Пытанні да заліку ў зімовую сесію па курсе “Беларуская мова”



Дата канвертавання01.07.2016
Памер79.17 Kb.
Зацвярджаю

Пратакол пасяджэння кафедры

ад 19 05. 2015 г. № _5

Заг. кафедры філалогіі



___________ Т.М.Пучынская
Пытанні да заліку ў зімовую сесію па курсе “Беларуская мова”

для студэнтаў 2 курса факультэта педагогікі і псіхалогіі завочнай формы атрымання адукацыі спецыяльнасці 1-01 01 01 «Дашкольная адукацыя» (ДОзс-21)


  1. Мова і соцыум. Гіпотэзы ўзнікнення мовы. Функцыі мовы ў грамадстве.

  2. Літаратурная мова, яе прыметы і асаблівасці. Нормы беларускай літаратурнай мовы. Беларуская літаратурная мова і дыялекты беларускай мовы, іх узаемадзеянне.

  3. Паняцце білінгвізму. Разнавіднасці білінгвізму. Аспекты вывучэння білінгвізму. Існаванне беларускай мовы ва ўмовах дзяржаўнага білінгвізму.

  4. Моўная інтэрферэнцыя. Віды моўнай інтэрферэнцыі.

  5. Фанетыка як раздзел мовазнаўства. Класіфікацыя гукаў маўлення. Акустычныя, артыкуляцыйныя і функцыянальныя адрозненні паміж галоснымі і зычнымі гукамі. Фанетычная транскрыпцыя.

  6. Галосныя гукі і іх класіфікацыя. Моцная і слабая пазіцыі галосных гукаў. Пазіцыйныя змены галосных гукаў. Пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні галосных гукаў.

  7. Зычныя гукі і іх класіфікацыя. Пазіцыйныя і камбінаторныя змены зычных гукаў. Фанетычныя і гістарычныя чаргаванні зычных гукаў.

  8. Фанетычныя асаблівасці беларускай мовы ў сістэме галосных і зычных гукаў (у параўнанні з рускай мовай).

  9. Склад. Тыпы складоў. Прынцыпы складападзелу ў беларускай мове.

  10. Націск. Тыпы слоўнага націску. Націск як сродак размежавання слоў і формаў слоў. Пазаслоўныя тыпы націску (тактавы, фразавы, лагічны).

  11. Інтанацыя. Састаўныя элементы інтанацыі: мелодыка, рытм, тэмп, інтэнсіўнасць, паўза, тэмбр, націск. Функцыі інтанацыі.

  12. Арфаэпія і яе задачы. Арфаэпічная норма і культура маўлення. Прычыны парушэння арфаэпічных нормаў у вусным маўленні дзяцей дашкольнага ўзросту.

  13. Вымаўленне націскных і ненаціскных галосных.

  14. Вымаўленне зычных і спалучэнняў зычных. Вымаўленне некаторых граматычных формаў.

  15. Графіка, яе змест і задачы. Пісьмо, віды пісьма. З гісторыі беларускай графікі. Нялітарныя графічныя сродкі.

  16. Арфаграфія, яе прадмет і задачы. Апорнае напісанне і арфаграма. Раздзелы арфаграфіі. Абмежаванасць дыферэнцыйных і традыцыйных напісанняў у сучаснай беларускай мове.

  17. Прынцыпы беларускай арфаграфіі. Правілы, заснаваныя на фанетычным прынцыпе правапісу.

  18. Прынцыпы беларускай арфаграфіі. Правілы, заснаваныя на марфалагічным прынцыпе правапісу.

  19. Правапіс галосных о, а, э; е, ё, я; злучэнняў галосных іё (ыё), ія (ыя), іе, эо, эа ў іншамоўных словах. Правапіс галосных у складаных словах.

  20. Правапіс зычных: звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых, д — дз, т — ц; падвойных зычных. Правапіс зычных на канцы прыставак. Злучэнні зн, сн, сл, рц, рн, нц у беларускай мове.

  21. Правапіс літары ў (у нескладовае). Правапіс мяккага знака. Правапіс раздзяляльнага мяккага знака і апострафа. Правапіс прыстаўных галосных і зычных.

  22. Напісанні слоў разам, праз злучок і асобна.

  23. Правапіс вялікай літары.

  24. Лексікалогія як раздзел мовазнаўства. Слова як асноўная цэласная адзінка мовы. Функцыі слова. Лексічнае і граматычнае значэнні слова, іх узаемаабумоўленасць.

  25. Лексічнае значэнне слова. Тыпы лексічных значэнняў слова. Мнагазначнасць слова. Прамое (асноўнае) і пераноснае (вытворнае) значэнні слова. Асноўныя тыпы пераносных значэнняў: метафара, метанімія, сінекдаха.

  26. Амонімы, іх тыпы. Адрозненне аманіміі ад мнагазначнасці. Шляхі ўзнікнення лексічных амонімаў.

  27. Сінонімы, іх тыпы. Сінанімічны рад, дамінанта. Шляхі ўзнікнення сінонімаў. Семантычныя і стылістычныя функцыі сінонімаў.

  28. Антонімы, іх разнавіднасці. Стылістычнае выкарыстанне антонімаў (антытэза, аксюмаран). Паронімы.

  29. Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле паходжання. Запазычаныя словы ў беларускай мове. Прыметы запазычаных слоў.

  30. Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле сферы яе ўжывання.

  31. Стылістычныя разрады лексікі. Нейтральная (міжстылявая) лексіка. Стылістычна афарбаваная лексіка.

  32. Актыўная і пасіўная лексіка. Устарэлыя словы, іх стылістычнае выкарыстанне. Неалагізмы, умовы іх узнікнення. Сфера ўжывання неалагізмаў.

  33. Беларуская педагагічная і псіхалагічная тэрміналогія. Тэрміналагічныя слоўнікі беларускай мовы.

  34. Фразеалогія як раздзел мовазнаўства. Асноўныя асаблівасці фразеалагічных адзінак. Крыніцы ўзнікнення беларускай фразеалогіі.

  35. Класіфікацыя фразеалагізмаў. Мнагазначнасць, сінанімічнасць, аманімічнасць, антанімічнасць і варыянтнасць фразеалагізмаў.

  36. Прыказкі, устойлівыя параўнанні. Крылатыя словы, афарызмы. Стылістычнае выкарыстанне фразеалагізмаў, прыказак, крылатых слоў. Перыфразы.

  37. Лексікаграфія, яе прадмет і задачы. Энцыклапедычныя і лінгвістычныя слоўнікі. Тыпы лінгвістычных слоўнікаў. Будова слоўнікавага артыкула ў энцыклапедычных і лінгвістычных слоўніках.

  38. Марфеміка як вучэнне аб марфемах. Паняцце марфемы. Адметныя адзнакі марфемы. Варыянтнасць марфем. Сінанімія, мнагазначнасць, аманімія марфем.

  39. Аснова слова і яе тыпы. Суплетыўная аснова. Канчатак, яго роля ў слове. Нулявы канчатак.

  40. Корань слова. Варыянты кораня. Свабодныя і звязаныя карані. Змены ў марфемнай будове слова ў выніку гістарычнага развіцця мовы.

  41. Афіксы. Словаўтваральныя і формаўтваральныя прыстаўкі і суфіксы. Постфікс. Словаўтваральныя і формаўтваральныя постфіксы.

  42. Словаўтварэнне, яго прадмет і задачы. Словаўтваральная матывацыя. Утваральная аснова і словаўтваральны фармант. Словаўтваральны ланцужок, словаўтваральнае гняздо.

  43. Асноўныя спосабы ўтварэння слоў у беларускай мове. Словаўтваральны тып і словаўтваральны спосаб. Марфемнае словаўтварэнне.

  44. Складанне і яго разнавіднасці. Лексіка-семантычны і марфолага-сінтаксічны спосабы.

Складальнік М.В. Швед

Зацвярджаю

Пратакол пасяджэння кафедры

ад 19 05. 2015 г. № _5

Заг. кафедры філалогіі



___________ Т.М.Пучынская
Пытанні да заліку ў летнюю сесію па курсе «Беларуская мова»

для студэнтаў 2 курса факультэта педагогікі і псіхалогіі завочнай формы атрымання адукацыі спецыяльнасці 1-01 01 01 «Дашкольная адукацыя» (ДОзс-21)


  1. Марфалогія як раздзел граматыкі, яе прадмет і задачы. Сувязь марфалогіі з іншымі раздзеламі мовазнаўства. Асноўныя паняцці марфалогіі.

  2. Сістэма часцін мовы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове. Прынцыпы выдзялення і аб’яднання слоў у часціны мовы. Пераходныя з’явы ў сістэме часцін мовы.

  3. Назоўнік як часціна мовы. Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў.

  4. Катэгорыя роду назоўніка. Вызначэнне граматычнага роду назоўнікаў паводле марфалагічных, сінтаксічных, семантычных прымет.

  5. Катэгорыя ліку назоўнікаў, формы яе выражэння. Рэшткі парнага ліку ў беларускай мове. Назоўнікі з суадноснымі і несуадноснымі формамі ліку.

  6. Катэгорыя склону назоўнікаў. Сістэма склонаў у сучаснай беларускай мове. Асноўныя значэнні склонаў. Роля прыназоўнікаў пры выражэнні склонавых значэнняў.

  7. Скланенне назоўнікаў у сучаснай беларускай мове. Тыпы скланення назоўнікаў. Парадыгма скланення назоўнікаў.

  8. Назоўнікі першага, другога і трэцяга скланенняў, іх склонавыя канчаткі.

  9. Скланенне назоўнікаў у множным ліку. Варыянты склонавых канчаткаў назоўнікаў у множным ліку.

  10. Рознаскланяльныя назоўнікі. Нескланяльныя назоўнікі. Назоўнікі ад’ектыўнага і змешанага тыпу скланення.

  11. Скланенне асабовых імёнаў, прозвішчаў і геаграфічных назваў.

  12. Словаўтварэнне назоўнікаў. Афіксацыя. Бязафікснае ўтварэнне назоўнікаў. Складанне. Абрэвіяцыя. Субстантывацыя.

  13. Правапіс суфіксаў назоўнікаў. Правапіс складаных назоўнікаў.

  14. Прыметнік як часціна мовы. Лексіка-граматычныя разрады прыметнікаў. Пераход прыметнікаў з аднаго разраду ў другі.

  15. Поўныя і кароткія формы прыметнікаў. Ступені параўнання якасных прыметнікаў, іх значэнне і ўтварэнне.

  16. Скланенне якасных, адносных і прыналежных прыметнікаў. Варыянты склонавых канчаткаў прыметнікаў.

  17. Словаўтварэнне прыметнікаў. Афіксацыя. Ад’ектывацыя.

  18. Утварэнне складаных прыметнікаў, іх правапіс.

  19. Лічэбнік як часціна мовы. Разрады лічэбнікаў паводле значэння і структруры. Сінтаксічная сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі.

  20. Скланенне лічэбнікаў розных разрадаў. Словы з няпэўна-колькасным значэннем.

  21. Займеннік як часціна мовы. Групы займеннікаў па суадноснасці з іншымі часцінамі мовы. Разрады займеннікаў паводле іх значэння.

  22. Скланенне займеннікаў, іх правапіс. Ужыванне займеннікаў у мове. Тыповыя памылкі ў выкарыстанні формаў займенніка.

  23. Дзеяслоў як часціна мовы. Сістэма дзеяслоўных формаў. Спрагальныя і неспрагальныя, зменныя і нязменныя дзеяслоўныя формы.

  24. Неазначальная форма дзеяслова (інфінітыў), яе граматычныя катэгорыі і сінтаксічныя функцыі. Суфіксы неазначальнай формы дзеяслова.

  25. Пераходныя і непераходныя дзеясловы. Зваротныя дзеясловы, іх значэнні.

  26. Катэгорыя стану дзеяслова. Стан і пераходнасць. Стан і зваротнасць. Погляды на катэгорыю стану дзеяслова ў лінгвістычнай літаратуры.

  27. Катэгорыя трывання дзеяслова. Дзеясловы закончанага і незакончанага трывання. Суадносныя пары трыванняў і спосабы іх утварэння. Аднатрывальныя і двухтрывальныя дзеясловы.

  28. Катэгорыя ладу. Сувязь паміж катэгорыямі ладу і часу. Утварэнне і значэнне формаў загаднага і ўмоўнага ладу. Ужыванне формаў аднаго ладу ў значэнні другога.

  29. Катэгорыя часу. Сувязь паміж катэгорыямі трывання і часу. Формы цяперашняга, прошлага і будучага часу, іх утварэнне і значэнне. Ужыванне формаў аднаго часу ў значэнні другога.

  30. Формы асобы, іх значэнне і ўжыванне. Сувязь катэгорыі асобы з катэгорыямі ладу і часу. Безасабовыя дзеясловы, іх семантычныя і граматычныя асаблівасці. Асабовыя дзеясловы ў значэнні безасабовых.

  31. Спражэнне дзеясловаў. Першае і другое спражэнні. Рознаспрагальныя дзеясловы. Вызначэнне спражэння па інфінітыве.

  32. Словаўтварэнне дзеясловаў. Правапіс суфіксаў дзеясловаў.

  33. Дзеепрыметнік як асобая форма дзеяслова. Рысы дзеяслова і прыметніка ў дзеепрыметніках. Поўная і кароткая формы дзеепрыметніка. Сінтаксічная роля дзеепрыметніка.

  34. Дзеепрыметнікі незалежнага і залежнага стану, іх утварэнне. Асаблівасці ўжывання дзеепрыметнікаў у сучаснай беларускай мове.

  35. Дзеепрыслоўе як асобая форма дзеяслова. Прыметды дзеяслова і прыслоўя ў дзеепрыслоўях. Сінтаксічная роля дзеепрыслоўя.

  36. Дзеепрыслоўі закончанага і незакончанага трывання, іх утварэнне. Правілы ўжывання дзеепрыслоўяў у сказе.

  37. Прыслоўе як часціна мовы. Разрады прыслоўяў паводле значэння.

  38. Ступені параўнання, формы суб’ектыўнай ацэнкі якасных прыслоўяў. Утварэнне прыслоўяў ад розных часцін мовы.

  39. Правапіс прыслоўяў.

  40. Значэнне і граматычныя функцыі прыназоўнікаў. Разрады прыназоўнікаў. Ужыванне прыназоўнікаў з рознымі склонамі. Правапіс прыназоўнікаў.

  41. Злучнік як службовая часціна мовы. Разрады злучнікаў. Разрады злучальных і падпарадкавальных злучнікаў. Злучнікі і злучальныя словы.

  42. Часціца як службовая часціна мовы. Разрады часціц. Правапіс часціц. Ужыванне часціц не і ні з рознымі часцінамі мовы.



Складальнік М.В. Швед
: student -> materials -> ped -> fno
fno -> План практических занятий по дисциплине «развіццё беларускага маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту»
fno -> Змест практычных заняткаў ў зімовую сесію па курсе “Беларуская мова”
fno -> «Зацвярджаю» Заг кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін А. У. Літвінскі
fno -> Змест практычных заняткаў па курсе «Беларуская мова»
fno -> Змест практычных заняткаў ў зімовую сесію па курсе “Беларуская мова”
fno -> Змест практычных заняткаў ў зімовую сесію па курсе “Беларуская мова”
fno -> Пытанні да экзамену ў зімовую сесію па курсе “Беларуская мова”
fno -> Пытанні да заліку ў зімовую сесію па дысцыпліне «Беларуская мова»
fno -> Пытанні да заліку ў зімовую сесію па курсе «Беларуская мова»
fno -> Загадчык кафедры філалогіі Т. М. Пучынская




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка