Потомки Докшицких евреев навестили родину предков



Дата канвертавання15.05.2016
Памер21.34 Kb.
Потомки Докшицких евреев навестили родину предков
Сонечным вераснёўскім днём Докшыцы наведала сямейная пара з Ізраіля. Спадарыня Рахель Галь выканала даўнюю мару: пазнаёмілася з зямлёй, адкуль пайшоў яе род, дзе знайшлі апошні прытулак родныя яе бацькоў.

(На фота: Рахель і Эліша Галь на месцы масавага расстрэлу габрэяў)

Адзін дзядуля Элезер Шульц з сям’ёй жыў у Слабадзе (так звалася да вайны забудова ў раёне вул. Савецкай), другі – Іцхак Маркман — па вул. Глыбоцкай. Іх старэйшыя дзеці Бася Маркман і Кальман Шульц у 1939 годзе разам з іншымі маладымі габрэямі выехалі ў Палесціну. Гэта і стала іх паратункам. У Палесціне яны ажаніліся, нарадзілі дзяцей, але заўсёды памяталі пра невялічкі беларускі гарадок, дзе прайшлі іх дзяцінства і юнацтва.

З жахам даведаліся пра жудасную смерць сваіх бацькоў, братоў, сясцёр, суседзяў. Усё жыццё марылі паехаць і пакланіцца агульнай магіле тысяч докшыцкіх яўрэяў. Не давялося. Іх мару здзейсніла дачка, якой далі імя бабулі Рахель, якая загінула ў гета.

Апошнім днём для габрэйскай абшчыны горада стаў 29 мая 1942 года, калі гета, створанае ў першыя месяцы вайны, было “канчаткова ліквідавана”. Пачатак прыйшоўся на красавік, калі адбыўся першы пагром. Арыштаваных габрэяў расстралялі ля ямы на ўскрайку горада насупраць старадаўніх габрэйскіх могілак.

Пасля гэтага няшчасныя сталі капаць пад хатамі ямы-бункеры, каб на выпадак новага пагрому там схавацца. Толькі дарэмна. Немцы разгадалі гэтыя “хітрыкі” і ў час наступнай “акцыі” іх знайшлі. Людзей расстрэльвалі там, дзе знаходзілі. Сведка тых падзей Барыс Казінец, якому пашанцавала застацца ў жывых, успамінаў, што “забітыя ляжалі кучамі на вуліцах і дарогах, усё вакол было заліта крывёю. У дамах на пасцелях ляжалі забітыя людзі. На мосце праз Бярэзіну Песач Каплан збіраў мазгі свайго маленькага дзіцяці, падарванага фашыстамі…”

Раніцай 29 мая габрэяў гета сабралі ў калону і пагналі да ямы, дзе ляжалі раней расстраляныя суайчыннікі. Некаторыя з асуджаных на смерць спрабавалі па дарозе ўцякаць, але зрабіць гэта не ўдалося нікому. Усіх спачатку распранулі, а потым пусцілі пад кулямётны агонь. Жыццё падаравалі толькі невялікай групе шаўцоў і краўцоў, якія павінны былі абслугоўваць акупантаў. У чэрвені 1942 года ў Докшыцах ужо не было ніводнага габрэя.

Спадарыня Рахель яшчэ ў Ізраілі прачытала ўсё, што было надрукавана аб жыцці яўрэйскай абшчыны ў Докшыцах. Там аб гэтым выйшла не адна кніга. У горадзе, звяраючыся з даваеннай картай, усё не губляла надзеі высветліць, дзе ж стаялі хаты Маркманаў і Шульцаў. На жаль, дакладна зрабіць гэта немагчыма, бо не захавалася дакументаў, толькі ўспаміны.

Таму абмежавалася тым, што пахадзіла па зямлі, дзе некалі бегалі малымі дзецьмі яе бацькі. Сфатаграфавалася разам з мужам ля прадмага № 3 на вул. Савецкай, бо, як вядома, гэта даваенная будыніна таксама некалі належала Маркману. Заехала на вуліцу Інтэрнацыянальную, якая была цэнтрам гета, і дзе таксама захаваліся габрэйскія хаткі. Напаследак наведала месца гібелі і спакою тых, каго нацысты планавалі наогул знішчыць, як нацыю.

Праз дзве гадзіны яна ўжо развітвалася з Докшыцамі. Смуткавала ад сустрэчы з трагічным мінулым сваіх продкаў і радавалася, што на іх радзіме свята захоўваюць памяць пра тое, што некалі тут віравала габрэйскае жыццё.


Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.

Фота аўтара.
: uploads -> files
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні сеткі публічных бібліятэк Стаўбцоўскага раёна
files -> Праграма аховы гісторыка-культурнай спадчыны Пастаўскага раёна на 2012 – 2015 гады
files -> Хроніка вызвалення
files -> Расоншчына ў канцы 19 – пачатку 20 стагодзя
files -> Аб выніках выбараў дэпутатаў Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў 27 склікання
files -> 20 лютага 2012г. 247 Аб узнагароджанні
files -> Загінулі і пахаваны, месца пахавання вядома Прапалі без вестак
files -> 25 ліпеня 2012 г. 1074 Аб узнагароджанні




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка