Прафсаюзнага камітэта Пярвічнай прфсаюзнай арганізацыі студэнтаў



Дата канвертавання04.07.2016
Памер177.4 Kb.


ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова прэзідыума прафсаюзнага камітэта Пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БДПУ

18.12.2013 №16-14

___План



работы прафсаюзнага камітэта Пярвічнай прфсаюзнай арганізацыі студэнтаў

установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт

імя МАксіма Танка» Беларускага прафесійнага саюза

работнікаў адукацыі і навукі на студзень – чэрвень 2014 года
І. Асноўныя задачы
1.1. Рэалізацыя рашэнняў VI З’езда і пленумаў Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, рашэнняў VI і VІІ З’ездаў і пленумаў Цэнтральнага камітэта галіновага прафсаюза, Праграмы асноўных накірункаў дзейнасці Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі на 2010-2015 гг., правядзенне справаздачна-выбарчай кампаніі ў арганізацыі.
1.2. Удасканаленне сістэмы сацыяльнага партнёрства ва ўніверсітэце, выкананне Пагаднення паміж БДПУ і ППА студэнтаў БДПУ, дапрацоўка і заключэнне Пагаднення на 2014-2016 гг.
1.3. Сумесная з кіраўніцтвам універсітэта работа, накіраваная на павышэнне ўзроўню сацыяльнай абароны навучэнскай моладзі БДПУ.
1.4. Удасканаленне ўнутрысаюзнай работы, у т.л. у частцы прафсаюзнага ўліку.
1.5.  Папулярызацыя ідэй прафсаюзнага руху сярод навучэнскай моладзі, удасканаленне работы па матывацыі прафсаюзнага членства.
1.6. Папулярызацыя ідэй здаровага ладу жыцця сярод студэнтаў – членаў галіновага прафсаюза.
1.7. Удасканаленне інфармацыйнай работы прафсаюзнага камітэта, пастаяннае абнаўленне сайта арганізацыі, абмен вопытам работы з прафсаюзнымі арганізацыямі устаноў вышэйшай адукацыі г. Мінска.





ІІ. Агульныя мерапрыемствы







№№

Назва мерапрыемства

Адказныя за выкананне

Тэрмін выканання

2.1.

Аказанне садзеяння прафсаюзным арганізацыям студэнтаў факультэтаў у рэалізацыі статутных задач.

Работнікі прафкама

На працягу паўгоддзя

2.2.

Правядзенне справаздачна-выбарчай кампаніі ў арганізацыі.

Работнікі прафкама, старшыні прафбюро

Сакавік-красавік

2.3.

Правядзенне Пленума прафсаюзнага камітэта ППА студэнтаў БДПУ, прысвечанага 110-годдзю прафсаюзнага руху Беларусі

Грачоў В.М.

Май

2.4.

Арганізацыя інфармавання прафсаюзнага актыву аб рашэннях
Прэзідыума, Пленумаў Цэнтральнага камітэта галіновага прафсаюза, іх выканання.

Работнікі прафкама

На працягу паўгоддзя

2.5.

Удзел у рабоце Савета БДПУ, рэктарата.

Грачоў В.М.

На працягу паўгоддзя

2.6.

Удзел у рабоце Цэнтральнага камітэта галіновага прафсаюза, Каардынацыйнага савета старшыняў прафсаюзных камітэтаў навучэнскай моладзі пры ЦК галіновага прафсаюза, нарадах і семінарах, арганізаваных ЦК галіновага прафсаюза.

Грачоў В.М.

На працягу паўгоддзя

2.7.

Правядзенне сустрэч са студэнцкім прафсаюзным актывам факультэтаў «Месца і роля ППА студэнтаў у сістэме студэнцкага самакіравання БДПУ».

Грачоў В.М.,

работнікі прафкама



На працягу паўгоддзя

2.8.

Кансультацыйная работа па прымяненні новай рэдакцыі Статута галіновага прафсаюза ў практыцы прафсаюзнай работы.

Грачоў В.М.,

работнікі прафкама,

старшыні прафбюро


На працягу паўгоддзя

2.9.

Аказанне арганізацыйна-метадычнай дапамогі прафсаюзным арганізацыям студэнтаў факультэтаў па пытаннях стыпендыяльнага забеспячэння, іншых пытаннях сацыяльнай работы са студэнтамі ў межах уступлення ў дзеянне адпаведных нарматыўных прававых актаў.

Грачоў В.М.,

работнікі прафкама,

старшыні прафбюро


На працягу паўгоддзя

2.10.

Арганізацыя і правядзенне асабістага прыёму работнікамі прафсаюзнага камітэта, у тым ліку на базе інтэрнатаў

Грачоў В.М.,

работнікі прафкама



На працягу паўгоддзя

2.11.

Удзел прафсаюзнага актыву ў рабоце ўніверсітэцкіх і факультэцкіх камісій па матэрыяльным стымуляванні і аказанні матэрыяльнай дапамогі навучэнцам, жыллёва-бытавых пытаннях, аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні навучэнцаў і інш.

Грачоў В.М.,

работнікі прафкама,

старшыні прафбюро


На працягу паўгоддзя

2.12.

Правядзенне справаздачна-выбарчых канферэнцый прафсаюзных арганізацый студэнтаў факультэтаў (па асобнаму графіку)

Грачоў В.М., старшыні адпаведных прафбюро

На працягу паўгоддзя

2.13.

Размяшчэнне інфармацыйных матэрыялаў аб дзейнасці прафсаюзнага камітэта на сайце арганізацыі, газеце “Настаўнік”, у рэспубліканскіх СМІ (пры магчымасці)

Грачоў В.М.,

работнікі прафкама



На працягу паўгоддзя

2.14.

Дапрацоўка і заключэнне Пагаднення паміж БДПУ і ППА студэнтаў БДПУ на 2014-2016 гг.

Грачоў В.М.,

работнікі прафкама,

старшыні прафбюро


Студзень-май

2.15.

Арганізацыя і правядзенне (удзел у арганізацыі і правядзенні):







2.15.1.

мерапрыемстваў, прысвечаных Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, Дню жанчын, Дню моладзі, Міжнародным дням салідарнасці моладзі, сям’і, абароны дзяцей, акцыі “Прафсаюзы – дзецям”;

Грачоў В.М.,

работнікі прафкама,



старшыні прафбюро

На працягу паўгоддзя

2.15.2.

конкурсу насценнага друку, прысвечанага 100-годдзю БДПУ

– // –

Красавік

2.15.3.

ўрачыстага прыёму і ганаравання навучэнцаў, якім прызначаны выплаты ЦК галіновага прафсаюза;

– // –

Студзень

2.15.4.

49-га Зорнага пахода студэнтаў і выкладчыкаў БДПУ па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа, прысвечанага 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і Злёту ўдзельнікаў 49-га Зорнага пахода;

– // –

Студзень, сакавік

2.15.5.

спартыўна-аздараўленчага праекту «Зімовае свята БДПУ – 2014»;

– // –

Люты

2.15.6.

злёту прафсаюзнага актыву студэнтаў і навучэнцаў устаноў вышэйшай адукацыі “Будучыня пачынаецца сёння!”;

– // –

Студзень

2.15.7.

мерапрыемстваў акцыі “Студэнтцва і прафсаюз разам!”, у тым ліку злёту выпускнікоў устаноў адукацыі з ліку прафактыву “З прафсаюзам ісці па жыцці разам!”;

– // –

Красавік-чэрвень

2.15.8.

мерапрыемстваў, прысвечаных Святу працы – 1 Мая;

– // –

Май

2.15.9.

семінару студэнцкага актыву БДПУ;

– // –

Красавік-май

2.15.10.

чэмпіянату КВЗ БДПУ;

– // –

Сакавік-май

2.15.11.

спартакіяды БДПУ і галіновай спартакіяды;

– // –

На працягу паўгоддзя

2.15.12.

культурна-творчых, спартыўных, забаўляльных мерапрыемстваў (праектаў), навукова-практычных канферэнцый ва універсітэце, на факультэтах, у студэнцкім гарадку;

– // –

– // –

2.15.13.

экскурсій, наведванняў канцэртаў, фестываляў, выстаў, тэатраў студэнцкім прафсаюзным актывам.

– // –

– // –




ІІІСтатутныя мерапрыемствы




3.1. Пасяджэнне прэзідыума прафсаюзнага камітэта

3.1.1.

Аб зацвярджэнні статыстычнай справаздачы ППА студэнтаў за 2013 год.

Грачёв В.Н.

Студзень

3.1.2.

Аб арганізацыі аздараўлення студэнтаў на базе студэнцкага санаторыя-прафілакторыя БДПУ ў студзені-чэрвені 2014 года

Карчміт Т.У., Мойскі А.Ч.

– // –

3.1.3.

Аб зацвярджэнні структуры ППА студэнтаў БДПУ

Грачоў В.М.

– // –

3.1.4.

Аб штатным раскладзе прафсаюзнага камітэта ППА студэнтаў БДПУ

Грачоў В.М.

– // –

3.1.5.

Аб выкананні сметы даходаў і расходаў ППА студэнтаў БДПУ за 2013 год і зацвярджэнні сметы на 2014 год

Карчміт Т.У.

– // –

3.1.6.

Аб удзеле ў арганізацыі і правядзенні 49-га Зорнага пахода студэнтаў і выкладчыкаў БДПУ па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа

Грачоў В.М.

– // –

3.1.7

Аб удзеле прафсаюзнага камітэта ў акцыі “Прафсаюзы – дзецям”

Грачоў В.М., Карчміт Т.У.

– // –

3.1.8.

Пытанні, якія датычацца статутнай дзейнасці

Работнікі прафкама

– // –




3.2. Пасяджэнне прэзідыума прафсаюзнага камітэта

3.2.1

Аб выніках зімовай экзаменацыйнай сесіі 2013/2014 навучальнага года.

Грачоў В.М.,

члены прафкама



Люты

3.2.2.

Аб арганізацыі летняга адпачынку навучэнцаў.

Грачоў В.М.

– // –

3.2.3.

Аб дапрацоўцы праекту Пагаднення паміж БДПУ і ППА студэнтаў БДПУ на 2014-2016 гады.

Грачоў В.М.

– // –

3.2.4.

Аб удзеле ў арганізацыі і рэалізацыі спартыўна-аздараўленчага праекту “Зімовае свята БДПУ – 2014”.

Грачоў В.М.

– // –

3.2.5.

Пытанні, якія датычацца статутнай дзейнасці.

Работнікі прафкама

– // –




3.3. Пасяджэнне прэзідыума прафсаюзнага камітэта

3.3.1.

Аб арганізацыі кампаніі па ўліку іншагародніх студэнтаў, якія жадаюць атрымаць месца для пражывання ў інтэрнаце ў 2014/2015 навучальным годзе

Грачоў В.М.

Сакавік

3.3.2.

Аб рабоце казначэяў прафсаюзных бюро студэнтаў факультэтаў.

Карчміт Т.У.

– // –

3.3.3.

Пытанні, якія датычацца статутнай дзейнасці.

Работнікі прафкама

– // –




3.4. Пасяджэнне прэзідыума прафсаюзнага камітэта

3.4.1.

Аб удзеле ў мерапрыемствах Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, прысвечаных Дню працы – 1 Мая.

Грачоў В.М.

Красавік

3.4.2.

Аб арганізацыі і правядзенні семінару для прафсаюзнага актыву ўстаноў вышэйшай адукацыі г. Мінска

Грачоў В.М.

– // –

3.4.3.

Пытанні, якія датычацца статутнай дзейнасці.

Работнікі прафкама

– // –




3.5. VIII Пленум прафсаюзнага камітэта ППА студэнтаў БДПУ, прысвечаны 110-годдзю прафсаюзнага руху

3.5.1.

Аб праекце Пагаднення паміж БДПУ і ППА студэнтаў БДПУ на 2014-2016 гады

Грачоў В.М.

Май

3.5.2.

Аб кааптацыі ў склад прафсаюзнага камітэта

Грачоў В.М.

3.5.3.

Аб заахвочванні студэнтаў з ліку прафактыву па выніках працы ў 2013/2014 навучальным годзе (цырымонія ўзнагароджання).

Грачоў В.М.,

Карчміт Т.У.






3.6. Пасяджэнне прэзідыума прафсаюзнага камітэта

3.6.1.

Аб зняцці з уліку выпускнікоў БДПУ – членаў галіновага прафсаюза.

Грачоў В.М.

Май

3.6.2.

Аб заахвочванні студэнтаў з ліку прафактыву па выніках працы ў 2013/2014 навучальным годзе

Грачоў В.М.,

члены прэзідыума



– // –

3.6.3.

Аб выніках дзяржаўнага размеркавання выпускнікоў 2014 года.

– // –

– // –

3.6.4.

Аб арганізацыі і правядзенні акцыі ганаравання лепшых выпускнікоў з ліку прафсаюзных актывістаў “З прафсаюзам ісці па жыцці разам!”.

– // –

– // –

3.6.5.

Пытанні, якія датычацца статутнай дзейнасці.

Работнікі прафкама

– // –




3.7. Пасяджэнне прэзідыума прафсаюзнага камітэта

3.7.1.

Аб выкананні плана работы прафсаюзнага камітэта на студзень-чэрвень 2014 г. і планаванні работы на ліпень-снежань 2014 г.

Грачоў В.М.,

члены прэзідыума



Чэрвень

3.7.2.

Аб выніках кампаніі па ўліку іншагародніх студэнтаў, якія жадаюць атрымаць месца для пражывання ў інтэрнаце ў 2014/2015 навучальным годзе

– // –

– // –

3.7.3.

Пытанні, якія датычацца статутнай дзейнасці

Работнікі прафкама

– // –




ІV. Прафсаюзная вучоба

4.1.

Удзел у арганізацыі і правядзенні:







4.1.1.

семінара для старшыняў прафсаюзных арганізацый студэнтаў факультэтаў,

Грачоў В.М.,

Мойскі А.Ч.



Май

4.2.

Арганізацыя і правядзенне:







4.2.1.

семінара-вучобы для прафсаюзных арганізатараў вучэбных груп 1-4 курсаў «Асаблівасці ўліку іншагародніх студэнтаў, якія жадаюць атрымаць месца для пражывання ў інтэрнаце, у 2014 годзе»;

Грачоў В.М.,

члены прэзідыума



Сакавік

4.2.2.

семінараў для прафсаюзнага актыву па актуальных пытаннях прафсаюзнай работы.

– // –

На працягу паўгоддзя




V. Выдавецкая дзейнасць







5.1.

Падрыхтоўка да друку дакументаў (пратаколы сходаў вучэбных груп, заявы аб пастаноўцы на ўлік жадаючых атрымаць месца для пражывання ў інтэрнаце і інш.), неабходных для арганізацыі і правядзення кампаніі па ўліку іншагародніх студэнтаў, якія жадаюць атрымаць месца для пражывання ў інтэрнаце.

Грачоў В.М.

Сакавік

5.2.

Пагадненне паміж БДПУ і ППА студэнтаў БДПУ на 2014-2016 гады

Грачоў В.М.

Чэрвень

5.3.

Інфармацыйна-прэзентайцыйныя, іміджавыя матэрыялы


Грачоў В.М.,

Мойскі А.Ч.



На працягу паўгоддзя




VІ. Аказанне арганізацыйна-метадычнай дапамогі







6.1.

Па пытаннях сацыяльнага партнёрства і ўнутрысаюзнай работы прафсаюзным бюро студэнтаў факультэтаў.

Работнікі прафкама

На працягу паўгоддзя

6.2.

Па пытаннях арганізацыі работы факультэцкіх камісій па матэрыяльным стымуляванні і аказанні матэрыяльнай дапамогі навучэнцам, жыллёва-бытавых пытаннях, аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні навучэнцаў прафсаюзным бюро студэнтаў факультэтаў.

Грачоў В.М.,

Мойскі А.Ч.



– // –

6.3.

Па пытаннях аганізацыі збору членскіх прафсаюзных узносаў са студэнтаў, якія не атрымліваюць стыпендыю, казначэям прафсаюзных бюро студэнтаў факультэтаў.

Карчміт Т.У.

– // –



: wp-content -> uploads -> 2014
2014 -> Н о в ы й з а в е т перевод на западнополесский говор
2014 -> І. І. Паўлоўскі беларускае красамоўства
2014 -> Намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь
2014 -> Каб стварыць новы артыкул, можна пайсці па чырвонай спасылцы
2014 -> Міхал Амельянчук
2014 -> Касацыйная скарга
2014 -> Хадайніцтва №1 Просім суд далучыць да справы: апошняе Рашэньне кпч аан «Палякоў супраць Беларусі»
2014 -> Информация о контактных телефонах (в рабочие и выходные дни) некоторых загранучреждений Республики Беларусь для оперативного решения вопросов




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка