Пытанні да іспыту па сучаснай беларускай мове



Дата канвертавання22.05.2016
Памер25.13 Kb.
ПЫТАННІ ДА ІСПЫТУ ПА СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ


  1. Марфалогія як граматычнае вучэнне аб слове. Граматычныя значэнні слова, сродкі і спосабы іх выражэння. Граматычная катэгорыя. Граматычная форма. Парадыгма.

  2. Часціны мовы як лексіка-граматычныя разрады слоў, прынцыпы іх класіфікацыі. Пераход слоў адной часціны мовы ў іншую.

  3. Назоўнік як часціна мовы. Значэнне, марфалагічныя прыметы, лексіка-граматычныя разрады, сінтаксічная роля.

  4. Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў.

  5. Род назоўнікаў. Назоўнікі агульнага роду. Вызначэнне роду нескланяльных назоўнікаў. Лік назоўнікаў. Адзіночналікавыя і множналікавыя назоўнікі.

  6. Склон назоўнікаў. Асноўныя значэнні склонаў. Скланенне назоўнікаў. Тыпы скланення. Рознаскланяльныя назоўнікі. Скланенне прозвішчаў і геаграфічных назваў.

  7. Прыметнік як часціна мовы. Значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Лексіка-граматычныя разрады прыметнікаў. Ступені параўнання якасных прыметнікаў.

  8. Лічэбнік як часціна мовы. Значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Разрады лічэбнікаў. Няпэўна-колькасныя словы.

  9. Займеннік як часціна мовы. Значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Разрады займеннікаў.

  10. Дзеяслоў як часціна мовы. Значэнне, граматычныя катэгорыі дзеяслова. Спрагальныя і неспрагалышя формы. Інфінітыў. Граматычныя катэгорыі, уласцівыя інфінітыву.

  11. Пераходныя і непераходныя дзеясловы. Зваротныя дзеясловы. Катэгорыя стану дзеяслова. Дзеясловы незалежнага і залежнага стану. Катэгорыя трывання дзеяслова.

  12. Катэгорыя ладу дзеяслова. Ужыванне форм аднаго ладу са значэннем іншага. Катэгорыя часу дзеясловаў. Сістэма часоў. Ужыванне формы прошлага часу са значэннем іншых часоў. Будучы час. Ужыванне формы будучага часу са значэннем іншых часоў.

  13. Катэгорыя асобы дзеясловаў. Безасабовыя дзеясловы, іх семантычныя і граматычныя асаблівасці, сінтаксічная роля. Спражэнне дзеясловаў. Рознаспрагальныя дзеясловы.

  14. Дзеепрыметнік як форма дзеяслова. Дзеяслоўныя прыметы дзеепрыметнікаў, адзнакі прыметніка. Поўная і кароткая формы дзеепрыметнікаў. Утварэнне дзеепрыметнікаў незалежнага і залежнага стану. Асаблівасці ўжывання дзеепрыметнікаў у сучаснай беларускай мове.

  15. Дзеепрыслоўе як форма дзеяслова. Дзеяслоўныя прыметы дзеепрыслоўя , прыметы прыслоўя. Адноснае абазначэнне часу дзеепрыслоўямі. Утварэнне дзеепрыслоўяў незакончанага і закончанага трыванняў. Ужыванне дзеепрыслоўяў.

  16. Прыслоўе як часціна мовы. Значэнне, марфалагічныя прыметы і сінтаксічная роля. Разрады прыслоўяў паводле значэння. Ступені параўнання якасных прыслоўяў.

  17. Безасабова-прэдыкатыўныя словы. Значэнне, марфалагічныя прыметы і сінтаксічная роля. Пытанне пра катэгорыю стану ў лінгвістычнай літаратуры.

  18. Прыназоўнік як часціна мовы. Невытворныя і вытворныя прыназоўнікі. Ужыванне прыназоўнікаў са склонамі. Асноўныя значэнні прыназоўнікаў.

  19. Злучнік як часціна мовы. Разрады злучнікаў паводле паходжання, складу, ужывання. Злучальныя злучнікі і іх групы. Падпарадкавальныя злучнікі і іх групы.

  20. Часціцы як часціна мовы. Класіфікацыя часціц паводле марфалагічнага складу, паходжання, значэння. Словаўтваральныя і формаўтваральныя часціцы.

  21. Мадальныя словы. Мадальнасць і сродкі яе выражэння. Характарыстыка мадальных слоў. Семантычныя разрады мадальных слоў. Суадноснасць мадальных слоў з іншымі часцінамі мовы.

  22. Выклічнік як часціна мовы. Разрады выклічнікаў. Гукапераймальныя словы, іх адрозненне ад выклічнікаў.

: bitstream -> 123456789 -> 8112
123456789 -> Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ ст. – 1970-я гады ХХ ст.)
123456789 -> П. С. Лопух гідралогія сушы частка 2 (агульная гідралогія)
123456789 -> П. С. Лопух, А. А. Макарэвіч
123456789 -> Праявы масавай культуры ў дыскурсе смі, альбо да праблемы гуманізацыі медыясферы
123456789 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
123456789 -> 1. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення новай беларускай літаратуры. Асноўныя літаратурныя напрамкі канца ХVІII – пачатку ХІХ стст. І іх выражэнне ў беларускай літаратуры
123456789 -> Гісторыя старажытнай грэцыі І рыма (Фядосік В. А.)




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка