Працэсія з дарамі



Дата канвертавання04.07.2016
Памер97.27 Kb.

Працэсія з дарамі

Да эўхарыстычнага стала прыносім:

— хлеб, віно і ваду — якія падчас перамянення стануць для нас духоўным Пажыткам і дадуць нам моц для добрага перажывання Вялікага Посту.

“Мая ахвяра, Божа,— дух скрушаны. Не пагарджаеш, Божа, сэрцам пакорным і скрушаным”.

У працэсіі з дарамі прыносім:

— камень — сімвал граху. Аддаём Табе, Пане Езу нашую слабасць і грэшныя помыслы і просім: ствары ў нас сэрца чыстае;

— фіялетавую стулу — давяраем Табе, Пане Езу, нашае жаданне выправіцца. Абмый нашыя віны і ачысці нас ад граху;

— віно, ваду і белую Гостыю — каб мы, прымаючы Цела і Кроў Пана Езуса, наш духоўны пасілак, заўсёды памяталі, што не адным хлебам жыве чалавек.

Прыносім да алтара:

— радыё — давяраем Табе, Пане, усе словы, звернутыя да іншых. Няхай будуць прыладай любові і супакою, каб мы маглі даваць сведчанне пра Цябе;

— хлеб — у хлебе, які з’яўляецца плёнам людской працы, прыносім Табе, Пане, усе нашыя намаганні, нашу працу над сабой, усе нашыя няўдачы і поспехі;

— віно — прыносім Табе, Пане, віно, якое на алтары пераменіцца ў Тваю Кроў, і просім, каб перамяніў таксама і нас.

Прыносім да алтара:

— запаленую свечку — памятаем, што Ты, Езу, ёсць нашым святлом і збаўленнем. Прагнем быць Табе вернымі;

— глобус — давяраем Табе, Пане, цэлы свет. Хочам жыць у адзінстве і клапаціцца пра збаўленне кожнага чалавека, якога спатыкаем на дарозе нашага жыцця;

— хлеб — плён працы рук людскіх, які павінен стаць Тваім Целам — прыносім яго ў дар разам з нашай працай, навукай, кожным намаганнем, каб іх перамяніў, Пане, у дабро для нашых бліжніх;

— віно — якое пераменіш у Тваю Кроў, знак Тваёй любові. Перамяні нас, Пане, каб мы ўмелі любіць.

Прыносім памятку Святога Хросту і жадаем скласці на алтар нашае абяцанне, што будзем памятаць, што з’яўляемся Дзецьмі Божымі.

Прыносім хлеб і віно, плён зямлі і працы рук людскіх. Няхай яны будуць знакам нашага штодзённага клопату пра чысціню нашых сэрцаў.

У працэсіі з дарамі прыносім сёння:

— пальмовую галінку — як знак нашай удзячнасці Езусу за Яго дабрыню і любоў;

— белага папяровага галубка — як знак нашай гатоўнасці да служэння Езусу — Каралю, які прагне супакою між людзьмі;

— хлеб і віно, якія стануць Целам і Крывёю Хрыста — як знак, што Езус, хоць не мае ні багатай вопраткі, ні грошы, дзеліцца з намі чымсьці больш каштоўным — Хлебам Жыцця, самім Сабой.

Сёння прыносім да алтара:

— бруд — праз сімвал бруду прыносім Табе наш грэх і ўсё, што не дазваляе нам Цябе бачыць. Просім, Пане, ачысці нас!

— хлеб — праз сімвал хлеба прыносім Табе, Пане, плён зямлі і просім, каб дабро, якое ў нас заклаў, вырасла, як гэтае пшанічнае зерне і каб стала для іншых хлебам;

— ваду і віно — праз сімвал вады і віна прыносім Табе, Пане, нашую падзяку за ваду Святога Хросту, якая абмыла нас з граху першароднага. Дзякуем за Тваю Найсвяцейшую Кроў, якая абмывае нас ў кожнай Эўхарыстыі.

Да алатара прыносім дары:

— свечку ад Хросту — такая свечка загарэлася падчас нашага Хросту, калі Пан Бог зрабіў так, што ў нашых сэрцах заяснела крыніца веры. Зараз святар запаліць гэтую свечку ад пасхалу і паставіць на алтары, каб прыпамінала нам нашу сувязь з Панам Езусам;

— хлеб, віно і вада — яны стануць Целам і Крывёю Хрыста, каб умацаваць нашую веру.

Сёння да алтара прыносім складзеную белую тканіну — знак змёртвыхпаўстання Езуса Хрыста, Які перамог смерць і пакінуў у пустым гробе тканіну; у яе было спавіта Яго цела пасля смерці. Ужо хутка будзем радавацца Змёртвыхпаўстанню Хрыста. Ён уваскрасіў Лазара і ўваскрэсіць кожнага з нас.

Да эўхарыстычнага стала прыносім:

— абраз “Езуса Міласэрнага”, абраз, які паказвае на прысутнасць Езуса сярод нас;

— хлеб і віно.

Да алтара ў дар нясём: Біблію, хлеб і віно. Мы таксама ў дарозе. Езус жадае ісці разам з намі. Ён жыве і ёсць вельмі блізка ля нас у Слове і ў хлебе і віне, якія хутка стануць Яго Целам і Крывёю.

А алтары Пана складаем запаленую свечку, каб прыпамінала нам пра малітву за памерлых, для якіх жадаем вечнага жыцця ў небе. Прыносім таксама хлеб, ваду і віно, каб падчас урачыстасці Змёртвыхпаўстання падзякаваць Пану Езусу за Яго любоў да кожнага з нас. Нарэшце, прыносім у ахвяру нашае жыццё і — так пыгожа, як зможам — жадаем абвяшчаць пра прысутнасць Пана ў навакольным свеце.

Да алтара прыносім:

— хлеб, віно і ваду — пры перамяненні стануць для нас Пажыткам, які ўмацуе нашае штодзённае жыццё і наблізіць да вытоку невымоўнай любові — Езуса Хрыста.

Прыносім Табе, Божа, разам з хлебам і віном нашую радасць, якую адчуваем падчас гульні; любоў, якой дзелімся ў сям’і; цяжар вучобы ў школе; прабачэнне, дараванае сябру. Езу, Ты даеш нам Сябе, каб зрабіць нас шчаслівымі. Гэта самы вялікі Дар!

Сёння прыносім да алтара:

— запаленую свечку — бо Ты, Езу, з’яўляешся Святлом, Ты асвятляеш нашую цемру і паказваеш, як жыць у праўдзе;

— камень — бо Ты, Езу, з’яўляешся падмуркам нашай веры, падмуркам цвёрдым як камень. На Табе, які з’яўляешся Дарогай, Праўдай і Жыццём, хочам будаваць нашае жыццё;

— хлеб, які стане Тваім Целам, пажыткам, які дае нам жыццё;

— ваду і віно, якія стануць Тваёю Крывёю, якая пралілася на Крыжы, каб абмыць нас з грахоў.

Да стала Пана прыносім:

— флейту — Дух Святы як паветра і вецер, а свет як флейта. Просім аб руцэ дабрыні, любові і прабачэння, бо толькі тады зямля зайграе спеў Духа Святога;

— хлеб — Дух Святы з’яўляецца полымем і жарам, а мы — зернем. Просім, каб мы жадалі і змаглі даспяваць у Яго прамянях, а таксама, каб прыносілі добры ураджай;

— вада і віно — Дух Святы з’яўляецца найчысцейшай крыніцай, з Яго глыбіні плывуць промні ласкі, якой так патрабуем. Просім, каб прыходзілі мы да гэтай Крыніцы, абмываліся ў Ёй і наталялі нашае прагненне.

Прыносім да алтара:

— букет каляровых кветак, якія сімвалізуюць прыгажосць створанага свету;

— хлеб і віно.

Да алтара прыносім:

— хлеб і віно, каб здзейснілася самая дасканалая ахвяра любові;

— сэрца — сімвал любові. Таямніца любові Бога да нас з’яўляецца зместам культу Божага Сэрца, якое ўшаноўваем у чэрвені. Гэтае сэрца — знак, які прыпамінае нам пра патрэбу прыходзіць на чэрвеньскае набажэнства.

Да алтара прыносім:

— кветкі — знак нашай удзячнасці за Тваю айцоўскую любоў;

— грошы, сабраныя сёння на падрымку нашай парафіяльнай супольнасці. Умацоўвай нашую супольнасць дарамі Духа Святога;

— хлеб і віно, якія праз хвіліну стануць Целам і Крывёю Езуса Хрыста. Адкрый нас на прыняцце Божай ласкі.

Прыносім Пану Богу тое, чым хочам падзяліцца з беднымі і сумнымі дзецьмі, якія не маюць бацькоў і жывуць у дзіцячых дамах. Акрамя цацак абяцаем малітву аб тым, каб Пан Езус благаславіў ім.

Прыносім сёння на Эўхарыстычны стол сімвал плёну нашай працы — школьнае пасведчанне, а таксама хлеб і віно. У іх — нашыя старанні і намаганні. Няхай Пан учыніць, каб наша праца, якой жылі ў гэтым школьным годзе, дала свой плён таксама ў вечнасці.

У працэсіі прыносім нашыя пасведчанні — знак стараннай працы падчас школьнага года; сонечныя акуляры — знак адпачынку на вакацыях, падчас якіх хочам адчуць прысутнасць Бога ў навакольным свеце.

Разам з дарамі хлеба і віна прыносім таксама і нашыя духоўныя дары: любоў і сяброўства, свой смутак і радасць. Зараз будзем гатовы прыняць дар ад Езуса, Яго клопат пра нас і любоў.

Сёння на алтар складаем:

— каляндар — у нашым жыцці ёсць яшчэ столькі ўсяго, што можам зрабіць. Дапамажы, Добры Божа, каб не забываліся пра тое, што кожны дзень для нас з’яўляецца шансам для здабывання патрэбных ведаў;

— заплечнік — у нашым жыцці пакуем багаж, патрэбны для шчаслівай будучыні. Учыні, Добры Божа, каб не бралі на свае плечы цяжар таго, што ўжо праз хвіліну стане непатрэбным, чаго не хопіць для таго, каб дасягнуць неба;

— хлеб, ваду і віно — у нашым жыцці нам так бракуе часу на тое, што самае важнае. Дапамажы, Добры Божа, каб мы знайшлі сэнс свайго жыцця ў Жыцці Езуса, складзеным на алтары Пана.

Прыносім таксама наш сняданак, каб дзецям ніколі не бракавала ежы дома і ў школе. У канцы працэсіі прыносім Гостыю, ваду і віно, які праз хвіліну будуць пераменены ў Цела і Кроў Пана Езуса, стануць дапамогай усім, хто ідзе на сустрэчу з Богам.

Пане Езу, прыносім да Твайго алтара акуляры і просім, дай нам на вочы і сэрца Твае “акуляры веры”. Тады заўсёды будзем Цябе бачыць.

Пане Езу, прыходзім да Цябе з хлебам, які праз сілу слоў святара стане Тваім Целам. Дзякуем, што прыходзіш да нас і корміш нас, як вучняў на беразе возера.

Пане Езу, прыносім Табе віно і ваду. Абмый нас, каб з чыстым сэрцам вызнавалі веру ў Цябе. Хочам, каб цэлы свет паверыў у Цябе, таму перамяняй страх у адвагу і ў гонар Твайго дзіцяці.

Мы пакліканы, каб адчыняць нашыя сэрцы і вочы на другога чалавека, каб з радасцю і захапленнем выконваць Прыказанне Любові. Прыносім дары, у якіх выражаем нашую любоў:

— сэрца з добрымі ўчынкамі — яно выражае нашае жаданне штодзённага адказу праз нашае жыццё на Прыказанне Любові;

— ваду, віно і белую гостыю, якія стануць Целам і Крывёю Езуса Хрыста, які да канца нас палюбіў і з’яўляецца нашым умацаваннем, каб сапраўды жыць любоўю да Бога і людзей.

Прыносім да алтара партрэт Яна Паўла ІІ, сведкі веры, надзеі і любові, чалавека, які спасціг цуд Божай любові ў звычайным жыцці. Няхай яго партрэт будзе нам напамінам пра веліч Бога, а таксама вартасць вернасці і церпялівасці ў нашым жыцці.

Прыносім стулу, бо хочам падзякаваць Пану Езусу за ласку Любові Міласэрнай, якую атрымліваем у сакрамэнце Святой Споведзі і прасіць, каб кожны дзень абуджаў у нас жаданне змагацца з цяжарам граху і слабасці.

Прыносім хлеб і віно, бо хочам удзельнічаць у безкрывавай Ахвяры Езуса Хрыста і разам з Ім перамяняцца.

Да алтара прыносім:

— скарбонку — сімвал добрага распараджэння грашыма;

— хлеб і віно — самы просты пасілак чалавека, які праз хвіліну стане самым вялікім скарбам зямлі.

Шчыт — гэта знак прыналежнасці да кагосьці, але таксама і знак абароны. Просім Цябе, Пане Езу, каб мы ніколі не забывалі, што належым Табе і ўмелі бараніцца перад спакусамі злога духа.

Хлеб — нядаўна сабралі з нашых палёў залатое зерне, якое зараз стала хлебам. Мы, Пане Езу, таксама з’яўляемся Тваім зернем. Просім, дапамагай нам узрастаць у Тваёй ласцы, каб мы прыносілі багаты ўраджай.

Віно і вада — гэта аб’яднанне таго, што свежае і новае, з тым, што старое і высакароднае. Просім, каб мы, маладыя, умелі пераймаць мудрасць нашых бацькоў і выхаваўцаў.

Да алтара прыносім:

— пярсцёнак — знак нашай вартасці Божага Дзіцяці;

— сандалі, якія прыпамінаюць нам тое, што заўсёды павінны вяртацца да Бога, калі аддаляемся ад Яго;

— белае адзенне ад хросту— няхай яно нам прыпамінае, што няспынна павінны апранацца ў Божую ласку;

— хлеб і віно — плады зямлі і працы рук людскіх. Няхай яны будуць знакам нашай духоўнай працы, нашых пастаноў і цяжкасцяў у дарозе да Пана Езуса.

Да алтара прыносім:

— хлеб, віно і ваду, якія стануць для нас Пажыткам, які насычае нашыя сэрцы і ўмацоўвае нас у веры.

Дары прыносіць сям’я, якая з’яўляецца Хатнім Касцёлам — маленькай часткай Касцёла:

— Кнігу Святога Пісання — няхай яна будзе нам напамінам пра тое, што Дух Святы прыпамінае нам і навучае ўсяму таму, чаму навучаў Езус Хрыстус;

— свечку — няхай яна прыпамінае нам, што Езус Хрыстус, прысутны ў Касцёле, з’яўляецца праўдзівым Святлом;

— хлеб і віно — няхай прыпамінаюць нам пра цяжкасці, якія кожны з нас спатыкае, жадаючы любіць Пана Бога кожны дзень, каб Божая радасць была ў нашых сэрцах.

Да алтара прыносім:

— хлеб — нашу працу за цэлы год, і віно — нашыя клопаты і засмучэнне. Пане Езу, просім, каб перамяніў усё гэта і даў нам самога Сябе.

У дарах, якія складаем, жадаем выказаць Богу нашу любоў і ўдзячнасць. Да алтара прыносім:

— галінку — адсечаная ад дрэва — засыхае. Кожны, хто трывае ў Хрысце, хто мае ў Ім надзею, робіць сваё сэрца адкрытым на іншага чалавека і дае добрыя плады ў сваім жыцці;

— віно, ваду і Белую Гостыю, якія стануць Целам і Крывёю Хрыста. Толькі Пан Езус можа супакоіць самы глыбокі сум чалавечага сэрца, якім з’яўляецца жаданне быць шчаслівым.

Складаем на алтары Пана:

— сэрца з паперы — каб сказаць Добраму Богу: дзякуем за ўсіх, якіх любім;

— хлеб, віно і ваду — каб сказаць Добраму Богу: дзякуем за Пана Езуса, якога прымем падчас гэтай Святой Імшы.

Да алтара прыносім:



— хлеб, віно і ваду, якія пасля перамянення ў Цела і Кроў Пана Езуса стануць пажыткам, які з’яўляецца для нас вытокам сілы.
: images -> stories -> files -> credo -> liturgia
liturgia -> Пан езус прыгавораны да смерці
liturgia -> Крыжовы шлях “вось чалавек”. Малітва
liturgia -> Мінск Выдавецтва «Про Хрысто»
liturgia -> Крыжовы шлях распачынаем крыжовы шлях. На гэтым шляху шмат розных постацяў І розных пачуццяў. Тут пераплятаюцца любоў І нянавісць, здрада І вернасць, трусасць І адвага Вось стаіць на гэтым шляху Божая Маці, вось Вераніка І Сымон
liturgia -> Крыжовы шлях стацыя І. Езус асуджаны на смерць
liturgia -> Крыжовая дарога для дзяцей. Уступ
liturgia -> Крыжовы шлях 1 Стацыя І – Суд Бога




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка