Практычная работа Рашэнне задач на будову і ўласцівасці нуклеінавых кіслот



Дата канвертавання19.07.2016
Памер14.65 Kb.
Практычная работа

Рашэнне задач на будову і ўласцівасці нуклеінавых кіслот

Мэта : Навучыцца вызначаць паслядоўнасць нуклеатыдаў ДНК, зыходзячы з прынцыпу камплементарнасці; Вызначаць змест нуклеатыдаў у фрагменце малекулы ДНК, калі вядомы змест аднаго з іх.

Заданні


1.Участак адной ніці ДНК мае паслядоўнасць: 5”-ГААГЦАТАЦ- 3”…

Вызначце паслядоунасць нуклеатыдаў у другім ланцужку.

2. а) Колькі малекул рыбозы і астаткаў фосфарнай кіслаты ўтрымліваецца на ўчастку і-РНК саствам АУГАЦЦУГУЦ?

б) Паміж якімі часткамі нуклеатыдаў утвараюцца сувязі пры злучэнні іх у ланцужок і-РНК? Як называюцца гэтыя сувязі?

3.Колькі вадародных сувязей утвараецца на ўчастку малекулы ДНК ?

ТАГТТЦГГЦААЦ

4. Якую даўжыню мае ўчастак малекулы ДНК малекулярнай масай 102 000, калі маса аднаго нуклеатыда роўна 300, а даўжыня пары нуклеатыдаў складае 0,34 нм?

5. ДНК утрымлівае 17,3% цытазіна. Вызначце працэнтнае ўтрыманне другіх нуклеатыдаў, якія складаюць малекулу ДНК.


Практычная работа

Рашэнне задач на рэплікацыю ДНК

Мэта: Вызначыць асноўныя прынцыпы рэплікацыі ДНК.

Заданні


1.Участак адной ніці ДНК мае паслядоўнасць: 5”-ГААГЦАТАЦ- 3”…

Вызначце паслядоунасць нуклеатыдаў у другім ланцужку.

2. 1.Участак адной ніці ДНК мае паслядоўнасць: 5”-ТЦГАТТТАЦГ- 3”…

Вызначце паслядоунасць нуклеатыдаў у другім ланцужку.

3. Малекула ДНК распалася на 2 ланцужкі. Адзін з іх мае будову:

3”-ТАГАЦТТГТАЦАЦГТГТТТА-5”

Якую будову будзе мець ДНК, калі указаны ланцужок дастроіцца да поўнай двухланцужковай малекулы ДНК? ф

!

4. Дадзены участак малекулы ДНК цукар-А…1-цукар



! !

Ф ф


! !

Цукар-Ц…2- цукар

! !

Ф ф


! !

Цукар-Т…3-цукар



! !

ф

Укажыце,якім асновам адпавядаюць лічбы 1,2,3; якія хімічныя сувязі ўзнікаюць на ўчастку А…1, Ц…2, Т…3?



5. Складзіце Алгарытм рашэння задач на рэплікацыю ДНК.
: sch3zelva -> library
library -> 1. Выпішіце з наступнага пераліку толькі металы і дайце ім назвы
library -> Абагульненне і кантроль ведаў па тэме “Абмен рэчываў”
library -> Дзяржаўная сярэдняя школа №3 г п. Зэльва
library -> Графік прыёму грамадзян
library -> Кантрольная работа 1 па тэме "Вуглевадароды"
library -> Урока Урокі базавага кампанента Заняткі па інтарэсах, факультатывы, гурткі, спартыўныя секцыі
library -> Практычная работа №5 Рашэнне генетычных задач на дыгібрыднае скрыжаванне
library -> 3. Укажыце паслядоўнасць нуклеатыдаў у абодвух ланцужках
library -> Практычная работа Рашэнне задач на транскрыпцыю і трансляцыю
library -> Дзяржаўная сярэдняя школа №3 г п. Зэльва




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка