Пытанні да заліку ў зімовую сесію па дысцыпліне «Беларуская мова»



Дата канвертавання21.06.2016
Памер25.3 Kb.
Зацвярджаю

Пратакол пасяджэння кафедры

ад _19.05.2015г._№ ___5_

Заг. кафедры філалогіі



______________ Т.М.Пучынская
Пытанні да заліку ў зімовую сесію па дысцыпліне «Беларуская мова»

для студэнтаў 2 курса факультэта педагогікі і псіхалогіі завочнай формы атрымання адукацыі спецыяльнасці 1-02 01 01 Пачатковая адукацыя (Нозс-21)


  1. Марфалогія як раздзел граматыкі, яе прадмет і задачы. Сувязь марфалогіі з іншымі раздзеламі мовазнаўства. Граматычная катэгорыя, граматычнае значэнне і формы.

  2. Часціны мовы як лексіка-граматычныя класы слоў. Прынцыпы выдзялення і размежавання часцін мовы. Сістэма часцін мовы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове. Пераход слоў адной часціны мовы ў другую.

  3. Назоўнік як часціна мовы. Лексіка-семантычныя групы назоўнікаў. Граматычныя катэгорыі назоўніка: род, лік, склон.

  4. Лексіка-граматычныя групы назоўнікаў.

  5. Катэгорыя роду назоўніка. Вызначэнне роду паводле семантычных і граматычных (марфалагічных, сінтаксічных) прымет.Назоўнікі агульнага роду. Вызначэнне роду запазычаных нескланяльных назоўнікаў і абрэвіятур.

  6. Катэгорыя ліку назоўніка, яе граматычнае выражэнне. Адзіночналікавыя і множналікавыя назоўнікі. Формы парнага ліку ў беларускай мове.

  7. Катэгорыя склону назоўніка. Сістэма склонаў у сучаснай беларускай мове. Асноўныя значэнні склонаў. Форма клічнага склону ў беларускай мове.

  8. Скланенне назоўнікаў у сучаснай беларускай мове. Парадыгма скланення назоўнікаў. Тыпы скланення. Назоўнікі першага, трэцяга скланення, іх склонавыя канчаткі.

  9. Назоўнікі другога скланення, іх склонавыя канчаткі. Скланенне назоўнікаў у множным ліку.

  10. Рознаскланяльныя назоўнікі. Нескланяльныя назоўнікі.

  11. Скланенне асабовых імёнаў, прозвішчай, геаграфічных назваў.

  12. Утварэнне назоўнікаў. Афіксацыя. Бязафікснае ўтварэнне. Складанне. Абрэвіяцыя. Субстантывацыя.

  13. Прыметнік як часціна мовы. Лексіка-семантычныя групы прыметнікаў. Лексіка-граматычныя разрады прыметнікаў. Якасныя прыметнікі, іх значэнне і граматычныя асаблівасці.

  14. Адносныя прыметнікі, іх значэнне і граматычныя асаблівасці. Прыналежныя прыметнікі, іх значэнне і граматычныя асаблівасці. Пераход прыметнікаў з аднаго разраду ў другі.

  15. Поўныя і кароткія формы якасных прыметнікаў. Формы прыметнікаў са значэннем суб’ектыўнай ацэнкі і меры якасці.

  16. Ступені параўнання якасных прыметнікаў.

  17. Скланенне прыметнікаў. Канчаткі прыметнікаў адзіночнага ліку. Варыянтныя канчаткі прыметнікаў жаночага роду ў родным і творным склонах. Асаблівасць скланення прыналежных прыметнікаў.

  18. Лічэбнік як часціна мовы. Разрады лічэбнікаў паводле значэння: колькасныя (уласнаколькасныя, зборныя).

  19. Дробавыя і парадкавыя лічэбнікі. Разрады лічэбнікаў паводле структуры: простыя, складаныя і састаўныя лічэбнікі. Асаблівасці сінтаксічнай сувязі лічэбнікаў з назоўнікамі.

  20. Скланенне лічэбнікаў розных разрадаў. Няпэўна-колькасныя словы.

  21. Займеннік як часціна мовы. Групы займеннікаў паводле суаднесенасці з іншымі часцінамі мовы.Разрады займеннікаў паводле значэння: асабовыя, зваротныя, прыналежныя. Лексіка-граматычная характарыстыка займеннікаў гэтых разрадаў.

  22. Разрады займеннікаў паводле значэння: азначальныя, указальныя, пытальныя, адносныя, адмоўныя і няпэўныя. Лексіка-граматычная характарыстыка займеннікаў гэтых разрадаў.

  23. Скланенне займеннікаў, іх правапіс. Ужыванне займеннікаў у мове.

Складальнік: Г. І. Ваўчок
: student -> materials -> ped -> fno
fno -> План практических занятий по дисциплине «развіццё беларускага маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту»
fno -> Змест практычных заняткаў ў зімовую сесію па курсе “Беларуская мова”
fno -> «Зацвярджаю» Заг кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін А. У. Літвінскі
fno -> Змест практычных заняткаў па курсе «Беларуская мова»
fno -> Змест практычных заняткаў ў зімовую сесію па курсе “Беларуская мова”
fno -> Змест практычных заняткаў ў зімовую сесію па курсе “Беларуская мова”
fno -> Пытанні да экзамену ў зімовую сесію па курсе “Беларуская мова”
fno -> Пытанні да заліку ў зімовую сесію па курсе «Беларуская мова»
fno -> Загадчык кафедры філалогіі Т. М. Пучынская
fno -> Пытанні да заліку ў зімовую сесію па курсе “Беларуская мова”




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка