План-канспект урока матэматыкі ў 8 класе дапаможнай школы



Дата канвертавання16.05.2016
Памер50.08 Kb.
ТыпКартка


План-канспект урока матэматыкі

ў 8 класе дапаможнай школы
Тэма: Характарыстыка мнагазначных лікаў

Задачы:

  • фарміраваць уменне характарызаваць мнагазначныя лікі па плану;

  • замацаваць уменне параўноўваць лікі, запісваць лікі ў выглядзе сумы разрадных складаемых;

  • фарміраваць навыкі вуснага лічэння, уменне рашаць тэкставыя арыфметычныя задачы;

  • развіваць вусную звязную мову, наглядна-вобразнае мысленне, зрокавую памяць, устойлівасць увагі;

  • выхоўваць цікавасць да прадмета.


Абсталяванне: наглядны матэрыял для вуснага лічэння, карткі для праверкі ведаў, табліца разрадаў і класаў, плакат з кароткім запісам умовы задачы.

Ход урока:

1. Арганізацыя пачатку ўрока

Прывітанне вучняў.

Рэфлексія.

- Праверце, ці ўсё вы падрыхтавалі для ўрока. Сядзьце ўтульна, рукі пакладзіце на парту, ногі пастаўце роўна. Цяпер закрыйце вочы і паўтарайце за мной:

Я спакойны і сабраны.

Я буду ўважліва слухаць настаўніка.

Я буду ўсё запамінаць.

Я буду старацца ўсё зразумець.

- Зараз можна прыступаць да работы і пачынаць урок.



2. Праверка хатняга задання

- Пачнем з праверкі хатняга задання (№4, № 5, с. 36)

- Некаторыя вучні атрымаюць заданні на картках, аналагічныя хатнім практыкаванням.



Картка № 1

Параўнай лікі.

74040…75040 84120…64120

68000…86000 34004…34040

48840…48840


Картка № 2

Запішы лікі ў выглядзе сумы разрадных складаемых.

53412 = 38108 =

41010 = 22300 =



-Адзін вучань запіша рашэнне задачы №5, с. 36.

Задача

1) 40 л. – 8 л. = 32 л.

Адказ: 32 літра.

-Адзін вучань прачытае, як ён параўнаў лікі (№ 4, с. 36).

4 756 < 9 756 3 102 < 3 109

8 608 > 8 308 10 000 > 1 000

9 645 > 9 625 3 001 < 3 002

(Настаўнік выпраўляе памылкі вучняў. Выстаўляе адзнакі.)



3. Вуснае лічэнне

- Наш урок працягваецца. Цяпер мы з вамі будзем лічыць вусна.

Матэматычная лесвіца

10 000+2 000

40 000-20 000 70 000-5 000

67 000+3 000 30 000+3 000

100 000-20 000 34 000-8 000

Задачы

1. “Для прыгатавання крэму патрэбна 200 г сметанковага масла, 100 г цукру, 50 г какавы. Колькі грамаў прадуктаў патрэбна для прыгатавання крэму?”

2. “З участка сабралі 200 кг бульбы. Усю бульбу параскладвалі ў 5 мяшкоў пароўну. Колькі кілаграмаў бульбы было ў кожным мяшку?”
Што лішняе?




4. Асноўная частка

1. Актуалізацыя ведаў.

- На працягу многіх урокаў мы з вамі знаёміліся з мнагазначнымі лікамі, вучыліся правільна чытаць іх, запісваць у выглядзе сумы разрадных складаемых, параўноўваць і выконваць арыфметычныя дзеянні з мнагазначнымі лікамі.

- Давайце папрацуем з табліцай разрадаў і класаў.

- Успомнім назвы разрадаў класа адзінак, класа тысяч.

- Як вызначыць колькасць адзінак, дзесяткаў, соцень у ліку?

2. Паведамленне новых ведаў.

- Сёння на ўроку мы абагулім нашы веды аб мнагазначных ліках і будзем вучыцца характарызаваць мнагазначныя лікі.

- Спачатку давайце ўспомнім, якія лікі называюцца мнагазначнымі.

- Запішыце некалькі мнагазначных лікаў.

- Паспрабуйце расказаць пра лікі. А як?

- Адкрыйце падручнік на стар. 37. Прачытаем, што можна расказаць пра лік 36825.



36 825

Гэта пяцізначны лік.

У ім 5 адзінак, 2 дзесяткі, 8 соцень, 6 адзінак тысяч, 3 дзесяткі тысяч.

Усяго лік мае 36 825 адзінак.

Усяго лік мае 3 682 дзесяткі.

Усяго лік мае 368 соцень.

Усяго лік мае 36 адзінак тысяч.

Усяго лік мае 3 дзесяткі тысяч.

Суседзі ліку – 36 824 і 36 826.



3. Замацаванне новага матэрыялу.

- А цяпер паспрабуем расказаць пра лікі 7 206, 302, 58 341, 3 003, 60 209, 5 505, 80 001, карыстаючыся планам.

- Які гэта лік: трохзначны, чатырохзначны ці пяцізначны?

- Колькі адзінак у кожным разрадзе гэтага ліку?

- Колькі ўсяго адзінак, дзесяткаў, соцень, адзінак тысяч, дзесяткаў тысяч у ліку?

- Назавіце суседзей ліку.

- Запішыце гэтыя лікі ў выглядзе сумы разрадных складаемых.

7 206 = 7 000 + 200 + 6

302 = 300 + 2

58 341 = 50 000 + 8 000 + 300 + 40 + 1



4. Работа над задачай.

- Прачытаем задачу 3, стар. 37.

“ У адным мяшку 50 кг бульбы. У другім – столькі ж. Зрасходавалі 6 кг бульбы. Колькі кілаграмаў бульбы засталося?”

- Аб чым гаворыцца ў задачы? ( Пра бульбу)

- Зробім кароткі запіс умовы задачы.

- Колькі кілаграмаў бульбы было ў адным мяшку? ( 50 кг)

- Колькі бульбы было ў другі мяшку? ( Столькі ж)

- Што значыць “столькі ж”? ( Таксама 50 кг)

- Колькі кілаграмаў бульбы зрасходавалі? ( 6 кг)

- Што трэба даведацца ў задачы? (Колькі бульбы засталося?)

I – 50 кг

II - ?, столькі ж

Зрасходавалі – 6 кг

Засталося - ?

- Што трэба ведаць для таго, каб даведацца, колькі бульбы было? (Трэба ведаць, колькі кг бульбы было і колькі зрасходавалі)

- Ведаем, колькі кг бульбы зрасходавалі? ( Ведаем. 6 кг)

- Ведаем, колькі кг бульбы было? (Не ведаем)

- Можам даведацца? Як? (Трэба ведаць, колькі кілаграмаў было ў адным і другім мяшку разам)

- Як даведацца, колькі бульбы было ў двух мяшках? (50 кг + 50 кг)

- Запішам рашэнне задачы.



Задача

  1. 50 кг + 50 кг = 100 кг

  2. 100 кг – 6 кг = 94 кг

Адказ: засталося 94 кг бульбы.

5. Паўтарэнне матэрыялу

- Давайце яшчэ раз успомнім, што можна расказаць пра мнагазначныя лікі.

- Запішыце кожны ў сваім сшытку тры мнагазначныя лікі.

- Напішыце ўсё, што можна пра іх расказаць. Карыстайцеся ўзорам на стар. 37, № 1.


6. Хатняе заданне

- Наш урок хутка скончыцца. Давайце запішам хатняе заданне ў дзённікі.

- Дома вам патрэбна будзе рашыць задачу № 4, № 6.

- У № 6 вам патрэбна будзе параўнаць лікі.


7. Вынікі ўрока

- Давайце ўспомнім, чаму вучыліся вы на ўроку.

- Прапаную прадоўжыць сказы:

На ўроку я даведаўся…

Я запомніў…

Было цікава, калі…

Я не ведаў, што…





: mizerichi -> library
library -> Урок выяўленчага мастацтва ў 4 класе раздзел праграмы : "Дэкаратыўна-прыкладная дзейнасць І дызайн"
library -> Тэма: грыбы Мэта
library -> Метадычнага аб’яднання настаўнікаў прыродазнаўча- матэматычнага цыкла на 2014/2015 навучальны год
library -> План правядзення экскурсій і турысцкіх паходаў на 2014-2015 нав год
library -> Урока па прадмету "Чалавек і свет"
library -> Метадычнага аб'яднання настаўнікаў філалагічнага цыкла на 2014-2015 навучальны год
library -> Метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў і выхавальнікаў дашкольнай адукацыі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка