Пытанні да экзамену па гісторыі Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый) для студэнтаў завочнай формы навучання



Дата канвертавання22.07.2016
Памер31.99 Kb.
ПЫТАННІ ДА ЭКЗАМЕНУ

па гісторыі Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)

для студэнтаў завочнай формы навучання

Выкладчык Кавалёва Н.М.


  1. Дадзяржаўны перыяд гісторыі Беларусі :

    • перадумовы рассялення і гаспадарчай дзейнасці першабытных людзей на тэрыторыі Беларусі;

    • гаспадарчая дзейнасць людзей на тэрыторыі Беларусі ў першабытную эпоху;

    • культура старажытнай Беларусі.

  2. Этнічныя вытокі фармавання беларускага народа. Балты, славяне, іх роля ў этнагенезе беларусаў.

  3. Феадалізм як грамадска-эканамічная фармацыя:

    • станаўленне феадалізму ў Еўропе;

    • асноўныя рысы феадальнага спосабу вытворчасці;

    • асаблівасці станаўлення і развіцця феадальнай эканомікі Беларусі.

  4. Узнікненне дзяржаўнасці ва ўсходніх славян:

    • пачатак фармавання дзяржаўнасці ва ўсходніх славян;

    • Полацкае княства: асноўныя этапы гісторыі;

    • Тураўскае і іншыя княствы на беларускіх землях.

  5. Культура сярэднявечча:

    • духоўны ўплыў усходнеміжземнаморскай цывілізацыі на ўсходніх славян;

    • культура Беларусі ІХ –ХІІІ стст.

  6. Беларускія землі ў складзе Вялікага княства Літоўскага:

    • утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага;

    • палітычны лад і сацыяльная структура Вялікага княства Літоўскага;

    • сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель.

  7. Барацьба Вялікага княства Літоўскага за захаванне дзяржаўнай незалежнасці:

    • барацьба з крыжакамі. Грунвальдская бітва;

    • адпор нападаў мангола-татараў;

    • барацьба з Маскоўскім княствам за палітычнае лідэрства ва Ўсходняй Еўропе.

  8. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай:

    • утварэнне Рэчы Паспалітай;

    • дзяржаўна-прававы статус ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай;

    • рэлігійная сітуацыя ў Рэчы Паспалітай. Пачатак паланізацыі вярхоў беларуускага грамадства.

  9. Падзелы Рэчы Паспалітай.

  10. Русіфікатарская палітыка царскага ўраду на беларускіх землях, асноўныя сродкі яе рэалізацыі.

  11. Узнікненне і развіццё беларускага нацыянальна-вызваленчага руху супраць каланіяльнай палітыкі царскага ўраду. Асноўныя мэты, этапы і формы праяўлення нацыянальна-вызваленчага руху на Беларусі.

  12. Станаўленне і развіццё капіталістычных адносін на беларускіх землях ў парэформенны час:

    • асаблівасці рэалізцацыі рэформы 1861 года на Беларусі;

    • станаўленне капіталістычных адносін у сельскай гаспадарцы;

    • станаўленне капіталістычных адносін у прамысловасці.

  13. Асноўныя тэндэнцыі развіцця сусветнай капіталістычнай гаспадаркі на мяжы ХІХ – ХХ стст.

  14. Асаблівасці эканамічнага развіцця Беларусі ў перыяд манапалістычнага капіталізму.

  15. Пачатак Беларускага нацыянальнага Адраджэння. Фармаванне беларускай нацыі.

  16. Эканамічныя і палітычныя перадумовы Першай сусветнай вайны.

  17. Пачатак Першай сусветнай вайны і акупацыя беларускай тэрыторыі.

  18. Абвяшчэнне БНР, яе гістарычнае месца.

  19. Утварэнне БССР, яе дзяржаўна-прававы статус.

  20. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларусі ў 1920-1926 гг.:

  21. Новая эканамічная палітыка, яе сутнасць, асаблівасці здзяйснення ў Беларусі.

  22. Асаблівасці правядзення і асноўныя вынікі індустрыялізацыі ў Беларусі.

  23. Заходняя Беларусь пад уладаю Польшчы:

  24. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР.

  25. Палітыка беларусізацыі, яе сутнасць і значэнне. Кампанія барацьбы з “нацдэмаўшчынай”.

  26. Спецыфіка сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе (1944 – 1954 гг).

  27. Спробы дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў рэспубліцы ў 1950-я – 1960-я гады.

  28. Спробы эканамічных рэформ у 1950-я – 1960-я гг. І іх вынікі.

  29. Эканоміка Беларусі ў 1970-я – першай палове 1980-х гадоў.

  30. Нарастанне крызісных з’яў у палітыцы, эканоміцы, культуры. Ў 1970-яі – 1980-я гады.

  31. Перабудова: яе сутнасць і асаблівасці здзяйснення на Беларусі.

  32. Дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця ў рэспубліцы. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

  33. Праблемы нацыянальна-культурнага адраджэння ў сучаснай Беларусі.

  34. Першыя спробы перабудовы эканомікі, прычыны іх правалу (1985-1990 гг).

  35. Праграма пераходу Рэспублікі Беларусь да рыначных адносін и яе рэализацыя.


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка