Полацкае вьішэйшае піярскае вучылішча



Дата канвертавання15.05.2016
Памер173.77 Kb.
ПОЛАЦКАЕ ВЬІШЭЙШАЕ ПІЯРСКАЕ ВУЧЫЛІШЧА, навучальная ўстанова ордэна піяраў у Полацку ў 1822-30. Створана на базе пераведзенага сюды Віцебскага піярскага вучылішча паводле імператарскага ўказа ад 16(28).8.1822. Размяшчалася ў будынках скасаванай Полацкай езуіцкай акадэміі. Згодна са статутам падзялялася на прыходскае вучылішча, 4-класнае павятовае вучылішча і 3-гадовыя «курсы вышэйшых навук». З казны атрымлівала 28 тыс. руб. штогод з былых езуіцкіх фундушаў. Ад езуітаў вучылішчу перайшлі бібліятэка (больш за 24 тыс. тамоў), фізічны і мінералагічны кабінеты, музей, друкарня. Выкладанне вялося на польскай мо-ве. У 1823 былі рэктар, прэфект і 13 выкладчыкаў (большасць з іх скончыла Віленскі універсітэт). Каб стварыць асветніцкі цэнтр, падобны да універсітэц-кага, была значна пашырана навучальная праграма і ўведзены лекцыі замест звычайных урокаў. У павятовым вучылішчы выкладаліся: закон Божы, польс-кая, лацінская, французская, нямецкая мовы, геаграфія, арыфметыка, асновы геаметрыі, прыродазнаўства, фізіка, маляванне. «Курсы вышэйшых навук» падзяляліся на літ. і матэм. аддзяленні, дзе выкладаліся матэматыка, доследная фізіка, цывільнае права, лац., грэч., польская мовы, гісторыя, маляванне, музыка, фехтаванне, танцы. Пры вучылішчы дзейнічаў канвікт (інтэрнат) на 40 юнакоў. Вучылішча мела трывалыя сувязі з Віленскім універсітэтам, у канцы 1822 лекцыі па гісторыі тут чытаў прафесар гэтага універсітэта І. Лялевель. У вучылішчы дзейнічаў філіял т-ва фі-ламатаў (раскрыты паліцыяй у снежане 1823, выкладчыкі К. Львовіч і М. Брадовіч арыштаваны). Папячыцель Вілен-скай навучальнай акругі кн. А. Чартарыйскі меркаваў надаць вучылішчу афіц. статус ліцэя, але ў 1824 Усх. Беларусь адышла да Пецярбургскай навуч. акругі. У 1825-26 па ініцыятыве візітатара прафесара В. Сянкоўскага праведзена рэформа вучылішча: лекцыйная сістэма выкладання забаронена, у пачатковых класах выкладанне праводзілася на рус. мове, узмацніўся нагляд паліцыі за вы-хаванцамі і выкладчыкамі, прэфект Я. Лашкевіч заменены праф. Шумброў-скім. У 1824 вучылася 239 чал., у 1825 – 256, у 1826 – 279, у 1827 – 273. Пасля стварэння ў 1829 Беларускай навучальнай акругі ўлады пачалі працэс скасавання вучылішча. Летам 1830 вучылішча было закрыта, піяры пераве-дзены ў Вільню, дзе яны адкрылі ў вер. сваю гімназію. Большая частка абсталявання была вывезена ў Маскву, Кіеў і Пецярбург. Касцёл пераўтвораны у праваславную царкву. У вучэбных будынках размясціліся Полацкі кадэцкі корпус і свецкае павятовае вучылішча.

ПОЛАЦКАЯ ЕЗУІЦКАЯ АКАДЭМІЯ, першая вышэйшая навучальная ўстанова на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў 1812-20. Адкрыта 29.5(10.6).1812 у Полацку на базе Полацкага езуіцкага калегіума. У сувязі з Айчыннай вайной 1812 заняткі пачаліся 27.12,1812(8.1.1813). Акадэміі былі нададзены правы універсітэта, мела 3 факультэты: тэалагічны, філасофскі, вольных навук і ста-ражытных і сучасных моў. Сярод 39 выкладчыкаў побач з вучонымі з Італіі, Францыі, Германіі, Аўстрыі, Швейцарыі, Польшчы былі ўраджэнцы Беларусі: прафесар фізікі І. Цытовіч, прафесар філасофіі В. Бучынскі, прафесар грэчаскай мовы Н. Гаўрылевіч, прафесар рускай мовы і літаратуры І. Залескі і інш. Навучальны працэс кантраляваўся Міністэрствам асветы, па ўсіх іншых пытаннях акадэмія падпарадкоўвалася генералу ордэна езуітаў Т. Бжазоўскаму. На чале ўстановы стаялі рэктар і 4 дарадцы, факультэтамі кіравалі дэканы. Колькасць студэнтаў дасягала 700 чал. Фармальна навучанне было пазаканфесійным, пазасаслоўным і бясплатным, але за ўтрыманне студэнта ў канвікце (інтэрнаце) бралася 600 руб. за год. Выпускнікі атрымлівалі чын 14-га класа і маглі паступаць на дзяржаўную службу. Акадэмія мела права надаваць навуковыя ступені магістраў вольных навук і філасофіі, дактароў тэалогіі, цывільнага і кананічнага права. На факультэце вольных навук і старажытных і сучасных моў вывучалі рускую, французскую, нямецкую, італьянскую, польскую, лацінскую, грэчаскую, сірыйскую і старажытна-яўрэйскую мовы, а таксама літаратуру на гэтых мовах. На філасофскім факультэце вывучалі логіку, метафізіку, дыялектыку, этыку, паліт. эканомію, геаметрыю, трыганаметрыю, фізіку, хімію, матэматыку, астраномію, архітэктуру, батаніку, заалогію. У акадэміі былі 2 бібліятэкі – адна з кнігамі на польскай мове, другая (больш за 40 тыс. тамоў) – з кнігамі на рускай і іншых мовах. Працавалі кабінеты – натуральнай гісторыі, хімічны, фізічны (найлепшы), мінералагічны, заалагічны; меліся карцінная галерэя і збор архітэктурных мадэлей. Усяго на вывучэнне прыродазнаўчых дысцыплін на факультэце вольных навук у 2-м і 3-м класах адводзілася 20 гадзін у тыдзень, столькі ж адводзілася на мовы. Выкладанне вялося па падручніках еўрапейскіх універсітэтаў, а таксама па ўласных, якія выдаваліся ў акадэмічнай Полацкай друкарні. У старшых класах выкарыстоўвалася семінарская форма навучання, справаздачы аб семінарах змяшчаліся ў друкаваным органе акадэміі – «Месенчніку полоцкім». Нягледзячы на шырокую і глыбока прадуманую вучэбную праграму, акадэмія не адпавядала тагачаснаму навуковаму ўзроўню з-за моцнага клерыкальнага ўплыву. Вучоныя Віленскага універсітэта, якія падзялялі ідэі Асветніцтва, крытыкавалі акадэмію як «гняздо абскурантызму». Тым не менш сярод выпускнікоў акадэміі быў шэраг выдатных дзеячаў навукі і культуры: Я. Баршчэўскі, В. Ваньковіч,
А. Доўгірд,
астраном Я. Накцыяновіч і інш. 1(13).3.1820 акадэмія закрыта ў сувязі са скасаваннем ордэна езуітаў у Рас. імперыі. Частка студэнтаў была пераведзена ў Пецярбургскі універсітэт. Бібліятэка, друкарня і іншая маёмасць былі перададзены навучальным установам Полацка, Віцебска, Пецярбурга. У будынках акадэміі размясцілася Полацкае вышэйшае піярскае вучылішча. Рэктарамі акадэміі былі: А. Люстыг (1812-14), А. Ляндэс (1814-17), Р. Бжазоўскі (1817-20).

ПОЛАЦКАЯ НАСТАЎНІЦКАЯ СЕМІНАРЬІЯ імя Я.П. Кульнева, сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў Полацку ў 1872-1918, якая рыхтавала настаўнікаў пераважна для Віленскай навучальнай акругі. Адкрыта ў 1872 г. Утрымлівалася за кошт казны, працэнтаў з уласнага капіталу, дапамогі Віцебскага і Магілёўскага земстваў (з 1911). Навучанне бясплатнае. Да сярэдзіны 1870-х г. існаваў праект адкрыцця на базе Полацкай настаўніцкай семінарыі. і мясцовай ваеннай гімназіі універсітэта (ініцыятар – міністр народнай асветы Д. Талстой). Мела 3 асн. класы (з 1907 – 4) і гадавое падрыхтоўчае аддзяленне. Прымаліся асобы з усіх саслоўяў, якія дасягнулі
16-гадовага ўзросту і мелі дыплом аб заканчэнні нар. пачатковага вучылішча (большасць – сяляне і мяшчане Віцебскай губ.). Шэраг выхаванцаў атрымлівалі стыпендыі ад губернскіх сялянскіх т-ваў, Полацкіх царкоўнага брацтва і шляхетнага сходу. Паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы Расійскай імперыі выпускнікі семінарыі не мелі права. У 1912 семінарыі нададзена імя Я.П. Кульнева. Выкладаліся: Закон Божы, педагогіка, асновы методыкі, руская і царкоўнаславянская мовы, арыфметыка, асновы геаметрыі, каморніцтва, лінейнае чарчэнне, гісторыя, геаграфія, прыродазнаўства, чыстапісанне, спевы, гімнастыка, рамяство (пераплётнае майстэрства і пляценне кошыкаў). За 1872-1900 Полацкую настаўніцкую семінарыю скончыў 521 юнак. У 1911 – 142 выхаванцы. Пры семінарыі дзейнічалі: узорнае пач. вучылішча (50-70 вучняў штогод), дзе семінарысты праходзілі пед. практыку; курсы для настаўнікаў пач. нар. вучылішчаў; бібліятэка (8 тыс. тамоў); метэаралагічная станцыя (з 1900); музей наглядных дапаможнікаў (з 1910). У сакавіку 1907 семінарысты адмовіліся выконваць рэлігійныя абрады і наведваць заняткі. У адказ пед. рада часова зачыніла Полацкую настаўніцкую семінарыю і выключыла ўсіх выхаванцаў. У 1911 у штаце семінарыі былі дырэктар, законанастаўнік і 9 выкладчыкаў з уласных выхаванцаў, а таксама выпускнікоў Пецярбургскай духоўнай акадэміі, Віленскага настаўніцкага інстытута, Палтаўскага рамеснага вучылішча і інш. У 1915 Полацкая настаўніцкая семінарыя эвакуіравана ў
г. Вязнікі Уладзімірскай губ. У 1918 пераўтворана ў пед. тэхнікум. У Полацкай настаўніцкай семінарыі выкладалі этнограф Ю. Крачкоўскі, гісторык
Я. Смірноў, протаіерэй М. Дуброўскі (даследчык жыцця Ефрасінні Полацкай), вучыўся беларускі паэт Я. Журба.

ПОЛАЦКІ ЕЗУІЦКІ КАЛЕГІУМ, першая сярэдняя навучальная ўстанова ордэна езуітаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў 1580-1812. Адкрыты летам 1580 паводле загаду караля Рэчы Паспалітай Стафана Баторыя. Навучанне і выхаванне вялося па праграмах для езуіцкіх калегіумаў, вылучалася высокім узроўнем. Першым рэктарам быў вядомы ідэолаг Контррэфармацыі ў Рэчы Паспалітай П. Скарга. Калегіуму было дадзена не менш як 72 вёскі (з 730 дымамі) і 423 дамы ў Полацку. Першапачаткова размяшчаўся ў Полацкім замку. У 1598 яго перавялі ў спецыяльна ўзведзены будынак непадалёку ад замка. У 1738 пабудаваны і ў 1745 асвячоны мураваны касцёл Звеставання Прасвятой Дзевы Марыі (папярэднія драўляныя касцёлы згарэлі пры пажарах), у 1749 – мураваны вучэбны корпус (будаўніцтва новых карпусоў працягвалася да пач. 19 ст.). Езуіты мелі ў Полацку 6 касцёлаў. У 1772 калегіуму належала каля 5 тыс. валок зямлі, 16 620 прыгонных у вёсках і 289 мяшчан. Да ліку найбуйнейшых належалі 9 фальваркаў: Вяжышчы, Іванск, Ігумнаў, Загацце, Казімірава, Мосар, Мездзічы, Туроўля, Экіманія, якія давалі 63 882 злотых прыбьггку. У 1796 — 1811 у калегіуме вучылася ад 244 да 441 чалавек. Пры калегіуме існавалі канвікт (інтэрнат), бібліятэка, Полацкая друкарня, тэатр, муэей (з 1780-х г.), аптэка (зафіксавана з 1641), шпіталь для бедных, сукнавальня (каля 1797). У 1812 на базе калегіума адкрыта Полацкая езуіцкая акадэмія. Будынкі часткова захаваліся; помнікі архітэкгуры.

Вячаслаў Шалькевіч.
ПОЛАЦКІ КАДЭЦКІ КОРПУС, сярэдняя ваенна-навучальная ўстанова закрытага тыпу ў Полацку ў 1835—1918. Існаваў на сродкі казны і ахвяраванняў дваранства. Заснавыаны для падрыхтоўкі да вайсковай службы дваранскіх дзяцей з Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай, Віленскай, Гродзенскай і Смаленскай губерній, а таксама для дзяцей афіцэраў і чыноўнікаў ваенных пасяленняў Віцебскай і Магілёўскай губерній. Размяшчаўся ў пераабсталяваным будынку, дзе раней знаходзіліся Полацкая езуіцкая акадэмія і Полацкае вышэйшае піярскае вучылішча. Быў разлічаны на 400 навучэнцаў (кадэтаў), прымаліся хлопчыкі ва ўзросце 9—11 гадоў. У страявых адносінах складаўся з 4 рот: грэнадзёрскай, 2 мушкецёрскіх і неранжырнай, якія ўтваралі батальён; 2 падрыхтоўчыя і 4 агульныя класы. Выкладаліся руская, французская і нямецкая мовы, арыфметыка, алгебра, геаграфія, гісторыя, чыстапісанне, маляванне, чарчэнне і закон Божы. Настаўнікамі і выхавацелямі былі выключна вайскоўцы. Пасля заканчэння корпуса кадэты для працягу адукацыі пераводзіліся ў Дваранскі полк у Пецярбург. У 1857 дададзены 5-ы агульнаадукацыйны клас і 2-гадовыя спецыяльныя класы, пасля заканчэння якіх кадэты адразу выпускаліся афіцэрамі. У спецыяльных класах разам з агульнаадукацыйнымі выкладаліся ваенныя прадметы: такгыка, артылерыя, ваенная гісторыя і фартыфікацыя. У 1859—63 са спец. класаў было выпушчана афіцэрамі 172 чал. У 1863 у выніку рэформы ваенна-навучальных устаноў спец. класы скасаваны, а іх навучэнцы пераведзены ў сталічныя ваенныя вучылішчы. У 1865 корпус рэарганізаваны ў ваенную гімназію са штатам 350 навучэнцаў. Курс ваеннай гімназіі (6, а з 1873 — 7 класаў) быў блізкі да гімназічнага, але большы па колькасці гадзін. Страявая арганізацыя ў ваеннай гімназіі была скасавана, усе навучэнцы падзяляліся на ўзросты. Штат настаўнікаў і выхавацеляў быў павялічаны цывільнымі чынамі з вышэйшай адукацыяй. Пасля заканчэння ваеннай гімназіі большасць выпускнікоў для прадаўжэння вучобы пераводзілася ў ваенныя вучылішчы. У 1882 ваенная гімназія зноў пераўтворана ў кадэцкі корпус з 7-гадовым курсам навучання. Яго навуч. праграма набліжалася да гімназічнай, а ўнутр. арганізацыя была падобная на страявую арганізацыю вайсковых часцей. У пачатку 1-й сусветнай вайны корпус эвакуіраваны: 1-я рота (старэйшыя кадэты) прыкамандзіраваны да Уладзікаўказскага, 2-я (сярэдні ўзрост) — да Адэскага, 3-я — да Сумскага кадэцкіх карпусоў. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 корпус рэарганізаваны ў гімназію ваеннага ведамства, у грамадзянскую вайну яна апынулася ў зоне кантролю Добраахвотніцкай арміі А.І.Дзянікіна. У 1919—20 на базе П.к.к. і інш. эвакуіраваных кадэцкіх карпусоў былі створаны Крымскі (у Арэандзе) і Феадасійскі малагадовы кадэцкія карпусы. У 1920 рэшткі іх навучэнцаў былі вывезены ў Югаславію і там аб'яднаны ў 1-ы Рускі вял. кн. Канстанціна Канстанцінавіча кадэцкі корпус (у г. Белая Царква ў 1920—44). Пры корпусе дзейнічаў музей, у якім сярод іншых ваенных рэліквій захоўваліся 2 сцягі П.к.к. За час існавання корпус падрыхтаваў больш за 3 тыс. афіцэраў. Сярод іх: сын вял. кн. Канстанціна Канстанцінавіча — Алег (загінуў у 1-ю сусв. вайну), ген. Р.І.Кандраценка, ваен. дзеячы і навукоўцы браты Дз.Н. і Н.Н.Кайгародавы, браты Кірпічовы, гісторыкі П. В.Баброўскі, М.Ф.Дубровін, М.І.Сямеўскі, дзеячы рэв. і нац.-вызв. руху Д.Д.Бохан, І.А.Ждановіч, А.В.Жылінскі, І.А.Манцэвіч, А.А.Патабня, Л.С.Струміла, М.В.Чыжык, А.Ф.Шукевіч і інш.


Полацкі кадэцкі корпус. Пач. 20 ст.

СКАРГА (Павенскі) Пётр (1536-12.9.1612)

Рэлігійны і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, адзін з ініцыятараў і пра-пагандыстаў ідэй Брэсцкай уніі 1596, пачынальнік польскай аратарскай прозы. Паходзіў з Мазовіі. Адукацыю атрымаў у Кракаве, Вене і Рыме. У 1568 уступіў у ордэн езуітаў. З 1573 змагаўся супраць рэфарматараў у Літве і на Беларусі. Настаўнічаў у заснаваных ім калегіумах у Вільні, Полацку і інш. Пасля смерці караля Рэчы Паспалітай Стафана Баторыя падтрымаў кандыдатуру на каралеўскі трон Жыгімонта III Вазы, пазней быў у яго прапаведнікам. Аўтар рэлігійна-палітычных твораў: «Пра еднасць касцёла Божага...» (1577), «Жыціі святых» (1579), «Соймавыя казанні» і «Брэсцкі сінод» (1597), «На трэны і лямант Феафіла Арфалога» (1690) і інш. Паводле сваіх палітычных поглядаў быў прыхільнікам неабмежаванай манархіі. Абвінавачваў шляхту ў распаўсюджванні рэфармацыйных ідэй, крытыкаваў за злоўжыванне саслоўнымі прывілеямі і лічыў яе ніжэйшым саслоўем, здольным толькі на «ваеннае рамяство». На яго думку, свецкая ўлада павінна падпарадкоўвацца царкоўнай, а кароль — папу рымскаму. Адзін з першых, хто прадказаў заняпад Рэчы Паспалітай. Насуперак сваёй волі аб’ектыўна паказваў сацыяльную няроўнасць у дзяржаве, выкрываў эксплуатацыю сялян.

У кнізе «пра еднасць касцёла Божага» Скарга падхапіў і развіў ідэю езуіта Бенядзікта Гербста аб неабходнасці новай царкоўнай уніі з Рымам у інтарэсах праваслаўнай царквы Вялікага княства Літоўскага. Скарга налічыў 19 «памылак» праваслаўнай царквы, што вялі да скажэння «сапраўднага» хрысціянскага веравызнання. Ён заклікаў князя К.Астрожскага, які на той час быў уплывовым патронам праваслаўнага веравызнання і якому была адрасавана гэта кніга, а разам з ім і ўсе ўсходнеславянскія народы да цар-коўнай уніі з Рымам. Скарга прапанаваў шляхі пераадолення рэлігійнай варо-жасці, што перашкаджалі аб’яднанню цэркваў, паказваў на тыя выгоды, якія атрымаюць праваслаўныя ад гэтага духоўнага саюзу з католікамі. Ён імкнуўся давесці і даказаць, што сапраўднае хрысціянскае веравызнанне ідзе ад рымска-каталіцкай царквы, якая з’яўляецца пераемніцай і носьбітам апостальскіх традыцый і таму мае законнае права быць галавой сярод усіх хрысціянскіх веравызнанняў. Ён лічыў, што з прыняццем рэлігійнага саюзу будуць створаны ўмовы для развіцця і росквіту сапраўднай навукі і належнай асветы для народа і гэта прывядзе да знікнення адасобленасці і варожасці, якая ўсё яшчэ падзяляе праваслаўных і католікаў у Рэчы Паспалітай. У выніку, на яго думку, праваслаўная шляхта заслужыць большы давер і атрымае значныя дзяржаўныя пасады, а дзяржава дзякуючы царкоўнай уніі замацуе сваю маналітнасць і набудзе палітычную магутнасць, так неабходную для яе барацьбы са знешнімі ворагамі. Гэта кніга выклікала бурную нянавісць да Скаргі з боку праваслаўнага лагера. Яе тыраж, паводле сцвярджэння аўтара, быў вельмі хутка скуплены і амаль цалкам знішчаны багатай часткай праваслаўнага беларускага і ўкраінскага насельніцтва. Апрача таго, кніга выклікала палеміку з прадстаўнікамі праваслаўя, якая працягвалася да 1596.




ПАЧОБУТ-АДЛЯНІЦКІ Марцін (30.9.1728-20.2.1810)

Беларускі асветнік, астраном. Нарадзіўся ў в. Сламянцы Гродзенскага пав. Вучьіўся ў Гродзенскім езуіцкім калегіуме (1740-43). У 1745 насуперак волі бацькоў уступіў у ордэн езуітаў і адбываў у Вільні двухгадовы навіцыят. Потым вучыўся ў Слуцкай педагагічнай семінарыі і ў Полацкім езуіцкім калегіуме, дзе сумяшчаў заняткі па граматыцы і тэалогіі з наведваннем лекцый па філасофіі. У 1753-54 вывучаў філасофію ў Віленскім універсітэце. Тут ён зацікавіўся астраноміяй і для ўдасканалення ведаў накіраваўся ў Пражскі універсітэт. У 1756 Пачобут-Адляніцкі вярнуўся на радзіму і працягваў займацца тэалогіяй і астраноміяй. Атрымаўшы ў 1761 ступень бакалаўра тэалогіі, ён зноў выехаў на вучобу за мяжу, астранамічную практыку праходзіў у абсерваторыях Марселя, Авіньёна і Неапаля. Вынікі яго першьіх астранамічных назіранняў былі часткова апублікаваны французскім астраномам Э.А. Паліянам у кнізе «Мірны дагавор паміж Дэкартам і Ньютанам» (1763). Вярнуўшыся ў Вільню, у 1764 атрымаў тытул магістра філасофіі і свабодных навук і стаў арганізатарам і першым дырэктарам (1765-1807) Віленскай астранамічнай абсерваторыі. 3 1764 Пачобут-Адляніцкі працаваў прафесарам Віленскай езуіцкай акадэміі, якую ў 1780 рэарганізаваў у Галоўную школу Вялікага княства Літоўскага і быў яе рэктарам (1780-1803).

Пад яго кіраўніцтвам у астранамічнай абсерваторыі на працягу больш як 30 гадоў вяліся даследаванні ў галіне астранамічнай навукі і практыкі, у т.л. назіранні за зоркамі і планетамі Сонечнай сістэмы. Пачобут-Адляніцкі стаў заснавальнікам навуковай школы, у якую ўваходзілі аб’яднаныя вакол Віленскай абсерваторыі вучоныя-астраномы Я. Снядэцкі, А. Стжэцкі,


М. Глушневіч, П. Смыслоў, В. Карчэўскі і інш. Прадстаўнікі гэтай школы прызнавалі аб’ектыўнасць навакольнага свету і магчымасць яго ўсебаковага вывучэння і пазнання. Вялікае значэнне яны надавалі эмпірычным і рацыянальным метадам даследавання, лічылі асвету і авалоданне ведамі асноўнымі сродкамі прагрэсу чалавецтва. Пачобут-Адляніцкі выказваўся за неабходнасць далейшага пранікнення ў таямніцы Сусвету, якія могуць быць раскрыты аб’яднанымі намаганнямі многіх людзей. Ён падтрымліваў ідэю існавання мноства сусветаў, падзяляючы гіпотэзу аб іх планетарнай будове. Зыходзячы з прызнання руху як неад’емнай уласнасці Сусвету, Пачобут-Адляніцкі імкнуўся выявіць і прааналізаваць фізічную прыроду рэальных працэсаў, ператварыць кожную прызнаную гіпотэзу ў стройную тэорыю, закон. Ён падкрэсліваў, што новая ідэя ці гіпотэза павінна быць пацверджана практыкай, а для ўстанаўлення сапраўднай прычыны руху Сонечнай сістэмы адносна іншых сусветаў патрэбны сістэматычныя і працяглыя назіранні. Нягледзячы на адсутнасць у яго працах канкрэтных выказванняў наконт вучэння М. Каперніка, Пачобут-Адляніцкі фактычна лічыў правільнай распрацаваную ім геліяцэнтрычную сістэму будовы Сусвету, прымаючы адначасова ўдзел у дыскусіях па вызначэнні паняцця «Бог».

Вынікі даследаванняў, якія праводзіліся ў Віленскай абсерваторыі, адлюстроўваліся ў спецыяльных рукапісных журналах назіранняў, якія сведчаць аб велізарнай працаздольнасці Пачобут-Адляніцкага, яго навуковым фанатызме і адданасці выбранай справе. Штодзённа ў гэтых журналах ён і яго памочнікі фіксавалі становішча планет Сонечнай сістэмы, Месяца, удакладнялі элементы руху нябесных цел, становішча сузор’яў, аналізавалі даныя комплексных даследаванняў многіх праблем (напрыклад, адначасовае вызначэнне рознымі назіральнікамі каардынат Вільні, Гродна, Кракава). Пасля наведвання ў 1768-69 абсерваторый Англіі, Даніі, Германіі, Галандыі і Францыі Пачобут-Адляніцкі арганізаваў даследаванні сонечных плям, спрабаваў вызначыць дакладную адлегласць ад Зямлі і Сонца, выкарыстаўшы надзвычай рэдкую з’яву – праходжанне Венеры паўз Сонца (гэтаму перашкодзіла дрэннае надвор’е). Ён вёў назіранні сонечных і месячных зацьменняў, даследаваў пе-рамяшчэнне камет, вьівучаў зацьменні кольцаў Сатурна і спадарожнікаў іншых планет, значную ўвагу надаваў вывучэнню сузор’яў Быка і Скарпіёна, а таксама астэроідаў, працягваў працу па вызначэнні і ўдакладненні геаграфічных каардынат розных мясцін. Найбольшы вынік далі яго спробы вызначыць размяшчэнне Меркурыя: яно было ўстаноўлена вельмі дакладна, і гэта паслужыла вядомаму французскаму астраному Ж.Ж. Лаланду матэрыялам для складання новых астранамічных табліц. Пра навуковую каштоўнасць даследаванняў Астранамічнай школы Пачобут-Адляніцкага французскі вучоны напісаў у сваёй кнізе «Астранамічная бібліяграфія разам з гісторыяй астраноміі, ад 1781 да 1802» (1803), дзе, у прыватнасці, адзначыў адкрыццё Пачобут-Адляніцкім новага сузор’я – Цяльца Панятоўскіх. 9.8.1773 Пачобут-Адляніцкі разам з Ю. Міцкевічам і А. Стжэцкім зафіксавалі адкрыццё новай зорнай асацыяцыі. Паведамляючы пра дзесятак новых, «дастаткова прыгожых зорак», яны пісалі ў сваім «Журнале назіранняў»: «Шчыт Сабескага, які ззяе побач з іншымі зоркамі, абуджае ў нас жаданне па прыкладзе вялікага польскага астранома аддаць належнае славе нашага гасудара» (адсюль і назва першай зоркі новага сузор’я – Цялец Каралеўскі). Адкрыццё Пачобут-Адляніцкага і яго аднадумцаў было зацверджана Парыжскай акадэміяй навук і ў 1878 уключана ў вядомы каталог Фламстэда. У 1793 Пачобут-Адляніцкі ўдзельнічаў у комплексным даследаванні сонечнага зацьмення, якое праводзілася адначасова ў некалькіх пунктах зямнога шара, у т.л. ў Вільні, Гродне, Варшаве і Кракаве. Ён напісаў спецыяльныя працы, у якіх тлумачыў сонечныя зацьменні, рух планет, расказваў пра выкарыстанне матэматычных метадаў у астраноміі, шмат увагі надаваў практычнаму выкарыстанню дасягненняў навукі. Пачобут-Адляніцкі займаўся таксама картаграфіяй, геадэзіяй і іншым. У 1778 ён выбраны членам-карэспандэнтам Французскай акадэміі навук.



Віленскі універсітэт. Абсерваторыя
Прыкметны ўклад зрабіў Пачобут-Адляніцкі ў развіццё асветы ў родным краі, у папулярызацыю астранамічных і матэматычных ведаў. Як рэктар Віленскага універсітэта, ён прымаў удзел у дзейнасці Камісіі народнай адукацыі (Адукацыйнай камісіі) па Беларусі і Літве, у ажыццяўленні мер па ўдасканаленні навучальнага працэсу і выхавання навучэнцаў, дамогся перамогі над прыхільнікамі рэарганізацыі Віленскага універсітэта ў народны ліцэй (з прычыны доўгай адсутнасці медыцынскага факультэта і невялікіх кафедраў), арганізаваў ва універсітэце 2 аддзяленні – фізічнае (з факультэтамі матэматыкі, фізікі і медыцыны) і маральнае (з факультэтамі логікі і права), адкрыў
4-гадовую школу падрыхтоўкі настаўнікаў. У 1773 Пачобут-Адляніцкі рас-працаваў праект заснавання ў Вільні спецыяльнага таварыства (накшталт акадэміі навук), які прадугледжваў развіццё як фундаментальных тэарэтычных канцэпцый, так і канкрэтных ведаў у галіне геаметрыі, механікі, земляробства, анатоміі і інш. навук. У мэтах пашырэння навуковых ведаў сярод насельніцтва і больш эфектыўнага кантролю за выдавецкай дзейнасцю ён узначальваў універсітэцкую друкарню, якая ў 1775 была набыта падскарбіем надворным літоўскім, кнігавыдаўцом А. Тызенгаўзам. Па яго прапанове на выкладчыцкую працу былі запрошаны вядомыя вучоныя Я. Жылібер, І. Страйноўскі,
П. Галанскі, І. Багуслаўскі і інш.

СЯМЕЎСКІ Васіль Іванавіч (6.1.1849 – 4.10.1916)

Гісторык, эканаміст. Нарадзіўся ў Полацку ў дваранскай сям’і. Скончыў Пецярбургскі універсітэт (1872). З 1882 прафесар, з 1889 доктар гістарычных навук. Вывучаў гісторыю сялянства 18–19 ст. і рабочага класа ў Расіі, вызваленчы рух дзекабрыстаў і петрашэўцаў. Адзін са стваральнікаў партыі народных сацыялістаў (1906), член яе ЦК. У 1913–16 адзін са стваральнікаў гістарычна-літаратурнага часопіса ліберальна-народніцкага кірунку «Голос минувшего». Аўтар прац: «Сяляне ў цараванне імператрыцы Кацярыны II»


(т. 1–2, 1881–1901), «Сялянскае пытанне ў Расіі ў XVIII і першай палавіне XIX ст.» (т. 1–2, 1888), «Рабочыя на сібірскіх залатых промыслах» (т. 1–2, 1898), «Палітычныя і грамадскія ідэі дзекабрыстаў» (1909), «М.В. Буташэвіч-Петрашэўскі і петрашэўцы» (ч. 1, 1922).

Сямеўскі – стваральнік школы эканамістаў-гісторыкаў, якія вывучалі сацыяльна-эканамічнае развіццё сялянства па першакрыніцах, і першы ўвёў у навуковы ўжытак велізарныя архіўныя матэрыялы аб умовах і ладзе жыцця рускага сялянства. Ён заклаў асновы вывучэння гісторыі прамысловай працы ў краіне. Асвятляючы цяжкае жыццё рабочых, прыходзіў да думкі пра непазбежнасць рэвалюцыі ў Расіі. Верыў у народніцкія ідэі. Эвалюцыю сацыяльных ідэй разглядаў у адрыве ад эканамічнага развіцця краіны, перабольшваў уплыў заходніх мысліцеляў на рускіх рэвалюцыйных дэмакратаў, не заўважаючы таго, што іх светапогляд фарміраваўся перш за ўсё на аснове вывучэння рэальнай рэчаіснасці, а не на вучэннях А. Сміта,


Д. Рыкарда, П. Прудона і іншых філосафаў і эканамістаў. У цэлым светаўспрыманне Сямеўскага супярэчлівае і неадназначнае: ён лічыў сябе вучнем А. Герцэна і М. Чарнышэўскага і ў пачатку 1880-х гадоў выступаў з рэвалюцыйна-народніцкіх пазіцый, але потым больш схіляўся да ліберальнага народніцтва, заігрывання з самаўладдзем.

КАЙГАРОДАЎ Дзмітрый Нічыпаравіч (31.8.1846 – 11.2.1924)

Біёлаг, фенолаг, натураліст-папулярызатар, педагог. Нарадзіўся ў Полацку. У 1856–63 вучыўся ў Полацкім кадэцкім корпусе, у 1863–65 – у ваенных вучылішчах. У 1867–73 служыў афіцэрам на парахавым заводзе ў Пецярбургу. Але з ранняга дзяцінства адчуваў вялікую цягу да прыроды, жаданне сур’ёзна заняцца прыродазнаўствам. У 1868 ён паступіў вольным слухачом на лясны факультэт Пецярбургскага земляробчага (пазней ляснога) інстытута, які скончыў у 1871 і з 1875 загадваў там кафедрай лясной тэхналогіі і ляснога інжынернага мастацтва, выкладаў гэтыя дысцыпліны студэнтам. У 1882–1905 прафесар Пецярбургскага ляснога інстытута. Для азнаямлення з пастаноўкай лясной навукі ездзіў у Германію, Аўстрыю, Швейцарыю, Францыю, Швецыю. Апошнія гады жыцця працаваў у Лясным аддзеле Дзяржаўнага інстытута доследнай аграноміі над разборам матэрыялаў па феналогіі.



Кайгародаў увайшоў у гісторыю айчыннага прыродазнаўства як таленавіты папулярызатар-мастак прыродазнаўства, як аўтар навукова-папулярных кніг, што неаднаразова перавыдаваліся: «Гутаркі пра рускі лес» (1879, 1880–81), «З зялёнага царства» (1888), «Збіральнік грыбоў» (1888, 1891), «Нашы веснавыя кветкі» (1910), «Нашы летнія кветкі» (1912) і інш. Яго кнігі, адметныя маляўнічым апісаннем прыроды, садзейнічалі развіццю цікавасці да заняткаў прыродазнаўствам, выхаванню беражлівьіх адносін да прыроды, яе рацыянальнага выкарыстання. Ён адзін з заснавальнікаў у краіне школьнай экскурсійнай справы і феналогіі. Яго назвалі бацькам рускай феналогіі. Кайгародаў правёў вялізную колькасць прыродазнаўча-гістарычньіх экскурсій з выкладчыкамі прыродазнаўства. З 1871 і да самай смерці ён вёў феналагічныя запісы ў наваколлях Пецярбурга. Кайгародаў першы ў дарэвалюцыйнай Расіі стварыў феналагічную сетку яе Еўрапейскай часткі, што паслужыла асновай яе біякліматычнага раянавання. Склаў ён і серыю феналагічных карт веснавога прылёту птушак «З птушынага царства» (1892).


Віцебская вуліца, цяпер праспект Карла Маркса. Двухпавярховы будынак з правага боку захаваўся. На месцы будынкаў злева – сквер

Панарама горада з боку Заходняй Дзвіны. Злева Сафійскі сабор, бліжэй Богаяўленская царква, а вышэй Мікалаеўскі сабор

Від на вуліцу Ніжнепакроўскую (Леніна) і Заходнюю Дзвіну з Сафійскай гары

Мікалаеўская (Парадная) плошча і помнік, які быў устаноўлены ў гонар перамогі рускіх войск над напалеонаўскай арміяй у Айчыннай вайне 1812 года. Злева драўляная пажарная вежа, пабудаваная на фундаменце былога дамініканскага кляштара. Цяпер тут плошча Леніна і сквер

Мікалаеўскі сабор. Былы езуіцкі касцёл, пабудаваны ў стылі барока ў XVIII ст. На яго месцы цяпер шматпавярховы жылы дом

Спаская вуліца ў бок Мікалаеўскай плошчы

Жаночая гімназія. Знаходзілася на Ніжнепакроўскай вуліцы побач з Богаяўленскай царквой

Кадэцкі корпус. Былы езуіцкі калегіум XVIII-XIX стст. У калегіуме працавалі выкладчыкамі паэт-гуманіст М. Сарбеўскі, архітэктар Г. Грубер, вучыліся паэты Я. Баршчэўскі, А. Страздас і інш. У 1812 годзе калегіум ператвораны ў езуіцкую акадэмію, а з 1835-га – у кадэцкі корпус. Зараз тут медыцынская ўстанова

Верхнепакроўская вуліца (праспект Карла Маркса ў бок плошчы Леніна). На месцы будынкаў з правага боку зараз сквер
: history -> POLOTSK
POLOTSK -> Няў, якія доўга жылі ў народнай памяці і ўвека-вечаны ў аналах славянскай гісторыі стара-жытных летапісах
POLOTSK -> Народная адукацыя у бсср: 1919-1924 гг.: Навуковая праца студэнта /пду, каф гiсторыi I сацыялогii; I. В. Альковiч. –Наваполацк: пду, 2002
history -> Адам Станкевiч Беларуская мова ў школах Беларусi XVI-XVII стагоддзаў
POLOTSK -> Нататкі мастацтвазнаучай скарыніяны
POLOTSK -> Духоўнасць як імператыў свабоды I творчасці асобы: гiсторыкасацыялагiчны аспект у межах праведзенага ў 20012002 гг навуковага даследавання «Муніцыпальная сістэма кіравання: сацыяльнамадэльны аспект на прыкладзе Рэспублікі Беларусь»
POLOTSK -> Вольга Цяцёркіна
POLOTSK -> Матэматыка ў полацкай езуіцкай акадэміі арына Вячорка (Менск)
POLOTSK -> Адкрщцё аршанскага езу1цкага калегуiма І. У. Хмяльніцкая І. А. Цішкін
POLOTSK -> Полацк з яго багатай спадчынай матэрыяльнай
POLOTSK -> Святой Еўфрасінні Полацкай давялося па ўласным прыкладзе закладваць падмурак новых уяўленняў аб этнічным ідэале, аб сэнсе чалавечага жыцця, ламаць стэрэатыпныя ўяўленні пра манаства, цноту, аскезу, каб ачысціць




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка