Праграма стажыровак “Універсітэту Залатога Веку”



Дата канвертавання15.05.2016
Памер29.39 Kb.

Праграма стажыровак “Універсітэту Залатога Веку”



Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” запрашае на стажыроўку ў праграме для сталых людзей “Універсітэт Залатога Веку”.

Калі вы хочаце пазнаёміцца з арганізацыяй працы першага беларускага “Універсітэту Залатога Веку” для сталых людзей,  з яго слухачамі, вядучымі секцыі, арганізатарамі, пераняць наш досвед і падзяліцца сваім, падавайце заяўку на ўдзел у праграме стажыровак у нашым УЗВ!

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі арганізацый (грамадскіх і дзяржаўных), якія маюць альбо плануюць уласныя праграмы, накіраваныя на актывізацыю сталых людзей. Стажыроўка будзе праходзіць у Гродне з 24 да 29 лістапада.

Удзельнікі змогуць наведаць заняткі асобных секцый (сёлета ў межах УЗВ працуюць 23 секцыі), агульную тэматычную сустрэчу слухачоў УЗВ (28 лістапада), сустрэцца з сябрамі Рады “Універсітэту Залатога Веку” (самакіраванне праграмы), пазнаёміцца з працай рэдакцыісайта УЗВ (uzv.by), арганізацыяй працы “Школы добрых справаў”, завязаць новыя карысныя знаёмствы.

Для ўдзелу ў стажыроўцы будуць адабраныя 3 чалавекі з розных гарадоў Беларусі, якія да 21 лістапада запоўняць і дашлюць на наш адрас (uzv.hrodna@gmail.com) анкету-заяўку, прыкладзеную ў дадатку да гэтага ліста.


Перавагай пры адборы будуць карыстацца:

- асобы, якія маюць высокую матывацыю да ўдзелу ў стажыроўцы і падрабязна апішуць, якіх вынікаў ад удзелу ў ёй чакаюць;

- прадстаўнікі арганізацый (грамадскіх і дзяржаўных), якія маюць альбо плануюць уласныя праграмы, накіраваныя на актывізацыю сталых людзей;

- асобы, гатовыя ўзяць на сябе частку выдаткаў, звязаных з удзелам у стажыроўцы (праезд за свій кошт).

Арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў у Гродне, апеку з боку каардынатара стажыроўкі, удзел у мерапрыемствах УЗВ, якія адбываюцца ў час стажыроўкі, працоўныя месцы (у вызначаныя гадзіны – кампутар з доступам у інтэрнэт).

Ад удзельнікаў стажыроўкі чакаем:

-          вядзенне Дзённіка стажора;

-          напісанне сваіх уражанняў ад удзелу ў стажыроўцы на сайт УЗВ;

-          падрыхтоўку прапановаў па наладжванні супрацоўніцтва паміж сваёй арганізацыяй і УЗВ;

-          удзелу ў запланаваных у межах стажыроўкі мерапрыемствах (у сярэднім 4-5 гадзін у дзень);

-          пісьмовую справаздачу пра вынікі стажыроўкі.

Дадатковую інфармацыю пра праграму стажыровак ва “Універсітэце Залатога Веку” можна атрымаць у куратара стажыроўкі Олі Астроўскай   (+37529 826 78 25).

Пра вынікі адбору да ўдзелу ў праграме стажыровак УЗВ будзе паведамлена не пазней за  22 лістапада. Арганізатары стажыроўкі пакідаюць за сабой права не каментаваць вынікі адбору.


Праграма “Універсітэт Залатога Веку” распачала сваю працу ў красавіку 2010 г. па ініцыятыве сябраў грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” (3sektar.by).

Мэтай праграмы з’яўляецца павышэнне якасці сталых жыхароў г. Гродна праз іх інтэлектуальную, фізічную і сацыяльную актывізацыю.

Акадэмічны год у межах УЗВ доўжыцца з кастрычніка да мая. Сёлета ўдзел у праграме бяруць каля 160 чалавек ва ўзросце ад 55 да 80 год.

У межах праграмы працуюць 23 секцыі, два разы на месяц адбываюцца агульныя тэматычныя сустрэчы, дзейнічае “Школа добрых справаў”.

Больш падрабязную інфармацыю пра нашу праграму глядзіце на сайце uzv.by



Праграма стажыровак “Універсітэту Залатога Веку” накіраваная на распаўсюджванне назапашанага ў межах праграмы досведу, развіццё і ўмацаванне супрацоўніцтва паміж беларускімі арганізацыямі, якія займаюцца павышэннем якасці жыцця сталых людзей праз іх актывізацыю.
: wp-content -> uploads -> 2013
2013 -> Форма №1-иг, лбг
2013 -> План ідэалагічнай І выхаваўчай работы на I чвэрць 2013/2014 навучальнага года
2013 -> Сябры! Вы з’яўляецеся сябрам/актывістам моладзевай арганізацыі альбо ініцыятывы?
2013 -> Библиотека справочно-библиографический отдел
2013 -> Правапіс канчаткаў назоўнікаў першага скланення ў адзіночным ліку
2013 -> Друзья! Вы являетесь членом/активистом молодёжной организации или инициативы?
2013 -> Конкурс творчых вучнёўскіх работ (далей конкурс), прымеркаваны да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, ініцыятыва грамадскага аб’яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі",
2013 -> Расклад пазаўрочных заняткаў на I паўгоддзе
2013 -> Дырэктар А. А. Марціновіч




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка