Пытанні да заліку ў зімовую сесію па курсе «Беларуская мова»



Дата канвертавання28.06.2016
Памер24.69 Kb.
Зацвярджаю

Пратакол пасяджэння кафедры

ад 19 05. 2015 г. № _5

Заг. кафедры філалогіі



___________ Т.М.Пучынская
Пытанні да заліку ў зімовую сесію па курсе «Беларуская мова»

для студэнтаў 3 курса факультэта педагогікі і псіхалогіі завочнай формы атрымання адукацыі спецыяльнасці 1-01 01 01 «Дашкольная адукацыя» (ДОзс-31)


  1. Дзейнік двухсастаўнага сказа, яго тыпы. Спосабы выражэння дзейніка.

  2. Выказнік двухсастаўнага сказа, яго тыпы. Спосабы выражэння выказніка.

  3. Каардынацыя выказніка з дзейнікам.

  4. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.

  5. Дапаўненне. Прамыя і ўскосныя дапаўненні, спосабы іх выражэння. Прыдзеяслоўныя, прыйменныя і прыадвербіяльныя дапаўненні.

  6. Азначэнне. Дапасаваныя і недапасаваныя азначэнні, спосабы іх выражэння.

  7. Прыдатак як разнавіднасць дапасаванага азначэння. Адзіночныя і развітыя прыдаткі, спосабы іх выражэння. Размежаванне прыдатка і паяснёнага назоўніка.

  8. Акалічнасць. Віды акалічнасцей, спосабы іх выражэння. Размежаванне немарфалагізаваных членаў сказа.

  9. Аднасастаўныя сказы. Структурна-семантычная спецыфіка аднасастаўных сказаў. Тыпы аднасастаўных сказаў паводле характару выражэння галоўнага члена.

  10. Аднасастаўныя сказы дзеяслоўнага тыпу: пэўна-асабовыя, няпэўна-асабовыя, абагульнена-асабовыя.

  11. Безасабовыя сказы. Спосабы выражэння галоўнага члена безасабовых сказаў.

  12. Інфінітыўныя сказы, іх семантыка-сінтаксічная характарыстыка.

  13. Аднасастаўныя сказы іменнага тыпу. Намінатыўныя сказы, іх семантыка-сінтаксічная характарыстыка. Вакатыўныя, генітыўныя сказы. Назоўны ўяўлення.

  14. Сінтаксічна непадзельныя сказы, іх разнавіднасці. Функцыя і сфера ўжывання сінтаксічна непадзельных сказаў.

  15. Няпоўныя сказы. Разнавіднасці няпоўных сказаў. Выкарыстанне няпоўных сказаў у мове.

  16. Парадак слоў у простым сказе. Прамы і адваротны парадак слоў. Інверсія і яе роля. Асаблівасці парадку слоў у паэтычнай мове.

  17. Агульная характарыстыка ўскладненага сказа.

  18. Сказы з аднароднымі членамі. Характэрныя прыметы аднародных членаў сказа. Спосабы выражэння аднароднасці.

  19. Абагульняльныя словы пры аднародных членах сказа. Сінтаксічная роля абагульняльных слоў у сказе.

  20. Аднародныя і неаднародныя азначэнні.

  21. Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа.

  22. Сказы з адасобленымі членамі. Паняцце пра адасабленне.

  23. Адасабленне дапасаваных і недапасаваных азначэнняў, знакі прыпынку пры іх.

  24. Адасабленне прыдаткаў, дапаўненняў, знакі прыпынку пры іх.

  25. Адасабленне акалічнасцей і ўдакладняльных членаў сказа, знакі прыпынку пры іх.

  26. Сказы з параўнальнымі зваротамі. Паняцце параўнальнага звароту. Структура і функцыя параўнальных зваротаў.

  27. Сказы з параўнальнымі зваротамі. Адасабленне параўнальных зваротаў.

  28. Сказы з пабочнымі канструкцыямі. Значэнне і функцыя пабочных слоў, словазлучэнняў і сказаў, іх выражэнне. Знакі прыпынку пры пабочных канструкцыях.

  29. Устаўныя словы, словазлучэнні і сказы. Адрозненне пабочных і ўстаўных канструкцый. Знакі прыпынку пры ўстаўных словах, словазлучэннях і сказах.

  30. Сказы са звароткам. Значэнне, спосабы выражэння і ўжыванне зваротка. Знакі прыпынку пры зваротку.

Складальнік М.В. Швед
: student -> materials -> ped -> fno
fno -> План практических занятий по дисциплине «развіццё беларускага маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту»
fno -> Змест практычных заняткаў ў зімовую сесію па курсе “Беларуская мова”
fno -> «Зацвярджаю» Заг кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін А. У. Літвінскі
fno -> Змест практычных заняткаў па курсе «Беларуская мова»
fno -> Змест практычных заняткаў ў зімовую сесію па курсе “Беларуская мова”
fno -> Змест практычных заняткаў ў зімовую сесію па курсе “Беларуская мова”
fno -> Пытанні да экзамену ў зімовую сесію па курсе “Беларуская мова”
fno -> Пытанні да заліку ў зімовую сесію па дысцыпліне «Беларуская мова»
fno -> Загадчык кафедры філалогіі Т. М. Пучынская
fno -> Пытанні да заліку ў зімовую сесію па курсе “Беларуская мова”




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка