Пытанні на дзяржаўныя экзамены па беларускай мове для групп ш-41, ш-42



Дата канвертавання15.05.2016
Памер27.84 Kb.
Пытанні на дзяржаўныя экзамены па беларускай мове для групп Ш-41, Ш-42

  1. Класіфікаваць галоўныя члены сказа і вызначыць формы іх выражэння. Зрабіць класіфікацыю даданых членаў сказа і вызначыць формы іх выражэння.

  2. Раскрыць методыку работы над сачыненнем у пачатковых класах. Класіфікаваць сачыненні па жанрах.

  3. Ахарактарызаваць сказ як асноўную сінтаксічную адзінку, класіфікаваць сказы па мэце выказвання і структуры.

  4. Класіфікаваць словазлучэнні паводле галоўнага і залежнага слова, відаў сінтаксічнай сувязі і паводле адносін паміж словамі ў словазлучэнні. Раскрыць значэнне ведаў аб словазлучэннях для навучання дзяцей граматыцы і арфаграфіі.

  5. Прааналізаваць катэгорыю склону, сістэму яе значэнняў і выражэнне ў сучаснай беларускай мове. Ахарактарызаваць катэгорыю асобы, сістэму яе значэнняў у сучаснай беларускай мове.

  6. Прааналізаваць катэгорыю ліку, сістэму яе значэнняў і выражэнне ў сучаснай беларускай мове.

  7. Прааналізаваць катэгорыю роду, сістэму яе значэнняў і выражэнне пры дапамозе розных часцін мовы ў сучаснай беларускай мове.

  8. Класіфікаваць часціны мовы, аргументаваць асноўныя прынцыпы выдзялення часцін мовы, раскрыць значэнне вывучэння марфалогіі для выкладання асноў граматыкі ў пачатковых класах.

  9. Вызначыць асаблівасці графікі беларускай мовы і алфавіту. Даказаць важнасць ведаў па графіцы для навучання грамаце і арфаграфіі. Ахарактарызаваць арфаграфію як раздзел мовазнаўства. Даць ацэнку асноўным прынцыпам беларускай арфаграфіі, арфаграфічным слоўнікам і даведнікам беларускай мовы.

  10. Прааналізаваць граматычны склад слова, вызначыць умовы выдзялення кораня, прыстаўкі, cyфiкca, канчатка пры марфемным аналізе слова. Ахарактарызаваць асноўныя спосабы словаўтварэння ў беларускай мове.

  11. Даць паняцце фанетыкі. Зрабіць класіфікацыю галосных гукаў. Ахарактарызаваць зычныя гукі беларускай мовы. Даказаць значэнне вывучэння фанетыкі для работы па навучанні грамаце, арфаэпіі і арфаграфіі ў пачатковых класах.

  12. Праааналізаваць састаў лексікі беларускай мовы паводле паходжання. Вызначце месца і ролю іншамоўных слоў у лексіцы беларускай мовы. Даказаць важнасць вывучэння лексікі для ўзбагачэння слоўнікавага запасу малодшых школьнікаў.

  13. Ахарактарызаваць гістарычныя этапы паходжання і развіцця беларускай мовы, вызначыць асаблівасці літаратурнай мовы і яе месца сярод славянскіх моў.

  14. Прааналізаваць сістэму работы ў пачатковых класах па фарміраванні навыкаў марфемнага аналізу, ахарактарызаваць граматычныя паняцці, якія засвойваюць вучні пачатковых класаў у працэсе вывучэння складу слова.

  15. Вызначыць умовы фарміравання арфаграфічных навыкаў. Класіфікаваць арфаграфічныя практыкаванні, ахарактарызаваць разнастайныя віды дыктовак.

  16. Даказаць важнасць вывучэння элементаў фанетыкі ў пачатковых класах. Паказаць методыку выкладання элементаў фанетыкі ў школьных падручніках (тэарэтычны і практычны матэрыял).

  17. Даказаць важнасць пазакласнага чытання ў працэсе навучання школьнікаў. Вызначыць формы ўліку, кантрольныя і навучальныя функцыі ўрокаў пазакласнага чытання.

  18. Вызначыць асаблівасці казкі як літаратурнага жанра, раскрыць методыку вывучэння, асноўныя лніі і ідэйна-тэматычнае тлумачэнне дадзенага жанра. Раскрыць методыку работы над байкай.

  19. Ахарактарызаваць задачы па развіцці звязнай мовы на ўроках чытання. Класіфікаваць віды пераказаў, прадэманстраваць прыёмы навучання пераказу.

  20. Вызначыць задачы слоўнікавай работы на ўроках чытання, ахарактарызаваць прынцыпы яе арганізацыі, прадэманстраваць прыёмы тлумачэння слоў і выразаў.

  21. Ахарактарызаваць павяданне як жанр літаратуры і раскрыць методыку работы над апавяданнем.

  22. Раскрыць методыку работы над вершамі.

  23. Вызначыць месца ўрокаў пісьма ў сістэме навучання грамаце. Пpaaнaлiзaвaць дадзеныя ўрокі з пункту погляду выканання патрабаванняў.

  24. Раскрыць задачы, мэты і змест букварнага перыяду навучання грамаце.

  25. Вызначыць перыяды навучання грамаце. Ахарактарызаваць падрыхтоўчы перыяд, яго задачы і змест.

  26. Даказаць, што буквар - незаменны ілюстраваны падручнік першакласніка. Сфармуляваць уяўленне, што дыдактычныя сродкі навучаня чытанню - неад'емная частка работы па буквары.

: download
download -> Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Каляндар свят і знамянальных дат
download -> Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Даты. Імёны. Падзеі. Каляндар свят
download -> Тлумачальная запіска
download -> М.І. Таранда, С. Б. Пазняк, А. Г. Смалей Лабараторная дыягностыка бактэрыяльных і мікозных інфекцый сельскагаспадарчай і хатняй жывёлы
download -> АЎтарскі курс лекцый “славянская міфалогія” Электронная версія
download -> Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні
download -> Пакінуць след на зямлі
download -> Літаратурная Гомельшчына. Гомельскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання
download -> Вучэбная праграма для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка