Постановление 20 жніўня 2013 г. №173 г. Мiнск г. Минск Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці



Дата канвертавання15.05.2016
Памер26.12 Kb.
ТыпПостановление

НАЦЫЯНАЛЬНЫ

СТАТЫСТЫЧНЫ КАМІТЭТ

РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

(Белстат)




НАЦИОНАЛЬНЫЙ СТАТИСТИЧЕСКИЙ КОМИТЕТ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ (Белстат)










ПАСТАНОВА




ПОСТАНОВЛЕНИЕ




20 жніўня 2013 г.



173




г. Мiнск
г. Минск


Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці
1-ду (Мінадукацыя) «Справаздача ўстановы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі» і ўказанняў па яе запаўненні

На падставе Палажэння аб Нацыянальным статыстычным камітэце Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2008 г. № 445 «О некоторых вопросах органов государственной статистики», Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць па прадстаўленні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прыкладзеныя:

1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці


1-ду (Мінадукацыя) «Справаздача ўстановы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі» перыядычнасцю прадстаўлення 1 раз у год і ўвесці яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы па стану на 5 верасня 2013/2014 навучальнага года;

1.2. Указанні па запаўненні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-ду (Мінадукацыя) «Справаздача ўстановы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі» і ўвесці


іх у дзеянне пачынаючы са справаздачы па стану на 5 верасня
2013/2014 навучальнага года.

2. Распаўсюдзiць указаную ў падпункце 1.1 пункта 1 дадзенай пастановы форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці на ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі і адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, іншыя арганізацыі, якім згодна з заканадаўствам дадзена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць і якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі і адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю.

3. Прызнаць cтраціўшай сілу пастанову Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 2012 г. № 75 «Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці
1-ду (Мінадукацыя) «Справаздача ўстановы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі» і ўказанняў па яе запаўненні» (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 01.08.2012, 7/2088).

4. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу праз пятнаццаць рабочых дзён пасля яе падпісання.




Старшыня У.І.Зіноўскі


Электронная версия соответствует оригиналу







База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка