Праграма вывучэння пытання “Аб дзейнасці адміністрацыі, калектыву педагогаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі па ўкараненні ў адукацыйны працэс новай рэдакцыі Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”



Дата канвертавання15.05.2016
Памер38.81 Kb.
Праграма

вывучэння пытання “Аб дзейнасці адміністрацыі, калектыву педагогаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі па ўкараненні ў адукацыйны працэс новай рэдакцыі Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”

Мэта:

Вывучыць дзейнасць адміністрацыі, педагогаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі па

- ўкараненні ў адукацыйны працэс новай рэдакцыі Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі (далей – Правіл);

- устанаўленні адзінства нормаў пісьмовай беларускай мовы;

- замацаванні яе нарматыўнага ўжывання ў адукацыйным працэсе з улікам новай рэдакцыі Правіл.
Задачы:


  1. Вывучыць узровень вучэбнай і навукова-метадычнай работы, планавання навучальных устаноў па рэалізацыі палажэнняў Закона.

  2. Прааналізаваць забеспечанасць ўстаноў адукацыі нацыянальнымі вучэбна-метадычнымі комплексамі па беларускай мове і літаратуры, слоўнікамі, даведачнай літаратурай з улікам новай рэдакцыі правапісу.

  3. Вызначыць ўзровень замацавання нарматыўнага ўжывання беларускай мовы сярод вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

  4. Вызначыць эфектыўнасць кіраўніцкай дзейнасці па арганізацыі адукацыйнага працэсу і адміністрацыйнага кантролю, яго адпаведнасці новай рэдакцыі Правіл.


Праграма складзена на аснове

    1. Плана мерапрыемстваў па рэалізацыі палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь ад 23ліпеня 2008 года ”Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі“ на 2010 – 2013 гг., зацверджанага намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь 03 верасня 2008 г. (далей – Закон), Інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь“Аб выкладанні вучэбных прадметаў “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура” ў 2011-2012 навучальным годзе.


Змест вывучэння

  1. Наяўнасць нарматыўнай прававой базы ва ўстанове адукацыі па рэалізацыі палажэнняў Закона.

  2. Наяўнасць комплексу мерапрыемстваў, якія накіраваны на ўкараненне ў адукацыйны працэс установы агульнай сярэдняй адукацыі новай рэдакцыі Правіл, забеспячэнне арфаграфічнай аднастайнасці ў адпаведнасці з Законам (на пераходны перыяд), аналіз зместу плана.

3. Аналіз планавання устаноў агульнай сярэдняй адукацыі на год. Адміністрацыйны кантроль па тэме вывучэння, яго накіраванасць.

4. Разнастайнасць і асаблівасць форм работы з рознай катэгорыяй калектыву:

- з вучнямі (гадзіны АВР);

- з педагагічнымі кадрамі;

- з бацькамі.

4. Дзейнасць бібліятэкі:

- забяспечанасць бібліятэкі ўстановы адукацыі новай рэдакцыяй Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, Граматыкай беларускай мовы, арфаграфічнымі даведнікамі па беларускай мове (акадэмічнымі выданнямі: “Новы арфаграфічны слоўнік беларускай мовы”, “Слоўнік беларускай мовы: разам, асобна, праз злучок”, “Слоўнік беларускай мовы: вялікая ці малая літара”і інш.);

- размяшчэнне ў бібліятэцы матэрыялаў па новай рэдакцыі Правіл для выкарыстання педагагічнымі работнікамі;

- афармленне пастаянна дзеючых выстаў медыя-, кніжных і перыядычных выданняў;

- фарміраванне бібліятэчнага фонду нарматыўнай прававой, вучэбна-метадычнай, даведачнай літаратурай у дапамогу педагогам па рэалізацыі палажэнняў Закона;

- ажыццяўленне інфармацыйна-бібліяграфічнай падтрымкі педагогаў па рэалізацыі палажэнняў Закона праз сайт навучальнай установы і інш.


  1. Афармленне ва ўстанове адукацыі інфармацыйных стэндаў і другіх наглядных матэрыялаў па пытаннях змен у правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі:

- наяўнасць стэндаў ці іншай нагляднасці, іх месцазнаходжанне, аднаўленне;

- змест размешчанай інфармацыі (Менавіта на стэндах у кабінетах беларускай мовы і літаратуры трэба размясціць наступную інфармацыю: чаму ўзнікла патрэба ў зменах беларускага правапісу; што новага ў “Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі; аформіць пастаянна дзеючую рубрыку “Пішам правільна”);

- даступнасць размяшчэння наглядных матэрыялаў для вучняў, педагогаў, бацькоў;

- цікавасць, пазнавальнасць, зменнасць размешчанай інфармацыі.

6. Дзейнасць метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры:

- правядзенне ва ўстановах адукацыі ў межах тыдня па прадмету сустрэч з распрацоўшчыкамі Закона і з другімі зацікаўленымі асобамі;

- правядзенне пасяджэнняў метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па абмеркаванні паэтапнага выканання палажэнняў Закона (На выніковым пасяджэнні МА належыць правесці круглы стол, на якім прааналізаваць работу па ўкараненні змен у правапісе ў адукацыйны працэс (поспехі, цяжкасці, творчыя знаходкі), падвесці вынікі метадычнай работы, прадставіць распрацаваныя матэрыялы);

- прыманне ўдзелу ў мэтавых курсах павышэння кваліфікацыі кіраўнікоў метадычных аб’яднанняў і настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры для работы ва ўмовах рэалізацыі Закона;

- наведванне настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры арганізаваных кансультацыйных заняткаў па пытаннях рэалізацыі Закона.

7. Арганізацыя працэсу навучання беларускай мове ў пераходны перыяд у адпаведнасці з палажэннямі новай рэдакцыі правапісу:

- на ўроку (На кожным уроку беларускай мовы неабходна праводзіць арфаграфічныя хвіліны, на якіх знаёміць вучняў са зменамі ў напісанні слоў у адпаведнасці з новай рэдакцыяй Правіл. На ўроках беларускай літаратуры пры чытанні і вывучэнні мастацкіх твораў неабходна звярнуць увагу на напісанне слоў, у якіх адбыліся змены ў правапісе);

- на факультатыўных занятках;

- аналіз сшыткаў для навучальных і кантрольных работ.

8. Забеспячэнне вядзення ва ўстановах адукацыі справаводства ў адпаведнасці з новай рэдакцыяй Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі: афармленне загадаў, другіх матэрыялаў.



9. Правядзенне сістэмнай iнфармацыйна-тлумачальнай работы па прапагандзе Закона ў сродках масавай інфармацыі, унутрыадукацыйных газетах, на сайце і г.д.
: e107 files -> public
public -> Беліцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Сенненскага раёна
public -> Дадатак 3 праграма правядзення дыстанцыйнага семінара-практыкума для настаўнікаў беларускай мовы І літаратуры “Арганізацыя І суправаджэнне навукова-даследчай дзейнасці навучэнцаў”
public -> Аб устанаўленні формы даведкі аб засваенні зместу адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі
public -> Дзяржаўная ўстанова адукацыі Выканала вучаніца 9 класа Пятрова Дар’я Міхайлаўна Кіраўнік настаўнік беларускай мовы і літаратуры
public -> Намінацыя “Сельскія населеныя пункты” Справаздача па выніках даследванняў дэмаграфіі знікаючай вёскі Івоні
public -> Папячыцельскага савета на 2015/2016 навучальны год № п/п Тэма Месяц
public -> Сенненскі раённы выканаўчы камітэт
public -> Урок беларускай мовы у 4 класе па "Па краіне роднай мовы"
public -> Студзёнкаўская дссш




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка