План урока па працоўнаму навучанню



Дата канвертавання06.07.2016
Памер29.62 Kb.
ТыпПлан урока
План урока па працоўнаму навучанню.

3клас Тэма: Выцінанка. Выразанне сіметрычнай выцінанкі. Мэты:развіваць навыкі работы па інструктыўнай карце, навыкі работы з нажніцамі;замацаваць веды па правілах бяспечных паводзін з нажніцамі; выхоўваць інтарэс і павагу да нацыянальнай культуры. Ход урока

1.Арганізацыйны момант . Празвінеў званок і змоўк . Пачынаем наш урок . Мы за парты ціха селі . На працоўнае месца паглядзелі. 2.Праверка падрыхтаванасці да ўрока (слайд 1).

3.Новая тэма . Паказ( слайдаў 2,5,6). Вызначэнне тэмы ўрока. Аб’яўленне тэмы ўрока:Выцінанка.Выразанне сіметрычнай выцінанкі(слайд 7,8) Вызначэнне мэт і задач урока(слайд 9) . Гутарка-расказ пра выцінанку і паказ прэзентацыі (слайды 10,11,12).

Амаль кожны з нас у дзяцінстве пад Новы год выразаў сняжынкі з паперы на вокны: і ў дзіцячым садку, і пазней, у школе, але пры слове “выцінанка” вочы ў нас здзіўлена акругляюцца: “Што гэта? Мастацтва такое? Выразанне з паперы?”

Выцінанка- гэта ўзор, выразаны з чорнай,белай,ці каляровай паперы.У некаторых раёнах Беларусі яна называлася “выразанка”,”выстрыганка”.


Узнікненне выцінанкі звязана са з’яўленнем паперы.Як толькі ў Кітаі ў другім стагоддзі вынайшлі паперу,адразу ж знайшліся жадаючыя што- небудзь выразаць з яе. Але відам мастацтва выцінанка стала толькі ў дзявятнаццатым стагоддзі, калі стала магчымым купіць паперу адносна танней( слайд 15 ). ДПМ- мастацтва народа.Народ ствараў рэчы, прыдаваў ім прыгожую форму,яркую афарбоўку.Ён імкнуўся ўпрыгожваць і ўпрыгожвацца. І калі папера стала даступнай насельніцтву, людзі сталі ўпрыгожваць ёю свой быт.Выцінанка- гэты занятак не менш папулярны, чым вязанне ці вышыўка.Людзі ўпрыгожвалі свае хаты кожны год перад Калядамі і Вялікаднем . Старыя выцінанкі здымаліся і замяняліся на новыя. Людзі верылі, што выцінанкі не толькі ўпрыгожваюць хату, але і аберагаюць яе. Паказ( слайдаў 16-18). Якія ж асноўныя матывы выцінанак? -Жанчыны. -Дрэвы і кветкі. –Птушкі. -Народныя святы. Жанчыны адлюстроўваліся ў прыгожых касцюмах. Рукі жанчын часта паднятыя ўверх, да сонца, да цяпла. У руках- кветкі, птушкі, як сімвал сувязі зямлі і неба. На выцінанках адлюстроўваюць звычайных птушак: пеўняў, паўлінаў, індыкоў. Дрэвы і птушкі вельмі прыгожыя. Дрэва- сімвал жыцця. Віды выцінанак( слайд 19). -сіметрычныя; -рапортныя; -сіметрычныя. Фізкультхвілінка( слайд 23). Усе вы дружна працавалі. Ну а зараз дружна ўсталі. Ножкамі патупалі. Ручкамі пахлопалі. Пакруціліся, павярцеліся. І за парты зноў уселіся. Вочкі крэпенька закрылі. Да пяці ўсе палічылі. Зараз вочкамі маргаем. Нашу працу пачынаем. 4. Практычная частка. Паказ( слайдаў 20-22). -Якія ж інструменты і матэрыялы нам неабходны для працы? (слайд 24 ). -Каляровая папера і нажніцы. - Давайце паўторым правілы работы з нажніцамі( слайд 25). Работа з падручнікам на с.55. Знаёмства з правіламі паслядоўнасці вырабу выцінанкі:
1. Выберы і складзі паперу для выцінанкі. 2.Прыдумай і намалюй узор на складзенай паперы. Зафарбуй часткі малюнка, якія выражуцца. У выцінанцы ўсе часткі павінны быць злучаныя. Гэта неабходна, каб яна не распалася на часткі. 3. Выражы ўзор. 4. Распрастай гатовую выцінанку.

Выкананне сіметрычнай выцінанкі паводле ўласнай задумы з папярэдняй прарысоўкай контуру. Выразанне выцінанкі. 5. Падвядзенне вынікаў урока. Дзеці прымацоўваюць свае выцінанкі на дошку. Выкананне тэста( слайд 26 ). 6.Работа ў сшытках самаацэнкі (слайд 27 ). 7. Рэфлексія ( слайд 28 ). Падыміце левую руку далонню ўверх. На ёй вашы веды да сённяшняга ўрока. Падыміце правую руку далонню ўверх. На ёй веды і ўменні, якія вы атрымалі на сённяшнім ўроку. Злучыце іх разам і скажыце сабе: “ Я малайчына, я набыў новыя веды і ўменні”. Урок закончаны. Дзякуй.




: guhovichi -> library
library -> Экскурсія “з гісторыі праса”
library -> Мікалай Мітрафанавіч Спадар
library -> План правядзення прадметнага тыдня на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі дуа “Жухавіцкая сярэдняя школа”
library -> Падарожжа па роднаму краю
library -> План-канспект урока працоўнага навучання 4 клас Настаўнік: Арцюх Л. М. Тэма ўрока: Канструяванне дынамічнай цацкі з кардону
library -> Анатолій Іванавіч Бабкоў Ураджэнец в. Бірча Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці
library -> Ляксандр Сафронавіч Долбік Ураджэнец хутара Сенніца Слуцкага павета Мінскай губерніі
library -> Ікалай Мікалаевіч Бурак
library -> Ладзімір Рыгоравіч Лецка




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка