Пытанні да экзамену ў зімовую сесію па курсе “Беларуская мова”



Дата канвертавання18.06.2016
Памер41.88 Kb.
Зацвярджаю

Пратакол пасяджэння кафедры

ад "19" 05. 2015 г. № _5

Заг. кафедры філалогіі



___________ Т.М.Пучынская
Пытанні да экзамену ў зімовую сесію па курсе “Беларуская мова”

для студэнтаў 1 курса факультэта педагогікі і псіхалогіі завочнай формы атрымання адукацыі спецыяльнасці 1-01 02 01 «Пачатковая адукацыя» (НОзс-11)


  1. Беларуская нацыянальная мова. Нормы беларускай літаратурнай мовы. Беларуская літаратурная мова і дыялекты беларускай мовы, іх узаемадзеянне.

  2. Фанетыка як раздзел мовазнаўства. Прадмет і задачы фанетыкі. Сувязь фанетыкі з іншымі раздзеламі мовазнаўства: арфаэпіяй, арфаграфіяй, лексікалогіяй, марфалогіяй.

  3. Паняцце пра фанетычнае чляненне маўленчай плыні. Фанетычныя адзінкі вуснага маўлення (гук, склад, фанетычнае слова, маўленчы такт, фраза, тэкст).

  4. Класіфікацыя гукаў маўлення. Акустычныя, артыкуляцыйныя і функцыянальныя адрозненні паміж галоснымі і зычнымі гукамі.

  5. Галосныя гукі і іх класіфікацыя (паводле удзелу губ, ступені і месца пад’ёму языка). Пазіцыйныя змены галосных гукаў. Аканне і яканне ў беларускай мове.

  6. Зычныя гукі і іх класіфікацыя (паводле ўдзелу голасу і шуму, цвёрдасці і мяккасці, спосабу ўтварэння, месца ўтварэння). Няпарныя зычныя паводле глухасці і звонкасці, цвёрдасці і мяккасці.

  7. Пазіцыйныя і камбінаторныя змены зычных гукаў. Асіміляцыя і дысіміляцыя. Фанетычнае падаўжэнне зычных. Адрозненне падаўжэння ад марфалагічнага падваення. Пераход [в], [л] у [ў].

  8. Склад. Тыпы складоў (адкрытыя і закрытыя, прыкрытыя і непрыкрытыя, націскныя і ненаціскныя). Прынцыпы складападзелу ў беларускай мове.

  9. Націск. Тыпы слоўнага націску (дынамічны (сілавы), музычны (танічны). Свабодны (разнамесны) і несвабодны (фіксаваны) націск. Рухомы і нерухомы націск. Асноўны і пабочны націск. Націск як сродак размежавання слоў і формаў слоў. Пазаслоўныя тыпы націску (тактавы, фразавы, лагічны).

  10. Арфаэпія і яе задачы. Арфаэпічная норма і культура маўлення. Прычыны адхіленняў ад нормаў беларускага літаратурнага вымаўлення.

  11. Вымаўленне націскных і ненаціскных галосных. Вымаўленне зычных і спалучэнняў зычных. Вымаўленне некаторых граматычных формаў. З гісторыі фарміравання арфаэпічных нормаў беларускай мовы.

  12. Графіка, яе змест і задачы. Пісьмо, віды пісьма. Графіка, алфавіт і арфаграфія як асноўныя часткі фанаграфічнага пісьма.

  13. Беларускі алфавіт. Суадносіны літар і гукаў. Функцыі літар е, ё, ю, я, і. Абазначэнне мяккасці зычных на пісьме. Гукавы і складовы прынцыпы беларускай графікі.

  14. З гісторыі беларускай графікі. Кірыліца — аснова графікі ўсходнеславянскіх моў. Фарміраванне графічнай сістэмы беларускай мовы.

  15. Арфаграфія, яе прадмет і задачы. Апорнае напісанне і арфаграма. Раздзелы арфаграфіі.

  16. Прынцыпы беларускай арфаграфіі. Правілы, заснаваныя на фанетычным прынцыпе правапісу.

  17. Правілы, заснаваныя на марфалагічным прынцыпе правапісу. Абмежаванасць дыферэнцыйных і традыцыйных напісанняў у сучаснай беларускай мове.

  18. Правапіс галосных о, а, э; е, ё, я; злучэнняў галосных іё (ыё), ія (ыя), іе, эо, эа ў іншамоўных словах. Правапіс галосных у складаных словах.

  19. Правапіс зычных: звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых, д – дз, т – ц; падвойных зычных. Правапіс зычных на канцы прыставак.

  20. Правапіс літар у (складовае) і ў (нескладовае). Правапіс мяккага знака. Правапіс раздзяляльнага мяккага знака і апострафа.

  21. Правапіс прыстаўных галосных і зычных. Напісанні слоў разам, праз злучок і асобна. Правапіс вялікай літары.

  22. Лексікалогія як раздзел мовазнаўства. Слова як асноўная цэласная адзінка мовы. Лексічнае і граматычнае значэнні слова, іх узаемаабумоўленасць.

  23. Лексічнае значэнне слова. Тыпы лексічных значэнняў слова: прамыя і пераносныя, матываваныя і нематываваныя, свабодныя і звязаныя. Мнагазначнасць слова. Прамое і пераноснае значэнні слова.

  24. Асноўныя тыпы пераносных значэнняў: метафара, метанімія, сінекдаха.

  25. Амонімы, іх тыпы. Лексічныя амонімы (поўныя і няпоўныя). Шляхі ўзнікнення лексічных амонімаў. Паронімы.

  26. Сінонімы, іх тыпы. Абсалютныя сінонімы (лексічныя дублеты). Кантэкстуальныя сінонімы. Сінанімічны рад, дамінанта. Шляхі ўзнікнення сінонімаў.

  27. Антонімы, іх разнавіднасці. Стылістычнае выкарыстанне антонімаў (антытэза, аксюмаран).

  28. Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле паходжання. Спрадвечна беларуская лексіка, яе гістарычныя пласты: індаеўрапейскія, агульнаславянскія, усходнеславянскія і ўласнабеларускія словы.

  29. Запазычаныя словы ў беларускай мове. Прыметы запазычаных слоў. Запазычанні са славянскіх і неславянскіх моў.

  30. Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле сферы яе ўжывання. Агульнаўжывальная (нейтральная) лексіка і лексіка абмежаванага выкарыстання. Дыялектная лексіка. Дыялектызмы, іх тыпы.

  31. Спецыяльная (прафесійная і тэрміналагічная) лексіка. Жаргонная лексіка і аргатызмы.

  32. Стылістычныя разрады лексікі. Нейтральная (міжстылявая) лексіка. Стылістычна афарбаваная лексіка: кніжная, гутарковая (размоўная) лексіка.

  33. Актыўная і пасіўная лексіка. Устарэлыя словы (гістарызмы і архаізмы), іх стылістычнае выкарыстанне. Неалагізмы, умовы іх узнікнення. Сфера ўжывання неалагізмаў.

  34. Фразеалогія як раздзел мовазнаўства. Суадноснасць фразеалагізма з іншымі адзінкамі мовы (словам, свабодным словазлучэннем, сказам). Класіфікацыя фразеалагізмаў.

  35. Лексікаграфія, яе прадмет і задачы. Асноўныя паняцці лексікаграфіі. Энцыклапедычныя і лінгвістычныя слоўнікі. Тыпы лінгвістычных слоўнікаў.

  36. Марфеміка як вучэнне аб марфемах. Паняцце марфемы. Адметныя адзнакі марфемы (паўтаральнасць, непадзельнасць, значымасць). Слова і марфема. Тыпы марфем.

  37. Аснова слова і яе тыпы (вытворная і невытворная, перарывістая і неперарывістая, суплетыўная асновы). Канчатак, яго роля ў слове. Нулявы канчатак.

  38. Корань слова. Варыянты кораня. Свабодныя і звязаныя карані. Змены ў марфемнай структуры слова.

  39. Афіксы, іх тыпы. Варыянты прыставак і суфіксаў. Словаўтваральныя і формаўтваральныя прыстаўкі і суфіксы. Постфікс.

  40. Словаўтварэнне, яго прадмет і задачы. Асноўныя спосабы ўтварэння слоў у беларускай мове.

Складальнік Ю. С. Фірага
: student -> materials -> ped -> fno
fno -> План практических занятий по дисциплине «развіццё беларускага маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту»
fno -> Змест практычных заняткаў ў зімовую сесію па курсе “Беларуская мова”
fno -> «Зацвярджаю» Заг кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін А. У. Літвінскі
fno -> Змест практычных заняткаў па курсе «Беларуская мова»
fno -> Змест практычных заняткаў ў зімовую сесію па курсе “Беларуская мова”
fno -> Змест практычных заняткаў ў зімовую сесію па курсе “Беларуская мова”
fno -> Пытанні да заліку ў зімовую сесію па дысцыпліне «Беларуская мова»
fno -> Пытанні да заліку ў зімовую сесію па курсе «Беларуская мова»
fno -> Загадчык кафедры філалогіі Т. М. Пучынская
fno -> Пытанні да заліку ў зімовую сесію па курсе “Беларуская мова”




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка