План-канспект вучэбнага занятка па беларускай мове ў 4 класе



Дата канвертавання05.06.2016
Памер61.68 Kb.
План-канспект вучэбнага занятка

па беларускай мове ў 4 класе
Тэма: Мамачка-матуля… Знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі

Мэта: на прыканцы ўрока большасць вучняў будзе ўмець растаўляць знакі прыпынку паміж аднароднымі членамі сказа, калі яны злучаны злучнікамі і, а, але ці без злучнікаў; будзе ўмець расстаўляць знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі члена, будаваць сказы з аднароднымі членамі па прапанаваных схемах.

Задачы:

  1. паўтарыць паняцце “аднародныя члены сказа”, “знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі”;

  2. ставараць умовы для развіцця творчага мыслення вучняў, маналагічнай мовы пры адказах на пытанні, уменне дакладна выражаць свае думкі;

  3. садзейнічаць выхоўванню павагі да беларускай мовы, пачуцця любові, пяшчоты да самага блізкага чалавека – маці.

Абсталяванне: мульцімедыйная прэзентацыя, заданні ў канвертах для работы ў групах, магнітафон, слоўнік
Ход вучэбнага занятка


  1. Арганізацыйны момант. Эмацыянальная настройка на ўрок

Весела гучыць званок.

Яго голас вам знаёмы.

Запрашаю на ўрок

Беларускай мовы (Слайд 1).




  • Што гэта азначае? (Патрэбна размаўляць на беларускай мове).

  • Каб правільна размаўляць на беларускай мове, успомнім чыстагаворку:

Ра-ра-ра- за дваром гара.

Ры-ры-ры – там мае сябры.

Рэ-рэ-рэ – восень на дварэ.

Ру-ру-ру – пра маці гавару.

Ра-ра-ра – на ўрок пара.


  • Пачынаем…(Слайд 2-6. Гучыць музыка. Вучань чытае верш)

Мамачка, матулечка

Так радасна з табой.

Самая ласкавая.

Люблю я голас твой…

Сонейка маё!

Зорачка мая!

Песеньку табе

Праспяваю я.

Мамачка, матулечка,

Так весела з табой!

Свята мне прыносіш ты

Усмешкай маладой.

Сонейка маё!

Зорачка мая!

Кветачку табе

Намалюю я.

Мамачкі, матулечкі

Любыя самыя.

Знаёмцесь, калі ласка, -

Гэта нашы мамы!!!



  1. Паведамленне тэмы і мэтаў урока:

- Скажыце, калі ласка, каму мы прысвецім наш урок? (Нашым матулям)

- Як вы лічыце, чаму? (14 кастрычніка – дзень мам)

- Чамцу мы святкуем дзень маці? (Каб заўсёды помніць пра самага дарагога чалавека на зямлі)

- Але ж у нас урок беларускай мовы. Прачытайце, калі ласка, тэму ўрока (Слайд 7).


- Якія паставім перад сабой мэты? (Навучымся ставіць знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі і г.д) (Слайд 8).


  1. Хвілінка чыстапісання

(На дошцы слова нежная)

  • Што вы заўважылі? (Cлова напісана на рускай мове).

  • Перакладзіце на беларускую мову. Выкарыстайце пры неабходнасці слоўнік1.

Пяшчотная.

  • Якое гэта слова? (Слоўнікавае)

  • Выдзеліце першы гук ([п’])

  • Які ён? (зычны, глухі, мяккі).

  • Прапішам злучэнні пя, пр.

- Як будзем пераносіць слова “пяшчотная” па новым правілам?2 (Калі ў сярэдзіне слова паміж галоснымі маецца спалучэнне зычных, то пераносіцца на

наступны радок або ўсё гэта спалучэнне, або любая яго частка. Можна пераносіць: пя-шчот-ная, пя-шчо-тная, пяш-чтот-ная, пяш-чо-тная).

  1. Актуалізацыя ведаў:

  • Зараз пагуляем у гульню “Так-не”. Калі вы згодны, то пляскайце ў далоні, калі не згодны з выказваннем – моўчкі сядзіце (пытанні на экране. Слайд 10):

        • Аднародныя члены сказа – гэта словы? (Так)

        • Яны адказваюць на розныя пытанні? (Не)

        • Яны адносяцца да аднаго і таго ж слова? (Так)

        • Аднароднымі членамі сказа могуць быць толькі дзейнікі і выказнікі? (Не)

  • Вельмі добра!

  • Давайце успомнім, якія знакі прыпынку ставяцца паміж аднароднымі членамі сказа? (Коскі).

  • Ці заўсёды мы будзем ставіць коскі? (Не, калі ёсць адзін злучнік і, то коска не ставіцца).

1 вучань расказвае правіла (с. 41 падручніка).

5. Праверка творчага задання:

- Эпіграфам да гэтага этапа ўрока будуць словы Р. Барадуліна (слайд 11)



Вочы твае

Нада мной ўзышлі

Сузор’ямі цішыні,

Сузор’ямі дабрыні,

Покуль ёсць яны –

Мне на зямлі

Светла, мама...

- Дома вы рыхтавалі невялікія праекты на тэму “Мамачка-матуля…” і выконвалі заданні. (Вучні зачытваюць свае сказы, паказваюць схему, запісваюць сказы, якія адпавядаюць схеме на дошцы, астатнія - у сшытках).

Напрыклад, схема: ­________, _________ і _________.

Сказ: Мая матул я добрая, шчырая і ласкавая.

Схема: ______, _______ і ________, але ________.

Сказ: Мая матуля добрая, шчырая і ласкавая, але часам строгая.




  1. Фізкультхвілінка.

  • Каго яшчэ мы можам назваць матуляй? (Радзіму)

  • Чаму? (адказы дзяцей)

(Гучыць песня Э. Лашук “Матуля-Беларусь”. Дзеці рухаюцца пад музыку)

Тонкаю сцяжынкай крочаць мае ножкі (крочаць на месцы)

Зорачка-дзяўчынка крочыць па дарожцы (кружацца)

Цёплы вольны вецер над маёй Радзімай (імітуюць вецер)

І другой у свеце знайсці немагчыма (нахілы галавой).

Спяваем разам песні звонка

Квітней, квітней, мая старонка (рукі ўгору)

Як да матулькі да цябе тулюсь (абдымаюць сябе)

І дзе не буду ў цэлым свеце (рукі разгарнуць)

Адно тваё мне сонца свеціць(рукі ўгору)

Любімая матуля – Беларусь (рукі да сэрца).


  1. Работа з падручнікам. Практ. 49.




  1. Работа ў групах.




  • Зараз мы будзем працаваць у групах. Групы, увага!!! (Садзяцца). Камандзіры, гатовы? Памочнікі, гатовы? Пачынаем!

1 група. Зялёны канверт: Састаўце са слоў прыказку пра маму:


Мамы, грээ, не, і, без, сонца.

Рукі, і, цёплыя, матчыны, заўсёды, мяккія.
Без мамы і сонца не грэе.

Матчыны рукі заўсёды мяккія і цёплыя.


2 група. Сіні канверт. Устаўце патрэбныя знакі прыпынку. Намалюйце схемы аднародных членаў сказа:
Свеціць, як сонца,

Ад самй калыскі

Вобраз любімы,

Родны і блізкі. (М. Хведаровіч)3


/_____, ______ і ______/
Для кожнага з нас мама – самы блізкі, дарагі і любы чалавек. /_____, _____ і ______/. Ад калыскі – і навек. Паэты і дзеці называюць яе ласкава сонейкам, светлай зараначкай4. /_______, ________).
3 група. Чырвоны канверт. Устаўце патрэбныя літары і знакі прыпынку.
Я абдыму, пя….отную …ябе, у твой падол уб’юся галавою.

Рукой пагла…іш ціха па ілбе, і стану раптам зно…ку сам сабою.

Маленькім неслухмяным гаваркім. Ад шчасця скалануся і заплачу…

Табе я абавязан сёння …сім, калі хоць нешта на зямлі я значу.


(Алег Салтук. “Маці”5)


  1. Праверка заданняў. Зачытванне выкананых заданняў. Тлумачэнне.




  1. Дамашняе заданне:

  • Дома вы замацуеце свае веды і выканаеце практыкаванне 50.


- 1 група – выпісаць з тэкстаў мастацкай літаратуры прыказкі пра маці з аднароднымі членамі



  1. Ацэньванне. (Настаўнік каменціруе адзнакі).




  1. Вынікі ўрока:

  • Над якой тэмай мы працавалі?

  • Што паўтарылі?

  • Чаму навучыліся?

  • Ці дасягнул мэты? (Слайд 13)




  1. Рэфлексія настрою:

  • А зараз, калі вам спадабаўся ўрок – апладзіруйце, калі было не вельмі цікава – складзіце рукі на грудзях, калі зусім не спадабалася наша работа – апусціце рукі ўніз.

  • Урок скончаны. Вялікі дзякуй вам, мае сябры!

1 Николаева, О. М. Краткий современный русско-белорусский словарь для школьников/О. М. Николаева, Т. Н. Трухан; под ред. А. А. Лукашанца. – Минск, Белорус.ассоц. «Конкурс», 2011, С. 183.

2 http://www.pravo.by

3 http://www.vyaselka.ru/autor/mikola-khvedarovich

4 Вершы, песні. – Мінск : Мастацкая Літаратура., 2009.— 118 с.: іл.

5 http://www.vershy.ru/category/aleg-saltuk




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка