Пытанні тэорыі і методыкі выкладання беларускай мовы і літаратуры



Дата канвертавання22.07.2016
Памер44.62 Kb.
Пытанні тэорыі і методыкі

выкладання беларускай мовы і літаратуры


  1. Канцэптуальныя асновы і нарматыўная прававая база выкладання вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.

  2. Асобасна арыентаваны змест навучання.

  3. Прынцыпы навучання, іх класіфікацыі і значэнне ў прафесійна-педагагічнай дзейнасці.

  4. Канструяванне сістэмы ведаў. Тэхналагічная карта. Тэматычнае планаванне заняткаў.

  5. Методыкі і тэхналогіі навучання. Абгрунтаванне іх выбару і прымянення.

  6. Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі. Тэхналагічны падыход да навучання. Класіфікацыя адукацыйных тэхналогій. Умовы эфектыўнага прымянення адукацыйных тэхналогій.

  7. Сутнасць выхавання як накірунку прафесійнай дзейнасці. Метадалагічныя асновы сучаснага працэсу выхавання.

  8. Рэфлексія ў навучанні. Узаемасувязь рэфлексіі і мэтавызначэння.

  9. Сістэмна-функцыянальны, камунікатыўна-дзейнасны і лінгвакультуралагічны падыходы ў навучанні беларускай мове.

  10. Сучасны ўрок беларускай мовы: тыпы, формы, структура, патрабаванні.

  11. Патрабаванні да сучаснага ўрока літаратуры. Тыпы ўрокаў па вывучэнні мастацкага твора, асноў гісторыі беларускай літаратуры, развіцці мовы.

  12. Метады, формы, прыёмы арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў на розных этапах урока з улікам дыдактычных і псіхалагічных заканамернасцей працэсу навучання ў розных класах.

  13. Методыка выкладання аглядных тэм на ўроках беларускай літаратуры ў старэйшых класах.

  14. Сістэма арганізацыі і правядзення кантролю ўменняў і навыкаў па беларускай мове і літаратуры.

  15. Дыферэнцыраваны падыход да навучання мове і літаратуры.

  16. Камп’ютарныя тэхналогіі ў працэсе навучання беларускай мове і літаратуры.

  17. Фарміраванне ў вучняў на ўроках мовы і літаратуры ўменняў і навыкаў звязнага маўлення.

  18. Развіццё ў вучняў вобразнага, лагічнага, сістэмнага, крытычнага, творчага мыслення сродкамі прадмета.

  19. Арганізацыя факультатыўных заняткаў па беларускай мове і літаратуры.

  20. Цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай мове. Тыпалогія тэстаў.

  21. Арганізацыя работы з рознымі крыніцамі інфармацыі: падручнікам, слоўнікам, энцыклапедыямі, інтэрнэт-рэсурсамі і інш.

  22. Арганізацыя работы з адоранымі вучнямі ва ўрочнай і пазаўрочнай дзейнасці.

  23. Арганізацыя даследчыцкай дзейнасці вучняў ва ўрочны і пазаўрочны час.

  24. Дзейнасць настаўніка па стварэнні станоўчай матывацыі вучняў да вывучэння прадмета.

  25. Змест работы настаўніка па фарміраванні міжпрадметных сувязей.


Метадычныя заданні


  1. Змадэліруйце ланцужок вучэбных задач і дзеянняў па авалоданню паняццем (на выбар настаўніка):

  • “Гукі беларускай мовы”;

  • “Словаўтварэнне”;

  • “Самастойныя часціны мовы”;

  • “Службовая часціна мовы”;

  • “Словазлучэнне”;

  • “Сказ”;

  • “Тэкст” і г.д.

  1. Сучасны ўрок мовы патрабуе вырашэння наступных задач: даць лінгвістычныя веды, фарміраваць культуру зносін, развіваць мову і маўленне вучняў. Пакажыце магчымасць вырашэння гэтых задач на прыкладзе адной з тэм у ... класе (тэма і клас на выбар).

  2. Вывучэнне беларускай літаратуры ў кантэксце сусветнай – адно з галоўных палажэнняў сучаснай канцэпцыі літаратурнай адукацыі. Як вы разумееце гэтую праблему (сутнасць, мэта і задачы, накірункі адбору матэрыялу; шляхі вырашэння на матэрыяле … класа) ?

  3. Як вы рэалізуеце прынцып гістарызму ў вывучэнні беларускай літаратуры? Змадэліруйце фрагмент урока.

  4. Стварыце мадэль працы па вывучэнні тэарэтыка-літаратуразнаўчых паняццяў на матэрыяле творчасці аднаго з пісьменнікаў.

  5. Прапануйце мадэль выкарыстання метаду псіхалагічнага даследавання пры вывучэнні тэмы “…” (пісьменніка … ці твора…).

  6. Змадэліруйце ланцужок вучэбных задач і дзеянняў па авалоданню паняццямі тэмы “…” (на выбар настаўніка) на прыкладзе:

а) пэўнага класа;

б) усяго курса беларускай мовы (паказаць цыклічнасць).



  1. Падрыхтуйце рэкамендацыі для настаўнікаў-моваведаў па падрыхтоўцы школьнікаў да ўдзелу ў алімпіядзе.

  2. Прапануйце мадэль вывучэння драматычнага твора ў культуралагічным аспекце для вучняў старшых класаў.

  3. Распрацуйце метадычныя прыёмы, якія прадугледжваюць развіццё ўвагі, памяці, мыслення вучняў на ўроках мовы.

  4. Змадэліруйце ўрок аналізу паэтычнага тэкста ў старшых класах.

  5. Распрацуйце сістэму ўрокаў па тэме “Паўтарэнне, абагульненне і сістэматызацыя ведаў і ўменняў вучняў у працэсе падрыхтоўкі да ЦТ”.

  6. Прывядзіце фрагменты ўрокаў ці распрацуйце ўрок таго ці іншага тыпу з улікам дыферанцыраванага падыходу.

  7. Падзеліцеся сваім вопытам работы па развіцці арфаграфічнай і пунктуацыйнай зоркасці вучняў.

  8. Сплануйце ўрокі пазакласнага чытання ў адным з сярэдніх класаў, дайце каментарый да іх. Як Вы разумееце тэрмін “чытацкія іменні”? У чым бачыце розніцу паміж паняццямі “чытацкія ўменні” і “веды і ўменні па літаратуры”? Раскажыце, як фарміруеце чытацкія ўменні вучняў сярэдніх класаў.

  9. Раскрыйце метады і прыёмы, якімі Вы часцей за ўсё карыстаецеся пры засваенні вучнямі новых ведаў па мове, выпрацоўцы ўменняў і навыкаў. Ілюструйце свой адказ канкрэтным прыкладам з урокаў мовы.

  10. Якія заданні Вы прапанавалі б да наступнага тэксту?

Поруч з любоўю да сваіх братоў патрэбна яшчэ нешта, што злучае людзей у суцэльны народ, – гэта родная мова.

Яна, быццам цэмент, звязвае людзей. Яна дае ім найпершы спосаб разумець адзін аднаго, адной думкай жыць, адной долі шукаці. Хто адрокся ад мовы бацькоў, хто ўздзеў чужую апратку – той адышоў ад народу далёка-далёка. (Цётка)

  1. Распрацуйце фрагмент урока “Асаблівасці кіравання ў беларускай мове”. Абгрунтуйце свой выбар формаў работы, якія Вы прапануеце вучням.

  2. Падбярыце дыдактычны матэрыял для вывучэння тэмы “Гукі беларускай мовы”. Якія заданні Вы б прапанавалі вучням?

  3. Складзіце план урока па вывучэнні аглядавай тэмы “Літаратура эпохі Сярэднявечча”. Абгрунтуйце выбар формы ўрока.

  4. Якую форму ўрока па вывучэнні біяграфіі таго ці іншага пісьменніка Вы лічыце аптымальнай? Распрацуйце фрагмент урока.

  5. Якія формы ўрокаў практыкуюцца Вамі пры вывучэнні сучаснай беларускай літаратуры? Прадэманструйце фрагмент урока па творчасці аднаго з сучасных пісьменнікаў.

  6. Распрацуйце ўзоры тэставага кантролю (паўрочнага, выніковага) па беларускай мове і схему ацэньвання кожнага віду кантролю.

  7. Распрацуйце праект навучання на аснове прымянення сучасных адукацыйных тэхналогій (на выбар настаўніка) па адной з тэм курса беларускай мовы.

  8. Распрацуйце праект фарміравання даследчыцкіх кампетэнцый вучняў на ўроках мовы і літаратуры ў 5–6 (7–8, 9–11-х) класах.

: attachments
attachments -> Бюлетэнь Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, 2007, №9-11 резюме
attachments -> Дакументы, неабходныя для атрымання матэрыяльнай дапамогі і датацыі
attachments -> Аб некаторых пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны
attachments -> Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 15. 06. 2006 №762
attachments -> Інфармацыйны ліст міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
attachments -> Spispublikacji (pełny)
attachments -> Дарагія сябры! Прапануем Вам чарговы бюлетэнь га “маб”
attachments -> Spispublikacji (pełny)




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка