Постановление 31 жніўня 2011 г. №237 г. Мiнск г. Минск Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-музей (Мінкультуры) «Справаздача аб дзейнасці музея» і ўказанняў па яе запаўненні



Дата канвертавання15.05.2016
Памер53.54 Kb.
ТыпПостановление

НАЦЫЯНАЛЬНЫ

СТАТЫСТЫЧНЫ КАМІТЭТ

РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

(Белстат)




НАЦИОНАЛЬНЫЙ СТАТИСТИЧЕСКИЙ КОМИТЕТ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ (Белстат)










ПАСТАНОВА




ПОСТАНОВЛЕНИЕ




31 жніўня 2011 г.



237




г. Мiнск
г. Минск



Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці
1-музей (Мінкультуры) «Справаздача аб дзейнасці музея» і ўказанняў па яе запаўненні

На падставе Палажэння аб Нацыянальным статыстычным камітэце Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2008 г. № 445 «О некоторых вопросах органов государственной статистики», Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць па прадстаўленні Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь прыкладзеныя:

1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці


1-музей (Мінкультуры) «Справаздача аб дзейнасці музея» гадавой перыядычнасці і ўвесці яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы
за 2011 год;

1.2. Указанні па запаўненні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-музей (Мінкультуры) «Справаздача аб дзейнасці музея» гадавой перыядычнасці і ўвесці іх у дзеянне пачынаючы


са справаздачы за 2011 год.

2. Распаўсюдзiць указаную ў падпункце 1.1 пункта 1 дадзенай пастановы форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці на юрыдычныя асобы, іх адасобленыя падраздзяленні, якія займаюцца музейнай дзейнасцю.

3. Прызнаць cтраціўшай сілу пастанову Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 30 верасня 2009 г. № 198 «Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці
1-музей (Мінкультуры) «Справаздача аб дзейнасці музея» і ўказанняў па яе запаўненні».

4. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу з 1 верасня 2011 г.



Старшыня У.І.Зіноўскі

Электронная версия соответствует оригиналу



НАЦЫЯНАЛЬНЫ

СТАТЫСТЫЧНЫ КАМІТЭТ

РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

(Белстат)




НАЦИОНАЛЬНЫЙ СТАТИСТИЧЕСКИЙ КОМИТЕТ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ (Белстат)










ПАСТАНОВА




ПОСТАНОВЛЕНИЕ




12 верасня 2013 г.



201




г. Мiнск
г. Минск



Аб унясенні змяненняў i дапаўнення ў пастанову Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь
ад 31 жніўня 2011 г. № 237

На падставе Палажэння аб Нацыянальным статыстычным камітэце Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2008 г. № 445 «О некоторых вопросах органов государственной статистики», Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесці па прадстаўленні Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у пастанову Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 31 жніўня 2011 г. № 237 «Аб зацвярджэнні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-музей (Мінкультуры) «Справаздача аб дзейнасці музея» і ўказанняў па яе запаўненні» наступныя змяненні і дапаўненне:

1.1. у форме дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці


1-музей (Мінкультуры) «Справаздача аб дзейнасці музея», зацверджанай дадзенай пастановай:

рэквізіт «Адрасная частка і тэрмін прадстаўлення» выкласці ў наступнай рэдакцыі:



«

Прадстаўляюць

Тэрмін прадстаўлення

»;

юрыдычныя асобы, іх адасобленыя падраздзяленні, якія займаюцца музейнай дзейнасцю:

структурнаму падраздзяленню абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры;

структурнае падраздзяленне абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры – зводныя статыстычныя даныя (інфармацыю)

Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь;

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь – зводныя статыстычныя даныя (інфармацыю) па сагласаванай праграме

Нацыянальнаму статыстычнаму камітэту Рэспублікі Беларусь



15 студзеня

25 студзеня

15 лютага



з рэквізіта «Звесткі аб рэспандэнце» словы «, 6 – галіновы» выключыць;

рэквізіт «Подпіс» выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Кіраўнік (упаўнаважаны намеснік кіраўніка)

юрыдычнай асобы, адасобленага падраздзялення

(неабходнае падкрэсліць) ______________ __________________

(подпіс) (ініцыялы, прозвішча)»;

рэквізіт «Кантактная інфармацыя» выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«

__________________________________________________________
(прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку кантактнай асобы,
нумар тэлефона, адрас электроннай пошты)»;

1.2. ва Указаннях па запаўненнi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-музей (Мінкультуры) «Справаздача аб дзейнасці музея», зацверджаных дадзенай пастановай:

у частцы другой пункта 2 словы «ва ўпраўленне культуры абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта» замяніць словамі «структурнаму падраздзяленню абласнога, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры,»;

у пункце 3:

абзац другі пасля слоў «сучаснай культуры,» дапоўніць словамі «гісторыі асобных відаў дзейнасці (музеі сельскагаспадарчыя, медыцынскiя, спорту, чыгункi, транспарту, тэатра i музыкi),»;

абзац сёмы выключыць.

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу праз пятнаццаць рабочых дзен пасля яе падпісання.


Старшыня У.І.Зіноўскі

Электронная версия соответствует оригиналу




: kscms -> uploads -> file -> stats plan -> Planirovanie -> 6.2.FormyGSN
6.2.FormyGSN -> Нацыянальнаго статыстычнага камітэта
6.2.FormyGSN -> Постановление 4 ліпеня 2011 г. №149 г. Мiнск г. Минск Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці
6.2.FormyGSN -> Дзяржаўная статыстычная справаздачнасць
6.2.FormyGSN -> Зацверджана
6.2.FormyGSN -> Постановление 30 верасня 2009 г. №194 г. Мiнск г. Минск Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці
6.2.FormyGSN -> Постановление 30 верасня 2009 г. №193 г. Мiнск г. Минск Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці
6.2.FormyGSN -> Постановление 30 верасня 2009 г. №195 г. Мiнск г. Минск Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка