Праграма фальклорнага ансамбля



старонка1/3
Дата канвертавання30.06.2016
Памер339.53 Kb.
  1   2   3
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

“НАЦЫЯНАЛЬНЫ ЦЭНТР МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦІ ДЗЯЦЕЙ І МОЛАДЗІ”

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ


ПРАГРАМА

ФАЛЬКЛОРНАГА АНСАМБЛЯ

БЕРАСЦЯНКА”


УЗРОСТ: 10-14 гадоў

ТЭРМІН ДЗЕЯННЯ: 3 гады

СКЛАДАЛЬНІК: Крыўко Т. М.


Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі 

2014 г.

ПРАГРАМА ФАЛЬКЛОРНАГА АНСАМБЛЯ “БЕРАСЦЯНКА”


Крыўко Т. М.
Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі 

Тлумачальная запіска

 

Гарманічна спалучаць сучасныя педагагічныя дасягненні з тым, што назапашана ўласным народам – актуальная задача ў сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Сёння, калі ідзе актыўны пошук магчымасцей дыялогу паміж мінулым і сучасным, адным з надзённых з’яўляецца пытанне выхавання навучэнцаў сродкамі беларускага народнага мастацтва і ўкараненне падыходаў традыцыйнай мадэлі выхавання ў адукацыйны працэс.

Такім чынам зварот да каштоўнасцей, якія былі адшліфаваны стагоддзямі ў беларускім этнасе, зварот да этнапедагогікі як крыніцы духоўнай мудрасці нашых продкаў, паспрыяе выхаванню асобы, якая мае сваю нацыянальную годнасць і ведае свае карані. Вядома, чым багацейшы грунт традыцый – тым багацей, мацней і здаравей сучасная культура нацыі і адукаванасць асобы ўвогуле.

Дзейнасць фальклорнага аб’яднання ва ўмовах вялікага горада накіравана на якаснае змяненне працэсу далучэння дзяцей і моладзі да традыцыйнага мастацтва ў сучасных умовах і захаванне нацыянальнай культурнай ідэнтычнасці.

Праграма аб’яднання па інтарэсах “Фальклорны ансамбль “Берасцянка” арыентыравана на выхаванне навучэнцаў сродкамі беларускай традыцыйнай культуры ва ўмовах вялікага горада. Рэалізуецца на базавым узроўні, складзена на аснове тыпавой праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (мастацкі профіль), грунтуецца на агульнапедагагічных прынцыпах і прынцыпах народнай педагогікі, выкарыстоўвае формы і спосабы далучэння да фальклорнай спадчыны, метады пераймання этнафанічнай традыцыі ўласцівыя беларускай традыцыйнай культуры.

Азнаямленне з беларускімі народнымі традыцыямі неабходна праводзіць ў даступнай для навучэнцаў форме, улічваючы не толькі ўзроствыя асаблівасці ўдзельнікаў аб’яднання, але і тыя веды, якія назапашаны з іншых крыніц і выхавання ў сям’і.

У рабоце з навучэнцамі першага года навучання пажадана выкарыстоўваць дзіцячыя песні, гульні, гульнёвыя карагоды, песні каляндарна-абрадавага цыклу, вусную-паэтычную творчасць, малыя фальклорныя жанры, якія спрыяюць не толькі пашырэнню кругагляду, слоўнікавага запасу беларускай лексікі, фарміруюць навыкі выканання твораў народнай культуры, але і развіццю асабістых якасцей асобы, такіх як сяброўства, узаемадапамога, самастойнасць.

У рабоце з навучэнцамі другога і трэцяга года навучання мэтазгодна выкарыстоўваць рознабаковыя жанры беларускага песеннага, вусна-паэтычнага, харэаграфічнага мастацтва, знаёміць з асаблівасцямі выканальніцкіх традыцый розных рэгіёнаў Беларусі, этнаграфічнымі звесткамі, пашыраць і назапашваць веды аб традыцыйнай культуры беларусаў. Выкарыстанне беларускай фальклорнай спадчыны ў гэты перыяд навучання – дзейсны сродак развіцця творчых здольнасцей навучэнцаў, мастацкага густу, інтэлекту, абуджэння творчай фантазіі, фарміравання творчага мыслення і эстэтычных адносінаў да рэчаіснасці, актывізацыі ініцыятывы ў рашэнні пастаўленых задач, фарміраванні павагі да спадчыны продкаў і станаўлення грамадзянскай пазіцыі.



Мэта праграмы – далучэнне навучэнцаў да беларускага этнамузычнага мастацтва ва ўмовах вялікага горада, духоўнае ўдасканаленне і гарманізацыя асобы сродкамі народнай спадчыны беларусаў, выхаванне пачуцця патрыятызму і любові да Бацькаўшчыны.

Задачы:

  1. Развіваць музычна-творчыя здольнасці навучэнцаў, пашыраць эмацыянальна-вобразны свет асобы сродкамі беларускага фальклору;

  2. Далучаць навучэнцаў да традыцыйнага народнага музычна-харэаграфічнага мастацтва шляхам “вуснага навучання”;

  3. Удасканальваць формы арганізацыі вольнага часу ў дзіцячай і падлеткавай аўдыторыі;

  4. Фарміраваць ў навучэнцаў каштоўнасныя арыенціры ў напрамку ўсведамлення значнасці традыцыйнай культуры свайго народу ў сістэме культуры чалавецтва ў цэлым.

Арганізацыйныя ўмовы рэалізацыі праграмы

Праграма аб’яднання складзена на 3 гады. Узрост навучэнцаў 10-14 гадоў. Асноўнай формай арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі праграмы з’яўляецца занятак. Працягласць аднаго занятка – 45 хвілін.

Напаўняльнасць аб’яднання – 15 навучэнцаў у групе.

Узрост навучэнцаў першага года навучання – 10-12 гадоў. Заняткі праводзяцца 2 разы на тыдзень па 2 гадзіны, усяго 4 гадзіны на тыдзень (144 гадзіны на год);

Узрост навучэнцаў другога года навучання – 11-13 гадоў. Заняткі праводзяцца 3 разы на тыдзень па 2 гадзіны, усяго 6 гадзін на тыдзень (216 гадзін на год).

Узрост навучэнцаў трэцяга года навучання – 12-14 гадоў. Заняткі праводзяцца 3 разы на тыдзень па 2 гадзіны, усяго 6 гадзін на тыдзень (216 гадзін на год).

Пры рэалізацыі праграмы выкарыстоўваюцца групавыя, дробнагрупавыя, і калектыўныя формы работы. Пры гэтым акцэнт робіцца на індывідуальны падыход у навучанні.

Пры вывучэнні раздзела праграмы “Вакальна – ансамблевая работа” на выпрацоўку вакальна-ансамблевых навыкаў, навыкаў народнага сольнага і ансамблевага выканання прадугледжаны індывідуальныя заняткі з навучэнцамі па пастаноўцы голасу, якія праводзяцца пры неабходнасці па 15-20 хвілін з кожным навучэнцам.

На працягу навучальнага года ладзіцца рад творчых выступленняў: адкрытыя заняткі, тэматычныя і справаздачныя канцэрты, удзел у зборных канцэртах і мерапрыемствах, каляндарна-абрадавых святах, фальклорных конкурсах і фестывалях.

Заняткі праводзяцца ў памяшканні з добрым асвятленнем і акустыкай, выконваюцца ўсе неабходныя санітарна-гігіенічныя патрабаванні, тэмпературны рэжым 18-20 , захоўваюцца 10-хвілінныя перапынкі для навучэнцаў і ветрання памяшкання, выконваюцца нормы бяспечных паводзін на занятках, правілы пажарнай бяспекі, правілы карыстання тэхнічнымі сродкамі навучання.



Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне і абсталяванне:

камп’ютар;

мультымедыйная ўстаноўка;

аўдыётэхніка;

касцюмы для выступленняў;

атрыбутыка для правядзення святаў і абрадаў народнага календара (маскі, прадметы сялянскага побыту і іншая атрыбутыка);

шафа для захоўвання дыскаў, метадычнай літаратуры, нотных дапаможнікаў, касцюмаў, народнай атрыбутыкі і інш.

народныя музычныя інструменты;

шумавыя і ўдарныя інструмены (трашчоткі, бубен, пішчалкі, бразготкі і інш.).

Вучэбна-метадычны комплекс:

дыдактычны матэрыял;

педагагічная і метадычная літаратура;

аўдыя-відэа-фотаматэрыялы;

наглядныя дапаможнікі;

інтэрнэт-рэсурсы.



Кадравае забеспячэнне:

педагог дадатковай адукацыі, акампаніятар.



Вучэбна-тэматычны план першага года навучання

 



п/п

Раздзел, тэма

Усяго гадзін

Тэорыя

Практыка

1.

Уводны занятак

2

1

1

2.

Вакальна-ансамблевая работа

55

10

45

3.

Сцэнічны рух і народная харэаграфія

25

5

20

4.

Беларуская народная творчасць

40

10

30

5.

Слуханне музыкі

8

-

8

6.

Канцэртная дзейнасць

4

-

4

7.

Мерапрыемствы выхаваўча-пазнавальнага характару

8

-

8

8.

Заключны занятак

2

-

2

 

Усяго

144

26

118

 

 

 

Змест праграмы першага года навучання

 

  1. 1.   Уводны занятак (2г.)

Арганізацыя работы аб’яднання. Рэжым заняткаў. Мэта і задачы. План работы аб’яднання. Правілы бяспечных паводзін на занятках.

Практыка. Знаёмства з навучэнцамі, праслухоўванне, дыягностыка музычных здольнасцей, выяўленне ведаў аб беларускіх народных традыцыях. Распеўка-гульня “Знаёмства”.

  1. 2.  Вакальна-ансамблевая работа (55г.)

Ахова дзіцячага голасу. Пеўчая ўстаноўка. Пеўчае дыханне. Пеўчы гук. Вышыня гуку. Меладычны і гарманічны слых. Вакальны ансамбль. Вакальна-ансамблевыя навыкі. Інтанацыя. Гукавядзенне. Дыкцыя і артыкуляцыя. Метрарытм. Характар выканання.

Практыка. Вакальна-ансамблевы трэнінг. Знаёмства з музычнай тэрміналогіяй, сродкамі музычнай выразнасці. Практыкаванні на развіццё вакальна-ансамблевых навыкаў, чыстаты інтанавання, умацавання мышц дыхання. Артыкуляцыйная гімнастыка. Практыкаванні на выпрацоўку пеўчага дыхання, пеўчага гуку, на развіццё адзінай манеры гукаўтварэння. Развіццё навыкаў гукавядзення на нон легата, легата, стаката. Спевы ва ўнісон. Практыкаванні на выпрацоўку навыкаў элементарнага двухгалосся. Спевы ў суправаджэнні і без суправаджэння музычных інструментаў.

  1. 3.  Сцэнічны рух і народная харэаграфія (25г.)

Асноўныя элементы народнага танца. Асноўныя пазіцыі рук, ног. Карагодная пластыка. Віды карагодаў. Сцэнічны рух у гульні. Гульнёвыя карагоды. Вакальна-гульнёвы сінкрэтызм. Традыцыйна-побытавы танец. Структура танца, асноўныя рухі, паставы корпуса. Танцавальны этыкет.

Практыка. Развучанне гульнёвых карагодаў, карагодаў календарна-абрадавага цыклу, традыцыйна-побытавых танцаў. Фарміраванне выканальніцкіх навыкаў.

  1. Беларуская народная творчасць (40г.)

Дзіцячы фальклор. Жанры дзіцячага фальклору. Асноўнае прызначэнне. Калыханкі. Пястушкі і забаўлянкі. Лічылкі, дражнілкі, жарты. Скорагаворкі. Заклічкі. Гульні і карагоды. Дзіцячыя песні.

Жанры беларускага фальклору. Музычны фальклор, яго віды і жанры. Беларускі народны каляндар. Святы і абрады народнага календара. Каляндарна-абрадавыя песні і гульні. Паэтычны тэкст у народнай песні. Народныя песні восеньскага перыяду. Традыцыя святкавання Каляд. Змест абраду, дзеючыя асобы. Калядаванне і шчадраванне. Песні зімовага каляндарнага цыклу. Зімовыя гульні. Абрады веснавога каляндарнага цыклу. Песні веснавога перыяду. Веснавыя гульні і забавы.



Практыка. Спяванне і рэчытацыя. Развучванне і выкананне калыханак, забаўлянак, лічылак, дражнілак. Знаёмства з скорагаворкамі, заклічкамі. Развучанне і выкананне дзіцячых песень і гульняў. Падрыхтоўка і правядзенне гульнёвай праграмы “Скарбонка талентаў”. Знаёмства з музычнымі інструментамі: бубен, трашчоткі, свістулькі.

Развучванне песень восеньскага, зімовага і веснавога каляндарнага цыклу. Развучванне зімовых і веснавых гульняў і забаў. Падрыхтоўка і правядзенне віншавальнага каляднага абыходу “Ішла каляда”. Падрыхтоўка і правядзенне абраду “Загуканне вясны”. Развіццё выканальніцкіх навыкаў, работа над музычным вобразам, характарам выканання.



  1. 5. Слуханне музыкі (8г.)

Фарміраванне культуры музычнага ўспрымання. Праслухоўванне запісаў дзіцячых фальклорных калектываў. Слуханне музыкі па тэмах “Песеньку заспяваю” (жанры дзіцячага фальклору), “Песні народнага календара беларусаў”, “Народная песня ў класічнай музыцы”.

  1. 6. Канцэртная дзейнасць (4г.)

Удзел у каляндарна-абрадавых святах, тэматычных канцэртах.

  1. 7.  Мерапрыемствы выхаваўча-пазнавальнага характару (8 г.)

Наведванне выстаў народнай творчасці, канцэртаў дзіцячых фальклорных калектываў. Творчыя сустрэчы з носьбітамі народнай культуры. Удзел у фальклорным руху.

  1. 8.  Заключны занятак (2г.)

Падрыхтоўка і правядзенне гульнёвай вечарыны “Пагуляем, паспяваем”.

Прагназуемыя вынікі першага года навучання

Навучэнцы павінны ведаць:



  • тлумачэнне слова фальклор;

  • жанры дзіцячага фальклору;

  • першапачатковыя звесткі аб жанрах музычнага фальклору;

  • першапачатковыя звесткі аб святах, абрадах і песнях каляндарнага цыклу;

  • віды і рух карагодаў, гульнёвых карагодаў;

  • правілы аховы дзіцячага голасу;

  • правілы спеваў у ансамблі;

  • асноўныя пеўчыя ўменні і навыкі.

Навучэнцы павінны ўмець:

  • вызначаць вышыню гукаў;

  • карыстацца пеўчай устаноўкай;

  • дакладна вымаўляць і спяваць тэксты песен;

  • дакладна спяваць ва ўнісон;

  • выконваць элементарныя харэаграфічныя рухі;

  • спалучаць спеў з гульнёй і з рухам;

  • спяваць нескладаныя фальклорныя творы ў суправаджэнні і без суправаджэння музычных інструментаў;

  • вызначаць жанр і характар фальклорнага твору;

  • выконваць каляндарна-абрадавыя песні і гульні восеньскага, зімовага і веснавога перыяду;

  • ведаць і расказваць лічылкі, скорагаворкі, спяваць калыханкі і забаўлянкі, выконваць дзіцячыя песні і гульні;

  • актыўна і ўважліва працаваць на занятках, удзельнічаць у гульнях;

  • выконваць правілы бяспекі ў час заняткаў аб’яднання, правядзення мерапрыемстваў і экскурсій.

Навучэнцы павінны навучыцца сябраваць, працаваць калектыўна, адносіцца з павагай да беларускага фальклору і народных традыцый, з задавальненнем выконваць фальклорныя творы і ўдзельнічаць у творчай дзейнасці аб’яднання.

Вучэбна-тэматычны план другога года навучання

 



п/п

Раздзел, тэма

Усяго гадзін

Тэорыя

Практыка

1.

Уводны занятак

2

1

1

2.

Вакальна-ансамблевая работа

60

15

45

3.

Беларуская народная творчасць

56

20

36

4.

Народная харэграфія

40

8

32

5.

Пастановачная работа

26

-

26

6.

Слуханне музыкі

12

-

12

7.

Канцэртнаядзейнасць

8

-

8

8.

Мерапрыемствы выхаваўча-пазнавальнага характару

10

-

10

9.

Заключны занятак

2

-

2

 

Усяго

216

44

172

 

Змест праграмы другога года навучання

 

  1. 1. Уводны занятак (2г.)

Арганізацыя работы аб’яднання. Рэжым заняткаў. Мэта і задачы. План работы аб’яднання. Правілы бяспечных паводзін.

Практыка. Бяседа-гульня “Як нараджаецца гук”. Прагляд відэафільма “Творчы калейдаскоп” аб дзейнасці аб’яднання за мінулы год. Выбар актыву.

  1. 2. Вакальна-ансамблевая работа (60г.)

Ахова дзіцячага голасу. Пеўчая ўстаноўка. Пеўчае дыханне. Музычная тэрміналогія. Галасавы апарат, голасаўтварэнне і гукавядзенне. Вакальны ансамбль. Вакальна-ансамблевыя навыкі. Гукавядзенне. Дыкцыя і артыкуляцыя. Метрарытм. Тэмп. Дынаміка. Тэмбрава-дынамічныя сродкі музычнай выразнасці. Меладычны і гарманічны слых. Інтанацыя. Строй.

Практыка. Вакальна-ансамблевы трэнінг. Знаёмства з музычнай тэрміналогіяй, сродкамі музычнай выразнасці. Практыкаванні на развіццё вакальна-ансамблевых навыкаў, замацаванне навыкаў пеўчай устаноўкі. Артыкуляцыйная гімнастыка. Праца над гукавядзеннем і чысцінёй інтанавання. Развіццё навыкаў спеваў на нон легата, легата, стаката. Практыкаванні на выпрацоўку вакальнай тэхнікі, умацавання мышц дыхання, на развіццё адзінай манеры гукаўтварэння, развіццё меладычнага і гарманічнага слыху. Спевы ва ўнісон, канон. Развіццё навыкаў двухгалосных спеваў. Спевы ў суправаджэнні і без суправаджэння музычных інструментаў. Індывідуальная работа з навучэнцамі па пастаноўцы голасу. Фарміраванне пеўчай культуры.

  1. Беларуская народная творчасць (56г.)

Беларускі фальклор. Агульная характарыстыка фальклорных відаў і жанраў. Музычны фальклор, яго віды і жанры. Беларускі народны каляндар. Святы і абрады народнага календара. Восеньская цыкл земляробчага календара. Зімовы цыкл земляробчага календара. Веснавы цыкл земляробчага календара. Летні цыкл земляробчага календара. Каляндарна-абрадавыя песні і гульні. Пазаабрадавыя песні. Асаблівасці выканання календарна-абрадавых песень у розных лакальных традыцыях. Месца бытавання народнай песні, дыялектычныя асаблівасці, манера выканання.

Практыка. Развучванне песень і гульняў восеньскага, зімовага, веснавога, летняга каляндарнага цыклу. Развучванне пазаабрадавых песень. Развіццё выканальніцкіх навыкаў, работа над музычным вобразам, характарам выканання.

  1. 4.   Народная харэаграфія (40г.)

Жанры народнай харэаграфіі. Асноўныя элементы народных танцаў. Асноўныя пазіцыі рук, ног. Пастаноўка корпуса выканаўцаў у пары. Традыцыйна-побытавыя танцы. Характар і манера выканання. Структура танца, асноўныя рухі, паставы корпусу. Прыпеўкі да танцаў. Карагоды. Сцэнічны рух карагода, гульні. Каардынацыя дзеянняў пры спалучэнні спеваў і танцаў. Вакальна-харэаграфічны, вакальна-гульнёвы сінкрэтызм. Танцавальны этыкет.

Практыка. Прагляд этнаграфічных відэаматэрыялаў. Развучанне календарна-абрадавых і пазаабрадавых карагодаў, гульнёвых карагодаў, традыцыйна-побытавых танцаў. Развучанне прыпевак да танцаў. Фарміраванне выканальніцкай культуры.

  1. 5.   Пастановачная работа (26г.)

Репетыцыйная дзейнасць. Развіццё навыкаў акцёрскага майстэрства і сцэнічнай культуры. Падрыхтоўка рэквізіту, склададанне сцэнарыя, развучванне роляў. Падрыхтоўка музычнай кампазіцыі “Ад прадзедаў спакон вякоў”, віншавальнага каляднага абыходу “Каляда-калядзіца”, фальклорных праграм “А ў нас сёння масленка”, “ Агу, вясна”, “Да мы Юр’я пачынаем”, “ А ўнас сёння Купалачка”.

  1. 6.  Слуханне музыкі (12г.)

Праслухоўванне твораў народнага мастацтва ў выкананні носьбітаў фальклору. Праслухоўванне фальклорных твораў у выкананні прафесійных артыстаў, дзіцячых фальклорных калектываў. Слуханне музыкі па тэмах: “Песні беларускага народнага каляндара”, “Пазаабрадавыя песні”, “Народная песня ў класічнай музыцы”. Фарміраванне культуры музычнага ўспрымання, музычнага мыслення.

  1. 7.   Канцэртная дзейнасць (8г.)

Удзел у каляндарна-абрадавых святах, творчых справаздачах, тэматычных канцэртах, мерапрыемствах фальклорнага накірунку.

  1. 8.   Мерапрыемствы выхаваўча-пазнавальнага характару (10г.)

Экскурсіі. Наведванне выстаў народнай творчасці, канцэртаў дзіцячых фальклорных калектываў. Творчыя сустрэчы з народнымі майстрамі і выканаўцамі народных песень. Наведванне майстар-класаў, семінараў па спеўнай этнафоніі і народнай харэаграфіі.

  1. 9.  Заключны занятак (2г.)

Падрыхтоўка і правядзенне фальклорнага свята “Запрашаем у карагод”.

Прагназуемыя вынікі другога года навучання

Навучэнцы павінны ведаць:



  • жанры музычнага фальклору;

  • святы, абрады каляндарнага цыклу;

  • правілы аховы дзіцячага голасу;

  • правілы спеваў у ансамблі;

  • асноўныя пеўчыя уменні і навыкі;

  • тэматыку і вобразны свет каляндарна-абрадавых і пазаабрадавых песень;

  • характэрныя рухі традыцыйна-побытавых танцаў;

  • танцавальны этыкет.

Навучэнцы павінны ўмець:

  • карыстацца пеўчай устаноўкай;

  • дакладна вымаўляцьі спяваць тэксты песень;

  • дакладна спяваць ва ўнісон;

  • валодаць навыкамі двухгалосных спеваў;

  • выконваць традыцыйна-побытавыя танцы ў характэрнай манеры;

  • спалучаць спеў з гульнёй і з рухам;

  • спяваць фальклорныя творы ў суправаджэнні і без суправаджэння музычных інструментаў;

  • выразана і асэнсавана спяваць;

  • творча падыходзіць да выканання музычных фальклорных твораў;

  • вызначаць жанр і характар фальклорнага твору;

  • выконваць каляндарна-абрадавыя песні і гульні восеньскага, зімовага і веснавога, летняга перыяду ў адпаведнай манеры;

  • актыўна і ўважліва працаваць на занятках, удзельнічаць ў гульнях;

  • выконваць правілы бяспекі ў час заняткаў аб’яднання, правядзення мерапрыемстваў і экскурсій.

Напрыканцы другога года навучання ў навучэнцаў фарміруюцца каштоўнасныя арыенціры ў напрамку ўсведамлення значнасці традыцыйнай культуры свайго народу ў сістэме культуры чалавецтва ў цэлым, фарміруюцца грамадзянска-патрыятычныя якасці асобы.



  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка