Праект “На шляху да сучаснага музея” Цэнтр еўрапейскіх даследванняў, Мінск Тэатр “Крылы халопа”, Брэст



Дата канвертавання15.05.2016
Памер60.03 Kb.







Праект “На шляху да сучаснага музея”

Цэнтр еўрапейскіх даследванняў, Мінск

Тэатр “Крылы халопа”, Брэст

Культурная прастора VITEBSK4.ME, Віцебск

ГА “Цэнтр “Трэці Сектар”, Гродна
Аб’яўляюць конкурс маладых мастакоў, мадэратараў дыскусій, арт-крытыкаў і арт-журналістаў (да 35 год).
І. Конкурс маладых арт-крытыкаў і арт-журналістаў праводзіцца ў намінацыях:
- лепшы партрэтны артыкул пра мастака з рэгіёнаў Беларусі, апублікаваны ў беларускіх СМІ;

- лепшы апублікаваны аналітычны артыкул пра падзею ў рэгіёнах, звязаную з сучасным беларускім мастацтвам;

- лепшы апублікаваны аналітычны артыкул пра падзею ў Мінску, звязаную з сучасным беларускім мастацтвам.
Патрабаванні да артыкулаў:
- артыкулы, прадстаўленыя на конкурс, павінны быць апублікаваныя ў друкаваных СМІ альбо на прызнаных інтэрнэт-старонках (не ў блогах, не на асабістых старонках аўтара);

- артыкулы могуць быць напісаны на беларускай і рускай мовах;

- максімальны аб’ём партрэтнага артыкула – да 12 тысяч знакаў;

- максімальны аб’ём крытычнага артыкула – да 10 тысяч знакаў;

- крытычныя артыкулы не могуць быць апублікаваныя ў часопісе “Мастацтва” і на сайце “Новая Еўропа”, паколькі іх прадстаўнікі з’яўляюцца сябрамі журы.
Прэмія за лепшы партрэтны артыкул – 350 у.а.
Прэмію 200 у.а. атрымае выданне, ў якім будзе апублікаваны артыкул-пераможца конкурса.
Прэмія за лепшы артыкул пра падзею ў рэгіёнах, звязаную з сучасным беларускім мастацтвам - 250 у.а
Прэмію 200 у.а. атрымае выданне, у якім будзе апублікаваны артыкул-пераможца конкурса.
Прэмія за лепшы артыкул пра падзею ў Мінску, звязаную з сучасным беларускім мастацтвам - 250 у.а.
У дадзеным выпадку прэмія выданню не прызначаецца.
У конкурсе могуць прымаць удзел артыкулы, апублікаваныя ў перыяд паміж 1 траўня 2014 і 31 студзеня 2015 г. Крайні тэрмін падачы артыкулаў на конкурс – 1 лютага 2015 г.

Удзельнікі конкурса павінны даслаць спасылку на апублікаваны артыкул альбо яе сканаваную копію па адрасе: e.grenzenlos at gmail.com (пры неабходнасці мы папросім прадставіць выданне ці ксеракопію адпаведных старонак).

Удзельнікі конкурса крытычных артыкулаў пра падзеі ў рэгіёнах і ў Мінску павінны даслаць разам з артыкулам фотадакументацыю падзеі альбо спасылкі на іншыя выданні, якія яе дакументуюць.

Папярэдняя рэгістрацыя для ўдзелу ў конкурсах арт-крытыкаў і арт-журналістаў не абавязковая. Аднак усім, хто зарэгіструецца для ўдзелу ў гэтым конкурсе да 1 червеня 2014 г., будуць дасланыя пераклады асобных партрэтных артыкулаў, апублікаваныя ў нямецкіх часопісах.
Інфармацыю пра сябраў інтэрнацыяльнага журы гл. ніжэй.
ІІ. Рэгіянальны конкурс маладых мастакоў праводзіцца сярод мастакоў Брэста, Віцебска і Гродна.
Фіналісты атрымаюць магчымасць прадставіць свае работы пад час творчых сустрэч, якія будуць арганізаваныя ў кастрычніку - снежні 2014 г. у гэтых гарадах. Відэазапісы ўсіх сустрэч плануецца размесціць на сайце www.na-puti.eu. Сустрэчы будуць весці ўдзельнікі конкурса мадэратараў. Сябры інтэрнацыяльнага журы – куратары з Польшчы, Швецыі і Украіны (гл. ніжэй).
Удзельнікі конкурса павінны даслаць:
- 5-7 прац;

- CV;


- па жаданні – творчае крэда на беларускай ці рускай мовах.
Крайні тэрмін прыёму работ – 1 ліпеня 2014 г.
ІІІ. Рэгіянальны конкурс мадэратараў творчых сустрэч праводзіцца ў Брэсце, Віцебску і Гродна.
У межах конкурса ўдзельнікам неабходна:
- падрыхтаваць 3-5-хвілінны ўступ пра 1-2 мастакоў, удзельнікаў сустрэч, якія будуць праведзеныя ў кастрычніку-снежні 2014 г. (гл. вышэй);

- абмеркаваць з мастакамі план іх выступу, разлічанага на 15-20 хвілін;

- дапамагчы мастакам у падрыхтоўцы візуальнага матэрыялу;

- мадэраваць дыскусію з адным-двума мастакамі;

- сачыць за рэгламентам дыскусіі.
Пераможцы конкурса будуць вызначаныя ў кожным горадзе.
Прэмія кожнаму пераможцу – 150 у.а.
Усім жадаючым прыняць удзел у конкурсе ў Брэсце і ў Віцебску рэкамендуем наведаць майстар-клас па мадэрацыі дыскусій, які будзе праводзіць Вольга Шпарага. Больш дэтальная інфармацыя пра майстар-клас тут: http://www.na-puti.eu/konkurs-2013/master-klass.html
Удзельнічаць у майстар-класе Вольгі Шпарагі могуць усе жадаючыя незалежна ад гатоўнасці прыняць удзел у конкурсе мадэратараў.
У Віцебску майстар-клас будзе праведзены 14 чэрвеня 2014 г.

У Брэсце майстар-клас будзе праведзены 28 ліпеня 2014 г.
Колькасць удзельнікаў у майстар-класе Вольга Шпарагі абмежаваная. Пры іншых роўных умовах у разлік будзе прыняты час рэгістрацыі.
Крайні тэрмін рэгістрацыі для ўдзелу ў конкурсе мадэратаў – 1 жніўня 2014 г.

Крайні тэрмін рэгістрацыі для ўдзелу ў майстар-класе – 1 чэрвеня 2014 г., пасля чаго ўдзельнікі артымаюць заданне для ўдзелу ў ім.


Патэнцыйным удзельнікам усіх конкурсаў рэкамендуем:

  • азнаёміцца з відэазапісамі творчых сустрэч з беларускімі мастакамі, якія прайшлі ў Мінску ў 2011 годзе (http://www.na-puti.eu/arkhivy/vstrechi-s-khudozhnikami.html);




  • праслухаць лекцыі пра сучаснае мастацтва, якія Кацярына Батанава (гл. ніжэй) прачытала ў межах праекта “На шляху да сучаснага музея - 2013” (http://www.na-puti.eu/lektsii-o-sovremennom-iskusstve.html).


Сачыце за абнаўленнямі на сайце www.na-puti.eu і на старонцы пректа на Facebook

IV. Журы конкурсаў:
Конкурс маладых мастакоў:
Юлія Ваганава – арт-мэнэджэр, намесніца дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Украіны па выставачнай дзейнасці, партнёрскім і міжнародным праектам, сузаснавальніца онлайн-клуба арт-крытыкаў Kram.in.ua.
Андэрс Кругар – куратар Музея Сучаснага Мастацтва, Антверпен.
Моніка Шэўчык – прэзідэнт Падляскай Асацыяцыі выяўленчага мастацтва, дырэктар галерэі “Арсенал” (Беласток)
Конкурс маладых арт-крытыкаў і арт-журналістаў:
Партрэтныя артыкулы:
Кацярына Батанава – дырэктар Фонда “Цэнтр Сучаснага Мастацтва” ў Кіеве, ініцыявала стварэнне інтэрнэт-часопіса дыскусій пра сучасную культуру і мастацтва KORYDOR.
Лена Прэнц – гісторык мастацтва і куратар. Выкладчыца кафедры гісторыі мастацтва Брандэнбурскага тэхнічнага ўніверсітэта.
Лаліта Ябланскене – доктар мастацтвазнаўства, галоўны куратар Нацыянальнай мастацкай галерэі (Вільнюс), выкладчыца Нацыянальнай Акадэміі мастацтваў. Сябра міжнароднай асацыяцыі мастацтвазнаўцаў і арт-крытыкаў (AICA), Асацыяцыі літоўскіх гісторыкаў мастацтва.

Аналітычныя артыкулы:
Алеся Белявец – мастацтвазнаўца, арт-крытык, рэдактар аддзелу часопіса “Мастацтва”
Сяргей Шабохін – мастак, куратар разнастайных праектаў у сферы сучаснага мастацтва. Заснавальнік і галоўны рэдактар партала пра сучаснае беларускае мастацва ArtAktivist.org.
Вольга Шпарага – філосаф, рэдактар інтэрнэт-часопіса “Новая Еўропа”, дацэнт ЕГУ. Аўтар манаграфіі “Абуджэнне палітычнага жыцця: Эсэ пра філасофію публічнасці” (Вільнюс: ЕГУ, 2010 г.).
Журы конкурсаў мадэратараў дыскусій у Брэсце, Віцебску і Гродна будуць удакладненыя дадаткова.
Зарэгістравацца для ўдзелу ў конкурсах можна тут .
З пытаннямі звяртайцеся па адрасе: e.grenzenlos at gmail.com
Не ўпусціце шанец прадставіць плады сваёй працы спецыялістам па сучасным мастацтве з розных краін! Спадзяемся, што ўдзел у нашым праекце стане для кагосьці з вас пачаткам паспяховага прафесійнага шляху!
: wp-content -> uploads -> 2014
2014 -> Н о в ы й з а в е т перевод на западнополесский говор
2014 -> І. І. Паўлоўскі беларускае красамоўства
2014 -> Намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь
2014 -> Каб стварыць новы артыкул, можна пайсці па чырвонай спасылцы
2014 -> Міхал Амельянчук
2014 -> Касацыйная скарга
2014 -> Хадайніцтва №1 Просім суд далучыць да справы: апошняе Рашэньне кпч аан «Палякоў супраць Беларусі»
2014 -> Информация о контактных телефонах (в рабочие и выходные дни) некоторых загранучреждений Республики Беларусь для оперативного решения вопросов




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка