Постановление 30 верасня 2009 г. №193 г. Мiнск г. Минск Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці



Дата канвертавання15.05.2016
Памер78.67 Kb.
ТыпПостановление


НАЦЫЯНАЛЬНЫ
СТАТЫСТЫЧНЫ КАМІТЭТ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
(Белстат)





НАЦИОНАЛЬНЫЙ СТАТИСТИЧЕСКИЙ КОМИТЕТ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ (Белстат)










ПАСТАНОВА




ПОСТАНОВЛЕНИЕ




30 верасня 2009 г.



193




г. Мiнск
г. Минск



Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці
1-бібліятэка (Мінкультуры) «Справаздача аб дзейнасці публічнай бібліятэкі» і ўказанняў па яе запаўненні

На падставе Палажэння аб Нацыянальным статыстычным камітэце Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2008 г. № 445 «О некоторых вопросах органов государственной статистики», Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць па прадстаўленні Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь прыкладзеныя:

1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці


1-бібліятэка (Мінкультуры) «Справаздача аб дзейнасці публічнай бібліятэкі» гадавой перыядычнасці і ўвесці яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2009 год;

1.2. Указанні па запаўненні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-бібліятэка (Мінкультуры) «Справаздача аб дзейнасці публічнай бібліятэкі» гадавой перыядычнасці і ўвесці іх у дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2009 год.

2. Распаўсюдзiць указаную ў падпункце 1.1 пункта 1 дадзенай пастановы форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці на публічныя бібліятэкі, якія не ўваходзяць у сістэму Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

3. Прызнаць cтраціўшымі сілу:

пастанову Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь ад 11 кастрычніка 2007 г. № 270 «Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-бібліятэка (Мінкультуры) «Справаздача аб дзейнасці публічнай бібліятэкі» і ўказанняў па яе запаўненні»;

пастанову Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь ад 1 кастрычніка 2008 г. № 210 «Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ў пастанову Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь


ад 11 кастрычніка 2007 г. № 270».

4. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу праз пятнаццаць рабочых дзён пасля яе падпісання.




Старшыня У.І.Зіноўскі

Электронная версия соответствует оригиналу


НАЦЫЯНАЛЬНЫ

СТАТЫСТЫЧНЫ КАМІТЭТ

РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

(Белстат)




НАЦИОНАЛЬНЫЙ СТАТИСТИЧЕСКИЙ КОМИТЕТ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ (Белстат)










ПАСТАНОВА




ПОСТАНОВЛЕНИЕ




12 верасня 2013 г.



200




г. Мiнск
г. Минск




Аб унясенні змяненняў у пастанову Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад
30 верасня 2009 г. № 193

На падставе Палажэння аб Нацыянальным статыстычным камітэце Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2008 г. № 445 «О некоторых вопросах органов государственной статистики», Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесці па прадстаўленні Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у пастанову Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 30 верасня 2009 г. № 193 «Аб зацвярджэнні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-бібліятэка (Мінкультуры) «Справаздача аб дзейнасці публічнай бібліятэкі» і ўказанняў па яе запаўненні» наступныя змяненні:

1.1. у форме дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці


1-бібліятэка (Мінкультуры) «Справаздача аб дзейнасці публічнай бібліятэкі», зацверджанай дадзенай пастановай:

рэквізіт «Адрасная частка і тэрмін прадстаўлення» выкласці ў наступнай рэдакцыі:



«

Прадстаўляюць

Тэрмін прадстаўлення

»;

публічныя бібліятэкі, якія не ўваходзяць у сістэму Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь:

структурнаму падраздзяленню раённага (гарадскога) выканаўчага камітэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры;

структурнае падраздзяленне раённага (гарадскога) выканаўчага камітэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры – зводныя статыстычныя даныя (інфармацыю)

структурнаму падраздзяленню абласнога, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры;

структурнае падраздзяленне абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры – зводныя статыстычныя даныя (інфармацыю)

Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь;

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь – зводныя статыстычныя даныя (інфармацыю) па сагласаванай праграме

Нацыянальнаму статыстычнаму камітэту Рэспублікі Беларусь



15 студзеня

25 студзеня


5 лютага

25 лютага


раздзел II выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«РАЗДЗЕЛ ІІ

КОЛЬКАСЦЬ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ І НАВЕДВАННЯЎ

Нумар радка

Колькасць карыстальнiкаў, чалавек

Колькасць наведванняў, адзiнак




усяго

з iх аддаленых (віртуальных)

(з графы 1)



з iх дзяцей ва ўзросце да
15 гадоў
(з графы 1)

усяго

з iх аддаленых (віртуальных)

(з графы 4)



А

1

2

3

4

5

02
















»;

рэквізіт «Подпіс» выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Кіраўнік (упаўнаважаны намеснік кіраўніка)

юрыдычнай асобы ______________ __________________

(подпіс) (ініцыялы, прозвішча)»;

рэквізіт «Кантактная інфармацыя» выкласці ў наступнай рэдакцыі:



«

__________________________________________________________
(прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку кантактнай асобы,
нумар тэлефона, адрас электроннай пошты)»;

1.2. пункт 11 Указанняў па запаўненні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-бібліятэка (Мінкультуры) «Справаздача аб дзейнасці публічнай бібліятэкі», зацверджанай дадзенай пастановай, выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«11. У графе 1 раздзела II паказваецца агульная колькасць карыстальнікаў бібліятэкі, якая складаецца з колькасці карыстальнікаў, якія непасрэдна наведвавалі бібліятэку, і аддаленых (віртуальных) карыстальнікаў, зарэгістраваных на сайце бібліятэкі.

Аддалены (віртуальны) карыстальнік – карыстальнік, які зарэгістраваны на сайце бібліятэкі і карыстаецца яго рэсурсамі (паслугамі) у адпаведнасці з існуючай у бібліятэцы тэхналогіяй.

У графе 2 раздзела II паказваецца агульная колькасць аддаленых (віртуальных) карыстальнікаў, якая вызначаецца як колькасць неаднолькавых кодаў карыстальнікаў, зарэгістраваных на серверы бібліятэкі на дату складання справаздачы.

У графе 4 раздзела II паказваецца агульная колькасць наведванняў бiблiятэкi карыстальнiкамi, якія непасрэдна наведвавалі бібліятэку (у тым ліку удзельнiкамi лекцый, прэзентацый i iншых мерапрыемстваў для карыстальнiкаў), а таксама наведванняў у аддаленым (віртуальным) рэжыме за год.

Агульная колькасць наведванняў бібліятэкі ажыццяўляецца падсумаваннем колькасці карыстальнікаў, якія непасрэдна наведвавалі бібліятэку, і ўлічаны кожным структурным падраздзяленнем бібліятэкі, і колькасці аддаленых (віртуальных) наведванняў. Агульная колькасць наведванняў бібліятэкі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з існуючай у бібліятэцы тэхналогіяй, у тым ліку з дапамогай сродкаў аўтаматызацыі.

Аддаленае (віртуальнае) наведванне – зафіксаваны сродкамі аўтаматызацыі запыт на сайт бібліятэкі.».

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу праз пятнаццаць рабочых дзен пасля яе падпісання.

Старшыня У.І.Зіноўскі



Электронная версия соответствует оригиналу


: kscms -> uploads -> file -> stats plan -> Planirovanie -> 6.2.FormyGSN
6.2.FormyGSN -> Нацыянальнаго статыстычнага камітэта
6.2.FormyGSN -> Постановление 4 ліпеня 2011 г. №149 г. Мiнск г. Минск Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці
6.2.FormyGSN -> Дзяржаўная статыстычная справаздачнасць
6.2.FormyGSN -> Зацверджана
6.2.FormyGSN -> Постановление 30 верасня 2009 г. №194 г. Мiнск г. Минск Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці
6.2.FormyGSN -> Постановление 31 жніўня 2011 г. №237 г. Мiнск г. Минск Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-музей (Мінкультуры) «Справаздача аб дзейнасці музея» і ўказанняў па яе запаўненні
6.2.FormyGSN -> Постановление 30 верасня 2009 г. №195 г. Мiнск г. Минск Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка