1985 гг.)

Пытанне 46. Міжнародныя адносіны напярэдадні і на пачатку другой сусветнай вайны. Нападзенне нацысцкай Германіі на СССР і абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі. Па канспекту усё пытанне.

У 30-я гады міжнародная абстаноўка ў свеце ўскладнілася. На Далёкім Усходзе Японія пачала агрэсію супраць Кітая. Утварыўшы на захопленай частцы кітайскай тэрыторыі марыянетачную дзяржаву – Манчжоў Го, яна пачала з гэтага плацдарма варожыя дзеянні на ўсходняй мяжы СССР. На еўрапейскім плацдарме ў Германіі, Італіі былі ўсталяваны фашысцкія рэжымы і гэтыя краіны пачалі хутка нарошчваць ваенную магутнасць з мэтай перагляду сфер уплыву і міжнародных адносін, якія ўсталяваліся пасля першай сусветнай вайны. Ім супрацьстаялі ў першую чаргу, Францыя і Англія – пераможцы першай сусветнай вайны, якія не хацелі траціць свае калоніі і набытыя тэрыторыі, а таксама свой уплыў у Еўропе. У парушэнне ўмоў Версальскага дагавора ў Германіі была ўведзена ўсеагульная воінская павіннасць, разгарнуліся падрыхтоўка магутнай рэгулярнай арміі, выпуск цяжкага ўзбраення. Хуткімі тэмпамі ствараліся ваенна-паветраныя і ваенна-марскія сілы. У 1936 г. Германія, Італія і Японія заключылі "Антыкамінтэрнаўскі пакт", накіраваны ў першую чаргу супраць СССР. З гэтага ж года Германія і Італія пачалі тэрытарыяльныя захопы: Італія захапіла Абісінію (Эфіёпію), Германія ўвяла войскі ў дэмілітарызованную рэйнскую зону, пазней, у 1938 г. – у Аўстрыю. У 1939 г. Італія акупіравала Албанію. У гэты час японскія войскі пачалі ваенныя дзеянні супраць СССР спачатку ў раёне возера Хасан, пазней, у 1939 г., на рацэ Халхін-Гол, дзе былі разгромлены савецкімі і мангольскімі вайсковымі падраздзяленнямі. Але для СССР міжнародная абстаноўка заставалася вельмі напружанай. Японія працягвала займаць варожую пазіцыю. У Еўропе кіраўнікі Францыі і Англіі імкнуліся накіраваць агрэсію Германіі на ўсход, таму ў верасні 1938 г. у Мюнхене згадзіліся на ўступку Германіі часткі Чэхаславакіі, што прывяло пазней да поўнай анексіі гітлераўцамі гэтай краіны. Перамовы, якія ў 1939 г. пачалі СССР, Англія і Францыя, аб стварэнні антыгітлераўскай кааліцыі закончыліся беспаспяхова.

Ва ўмовах узрастання міжнароднай напружанасці і з’яўлення небяспекі супрацьстаяння кааліцыі дзяржаў на Усходзе і Захадзе СССР прыняў прапанову Германіі заключыць пакт аб ненападзенні. Гэты дагавор тэрмінам на 10 гадоў быў падпісаны 23 жніўня 1939 г. А разам з ім і сакрэтны пратакол аб падзелу ўсходняй Еўропы.

1 верасня 1939 г. Германія пачала ваенныя дзеянні супраць Польшчы. Польская армія значна ўступала нямецкай ў колькасных і якасных адносінах, таму на працягу тыдня баявыя дзеянні былі фактычна скончаны разгромам гэтай краіны. Польскі ўрад эмігрыраваў ў Лондан.

3 верасня 1939 г. згодна з заключанымі з Польшчай дамовамі Англія і Францыя аб’явілі вайну Германіі. Лакальны ваенны канфлікт, такім чынам, перарос у сусветную вайну.

17 верасня 1939 г. Чырвоная Армія перайшла савецка-польскую мяжу і да 25 верасня Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна адыйшлі да СССР. 28 верасня 1939 г. быў заключаны дадатковы дагавор з Германіяй, які замацоўваў новыя дзяржаўныя межы.

На далучаных тэрыторыях Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны ўтвараліся часовыя органы ўлады, пачаліся выбары дэлегатаў на Народныя сходы. Народны сход заходняй Беларусі адбыўся 28-30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку. Ён прыняў Дэкларацыю аб усталяванні савецкай улады і аб’яднанні з БССР. 2 лістапада 1939 г. нечарговая V сесія Вярхоўнага Савета СССР і 12 лістапада нечарговая III сесія Вярхоўнага Савета БССР заканадаўча замацавалі ўз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Замест ваяводстваў былі ўтвораны 5 абласцей, пачаліся сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні: нацыяналізаваны 1700 прадпрыемстваў, разгарнуліся іх рэканструкцыя, будаўніцтва новых фабрык і заводаў, ліквідавана беспрацоўе, сялянам перададзена каля 1 млн. гектараў памешчыцкай зямлі, адкрыты каля 6 тысяч школ, 12 тэхнікумаў, 5 ВНУ, але, ў той жа час, пачаліся сталінскія рэпрэсіі.

Вільня і Віленскі край, якія таксама былі далучаны да СССР згодна з дагаворам, заключаным 10 кастрычніка 1939 г. паміж СССР і ўрадам Літвы, адыйшлі да Літоўскай рэспублікі. У абмен на права СССР будаваць свае ваенна-марскія базы на тэрыторыі Літвы.

На працягу 1939 і 1940 гг. Германія праводзіла актыўныя дзеянні па далучэнню новых тэрыторый. Вайна з Англіяй і Францыяй, якая спачатку атрымала назву “дзіўнай” з-за пасіўнасці бакоў, абярнулася актывізацыяй дзейнасці Германіі, якая захапіла Бельгію, Галандыю і ў чэрвені 1940 г. прымусіла капітуляваць Францыю. Яшчэ раней былі захоплены Данія, Нарвегія. У красавіку 1941 г. – Югаславія. Такім чынам, да лета 1941 г. амаль уся Еўропа была акупіравана Германіяй.

СССР таксама пачаў пашыраць свае заходнія межы. 29 лістапада ён парваў дыпламатычныя адносіны з Фінляндыяй і 30 лістапада пачаў вайну. Пасля цяжкіх баёў і вялікіх страт да сакавіка 1940 г. абарона праціўніка была прорвана, і 12 сакавіка быў падпісаны мір, згодна з якім да СССР адыходзіла тэрыторыя на Карэльскім перашэйку і ў раёне Мурманска. У ліпені 1940 г. у выніку змены ўрадаў у Літве, Латвіі і Эстоніі, дзе была аб’яўлена савецкая ўлада, прыбалтыйскія рэспублікі ўвайшлі ў склад СССР. У жніўні 1940 г. савецкі ўрад захапіў у Румыніі Бесарабію і Паўночную Букавіну, у выніку была ўтворана Малдаўская ССР.

Пасля акупацыі амаль усёй Еўропы Германія пачала рыхтавацца да інтэрвенцыі ў Англію. Аднак няўдачы ў паветраным супрацьстаянні, цяжкасці пры фарсіраванні праліва Ла-Манш, а таксама супярэчнасці на перагаворах паміж Германіяй і СССР у Берліне ў лістападзе 1940 г. прывялі да таго, што ў снежні 1940 г. Гітлер зацвердзіў дырэктыву № 21 – план "Барбароса" і пачаў рыхтавацца да вайны з СССР.

22 чэрвеня 1941 года фашысцкая Германія напала на СССР. На Беларусь наступала самая моцная група армій “Цэнтр” (армія – каля 60 тысяч салдат і афіцэраў плюс баявая тэхніка). Ёй процістаялі войскі Заходняй Асобай ваеннай акругі пад камандаваннем генерала Паўлаўва. Акруга налічвала каля 600 тыс. салдат і афіцэраў і вялікую колькасць баявой тэхнікі. Суадносіны сіл нямецкай і савецкай арміі былі прыблізна аднолькавыя, але ў першыя дні вайны большасць баявой тэхнікі СССР было знішчана на аэрадромах і стаянках таму, што войскі не былі прыведзены ў баявую гатоўнасць танкі і самалёты не былі запраўлены, а боекамплект ў іх не быў закладзены. З-за таго, што нападзенне было нечаканым, ў радах савецкай арміі пачалась паніка, дывізіі, арміі, палкі згубілі сувязь са сваімі штабамі і доўгі час былі поўнасцю адрэзаны ад знешняга света. Па гэтай прычыне летам 1941 г. каля 500 тысяч салдат і афіцэраў Заходняй Асобай ваеннай акругі трапілі да немцаў ў палон. Вораг наносіў ўдары, па флангах армій абыходзячы ачагі моцнага супраціўлення і імкнучыся акружыць іх. Такая тактыка дала магчымасць немцам хутка рухацца ўглыб краіны і рабіла марным гераічнае супраціўленне чырвонай арміі, так Мінск быў захоплены немцамі ўжо на 6 дзень вайны, а Брэсцкая крэпасць супраціўлялась месяц.

Тым не менш, упартыя баі супраць захопнікаў мелі месца. Яны разгарнуліся на мяжы. Легендарны подзвіг здзейснілі абаронцы Брэсцкай крэпасці, якімі камандавалі, маёр Гаўрылаў і палкавы камісар Фамін, Яны ў поўным акружэнні больш месяца абаранялі крэпасць. Кароткай, але ўпартай была бітва за Мінск. За тры дні савецкія войскі знішчылі больш за 300 нямецкіх танкаў і бронемашын. Вечарам 28 чэрвеня нямецкія танкі ўварваліся у Мінск.

З першых дзён вайны пачаліся эвакуацыйныя мерапрыемствы. На ўсход паспелі вывезці больш за 400 прамысловых прадпрыемстваў, маемасць многіх калгасаў саўгасаў і МТС (машынатрактарныя станцыі) і каля 1,5 млн. чалавек. На будаўніцтва абаронных збудаванняў былі мабілізаваны жыхары гарадоў. Для барацьбы з нямецкімі парашутыстамі ствараліся знішчальныя батальёны. У іх ўступіла каля 13000 тыс чалавек. 3 тых, хто не падлягаў прызыву ў армію па ўзросту ці па стану здароўя ствараліся атрады народнага апалчэння. У іх ўступілі 46 тысяч чалавек.

Чырвоная Армія паспрабавала спыніць нямецкае наступленне на Бярэзіне. У раёне Барысава і Бабруйска разгарэліся цяжкія баі. Пад Оршай упершыню былі выкарастаны рэактыўныя мінамёты, знакамітыя “Кацюшы”. Батарэя такіх установак пад камандаваннем капітана Флёрава нанесла ўдар па чыгуначнаму вузлу ў Оршы. 23 дні працягвалася гераічная абарона г. Maгілёва. Толькі калі ўзнікла рэальная пагроза акружэння горада, ён быў пакінуты Чырвонай Арміей. Тыдзень працягвалася абарона Гомеля, але 19 жніўня горад быў пакінуты савецкімі войскамі. Такім чынам Упартыя баі за Беларусь, нягледзячы на паражэнне Чырвонай Арміі, сарвалі нямецкі план “маланкавай вайны”, які прадугледжваў выхад на лінію Астрахань – Волга – Архангельск праз 6 – 8 тыдняў.

Асноўнымі прычынамі паражэння Чырвонай Арміі летам 1941 г. былі. Пралікі савецкага кіраўніцтва на чале са Сталінам у тэрмінах нападу Германіі на СССР, нечаканасць нападзення і багаты вопыт Вядзення сучаснай вайны, які ўжо мела нямецкая армія. Важнай прычынай катастрофы першых дзён вайны былі масавыя рэпрэсіі супраць вышэйшага каманднага складу Чырванай арміі. Перад самай вайной было бязвінна расстраляна 75 % афіцэраў чырвонай арміі.



Пытанне 47. Акупацыйны рэжым нацыстаў на тэрыторыі Беларусі.

У жніўні 1941 г. немцы захапілі ўсю тэрыторыю Беларусі і ўсталявалі тут акупацыйны рэжым. Яго мэтай была эканамічная эксплуатацыя Беларусі, паступовая яе каланізацыя і германізацыя. У адпаведнасці з планам “Ост” прадугледжвалася высяленне 75% насельніцтва Беларусі, а астатнія 25 падлягалі анямечванню. Для аператыўнага кіравання тэрыторыяй Беларусі фашысты падзялілі яе на часткі: Паўночна-заходнія раёны Брэсцкай і Беластокскую вобласць яны ўключылі ў склад Усходняй Прусіі, Паўдневыя раёны – у склад рэйхскамісарыята “Украіна”, паўночныя раёны – у генеральную акругу "Літва", большую частку Віцебскай і Магілёўскай і Гомельскай абласцей падпарадкавалі тылу групы армій “Цэнтр”. На астатняй 1/3 тэрыторыі рэспублікі стварылі генеральную акругу “Беларусь”, якую падзялілі на 10 акруг, на чале з гебітскамісарамі. У гарадах і раёнах ствараліся ўправы, а пры іх паліцыя з мясцовага насельніцтва. У вёсках прызначаліся старасты. З верасня 1941 г. у генеральнай акрузе Беларусь цывільную ўладу ўзначаліў гаўляйтэр Вільгельм Кубэ. Аднак яго функцыі былі абмежаваны СС і ваеннымі.

У галіне прамысловасці немцы аднавілі дзейнасць тых прадпрыемстваў, якія былі неабходны для абслугоўвання патрэб арміі. Іх кіраўнікі мелі права неабмежавана павялічваць рабочы дзень, а за сабатаж знявольваць рабочых у канцлагеры. Астатнія прадпрыемствы дэманціраваліся, а іх абсталяванне і сыравіна вывозілася ў Германію.

У вёсцы спачатку немцы захавалі калгасы як удалы сродак рэквізіцый. Аднак вясной 1942 года на тэрыторыі генеральнай акругі Беларусь яны калгасы распусцілі і правялі зямельную рэформу. Зямлю і калгасны інвентар яны передалі ў сямейнае карыстанне ў межах створаных зямельных кааператываў.

Вільгельм Кубэ імкнуўся прыцягнуць на свой бок беларускіх нацыяналістаў. З іх ліку 22 кастрычніка 1942 г была створана БНС (Беларуская народная самапомач). Спачатку яна займалася пытаннямі аховай здароўя і грамадскай бяспекай, а затым пытаннямі адукацыі і культуры. 22 чэрвеня 1943 года была створана другая калабарацыйная арганізация СБМ (Саюз беларускай моладзі) Яе мэтай было выхаванне моладзі ў беларускім нацыянальным духу і адданасці Германіі. Але гэтыя арганізацыі не карысталіся шырокай падтрымкай насельніцтва.

Акупацыйны рэжым прынес Беларусі незлічонкя беды. За час вайны нацысты знішчылі 2,2 млн. чалавек, 380 тыс. яны вывезлі на работы ў Германію. За час акупацыі ў рэспубліцы было знішчана 9200 населеных пунктaў. 3 іх 627 вёсак разам з людзьмі. 186 з іх раздзялілі лёс Хатыні і пасля вайны ўжо не адрадзіліся. Для мэтанакіраванага знішчэння насельніцтва яны стварылі 260 канцлагераў. Канцлагерь ў Трасцянцы пад Мінскам па колькасці знішчаных людзей знаходзіўся на трэцім месцы пасля Асвенцыма і Майданека. У ім было замучана больш за 200 тыс. чалавек. Акрамя таго ў Мінску знаходзілася яшчэ некалькі лагеpaў: на вуліцы Шырокай (знішчана 20 тыс.), у Масюкоўшчыне – 80 тыс. у Мінскім гета 100 тыс. яўрэяў. Насельніцтва знішчалася ў час карных экспедыцый супраць партызан. Фашысты правялі за час акупацыі 140 буйных карных экспедыцый Толькі пад час карнай экспедыцыі "Котбус", якая праводзілася летам 1943 года, фашысты знішчылі 10 тысяч мірных жыхароў.



Пытанне 48. Развіццё партызанскага руху і падполля ў Беларусі у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Пасля акупацыі нямецкімі войскамі тэрыторыі Беларусі ў многіх раёнах пачынаецца барацьба насельніцтва супраць акупантаў. Арганізатарамі гэтай барацьбы былі партыйныя і камсамольскія арганізацыі. Ужо ў 1941 г. на акупіраванай тэрыторыі дзейнічалі ў падполлі 3 абласныя, 2 гарадскія і 20 раенных камітэтаў КП(б)Б. Адным з першых узнік Мінскі партызанскі атрад Васіля Захаравіча Каржа. Амаль адначасова з ім узнікаюць атрады Міная Філіпавіча Шмырова, Ціхана Піменавіча Бумажкова і Фёдара Іларыёнавіча Паўлоўскага. Яны першымі з партызан у гады вайны, ужо ў жніўні 1941 года атрымалі званні Герояў Савецкага Саюза. Восенню 1941 г. у Беларусі дзейнічала 430 партызанскіх атрадаў і груп агульнай колькасцю больш за 8300 чалавек.

У першыя дні акупацыі ўзнікае падполле ў Мінску. Ужо восенню 1941 г. яно налічвала 50 падпольных груп, якія аб’ядноўвалі каля 2000 чалавек. За гады вайны Мінскія падпольшчыкі правялі 1500 дыверсій супраць фашыстау. Яны распаўсюджвалі лістоўкі, выдавалі ў падполлі газету “Звязда”, збіралі разведдадзеныя, забяспечвалі партызан медыкаментамі, зброяй, прадуктамі харчавання і байцамі. За 1100 дзён акупацыі Мінска мінскія падпольшчыкі здзейснілі 1500 дыверсій. Буйныя падпольныя арганізацыі дзейнічалі ў Віцебску, Магілёве, Гомелі, Оршы і іншых гарадах. Падпольшчыкі Оршы на чале з Канстацінам Заслонавым толькі за зіму 1941 – 42 года знішчылі 172 нямецкія цягнікі.

Пасля разгрому немцаў пад Масквой партызанская барацьба набывае масавы характар. Партызанскія атрады аб’ядноўваюцца ў больш буйныя баявыя адзінкі брыгады, што дае магчымасць праводзіць значныя баявыя аперацыі. У маі 1942 года для кіраўніцтва партызанскім рухам у Маскве быў створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху (ЦШПР) а крыху пазней Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР). У канцы 1942 – пачатку 1943 года партызаны вызваляюць ад фашыстаў цэлыя раёны, дзе аднаўляецца Савецкая ўлада. Так узнікаюць партызанскія зоны і краі. Да канца 1943 года ў Беларусі іх ужо налічваецца каля 20. Партызанскія брыгады і злучэнні пачынаюць ажыццяўляць па тылах немцаў шматкіламетровыя рэйды ў ходзе, якіх яны знішчаюць чыгункі, масты, лініі сувязі, грамяць варожыя гарнізоны і штабы. Найбуйнейшай аперацыяй беларускіх партызан была рэйкавая вайна. Яна праводзілася са жніўня 1943 па чэрвень 1944. Пад час яе было устроена 270 тыс. дыверсій на чыгунцы, было знішчана дзесяткі мастоў і чыгуначных станцый узарвана сотні эшалонаў.

Савецкі партызанскі pyx меў стройную структуру: атрады аб’ядноўваліся ў брыгады, брыгады ў тэрытарыяльныя злучэнні, якія падпарадкоўваліся БШПР. У гады вайны ў Беларусі дзейнічала 374 тыс. партызан, 70 тыс. падпольшчыкаў. Да ліпеня 1944 года, яны забілі, паранілі або ўзялі ў палон звыш 500 тыс. нямецкіх салдат і афіцэраў пусцілі пад адхон больш за 1100 тыс. варожых эшалонаў, разбурылі 29 чыгуначных станцый, разграмілі каля 1000 нямецкіх гарнізонаў і штабоў.

У заходніх абласцях Беларусі савецкі партызанскі pyx пачаў разгортвацца ў 1942 годзе. Тут савецкія партызаны дзейнічалі паралельна з польскай Арміяй Краевай. Да 1943 года яны часта дзейнічалі супраць немцаў разам. Вясной 1943 г. Калі савецкі ўрад разарваў дыпламатнчныя адносіны з польскім эмігрантскім урадам адносіны паміж АК і савецкімі партызанамі становяцца варожымі. Нярэдкімі становяцца сутычкі паміж імі.

АК падпарадкоўвалася польскаму ўраду ў Лондане. Мэтай яе стварэння была падрыхтоўка да паўстання супраць немцаў, каб самастойна вызваліць Заходнюю Беларусь і не дапусціць туды прыходу Чырвонай Арміі. Таму дзейнасць АК была скіравана на назапашванне сіл і падрыхтоўку да паўстання.

Пытанне 49. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай вайны.

Вызваленне Беларусі ад немцаў пачалося ў верасні 1943 г. 23 верасня быў вызвалены першы раённы цэнтр Беларусі Камарын. Восенню 1943 – у пач. 1944 года Чырвоная Армія ў Беларусі вызваліла 2 абласных цэнтры Гомель і Мазыр, а таксама дваццаць раеных цэнтраў. Наступаючай Чырвонай Арміі дапамагалі партызаны. Напярэдадні вызвалення яны правялі другі этап “рэйкавай вайны” і нанеслі ўдары насустрач наступаючай Чырвонай Арміі.

Канчатковае вызваленне Беларусі ад фашыстаў адбылося ў час аперацыі “Баграціён”, якую ажыццявіла Чырвоная Армія ў чэрвені – ліпені 1944 г. Яна рыхтавалася доўга. Бо немцы стварылі ў Беларусі некалькі магутных ліній абароны і атрымалі загад абараняцца да апошняга. Аперацыю “Баграціён” ажыццяўлялі войскі чатырох франтоў: 1 Прыбалтыйскага і 1, 2 і 3 Беларускага (Фронт – 3 або 4 арміі).

Аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года. Войскі 1 Прыбалтыйскага, 1 і 2 Беларускіх франтоў нанеслі ўдары па флангах групы армій “Цэнтр” з раёнаў Бабруйску, Віцебску і Полацку, А войскі 2 Беларускага фронта праследавалі немцаў якія адступалі. У раёне Бабруйска і Віцебска былі акружаны вялікія групіроўкі нямецкіх войскаў.

3 ліпеня 1944 г. войскі 1-га Беларускага з поўдня і 3-га Беларускага з паўночнага ўсходу ўварваліся ў Мінск і вызвалілі сталіцу Беларусі. На усход ад Мінска ў “кацел” трапіла стотысячная групіроўка немцаў. Taк закончыўся першы этап аперацыі “Баграціен”. Пад час яе другога этапа, які закончыўся ў пачатку жніўня 1944 г. была вызвалена ўся Беларусь і Чырвоная Армія вышла на мяжу з Германіяй ва Усходняй Прусіі. 28 ліпеня быў вызвалены апошні беларускі горад Брэст. Вялікую дапамогу арміі ў ходзе аперацыі “Баграціён” аказалі партызаны. У чэрвені яны правялі апошні этап “рэйкавай вайны”, і пачалі вызваляць да падыходу арміі раённыя цэнтры. Партызаны ўтрымлівалі пераправы, прымалі ўдзел у ліквідацыі акружаных нямецкіх групіровак.

Вынікі і ўрокі другой сусветнай вайны. Другая сусветная вайна доўжылася 6 гадоў. Агульная каштоўнасць матэрыяльных стратаў ацэньваецца ў 4 трлн. долараў. Але вайна прынесла неўзнаўляльны урон чалавецтву, знішчана найбольш, актыўная, і працаздольная частка насельніцтва. Гэта была самая кровапралітная вайна ў гісторыі чалавецтва. У ходзе яе было забіта і памерла ад ран звыш 60 млн. чалавек больш 90 млн. чалавек атрымала раненні і калецтвы. Гэта быў небывалы па свайму маштабу канфлікт. У ім удзельнічала 72 дзяржавы Еўропы, Азіі, Афрыкі, Амерыкі і Аўстраліі. А ў арміі гэтых дзяржаў было мабілізавана 110 млн. чалавек.

Вайна скончылася поўным паражэннем Германіі і яе саюзнікаў, крахам іх агрэсіўных планаў. Германія, Італія і Японія часова страцілі статус вялікіх дзяржаў. У іх былі ліквідаваны рэакцыйныя фашысцкія і мілітарысцкія палітычныя рэжымы.

Перамога над самымі рэакцыйнымі сіламі таго часу была дасягнута дзякуючы аб’яднанню ўсіх дзяржаў і народаў у ваенна-палітычны саюз, аснову якога склалі СССР, ЗША і Англія. Савецкі Саюз унёс не толькі рашаючы ўклад у перамогу, але і вынес на сваіх плечах асноўны цяжар другой сусветнай вайны, значна пашырыў свае межы ў Еўропе і Азіі, набыў новыя сферы ўплыву ў Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропе а таксама Паўднёва-Усходняй Азіі, знайшоў новых саюзнікаў.

ЗША ўмацавалі сваё становішча ў міры пасля вайны. Далёка абагнаўшы ўсе астатнія краіны ў вобласці эканомікі. Пасля другой сусветнай вайны Амерыка ператварылася звышдзяржаву, якая валодала манаполіяй на вытворчасць атамнай зброі. У 1946 г. яна вырабіла больш прадукцыі, чым астатнія краіны міру, разам ўзятыя.

Да канца 40-х гг. Заходняя Еўропа ўзнавіла загубленую вайной гаспадарку і пачала адваёўваць у ЗША, раней страчаныя пазіцыі ў сусветнай эканоміцы.

Пытанне 50. Міжнародныя адносіны пасля Другой сусветнай вайны. БССР на міжнароднай арэне. Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі БССР у 1944-1954 гг.

Пасля другой сусветнай вайны ЗША сталі прэтэндаваць на ролю звышдзяржавы. Яны сканцэнтравалі ў сваіх руках 70 % сусветнага залатога запасу і выраблялі 60% сусветнай прамысловай прадукцыі. Валавы нацыянальны прадукт ЗША за гады ІІ сусветнай вайны ўзрос ў 2 разы а людскія страты складалі ўсяго 1% ад страт СССР. Пасля выпрабавання ядзернай зброі ЗША пачалі дзейнічаць з пазіцыі сілы.

СССР, хаця і быў моцна аслаблены пасля вайны, але значна павысіў міжнародны аўтарытэт як пераможца нацызму. Ён узмацніў свае пазіцыі за кошт шэрагу прасавецкіх (сацыялістычных) краін. Савецкі Саюз меў на той час самую магутную ў свеце армію. Такім чынам, амаль адразу пасля вайны паміж СССР і ЗША пачалась барацьба за сусветнае лідэрства.

На аснове Ялцінскіх і Патсдамскіх дамоўленасцяў (1943 – 1945 гг.) пачалася перабудова свету. Былі і прамыя тэрытарыяльныя змены, напрыклад, Беластокская вобласць і некалькі раёнаў Брэсцкай былі перададзены Польшчы. Змянілася і палітычная сітуацыя, пры фінансавай і дыпламатычнай падтрымцы СССР 8 краін Еўропы пачалі будаваць сацыялізм, пазней да іх далучыўся Кітай, Паўночная Карэя і В’етнам.

У 1953 г. Еўрапейскія краіны – сатэліты СССР аб’ядналіся ў СЭУ (Савет эканамічнай узаемадапамогі) а ў 1955 у ваенны блок “Варшаўскі дагавор”. “Варшаўскаму дагавору” супрацьстаялі капіталістычныя краіны на чале ЗША, у 1949 з’явіўся ваенны блок НАТО. Пачалося ваеннае ідэалагічнае і палітычнае супрацьстаянне халодная вайна.

Пачатак халоднай вайне паклала прамова Чэрчыля ў 1946 у Фултане (ЗША) дзе ён адкрыта абвінаваціў СССР у захопе еўрапейскіх краін і стварэнні жалезнага занавесу. У 1947 Прэзідэнт Трумэн сфармуляваў стратэгічную дактрыну ЗША прамога або ўскоснага ўмяшання ў справы дзяржаў, дзе прадбачылася пагроза камунізму.

Узмацнілася інтэграцыя сярод краін Заходняй Еўропы, асабліва ў сувязі з планам Маршала, згодна якому ЗША давалі крэдыты на ўзнаўленне эканомікі пры ўмове, што камуністы будуць выключаны з ўрадаў і парламентаў гэтых краін. 18 краін Еўропы згадзіліся на гэтыя ўмовы і атрымалі звыш 17 міліярдаў долараў на ўзнаўленне эканомікі. У 1948 г. гэтыя 18 краін ўтварылі ЕЭС (Еўрапейскае эканамічнае супрацоўніцтва) і знялі мытныя бар’еры. У 1949 ў Лондане створаны Савет Еўропы.

Пад уплывам СССР пачалося крушэнне каланіяльнай сістэмы. Першымі атрымалі незалежнасць Інданэзія, Індыя, В’етнам, і некаторыя краіны Афрыкі. Да пачатку 1960 х гг. на шлях незалежнасці сталі 40 дзяржаў з насельніцтвам 1,5 мільярда чалавек.

Пасля другой сусветнай вайны змяніўся міжнародны статус БССР. Згодна прынятаму ў 1943 г. пагадненню рэспубліка атрымала права непасрэдна ўступаць у дыпламатычныя зносіны з іншымі дзяржавамі. У 1943 г. у Беларусі з’яўляецца Народны Камісарыят Замежных спраў. У 1946 міністэрства замежных спраў. 27 красавіка 1946 г. Беларусь ў ліку іншых краін стала заснавальніцай ААН, што дало выхад БССР на міжнародную арэну. Гэта давала наступныя магчымасці:

1. Выступаць з міжнароднымі ініцыятывамі. Прыкладам выкарыстання гэтага права стала тое, што аднойчы Беларусь прапанавала выдаць ваенных злачынцаў тым краінам, у якіх яны здзяйснялі злачынствы.

2. Удзельнічаць ў міжнародных арганізацыях.

3. Падпісваць канвенцыі. За 1950 – 60 гг. Беларусь падпісала 160 канвенцый.

4. Атрымліваць гуманітарную дапамогу.

З 1958 г. адкрыта пастаяннае прадстаўніцтва БССР ў ААН. У 1974 і 1975 Беларусь член савета бяспекі. Ужо ў 50-ыя гг. ХХ ст. на экспарт пастаўлялі сваю прадукцыю 120 беларускіх прадпрыемстваў. У 1952 г. адкрыта прадстаўніцтва БССР пры ўсесаюзнай гандлёвай палаце, якое ў 1972 г. ператворана ў Беларускую гандлёва-прамысловую палату, што дало магчымасць ўдзельнічаць ў міжнародным гандлёвым кірмашы і праводзіць такія кірмашы ў сябе, за усю гісторыю БССР такіх кірмашоў было арганізавана 30.

У 1958 ўтворана таварыства дружбы і культурных сувязяў. З яго дапамогай былі наладжаны абмен турыстамі. Былі наладжаны сувязі і ў галіне літаратуры. За мяжой выйшлі 342 творы 55 беларускіх пісьменнікаў. У БССР выйшлі 500 твораў замежных пісьменнікаў.

Дзякуючы членству ў ААН былі наладжаны сувязі ў галіне адукацыі. З 1960 гг. у БНТУ пачалі вучыцца замежныя студэнты. Усяго па рэспубліцы ў 1960 – 1980 гг. навучалісь 10000 замежных студэнтаў.




: Files
Files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
Files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
Files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
Files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
Files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
Files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
Files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
Files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
Files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі


  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка