Полацкі дзяржаўны універсітэт



старонка1/4
Дата канвертавання01.07.2016
Памер0.66 Mb.
  1   2   3   4




Установа адукацыі

“Полацкі дзяржаўны універсітэт”




ЗАЦВЯРДЖАЮ
Рэктар установы адукацыі

«Полацкі дзяржаўны універсітэт»


____________ Дз.М. Лазоўскі

«____»_______________2014 г.

Рэгістрацыйны № УД-_____/баз

ГІСТОРЫЯ СЯЛЯНСТВА БЕЛАРУСІ
Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі для спецыялізацыі 1-21 03 01-01 “Гісторыя Беларусі” спецыяльнасці “Гісторыя (па накірунках)” .

Накірунак спецыяльнасці 1-21 03 01-01 “Гісторыя (айчынная і ўсеагульная)”.

2014 г.


Складальнік: Яўген Уладзіміравіч Глазырын , магістр гістарычных навук, старшы выкладчык кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі.


Рэцэнзенты:

І.А. Бортнік, загадчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Фінансава-эканамічнага факультета УА «ПДУ», кандыдат філасофскіх наувк, дацент;

І.У. Магалінскі, дацент кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, кандыдат гістарычных навук

Рэкамендавана да зацвярджэння :
Кафедрай гісторыі і турызма

(пратакол № ­­__ ад ___________ 2014 г.)


Метадычнай камісіяй гісторыка – філалагічнага факультэта

(пратакол № ____ ад ___________ 2014 г.)


Навукова – метадычным саветам УО “ПГУ”

(пратакол № ____ ад "___" ________ 2014 г.)

Адказны за рэдакцыю: Я.У. Глазырын


1. ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Месца вучэбнай дысцыпліны “Гісторыя сялянства Беларусі” ў сістэме сацыяльна-гуманітарных ведаў вызначаецца прадметам вывучэння: агульнабеларускімі заканамернасцямі і рэгіянальнымі асаблівасцямі працэсу эвалюцыі сялянства Беларусі як сацыяльнага слоя насельніцтва і прадукцыйнай сілы грамадства. Вучэбная праграма дысцыпліны “Гісторыя сялянства Беларусі” распрацавана ў адпаведнасці з наступнымі нарматыўнымі і метадычнымі дакументамі:

- Адукацыйны стандарт вышэйшай адукацыі першай ступені. Цыкл сацыяльна-гуманітарных дысцыплін (зацверджаны Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 01.09.2006 г. № 89);

- Адукацыйны стандарт па спецыяльнасці 1-21 03 01 “Гісторыя (па накірунках)” (зацверджаны 29.05. 2008);
1.1. Агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобасных кампетэнцый выпускніка
Агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобасных кампетэнцый выпускніка вызначаюцца наступнымі прынцыпамі:

гуманізацыі як прыярытэтнага прынцыпу адукацыі, што забяспечвае асобасна-арыентаваны характар адукацыйнага працэсу і творчую рэалізацыю выпускніка;

фундаменталізацыі, што спрыяе арыентацыі зместу дысцыплін сацыяльна-гуманітарнага цыклу на выяўленне сутнасных асноў і сувязей між разнастайнымі працэсамі навакольнага свету, прыродазнаўчымі і гуманітар-нымі ведамі;

кампетэнтнаснага падыходу, што вызначае сістэму патрабаванняў да арганізацыі адукацыйнага працэсу, накіраваных на ўмацаванне яго практычнай арыентаванасці, павышэнне ролі самастойнай працы студэнтаў пры вырашэнні задач і сітуацый, якія мадэлююць сацыяльна-прафесійныя праблемы, фарміраванне ў выпускнікоў здольнасці дзейнічаць у зменлівых жыццёвых умовах;

сацыяльна-асобаснай падрыхтоўкі, што забяспечвае фарміраванне ў студэнтаў сацыяльна-асобаснай кампетэнтнасці, заснаванай на адзінстве набытых гуманітарных ведаў і ўменняў, эмацыянальна-каштоўнасных адносін і сацыяльна-творчага вопыту з улікам інтарэсаў, патрэбаў і магчымасцей навучэнцаў;

міждысцыплінарнасці і інтэгратыўнасці сацыяльна-гуманітарнай адукацыі, рэалізацыя якіх забяспечвае цэласнасць вывучэння гуманітарных ведаў і іх узаемасувязь з сацыяльным кантэкстам будучай прафесійнай дзейнасці выпускніка.

У адпаведнасці з вышэйпаказанымі прынцыпамі выпускнік вышэйшай навучальнай установы павінен набыць наступныя сацыяльна-асобасныя кампетэнцыі:

– кампетэнцыя культурна-каштоўнаснай і асобаснай арыентацыі;

– кампетэнцыя грамадзянскасці і патрыятызму;

– кампетэнцыя сацыяльнага ўзаемадзеяння;

– кампетэнцыя камунікацыі;

– кампетэнцыя зберажэння здароўя;

– кампетэнцыя самаўдасканалення.

Замацаванне ў выпускніка сацыяльна-асобасных кампетэнцый спрыяе развіццю сацыяльна-прафесійнай кампетэцыі як інтэграванага выніку адукацыйнага працэсу ў ВНУ.

Выпускнік у выніку сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі павінен развіць наступныя метапрадметныя кампетэнцыі:

– валоданне метадамі сістэмнага і параўнаўчага аналізу;

– сфарміраванне крытычнага мыслення;

– валоданне ўменнямі праектаваць і прагназаваць;

– уменне вучыцца, павышаць кваліфікацыю на працягу ўсяго жыцця;

– уменне працаваць у камандзе;

– сфарміраванне асобасных якасцей: самастойнасці, адказнасці, арганізава-насці, мэтаскіраванасці і іншых матывацыйна-каштоўнасных і эмацыянальна-валявых якасцей.
1.2. Мэта і задачы вучэбнай дысцыпліны
Мэта вывучэння дысцыпліны – засваенне студэнтамі ведаў аб працэсах станаўлення і развіцця эканамічнага, сацыяльнага і духоўнага жыцця беларускага сялянства і, на гэтай аснове фарміраванне сацыяльна-асобасных кампетэнцый студэнтаў, якія забяспечваюць іх самавызначэнне ў сістэме каштоўнасцей, вьшрацаваных у працэсе гістарычнага развіцця беларускага народа і станаўлення суверэннай беларускай дзяржавы і выхаванне пачуцця прыналежнасці да лёсу краіны і яе гісторыі.

Для рэалізацыі пазначаных вышэй мэт прадугледжваецца вырашэнне наступных задач:



  • паказаць гістарычную ролю беларускага сялянства ў станаўленні і развіцці грамадства;

  • вызначыць асноўныя этапы і асаблівасці эвалюцыі гаспадаркі, землеўладання і землекарыстання беларускіх сялян;

  • разгледзіць праблему сацыяльных супярэчнасцей і канфліктаў у беларускай вёсцы;

  • прасачыць змены ў сацыяльным статусе беларускага сялянства;

  • ахарактарызаваць матэрыяльнае становішча беларускага сялянства на асноўных этапах развіцця грамадства;

  • высветліць асноўныя тэндэнцыі і характэрныя рысы ў развіцці культуры і побыта беларускага сялянства.

У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен:



ведаць:

  • асноўныя перадумовы фарміравання беларускага сялянства;

  • гістарычныя асаблівасці гаспадаркі і быта сялян Беларусі;

  • асноўныя этапы фарміравання беларускага сялянства;

  • сутнасць эвалюцыі землеўладання і землекарыстання сялян;

  • формы, сутнасць і асаблівасці феадальнай рэнты на беларускіх землях;

  • дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага сялянства;

  • асноўныя накірункі перабудовы аграрных адносін на сучасным этапе;



умець:

  • характарызаваць умовы і вынікі фарміравання беларускага сялянства ў розныя гістарычныя перыяды;

  • ажыццяўляць параўнальны аналіз рэформ і у працэсе мадэрнізацыі беларускай сельскагаспадарчай вытворчасці;

  • ацэньваць вынікі дзейнасці кіраўніцтва гістарычных дзяржаўных утварэнняў на этнічнай тэрыторыі Беларусі;

  • вызначаць сутнасныя характарыстыкі сучаснай беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця;

  • тлумачыць уплыў розных культурна-цывілізацыйных фактараў на развіццё сялянства Беларусі і ацэньваць асноўныя дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры сялян, выкарыстоуваць культурна-гістарычную спадчыну ў сваёй прафесійнай дзейнасці і ўзбагачаць яе.

Праграма спецкурса “Гісторыя сялянства Беларусі” распрацавана з улікам пастаўленых задач і рабочага вучэбнага плана 2010 года, узгоднена с праграмамі курсаў “Гісторыя Беларусі” і “Этнаграфія Беларусі”. Агульная колькасць гадзін – 58, з іх 20 гадзін – лекцыйныя заняткі, 14 гадзін – семінарскія заняткі. Форма выніковага кантролю – залік. Рэкамендуемая тэхналогія навучання і дыягностыкі – модульна – рэйтынгавая.

ДЫЯГНОСТЫКА СФАРМІРАВАНАСЦІ КАМПЕТЭНЦЫЙ СТУДЭНТА
Ацэнка вучэбных дасягненняў студэнтаў, якая выконваецца паэтапна па канкрэтных модулях (раздзелах) вучэбнай дысцыпліны, здзяйсняецца кафедрай у адпаведнасці з выбранай ВНУ шкалой адзнак.

Дыягнастычны інструментарый. Для дыягностыкі сфарміраванасці кампетэнцый студэнтаў выкарыстоўваюцца:
• вусныя адказы;

• падрыхтоўка тэматычных канспектаў;• педагагічныя тэсты і тэставыя заданні;

• рознаўзроўневыя кантрольныя работы і заданні;

• залік.
Усяго на вывучэнне вучэбнай дысцыпліны адводзіцца 58 акадэмічных гадзін. Размеркаванне аўдыторных гадзін па відах заняткаў: 20 гадзін лекцый, 14 гадзіны семінарскіх заняткаў. Бягучая атэстацыя праводзіцца ў адпаведнасці з навучальным планам па спецыяльнасці ў форме заліку (7 семестр).



2. ВУЧЭБНА-ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН


п/п

Назва раздзелаў

і тэм

Колькасць аўдыторных гадзін

Усяго

З іх

Лекцыі

Семінары

Раздзел І. Сялянства ў перыяд станаўлення феадальнага грамадства

(ІХ-ХІІІ стст.).

І.1

Уводзіны. Перадумовы фарміраван-ня сялянства (VI-VIII стст.).

2

2




І.2

Сялянства ў перыяд раннефеадаль-нага грамадства (ІХ-ХІІІ стст.).

2




2




Усяго

4

2

2

Раздзел ІІ. Беларускае сялянства ў перыяд развіцця феадальных адносін

(ХІV- канец ХVІІІ стст.).

ІІ.1

Сялянства ў перыяд усталявання паншчыны і прыгонніцтва (ХIV- канец ХVI ст.).

2

2




ІІ.2

Сяляне Беларусі ў канцы XVI — першай палове XVII ст.

2




2

ІІ.3

Беларуская вёска ў другой палове ХVII–канцы ХVIII ст.

2

2







Усяго

6

4

2

Раздзел ІІІ. Сялянства Беларусі ва ўмовах разлажэння і крызісу феадальна - прыгонніцкай сістэмы (канец ХVІІІ – першая палова

ХІХ стст.).

ІІІ.1

Сацыяльнае і матэрыяльнае становішча сялянства пасля далучэння Беларусі да Расіі.

2

2




ІІІ.2

Сялянская гаспадарка.

2

2




ІІІ.3

Узмацненне сацыяльных супярэчнасцей.

2




2




Усяго

6

4

2

Раздзел IV. Культура і побыт беларускага сялянства ў феадальную эпоху

IV.1

Матэрыяльная культура.

2

2




IV.2

Духоўная культура сялянства.

2




2




Усяго

4

2

2

Раздзел V. Сяляне Беларусі ў перыяд станаўлення буржуазнага грамадства(1861-1917 гг.)

V.1

Асаблівасці правядзення аграрных рэформ на Беларусі.

2

2




V.2

Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускай вёскі ў другой палове ХІХ ст.

2

2




V.3

Сялянства Беларусі на пачатку XX ст.(1901-1917 гг.).

2




2




Усяго

6

4

2

Раздзел VІ. Беларускае сялянства с кастрычніка 1917 г. – да

пачатку ХХІ ст.

VІ.1

Сялянства ва ўмовах кастрычніц-кай рэвалюцыі, грамадзянскай вайны, інтэрвенцыі і НЭПа.

2

2




VІ.2

Савецкая калгасная сістэма. Лёс беларускага сялянства падчас Вялікай Айчыннай вайны.

2




2

VІ.3

Сяляне Заходняй Беларусі пад уладай Польшчы.

2




2

VІ.4

На сучасным этапе развіцця (другая палова 1991-пачатак ХХІ ст).

2

2







Усяго

8

4

4




Усяго па дысцыпліне

34

20

14


3. ЗМЕСТ ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ

Раздзел І. СЯЛЯНСТВА Ў ПЕРЫЯД СТАНАЎЛЕННЯ ФЕАДАЛЬНАГА ГРАМАДСТВА (VI-XIII стст.)
І.1. Уводзіны. Перадумовы фарміравання сялянства (VI-VIII стст.). Прадмет і задачы спецкурса “Гісторыя сялянства Беларусі”. Значэнне дзейнасці сялянства ў гісторыі чалавецтва. Сялянскі характар беларускага этнасу. Змест і структура спецкурса. Асноўныя гістарыяграфічныя падыходы да асвятлення гісторыі беларускага сялянства.

Геаграфічныя і кліматічныя ўмовы Беларусі. Рассялленне славянскіх плямёнаў па тэрыторыі Беларусі. Асаблівасці гаспадаркі ўсходніх славян: асноўныя заняткі і прылады працы. Абшчына і яе эвалюцыя. Пачатак станаўлення сялянства ва ўсходніх славян.



І.2. Сялянства ў перыяд раннефеадальнага грамадства (ІХ-ХІІІ стст.). Працэс станаўлення феадальна залежнага сялянства. Формы феадальнай залежнасці і катэгорыі сельскага насельніцтва. Павіннасці і сацыяльнае становішча сялян. Сялянская гаспадарка. Супраціўленне сялян страце асабістай і эканамічнай незалежнасці.
Раздзел ІІ. БЕЛАРУСКАЕ СЯЛЯНСТВА Ў ПЕРЫЯД РАЗВІЦЦЯ ФЕАДАЛЬНЫХ АДНОСІН (XІV-канец ХVІІІст.)
ІІ.1. Сялянства ў перыяд усталявання паншчыны і прыгонніцтва (ХIV- канец ХVI ст.). Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя ўмовы развіцця сялянства. Асноўныя рысы сялянскай гаспадаркі. Асаблівасці сялянскага землеўладання. Формы зямельнай рэнты і катэгорыі сялянства. Дзяржаўныя падаткі і павіннасці. Аграрная рэформа сярэдзіны XVI ст. Этапы запрыгоньвання сялянства. Сацыяльна-класавыя канфлікты.

ІІ.2. Сяляне Беларусі ў канцы XVI — першай палове XVII ст. Сям’я – асноўная ячэйка сельскага насельніцтва. Этнічная і сацыяльная структура насельніцтва беларускай вёсцы. Зямельныя надзелы. Стан сялянскай гаспадаркі. Паглыбленне грамадскага падзелу працы і роля сялян у развіцці рыначных сувязяў у беларускім грамадстве. Эвалюцыя сялянскіх павіннасцей і падаткаў. Барацьба сялян супраць феадальнага прыгнёту. Паўстанне пад кіраўніцтвам С.Налівайкі. Антыфеадальная вайна 1648—1651 гг. на Беларусі і яе вынікі.

ІІ.3. Беларуская вёска ў другой палове ХVII–канцы ХVIII ст. Сялянская гаспадарка ў час войнаў сярэдзіны XVII — пачатку XVIII ст. і яе аднаўленне. Сялянскія павіннасці. Змены ў землеўладанні і землекарыстанні. Неземляробчыя заняткі. Сувязі сялянства з рынкам. Бюджэт сялян.

Маёмасная дыферэнцыяцыя і сацыяльнае расслаенне сялянства. Супраціўленне сялян узмацненню эксплуатацыі. Няўзброенныя формы сялянскага руху. Узброеныя выступленні. Паўстанне ў Крычаўскім старостве пад кіраўніцтвам В.Вашчылы. Паўстанне на Каменшчыне.


Раздзел ІІІ. СЯЛЯНСТВА БЕЛАРУСІ ВА ЎМОВАХ РАЗЛАЖЭННЯ І КРЫЗІСУ ФЕАДАЛЬНА-ПРЫГОННІЦКАЙ СІСТЭМЫ (КАНЕЦ ХVІІІ–ПЕРШАЯ ПАЛОВА ХІХ СТ.)
ІІІ.1. Сацыяльнае і матэрыяльнае становішча сялянства пасля далучэння Беларусі да Расіі. Палітычныя і эканамічныя ўмовы развіцця сялянства. Сялянская палітыка царызму на беларускіх землях. Змены ў сацыяльнай структуры сялянства. Становішча розных катэгорый сялянства. Дэмаграфічная характарыстыка сельскага насельніцтва.

ІІІ.2. Сялянская гаспадарка. Землеўладанне і землекарыстанне сялян. Земляробства і жывёлагадоўля. Характар феадальнай эксплуатацыі. Феадальныя павіннасці. Сялянскія промыслы і рамяство. Работа па найму. Гандлёвыя сувязі сялян.

ІІІ.3. Узмацненне сацыяльных супярэчнасцей. Маёмасная дыферэнцыяцыя сялянства. Аграрныя рэформы 40-х — сярэдзіны 50-х гадоў. Асноўныя этапы і формы сялянскага руху на Беларусі ў першай палове ХІХ ст.
Раздзел ІV. КУЛЬТУРА І ПОБЫТ БЕЛАРУСКАГА СЯЛЯНСТВА Ў ФЕАДАЛЬНУЮ ЭПОХУ.
ІV.1. Матэрыяльная культура. Сваеасаблівыя рысы сельскіх паселішчаў беларусаў. Асноўныя тыпы забудовы двароў. Традыцыйнае сялянскае жыллё. Прылады працы і прадметы быту. Ежа і адзенне беларускага сялянства. Асноўныя формы сялянскай сям’і. Ўнутрысямейныя адносіны. Міжсямейныя вытворча-гаспадарчыя аб’яднанні.

ІV.2. Духоўная культура сялянства. Характэрныя рысы духоўнай культуры беларускага сялянства. Асноўныя жанры вуснай народнай творчасці. Развіццё народнай музыкі. Мастацка-эстэтычныя традыцыі. Светапогляд сялянскага насельніцтва Беларусі. Фарміраванне этнічнай самасвядомасці.
Раздзел V. СЯЛЯНЕ БЕЛАРУСІ Ў ПЕРЫЯД СТАНАЎЛЕННЯ БУРЖУАЗНАГА ГРАМАДСТВА(1861-1917 гг.)
V.1. Асаблівасці правядзення аграрных рэформ на Беларусі. Пагаршэнне становішча сялянства ў канцы 1850-х – пачатку 1860-х гг. Рост сялянскага руху. Падрыхтоўка адмены прыгону. «Палажэнні» 19 лютага 1861 г. Барацьба сялян супраць грабежніцкіх умоў рэформы. Сяляне і паўстанне 1863 г. на Беларусі. Змены ў рзалізацыі правядзення рэформы на Беларусі. Рэформы дзяржаўных сялян, вольных людзей, сельскіх чыншавікоў і інш. Вынікі і значэнне аграрных рэформ.

V.2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускай вёскі ў другой палове ХІХ ст. Аграрная палітыка царызму. Структура сялянскага насельніцтва Беларусі. Сельская абшчына. Прававое становішча сялян. Землеўладанне і землекарыстанне. Сялянская гаспадарка. Рыначныя сувязі сялянскай гаспадаркі. Падаткі, плацяжы і павіннасці сялян. Адыходніцтва. Міграцыя сялян. Сацыяльная палярызацыя вёскі.

Сялянскі рух у сярэдзіне 1860-х – 1900 гг. і яго ўплыў на грамадскую думку. Барацьба сялян супраць перажыткаў прыгонніцтва ў сярэдзіне 60-х — пачатку 80-х гадоў. Сялянскі рух у 1883—1900 гг. і яго формы. Грамадска-палітычныя погляды сялян. Аграрна-сялянскае пытанне ў грамадска-палітычнай думцы.



V.3. Сялянства Беларусі на пачатку XX ст.(1901-1917 гг.). Аграрныя адносіны і становішча сялян ў 1901-1904 гг. Сялянства Беларусі ў рэвалюцыі 1905-1907 гг. Сталыпінская аграрная рэформа на Беларусі. Разбурэнне абшчыннага землеўладання. Сялянская гаспадарка пасля рэформы. Міграцыя сялян. Адыходніцтва. Эвалюцыя сялянскага руха. Сялянства Беларусі ў гады першай сусветнай вайны і Лютаўскай рэвалюцыі.

Побыт і культура сялянства Беларусі ў перыяд капіталізму. Матэрыяльная культура сялян. Мясцовыя сялянскія промыслы. Сялянская сям'я і сямейная абраднасць. Ахова здароўя. Адукацыя і пісьменнасць сялян. Грамадскі побыт сялян. Народныя веды. Народная творчасць сялянства.


Раздзел VІ. БЕЛАРУСКАЕ СЯЛЯНСТВА

С КАСТРЫЧНІКА 1917 г. – ДА ПАЧАТКУ ХХІ СТ.
VІ.1. Сялянства ва ўмовах кастрычніцкай рэвалюцыі, грамадзянскай вайны, інтэрвенцыі і НЭПа. Адносіны сялянства да падзей у кастрычніку 1917 г. Аграрная палітыка Савецкай улады у 1917-1920 гг. Практыка аграрных пераўтварэнняў бальшавікоў. Сацыяльная напружаннасць у вёсцы. Змены у сацыяльнай структуре беларускай вёсцы. Стан селянскай гаспадарцы.

Сутнасць новай новай эканамічнай палітыкі на вёсцы. Першыя вынікі НЭПа. Землекарыстанне і землеўпарадкаванне. Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне і аснашчанасць сельскагаспадарчай працы. Класавы характар падаткаабкладання. Развіццё і адзяржаўленне кааперацыі. Сельскагаспадарчая вытворчасць. Хлебанарыхтоўчы крызіс 1928-1929 гг. Прымусовая канфiскацыя хлеба ў сялянства. Забарона высялення на хутары, арэнды зямлi, найму рабочай сiлы і гандлю сельскагаспадарчымi прадуктамi..



VІ.2. Савецкая калгасная сістэма. Лёс беларускага сялянства падчас Вялікай Айчыннай вайны. Пераход да масавай калектывiзацыi, тэрмiны яе правядзення. Гвалтоўныя метады стварэння калектыўных гаспадарак. Ажыццяўленне «палітыкі раскулачвання». Арганiзацыя МТС, палiтаддзелаў пры iх. Арганiзацыйна-гаспадарчае ўмацаванне калгасаў i iх матэрыяльна-тэхнiчнай базы. Саўгасы i iх гаспадарчая дзейнасць. Голад 1932—1933 гг. у Беларусi. Завяршэнне калектывiзацыi беларускай вёскi, яе палiтычныя, сацыяльныя i эканамiчныя вынiкi. Пачатак вайны і эвакуацыйныя мерапрыемствы. “Новы парадак” і аграрная палітыка нямецкіх акупантаў. Адносіны сялян да акупацыйных улад. Матэрыяльнае становішча сялян. Удзел беларускіх сялян у партызанскім руху. Жыццё ў партызанскіх зонах. Страты беларускай вёскі ад вайны.

: bitstream -> 123456789 -> 13266
123456789 -> Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ ст. – 1970-я гады ХХ ст.)
123456789 -> П. С. Лопух гідралогія сушы частка 2 (агульная гідралогія)
123456789 -> П. С. Лопух, А. А. Макарэвіч
123456789 -> Праявы масавай культуры ў дыскурсе смі, альбо да праблемы гуманізацыі медыясферы
123456789 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
123456789 -> 1. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення новай беларускай літаратуры. Асноўныя літаратурныя напрамкі канца ХVІII – пачатку ХІХ стст. І іх выражэнне ў беларускай літаратуры
123456789 -> Гісторыя старажытнай грэцыі І рыма (Фядосік В. А.)


  1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка