Праграма навуковай стажыроўКІ



Дата канвертавання22.07.2016
Памер18.58 Kb.
ПРАГРАМА НАВУКОВАЙ СТАЖЫРОЎКІ.
Цэнтр беларускіх даследаванняў пры Паўднёва-Заходнім каледжы (далей Цэнтр), штогод падтрымлівае аднаго ці болей навукоўцаў Асноўнай мэтай дадзенай праграмы з’яўляецца спрыянне прафесійнаму росту дбайна абраных беларускіх навукоўцаў пры дапамозе разнастайнай дзейнасці ў Цэнтры, які знаходзіцца ў горадзе Ўінфілд, штат Канзас, ЗША, а таксама ў іншых месцах Злучаных Штатаў. Прадугледжваецца, што запрошаныя навукоўцы – гэта нядаўнія выпускнікі магістратуры ці аспірантуры (альбо іх эквіваленту); ёсць носьбітамі беларускай мовы, далі абавязак ня толькі вярнуцца на Беларусь пасля сканчэння праграмы, але таксама плённа працаваць на карысць грамадскага адраджэння Бацькаўшчыны. Кандыдаты таксама павінны прадэманстраваць прафесійнае веданне размоўнай і пісьмовай англійскай мовы, уключна са здольнасцю чытаць лекцыі і рабіць іншыя публічныя прамовы на англійскай мове. Запрошаныя навукоўцы могуць разлічваць на знаходжанне па гэтай праграме ў Злучаных Штатах тэрмінам да аднаго году.
Ад запрошаных навукоўцаў чакаецца ажыццяўленне наступных тыпаў дзейнасці:


  1. Выступы з лекцыямі ў Цэнтры і іншых месцах, для акадэмічнай супольнасці Паўднёва-Заходняга каледжу, грамадзянскіх сходаў лакальнай і рэгіянальнай супольнасцяў, і ў іншых вышэйшых навучальных ўстановах Злучаных Штатаў на тэмы, якія адносяцца да прафесійнай кампетэнцыі навукоўца, а таксама, больш агульна, пра беларускую гісторыю, культуру, сучасныя падзеі. Цэнтр садзейнічае гэтым мерапрыемствам.

  2. Сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ для дыскусіяў пра Беларусь.

  3. Сустрэчы, па запрашэнні, з супольнасцямі беларускай дыяспары Паўночнай Амерыкі для інфармавання пра падзеі ў Беларусі і для шырокага рэкламавання існавання і дзейнасці Цэнтру беларускіх даследаванняў.

  4. Наведванне ў якасці прадстаўніка Цэнтру такіх прафесійных канферэнцыяў, як штогадовыя сустрэчы Амерыканскай Асацыяцыі па прасоўванні славянскіх даследаванняў (American Association for the Advancement of Slavic Studies, AAASS), рабіць па неабходнасці даклады і ўмацоўваць кантакты з навукоўцамі ў Злучаных Штатах.

У дадатак, запрошаны навуковец мусіць прысвячаць прыблізна 20 гадзінаў на тыдзень на падтрымку працы Цэнтру, і займацца:




  • Рэдагаваннем і чытаннем карэктуры рукапісаў, прапанаваных Цэнтру для публікацыі;

  • Перакладам дакументаў з беларускай мовы на англійскую і наадварот;

  • Каталагізаваннем кніг і іншых матэрыялаў, атрыманых бібліятэкай Цэнтру;

  • Дапамагаць у падрыхтоўцы грантавых прапановаў;

  • Спрыяць прасоўванню Цэнтра ў акадэмічных і дзяржаўна-палітычных асяродках, пад кантролем кіраўнікоў Цэнтру;

  • Падрыхтоўваць сустрэчы Назіральнае Рады Цэнтру.

: org
org -> Закон рэспублікі беларусь 9 студзеня 2006 г. №98-з аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь Прыняты Палатай прадстаўнікоў 12 снежня 2005 года Адобраны Саветам Рэспублікі 21 снежня 2005 года
org -> Пастанова савета мiнiстраў рэспублiкi беларусь 15 чэрвеня 2006 г. N 762
org -> Пастанова савета мiнiстраў рэспублiкi беларусь 15 чэрвеня 2006 г. N 762
org -> Пастанова савета мiнiстраў рэспублiкi беларусь 14 мая 2007 г. N 578
org -> Аб зацвярджэнні спіса будынкаў і збудаванняў, якія з'яўляюцца аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны ў межах гістарычнага цэнтра г. Мінска
org -> От 4 жніўня 2005 г. №1360 Аб зацвярджэнні спіса будынкаў і збудаванняў
org -> Пастанова савета мiнiстраў рэспублiкi беларусь 14 мая 2007 г. N 578
org -> Аб некаторых пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка