Постановление №2/132 г. Мінск г. Минск Аб узнагароджанні і заахвочванні ў Беларускім прафесійным саюзе работнікаў адукацыі і навукі



Дата канвертавання22.07.2016
Памер36.58 Kb.
ТыпПостановление


ЦЭНТРАЛЬНЫ КАМІТЭТ

БЕЛАРУСКАГА ПРАФЕСІЙНАГА САЮЗА

РАБОТНІКАЎ АДУКАЦЫІ І НАВУКІ
ПРЭЗІДЫУМ
ПАСТАНОВА

ЦЕНТРАЛЬНЫЙ КОМИТЕТ

БЕЛОРУССКОГО ПРОФЕССИОНАЛЬНОГО СОЮЗА

РАБОТНИКОВ ОБРАЗОВАНИЯ И НАУКИ
ПРЕЗИДИУМ
ПОСТАНОВЛЕНИЕ

19.04.2012 № 2/132





г. Мінск


г. Минск

Аб узнагароджанні і заахвочванні ў Беларускім прафесійным саюзе работнікаў адукацыі і навукі


У мэтах сістэматызацыі і пашырэння форм узнагароджання і заахвочвання ў галіновым прафсаюзе Прэзідыум Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі пастанаўляе:

1. Лічыць:

1.1. асноўнымі формамі ўзнагароджання ў галіновым прафсаюзе:

1.1.1. Падзяку арганізацыйнай структуры галіновага прафсаюза;

1.1.2. Грамату арганізацыйнай структуры галіновага прафсаюза;

1.1.3. Ганаровую грамату арганізацыйнай структуры галіновага прафсаюза;

1.1.4. Нагрудны знак Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі ”За адданасць галіноваму прафсаюзу“;

1.2. дадатковымі формамі заахвочвання ў галіновым прафсаюзе:

1.2.1. Падзячны ліст адпаведнай арганізацыйнай структуры галіновага прафсаюза;

1.2.2. Дыплом адпаведнай арганізацыйнай структуры галіновага прафсаюза;

1.2.3. Сертыфікат адпаведнай арганізацыйнай структуры галіновага прафсаюза.

2. Зацвердзіць:

2.1. Палажэнне аб Падзяцы Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі (дадатак № 1);

2.2. Палажэнне аб Грамаце Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі (дадатак № 2);

2.3. Палажэнне аб Ганаровай грамаце Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі (дадатак № 3);

2.4. Палажэнне аб Нагрудным знаку Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі ”За адданасць галіноваму прафсаюзу“ (дадатак № 4);

2.5. Форму прадстаўлення да ўзнагароджання (заахвочвання) (дадатак № 5);

2.6. Форму ўзнагароднага ліста (дадатак № 6).

3. Устанавіць, што дадатковыя формы заахвочвання Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі выкарыстоўваюцца ў наступным парадку:

3.1. Падзячны ліст Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі накіроўваецца членам, арганізацыйным структурам галіновага прафсаюза, арганізацыям, асобам з указаннем іх укладу ў развіццё галіновага прафсаюзнага руху;

3.2. Дыплом Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі выдаецца членам, арганізацыйным структурам галіновага прафсаюза, арганізацыям, асобам за дасягненні ў рэалізацыі статутных мэт і задач галіновага прафсаюза і (ці) у рамках правядзення конкурсаў, фестываляў, фізкультурна-спартыўных і іншых мерапрыемстваў з улікам адпаведных палажэнняў;

3.3. Сертыфікат Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі выдаецца членам, арганізацыйным структурам галіновага прафсаюза, арганізацыям, асобам у якасці пацвярджэння заахвочвання іх ва ўстаноўленым парадку грашовымі сродкамі за дасягненні ў рэалізацыі статутных мэт і задач галіновага прафсаюза і (ці) у рамках правядзення конкурсаў, фестываляў, фізкультурна-спартыўных і іншых мерапрыемстваў з улікам адпаведных палажэнняў.

4. Набыццё падарункаў і кветак для ўручэння да прадугледжаных дадзенай пастановай форм узнагароджання і заахвочвання забяспечваюць:

4.1. ЦК галіновага прафсаюза за кошт уласных сродкаў, калі цырымонію ўзнагароджання ажыццяўляе ЦК галіновага прафсаюза, у тым ліку ў час мерапрыемстваў, якія праводзяцца на яго базе;

4.2. адпаведныя арганізацыйныя структуры галіновага прафсаюза за кошт уласных сродкаў, калі цырымонію ўзнагароджання ажыццяўляюць гэтыя арганізацыйныя структуры, у тым ліку ў час мерапрыемстваў, якія праводзяцца на іх базе.

5. Арганізацыйныя структуры галіновага прафсаюза распрацоўваюць і зацвярджаюць ва ўстаноўленым парадку палажэнні аб уласных формах узнагароджання і заахвочвання згодна пункту 1 дадзенай пастановы.

6. Пастанова Прэзідыума Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі ўступае ў дзеянне з 01.06.2012.

7. Кантроль за выкананнем дадзенай пастановы ўскласці на намесніка Старшыні Р.В. Дапіру, загадчыка аддзела арганізацыйнай работы В.А. Ільіну і галоўнага бухгалтара А.І. Бунчукову.





Старшыня Цэнтральнага камітэта галіновага прафсаюза

А.А. Бойка



: images -> docs -> nagredy
docs -> Шляхціц завальня, або беларусь у фантастычных апавяданнях
docs -> Янка Купала і Якуб Колас – два шчырыя сябры, два волаты беларускай літаратуры, яе гордасць і слава. Іх вялікая дружба пачалася ў бурныя гады рэвалюцыі 1905 года, калі яны, маладыя і мужныя, упершыню выйшлі на літаратурную арэну
docs -> Памятка Цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.І. Герцэна
docs -> №163 Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ў пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 22 жніўня 2012 г. №101
docs -> Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Беларускі прафесіянальны саюз работнікаў адукацыі і навукі
nagredy -> Палажэнне аб Ганаровай грамаце Цэнтральнага камітэта
nagredy -> Палажэнне аб Грамаце Цэнтральнага камітэта
nagredy -> Палажэнне аб Нагрудным знаку Цэнтральнага камітэта
nagredy -> Да Пастановы Прэзідыума Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі 19. 04. 2012 №2/132




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка