Пра караля Арагоніі, адной з іспанскіх краін, апавядаюць цікавую гісторыю



Дата канвертавання19.07.2016
Памер6.51 Kb.
УКРАДЗЕНЫ ДЫЯМЕНТ
Пра караля Арагоніі, адной з іспанскіх краін, апавядаюць цікавую гісторыю.

Аднойчы разам са сваімі прыдворнымі ён пайшоў да ювеліра. Пакуль ён размаўляў з залатніком, прыдворныя разглядвалі ўпрыгожанні. Калі яны пакінулі краму, па дарозе іх дагнаў гаспадар магазіна і сказаў каралю, што ў яго прапаў вельмі каштоўны дыямент. Кароль загадаў сваёй свіце вярнуцца ў краму. Ён папрасіў залатніка прынесці жбанок, напоўнены соллю. Калі так сталася, ён сказаў сваім людзям, каб кожны засунуў у жбан далонь, заціснутую ў кулак, а выцягнуў адкрытую.

Калі ўсе гэта зрабілі, соль высыпалі на стол. І дыямент знайшоўся.

У караля было добрае сэрца. Ён хацеў даць злодзею шанц, каб той мог выправіць свой учынак без публічнага сораму.



Так жа сама з намі робіць Хрыстос. Пакуль мы на зямлі, дзякуючы далікатнай тайнай споведзі можам атрымаць прабачэнне.


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка