План ідэалагічнай і выхаваўчай работы



старонка1/2
Дата канвертавання26.11.2016
Памер426.46 Kb.
  1   2


Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”


Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па выхаваўчай рабоце

______________ Ю.Д. Персіцкая

“____”_____________20___г.


План

ідэалагічнай і выхаваўчай работы

аддзела выхаваўчай работы з моладдзю

на 2016/17 навучальны год

Мінск


I. Аналіз работы ідэалагічнай і выхаваўчай работы аддзела выхаваўчай работы з моладдзю за 2015/16 навучальны год

Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю з’яўляецца структурным падраздзяленнем універсітэта і, у межах сваёй кампетэнцыі, сумесна з іншымі структурнымі падраздзяленнямі рэалізуе дзяржаўную палітыку ў галіне адукацыі і выхавання, сацыяльнай абароны студэнтаў; ажыццяўляе арганізацыйна-метадычнае суправаджэнне ідэалагічнай і выхаваўчай работы ва УВА; стварае аптымальныя ўмовы для інтэлектуальнага росту студэнтаў, развіцця ў іх творчай ініцыятывы, патрыятычных пачуццяў, маральна-прававой культуры і фарміравання здаровага ладу жыцця. Пры арганізацыі выхаваўчага працэсу ўлічваліся тэндэнцыі, якія характарызуюць сучасную моладзь, дынамізм развіцця грамадства, імклівыя змены ў тэхніцы і тэхналогіі, павышэнне сацыяльнай ролі асобы, яе матэрыяльных і духоўных запытаў, звычаі і традыцыі, якія склаліся ва ўніверсітэце.

Работа аддзела выхаваўчай работы з моладдзю ў 2015/16 навучальным годзе праводзілася адпаведна з планам ідэалагічнай і выхаваўчай работы аддзела на 2015/16 навучальны год і перспектыўным планам ідэалагічнай і выхаваўчай работы ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” на 2015/16 навучальны год.

Ідэалагічная і выхаваўчая работа аддзела выхаваўчай работы з моладдзю праводзілася ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ад 13 студзеня 2011 г. № 243-З (рэд. 18 ліпеня 2014 г.), Канцэпцыяй бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнцкай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2015 г. № 82, Праграмай бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнцкай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь на 2016-2020 гады, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 22 лютага 2016 г. № 9, Праграмай выхавання студэнцкай моладзі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў на 2016-2020 гг.”, мэтамі ў галіне якасці сістэмы менеджмента якасці адукацыі і іншымі нарматыўна-прававымі дакументамі.

У 2015/16 навучальным годзе ідэалагічная і выхаваўчая работа адзела арганізоўвалася па наступных накірунках: палітычнае, грамадзянска-патрыятычнае, маральнае, нацыянальнае і інтэрнацыянальнае выхаванне; полікультурнае і эстэтычнае выхаванне; прававое выхаванне; павышэнне ўзроўню інфармацыйнай культуры ў студэнцкай моладзі; сямейнае выхаванне; сацыяльна-педагагічная падтрымка студэнтаў і прадстаўленне ім псіхалагічнай дапамогі; фарміраванне здаровага ладу жыцця; студэнцкае самакіраванне і маладзёжныя арганізацыі і аб’яднанні; культурна-масавая дзейнасць; працаўладкаванне і арганізацыя часовай занятасці моладзі; экалагічнае выхаванне.

Важным напрамкам работы ў 2015/16 навучальным годзе была падрыхтоўка і правядзенне выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, актывізацыя работы членаў ініцыятыўных, студэнцкіх штабаў, размеркаванне іх абавязкаў, паўнамоцтваў і даручэнняў па арганізацыі і правядзенні выбараў.

У 2015/16 навучальным годзе актывізавалася дзейнасць органаў студэнцкага самакіравання, пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” з правамі раённага камітэта БДУКМ, пярвічнай арганізацыі БДУКМ рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БДУКМ Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.

На працягу навучальнага года сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная падтрымка навучэнцаў была накіравана на рашэнне праблем сацыяльнай адаптацыі і індывідуалізацыі, фарміраванне сацыяльна-каштоўных якасцяў і ўласцівасцяў асобы, прафілактыку правапарушэнняў і злачынстваў, барацьбу з п’янствам, тытунекурэннем, праводзілася работа па прафілактыцы СНІД. Асаблівая ўвага надавалася фарміраванню сістэмы традыцыйных каштоўнасцяў, навыкаў супрацоўніцтва і камунікацыі, адказнага бацькоўства, павышэнню ўзроўню гендарнай культуры навучэнцаў. Арганізацыйна-метадычная работа з куратарамі вучэбных груп дазволіла сістэматызаваць пазавучэбную выхаваўчую работу, накіраваную на рэалізацыю і развіццё інтэлектуальных, арганізацыйных, творчых і спартыўных здольнасцяў навучэнцаў.

На працягу навучальнага года пытанні арганізацыі і стану ідэалагічнай, выхаваўчай і інфармацыйнай работы рэгулярна разглядаліся на пасяджэннях рэктарата, Савета ўніверсітэта, Каардынацыйнай рады, Саветаў факультэтаў, студэнцкіх грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў.

Мэта і задачы ідэалагічнай і выхаваўчай работы аддзела выхаваўчай работы з моладдзю на 2016/17 навучальны год

Галоўнай мэтай выхавання з’яўляецца фарміраванне рознабакова развітай, маральна сталай, творчай асобы навучэнца (арт. 18 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі).

Працэс выхавання ажыццяўляцца шляхам вырашэння наступных задач:

- фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці на аснове дзяржаўнай ідэалогіі;

- падрыхтоўка да самастойнага жыцця і працы;

- фарміраванне маральнай, эстэтычнай і экалагічнай культуры;

- авалоданне каштоўнасцямі і навыкамі здаровага ладу жыцця;

- фарміраванне культуры сямейных адносін;

- стварэнне ўмоў для сацыялізацыі і самаразвіцця асобы навучэнца.

У адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, асноўнымі патрабаваннямі да выхаваўчага працэсу з’яўляюцца:

- адпаведнасць зместу, формаў і метадаў выхавання мэты і задачам выхавання;

- сістэмнасць і адзінства педагагічных патрабаванняў;

- пераемнасць, бесперапыннасць і паслядоўнасць рэалізацыі зместу выхавання з улікам узроставых і індывідуальных асаблівасцяў студэнтаў;

- стварэнне ўмоў для развіцця творчых здольнасцяў студэнтаў, уключэнне іх у розныя віды сацыяльна значнай дзейнасці.

Выкананне мерапрыемстваў, якія ўключаны ў план аддзела выхаваўчай работы з моладдзю, ажыцяўляецца на працягу навучальнага года і кантралюецца начальнікам аддзела.


№ п/п

Напрамкі дзейнасці, мерапрыемствы

Тэрмін выканання

Адказныя

Заўвага (адзнака аб выкананні)

II. Арганізацыйная работа, навукова-метадычнае і інфармацыйнае забяспячэнне выхаваўчага працэсу

2.1

Удзел у семінары-нарадзе для адказных за выхаваўчую работу ва ўні­версітэце “Аб асноўных задачах ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў 2016/17 навучальным годзе”

29.08.2016

Д.П. Сергейчук




2.2

Арганізацыя дзейнасці інфармацыйна-прапагандысцкіх груп БДУКМ: падрыхтоўка і забеспячэнне інфармацыйна-метадычнымі матэрыяламі для правядзення дзён інфармавання

Штомесячна

Д.П. Сергейчук,

Г.В. Чэркес






2.3

Удзел у арганізацыі і правядзенні навукова-практычнай канферэн­цыі “Шляхі павышэння эфектыўнасці ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў БДУКМ”

Люты

2017 г.


Д.П. Сергейчук,

А.У. Голубева






2.4

Абагульненне і распаўсюджванне вопыту лепшых куратараў вучэбных груп па плана­ванні, арганізацыі і навукова-метадычнаму забеспячэнню выхаваўчага працэсу

Згодна з планам работы Савета куратараў

Д.П. Сергейчук,

А.У. Голубева.






2.5

Правядзенне семінараў для маладых куратараў вучэбных груп. Арганізацыя работы “Школа маладога куратара”

Згодна з планам работы Савета куратараў

Д.П. Сергейчук,
кіраўнік сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы,

А.У. Голубева






2.6

Удзел у арганізацыі работы Саветаў, камісій:

- Каардынацыйная рада па справах студэнцкай моладзі і выхаваўчай рабоце;

- Савет універсітэта па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх;

- Камісія па папярэджанні і пераадоленні п’янства і алкагольнай залежнасці сярод


студэнтаў і супрацоўнікаў БДУКМ;

- Камісія па супрацьдзеянні карупцыі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”;

- Жыллёва-побытавая камісія;

- Савет куратараў універсітэта



Згодна з планамі работы Саветаў, камісій

Д.П. Сергейчук,

Д.У. Варабей,

А.У. Голубева,

кіраўнік сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы







2.7

Удзел у Рэспубліканскай выставе навукова-метадычнай літаратуры і педагагічнага вопыту

Па асобнаму плану

Д.П. Сергейчук,

А.У. Голубева,

Г.В. Чэркес





2.8

Падрыхтоўка аналітычных даведак аб дзейнасці выхаваўчых падструктур, грамадскіх студэнцкіх арганізацый і аб'яднанняў БДУКМ

Па запытам

Д.П. Сергейчук,

А.У. Голубева,

А.У. Славіна,

Г.В. Чэркес






2.9

Правядзенне маніторынга эфектыўнасці і якасці ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў БДУКМ за 2016/17 навучальны год

Згодна з асобным планам

Д.П. Сергейчук,

кіраўнік сацыяль­на-педагагічнай і псіхалагічнай службы






2.10

Правядзенне агляд-конкурса на лепшы куток дзяржаўнай сімволікі сярод факультэтаў, студэнцкіх інтэрнатаў, грамадскіх аб’яднанняў

Люты 2017 г.

Д.П. Сергейчук,

А.У. Голубева,

Г.В. Чэркес





2.11

Абнаўленне нарматыўна-прававой базы па арганізацыі ідэалагічнага суправаджэння выхаваўчай работы ў адпаведнасці са з’яўленнем новых нарматыўна-прававых дакументаў

На працягу навучальнага года

Д.П. Сергейчук,

Г.В. Чэркес







2.12

Распрацоўка інфармацыйна-метадычных матэрыялаў па арганізацыі дзейнасці органаў студэнцкага самакіравання, фарміраванні экалагічнай культуры студэнцкай моладзі, сямейнага выхавання навучэнцаў


Сакавік

2017 г.


Д.П. Сергейчук,

Е.У. Голубева,

Г.В. Чэркес,

Е.У. Славіна







2.13

Арганізацыя работы “БДУКМ TV”, студэнцкага радыё, газеты “Alma Papera”

На працягу навучальнага года

Д.П. Сергейчук,

А.У. Славіна






2.14

Размяшчэнне на сайце ўніверсітэта матэрыялаў па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце

На працягу навучальнага года

Д.П. Сергейчук,

Г.В. Чэркес






2.15

Рэгулярнае папаўненне і абнаўленне інфармацыі на сайце аддзела выхаваўчай работы з моладдзю

На працягу навучальнага года

Д.П. Сергейчук,

Г.В. Чэркес






2.16

Штодзённае абнаўленне інфармацыі ў афіцыйных студэнцкіх аб’яднаннях універсітэта у сацыяльных сетках

На працягу навучальнага года

Д.П. Сергейчук,

А.У. Славіна







2.17

Абнаўленне матэрыялаў па ідэалагічнаму выхаванню моладзі на інфармацыйных стэндах

На працягу навучальнага года

Д.П. Сергейчук,

А.У. Голубева,

Г.В. Чэркес





III. Ідэалагічная работа: грамадзянска-патрыятычнае, палітычнае, нацыянальнае і полікультурнае выхаванне

3.1

Арганізацыя ва ўніверсітэце выступленняў дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў, прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай заканадаўчай і выканаўчай улады, праваахоўных органаў

Згодна з папярэдняй дамоўленасцю

Д.П. Сергейчук,

Д.У. Варабей,

А.У. Голубева,

А.У. Славіна,

Г.В. Чэркес





3.2

Арганізацыя сустрэч з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны і Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Згодна з папярэдняй дамоўленасцю

Д.П. Сергейчук,

А.У. Голубева,

А.У. Славіна,

Г.В. Чэркес






3.3

Арганізацыя сустрэч членаў працоўнага калектыва, студэнцкай моладзі з членамі рэктарата

Згодна з папярэдняй дамоўленасцю


Д.П. Сергейчук




3.4

Арганізацыя цыкла мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання

Па асобнаму плану

Д.П. Сергейчук




3.5

Правядзенне Адзіных дзён інфармавання прафесарска-выкладчыцкага складу, супрацоўнікаў і студэнтаў па асноўных пытаннях дзяржаўнай унутранай і знешняй палітыкі, сацыяльна-эканамічным развіцці Рэспублікі Беларусь, духоўным і культурным жыцці грамадства

На працягу навучальнага года

Д.П. Сергейчук,

А.У. Голубева,

Г.В. Чэркес





3.6

Удзел студэнтаў у бізнес-семінарах, Start-up праектах

На працягу навучальнага года

А.У. Славіна




3.7

Удзел у інфармацыйных і куратарскіх гадзінах, накіраваных на азнаямленне з выбарчым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь

На працягу навучальнага года

Д.П. Сергейчук




3.8

Удзел у арганізацыі і правядзенні на розных узроўнях (універсітэцкім, гарадскім, рэспубліканскім, міжнародным) мерапрыемстваў, прысвечаных дзяржаўным, агульнарэспубліканскім, прафесійным святам, памятным датам у Рэспубліцы Беларусь:

- Дзень ведаў;

- Дзень беларускай пісьменнасці;

- Дзень работнікаў культуры;

- Новы год;

- Дзень памяці воінаў-інтэрнацыялістаў;

- Дзень абаронцы Айчыны і Ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь;

- Дзень жанчын;

- Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь;

- Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі;

- Дзень чарнобыльскай трагедыі;

- Свята працы;

- Дзень Перамогі;

- Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь;

- Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны;

- Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і інш.


01.09.2016

02.09.2016
07.10.2016

30.12.2016

15.02.2017
23.02.2017

07.03.2017

15.03.2017
02.04.2017
26.04.2017
01.05.2017

09.05.2017

14.05.2017

22.06.2017

03.07.2017


Д.П. Сергейчук,

А.У. Голубева,

А.У. Славіна,

Г.В. Чэркес







3.9

Работа па выхаванні павагі да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь (сцяга, герба, гімна):

- удзел у арганізацыі і правядзенні тэматычных выстаў;

- выкарыстоўванне атрыбутаў дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь пры правядзенні святочных мерапрыемстваў


На працягу навучальнага года

Д.П. Сергейчук,

А.У. Голубева,

А.У. Славіна,

Г.В. Чэркес






3.10

Развіццё традыцый універсітэта:

- наяўнасць сімволікі на мерапрыемствах;

- удзел у правядзенні выстаў, экспазіцый, прысвечаных гісторыі ўніверсітэта і інш.


На працягу навучальнага года

Д.П. Сергейчук




3.11

Арганізацыя і правядзенне свята “Дзень флага і герба БДУКМ”

Верасень
2016 г.

Д.П. Сергейчук




3.12

Удзел у рэспубліканскіх акцыях грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці: “Жыву ў Беларусi i тым ганаруся”, “За любімую Беларусь!”, “Беларусь – мая Айчына”, “Ганаруся табой, Беларусь!”, “Беларусь моцная, Беларусь свабодная”, “Будучыня краіны – за моладдзю!”, “Да абароны Айчыны – гатовы!” і інш.

На працягу навучальнага года

Д.П. Сергейчук,

А.У. Славіна






3.13

Удзел у рэгіянальных фестывалях “Разам мы – Беларусь”

Па асобнаму плану

Д.П. Сергейчук,

А.У. Славіна






3.14

Арганізацыя і правядзенне акцыі “Служым Беларусі”

Па асобнаму плану

Д.П. Сергейчук,

А.У. Славіна






3.15

Выкананне Плана мерапрыемстваў БДУКМ па рэалізацыі Рэспубліканскага плана мерапрыемстваў у адпаведнасці з тэматыкай года

Па асобнаму плану

Д.П. Сергейчук




3.16

Арганізацыя наведванняў студэнтамі музеяў, выстаў, азнаямленне з культурнымі каштоўнасцямі і гістарычнымі помнікамі г. Мінска, Рэспублікі Беларусь


На працягу навучальнага года

Д.П. Сергейчук,

А.У. Славіна






ІV. Духоўна-маральнае і эстэтычнае выхаванне, фарміраванне культуры вольнага часу і побыту студэнтаў

4.1

Удзел у рэалізацыі Праграмы супрацоўніцтва паміж
Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і
Беларускай Праваслаўнай Царквой на 2015-2020 гг.

На працягу навучальнага года

Д.П. Сергейчук




4.2

Арганізацыя валанцёрскай дапамогі, правядзенне дабрачынных акцый у школах-інтэрнатах, дзіцячых дамах, дамах састарэлых

На працягу навучальнага года

Д.П. Сергейчук,

А.У. Славіна






4.3

Аказанне падтрымкі і дапамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, інвалідам, ветэранам працы, адзінокім грамадзянам

На працягу навучальнага года

Д.П. Сергейчук,

А.У. Славіна






4.4

Арганізацыя і правядзенне творчых сустрэч, майстар-класаў, літаратурных вечарын, дыскусій са знакамітымі дзеячамі культуры і мастацтва

Згодна з папярэдняй дамоўленасцю

Д.П. Сергейчук,

А.У. Славіна






4.5

Удзел у арганізацыі мерапрыемстваў, прымеркаваных да памятных юбілейных дат вядомых беларускіх дзеячаў, пісьменнікаў

На працягу навучальнага года

Д.П. Сергейчук,

А.У. Славіна






4.6

Распрацоўка і рэалізацыя маладзёжных праектаў сацыяльнай і грамадскай накіраванасці


На працягу навучальнага года

Д.П. Сергейчук,

А.У. Славіна







4.7

Удзел у правядзенні навагодніх свят:

- калядныя святкі;

- віншаванне лаўрэатаў студэнцкіх намінацый;

- святкаванне студэнцкага сямейнага Новага года і інш.



Снежань
2016 г.

Д.П. Сергейчук,

А.У. Голубева,

А.У. Славіна,

Г.В. Чэркес






4.8

Удзел у арганізацыі і правядзенні традыцыйных мерапрыемстваў БДУКМ:

- Дзень ведаў,

- “Дзейнічай, першакурснік!”,

- Масленіца і інш.



На працягу навучальнага года

Д.П. Сергейчук,

А.У. Славіна






V. Гендарнае і сямейнае выхаванне

5.1

Правядзенне мерапрыемстваў па павышэнні прэстыжу і статусу сям'і, фарміраванню адказнага мацярынства і бацькоўства, этыкі і псіхалогіі сямейных адносін, прадухіленню тыраніі ў сямейна-побытавай сферы

На працягу навучальнага года

Кіраўнік сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы




5.2

Арганізацыя кансультацый, лекцый, гутарак, сустрэч з удзелам спецыялістаў па пытаннях падрыхтоўкі да сямейнага жыцця і адказнасці за выхаванне дзяцей

Па асобнаму плану

Кіраўнік сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы




5.3

Правядзенне мерапрыемстваў па выхаванню культуры сямейных адносін

Па асобнаму плану

Кіраўнік сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы




5.4

Дзейнасць клубаў і гурткоў па фарміраванні гендарнай культуры і ўстойлівых сямейных адносін

Згодна з асобным планам

Кіраўнік сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы




5.5

Удзел у рэспубліканскіх конкурсах “Сям’я года”, “Студэнцкая сям’я” і інш.

На працягу навучальнага года

Д.П. Сергейчук,

А.У. Славіна






5.6

Правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных

- Дню сям’і,

- Дню сталага чалавека,

- Дню маці,

- Міжнароднаму дню абароны дзяцей,

- Дню моладзі і інш.



На працягу навучальнага года

Д.П. Сергейчук,

В.Я. Белая,

Д.У. Варабей,

Т.Г. Рыжкова






5.7

Сацыяльна-педагагічнае кансультаванне маладых сем’яў, куратараў вучэбных груп, выхавацеляў студэнцкіх інтэрнатаў, бацькоў (законных прадстаўнікоў) па пытанням сацыяльнай абароны


На працягу навучальнага года

Д.У. Варабей




VI. Фізкультурна-аздараўленчая і спартыўная работа, фарміраванне культуры здаровага ладу жыцця і бяспекі жыццядзейнасці

6.1

Удасканаленне сістэмы выхаваўчай работы па фарміраванні здаровага ладу жыцця

На працягу навучальнага года

Д.П. Сергейчук,

начальнік спартыўнага клуба






6.2

Правядзенне тыдняў папулярызацыі здаровага ладу жыцця

Згодна з планам работы спартыўнага клуба

Начальнік спартыўнага клуба




6.3

Удзел у прафілактычным праекце “Мой стыль жыцця сёння – маё здароўе і поспех заўтра!”

На працягу навучальнага года

Д.П. Сергейчук,

А.У. Голубева






6.4

Арганізацыя і правядзенне агульнаўніверсітэцкага спартыўна-мастацкага свята “Дзень здароўя. Моладзь за здаровы лад жыцця”

Май 2017 г.

Д.П. Сергейчук,

начальнік спартыўнага клуба,

А.У. Славіна





6.5

Удзел у Рэспубліканскай спартакіядзе работнікаў культуры і мастацтваў

Па асобнаму плану

Д.П. Сергейчук,

А.У. Славіна






6.7

Удзел зборных каманд універсітэта ў спартыўных спаборніцтвах на раёным, гарадскім, рэспубліканскім узроўнях

Згодна з планам работы спартыўнага клуба

Начальнік спартыўнага клуба




6.8

Удзел у арганізацыі і правядзенні агульна-ўніверсітэцкай спартакіяды сярод студэнтаў БДУКМ

Па асобнаму плану

Начальнік спартыўнага клуба



  1   2


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка