План разбору лірычнага твора



Дата канвертавання19.06.2016
Памер20.45 Kb.
План разбору лірычнага твора

I. Дата напісання верша.

II. Рэальна-біяграфічны і фантастычны каментарый.

ІІІ.Жанравая асаблівасць.

ІУ.Ідэйны змест:

1. Вядучая тэма.

2. Асноўная думка.

3. Эмацыянальная афарбоўка пачущяў, якая выражана ў вершы ў яе дынаміцы ці статыцы.

4. Знешняе ўражанне і рэакцыя на яго.

5. Перавага грамадскіх або асабістых інтанацый.

У. Структура верша:

1. Супастаўленне і развіццё асноўных слоўных вобразаў па:

а) падабенстве;

б) кантрасце;

в) сумежнасці;

г) асацыяцыі;

д) разважаннях.

На гэтай аснове прыйсці да вывадаў.

2. Асноўныя выяўленчыя сродкі іншасказання, якія выкарыстоўваюцца аўтарам: метафара, метанімія, сінекдаха, параўнанне, алегорыя, сімвал, гіпербала, літота, іронія (як троп), сарказм, перыфраза.

3. Размоўныя асаблівасці ў плане інтанацыйна-сінтаксічных фігур: эпітэт, паўтор, антытэза, інверсія, паралелізм, рытарычнае пытанне, звароты і г. д.

4. Асноўныя асаблівасці рытмікі:

а) танічнае вершаскладанне, сілабічнае, сілаба-танічнае. Свабодны верш (верлібр);

б) ямб, харэй, дактыль, амфібрахій, анапест.

5. Рыфма (мужчынская і жаночая) і спосабы рыфмоўкі (парная, перакрыжаваная, кальцавая), гульня рыфмаў.

6. Строфіка (двухрадкоўе, трохрадкоўе, чатырохрадковая, пяцірадковая, катрэн, секстын, септым, актава, санет).

7. Эўфанія (мілагучнасць) і гукапіс (алітэрацыя,асананс, дысананс), іншыя віды гукавой інструментоўкі.



Як скласці план тэксту
1. Прачытайце тэкст.

2. Вызначце тэму і асноўную думку тэксту.

3. Падзяліце тэкст на сэнсавыя часткі, дайце ім загаловак.

4. Напішыце чарнавік плана. Супастаўце яго з тэкстам і высветліце: ці ўсё істотнае знайшло адлюстраванне ў плане; ці звязаны пункты плана па сэнсе; ці адлюстроўваюць яны тэму і асноўную думку тэксту.

5. Праверце, ці можна у адпаведнасці з планам пераказаць тэкст.

6. Акуратна перапішыце папраўлены варыянт плана.



Як рыхтавацца да пераказу
І.Уважліва прачытайце тэкст, высветліце значэнне незразумелых слоў.

2. Сфармулюйце тэму і асноўную думку.

3. Вызначце, да якога стылю адносіцца тэкст.

4. Падзяліце тэкст на сэнсавыя часткі і складзіце план.

5. Вызначце асаблівасці мовы тэксту, запомніце некаторыя з іх і выкарыстайце ў пераказе.

6. Прачытайце яшчэ раз тэкст.



7. Закрыйце кнігу; напішыце першы варыянт пераказу, праверце і папраўце гэты варыянт, а затым перапішыце яго.


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка