Практычныя заняткі па гісторыі беларускага мовазнаўства



Дата канвертавання15.05.2016
Памер118.73 Kb.
Практычныя заняткі па гісторыі беларускага мовазнаўства

(падрыхтаваў С.М. Запрудскі)


Заданне № 1
Тэма 1: Працы аб беларускай мове першай паловы ХІХ стагоддзя

(К.Калайдовіч, З.Даленга-Хадакоўскі, Дзм. Языкаў, П.Шпілеўскі)
Крыніцы:


  1. a) Канстанцін Калайдовіч. О белорусском наречии // Роднае слова. 1994. № 12. С. 22–25. b) [Канстанцін Калайдовіч]. О белорусском наречии // Прыгодзіч, М.Р. Беларускае мовазнаўства. Мн.: БДУ, 2006. С. 7–13.

  2. Зарыян Далэнга-Хадакоўскі. Выбранае. Мн., 2007.

  3. [Дзмітрый Языкаў]. Белорусский или руський язык // Роднае слова. 1998. № 6. С. 92–93.

  4. a) Павел Шпилевский. Путешествие по Полесью и белорусскому краю. Мн., 1992. С. 99–100, 239. b) Павел Шпилевский. Путешествие по Полесью и белорусскому краю. Мн., 2004. С. 99–100, 239.


Літаратура:


  1. a) Прыгодзіч М. “В нем скрываются драгоценные остатки древнего языка славянского...”: Канстанцін Калайдовіч як першы даследчык беларускай мовы // Роднае слова. 1994. № 12. С. 21–22. b) Прыгодзіч, М.Р. Канстанцін Калайдовіч // Прыгодзіч, М.Р. Беларускае мовазнаўства. Мінск: БДУ, 2006. С. 5–6.

  2. Запрудскі С.М. Аб філалагічнай рэцэпцыі беларускай мовы ў Расіі ў першай трэці ХІХ стагоддзя // Веснік БДУ. Серыя 4. 2011. № 2.

  3. a) Аксамітаў А. Ля вытокаў беларускага мовазнаўства: Са спадчыны Зарыяна Даленгі-Хадакоўскага // Роднае слова. 1992. № 5. С. 52–57, 3-я старонка вокладкі. b) Аксамітаў А. Ля вытокаў беларускага мовазнаўства: Са спадчыны Зарыяна Даленгі-Хадакоўскага // Комплекснае даследаванне фальклору і этнакультуры Палесся. Мн.: БДУ, 2005. С. 4–12.

  4. Аксамітаў А. Даленга-Хадакоўскі Зарыян // Беларуская мова. Энцыклапедыя. Мн., 1994. С. 173–174. С. 57.

  5. Малаш Л. Даленга-Хадакоўскі Зарыян // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 3. Мн., 1996. С. 196 – 197.

  6. Малаш, Леаніла. Піянер славяназнаўства // Далэнга-Хадакоўскі, Зарыян. Выбранае. Мн., 2007. С. 5–36.

  7. Аксамітаў А.С., Малаш Л.А. З душой славяніна: Жыццё і дзейнасць З.Я. Даленгі-Хадакоўскага. Мн., 1991.

  8. Перавалава Н. “Его можно назвать отцом великороссийского наречия...”: Дзмітрый Языкаў як даследчык беларускай мовы // Роднае слова. 1998. № 6. С. 90–92.

  9. a) Германовіч І.К. П.М. Шпілеўскі // Германовіч І.К. Беларускія мовазнаўцы. Мн., 1985. С. 9 – 35, асабліва 30 – 32. b) [фрагменты пра слоўнік Шпілеўскага] // Прыгодзіч, М.Р. Беларускае мовазнаўства. Мінск: БДУ, 2006. С. 94–97.

  10. Прыгодзіч, М.Р. Павел Шпілеўскі // Прыгодзіч, М.Р. Беларускае мовазнаўства. Мінск: БДУ, 2006. С. 53–56.

  11. Гуліцкі, М.Ф. пра слоўнік Шпілеўскага // Прыгодзіч, М.Р. Беларускае мовазнаўства. Мінск: БДУ, 2006. С. 88–93.


Заданні і пытанні:


  1. Што вы ведаеце пра ўклад у беларусістыку К.Калайдовіча канца 1810-х гг.?

  2. Выпішыце прыведзеныя К.Калайдовічам характарыстыкі-азначэнні і асаблівасці беларускай мовы, пракаменціруйце іх.

  3. З якой мовай К.Калайдовіч збліжае беларускую? Як ён характарызуе мэту сваёй публікацыі? Як Калайдовіч ацаніў значэнне даследавання беларускай мовы для расійскай філалогіі?

  4. З якой мовы, на думку К.Калайдовіча, паходзіць беларуская? Як сярэдневяковыя кніжнікі называлі беларускую мову?

  5. У 1903 годзе Я.Карскі ахарактарызаваў працу К.Калайдовіча як “вельмі недакладны нарыс ужывання ў старажытнасці беларускай гаворкі”. Пракаменціруйце гэта меркаванне.

  6. У якіх мясцовасцях, паводле К.Калайдовіча, ужывалася ў першай чвэрці ХІХ стагоддзя беларуская мова?

  7. Як вы лічыце: збіраючы матэрыялы для свайго слоўніка, Калайдовіч карыстаўся вуснымі ці пісьмовымі крыніцамі? Ахарактарызуйце рэестр слоўніка К.Калайдовіча.

  8. З артыкула А.Аксамітава ў “Родным слове” або ў зборніку “Комплекснае даследаванне фальклору і этнакультуры Палесся” выпішыце розныя лінгвонімы (назвы моў ці дыялектаў), якімі карыстаўся З.Даленга-Хадакоўскі, устанавіце суадносіны паміж імі. Выпішыце галоўныя асаблівасці беларускай мовы, на якія звярнуў увагу Даленга-Хадакоўскі. Ахарактарызуйце арэал пашырэння беларускай мовы, акрэслены даследчыкам. Назавіце асноўныя мовазнаўчыя дасягненні Даленгі-Хадакоўскага.

  9. Як ацаніў даследаванні З.Даленгі-Хадакоўскага С.Буліч?

  10. Які недахоп, паводле З.Даленгі-Хадакоўскага, быў уласцівы аўтару “Истории государства Российского” М.Карамзіну падчас ацэнак ім гісторыі Беларусі?

  11. За чые сродкі З.Даленга-Хадакоўскі ажыццяўляў свае падарожжы? Раскажыце пра Даленгу-Хадакоўскага як арганізатара навукі.

  12. Пазнаёмцеся з біяграфіямі Калайдовіча і Даленгі-Хадакоўскага, выкарыстаўшы ў першым выпадку слоўнік М.Булахава “Восточнославянские языковеды” (т.1, 1976), а ў другім -- “Энцыклапедыю гісторыі Беларусі” (т.3, 1996) або энцыклапедычны даведнік “Мысліцелі і асветнікі Беларусі” (Мн., 1995). Параўнайце біяграфіі Калайдовіча і Даленгі-Хадакоўскага.

  13. Што Д. Языкаў пісаў адносна даўнасці ўжывання выразу “беларуская або руськая мова”? Якую моўную разнавіднасць разумелі пад гэтай назвай ў першай палове ХІХ ст.? Якія аўтары, паводле Языкава, пісалі на гэтай мове?

  14. Якую асаблівасць Языкаў выдзеліў у “беларускай або руськай мове” ў якасці асноўнай?

  15. Што думаў Языкаў наконт сувязі паміж колішняй пісьмова-літаратурнай мовай і вуснай беларускай мовай І паловы ХІХ ст.? У якіх мясцовасцях, паводле Языкава, ужывалася ў І палове ХІХ ст. вусная беларуская мова?

  16. Якую моўную разнавіднасць, паводле Языкава, трэба разумець у якасці “сапраўднай беларускай мовы”? Назавіце дыферэнцыяльныя прыкметы “сапраўднай беларускай мовы”. Што адрознівала, паводле Языкава, “сапраўдную беларускую мову” ад беларускай мовы, якую сапраўднай называць нельга?

  17. Як Языкаў ахарактарызаваў значэнне даследавання беларускай мовы? Як ён акрэсліў адносіны паміж беларускай і тагачаснай “вялікарасійскай” мовай?

  18. Параўнайце характарыстыкі беларускай мовы, зробленыя Дзм.Языкавым і П. Шпілеўскім. Як, паводле Шпілеўскага, суадносяцца старажытная славянская (праславянская) і беларуская мовы? Звярніце ўвагу на лінгвонімы, якімі карыстаецца Шпілеўскі. Выпішыце выказванне Шпілеўскага, з якога вынікае, што па-беларуску ў канцы XVIII ст. размаўлялі не толькі сацыяльныя нізы.


Заданні № 2 і 3

Тэма 2: Ян Чачот як мовазнавец
Крыніцы:
1) Ян Чачот. Наваградскі замак. Мн., 1989.

2) Ян Чачот. Выбраныя творы. Мн., 1996.

3) Ян Чачот. Свіцязь. Мн., 1999.

4) Прыгодзіч, М.Р. Беларускае мовазнаўства. Мінск: БДУ, 2006. С. 101–133.

5) Роднае слова. 1997. № 2. С. 58—62 (скарочаная прадмова да зборніка 1846 г.)

6) Ян Чачот. Прадмова да зборніка народных песень 1846 г. // Пачынальнікі. Мн, 1977. С. 86 – 101.

7) Ян Чачот. Прадмова да зборніка народных песень 1846 г. // Пачынальнікі. Мн, 2003. С. 86 – 101.

— прадмова да “Сялянскіх песень з-над Нёмана і Дзвіны” (1846);

— прадмова да “Сялянскіх песень з-над Нёмана і Дзвіны” (1844);

— “Зычлівая заўвага для этымолагаў”;

— “Некаторыя крывіцкія ідыёмы (уласнаназвы)...”;

— “Крывіцкія прыказкі і прымаўкі”.


Літаратура:
1. Крамко І. Чачот Ян // Беларуская мова. Энцыклапедыя. Мн., 1994. С. 611—612.

2. Лысенка І. Ян Чачот у гісторыі беларускага мовазнаўства // Роднае слова. 1997. № 2. С. 53—58.

3. Крамко І. Спадчына Яна Чачота як выток беларускага мовазнаўства // Беларусіка. Albaruthenica. 10. Мн., 1998. С. 53—58.

4. Аксамітаў А. “Для будучых даследнікаў славяншчыны” // Беларусіка. Albaruthenica. 10. Мн., 1998. С. 49—53.

5. Прыгодзіч, М.Р. Беларускае мовазнаўства. Мінск: БДУ, 2006. С. 98–100.

6. Гуліцкі М. Лексікаграфічныя матэрыялы Яна Чачота // Гуліцкі М. Нарысы гісторыі беларускай лексікаграфіі. Мн., 1978.

7. Цвірка К. Паданне пра філаматаў // Філаматы і філарэты. Мн., 1998. С. 7—24.
Заданні і пытанні:


  1. Пазнаёмцеся з біяграфіяй Яна Чачота.

  2. Выпішыце з прадмовы да зборніка 1846 г. фрагменты, у якіх Чачот:

— ужывае лінгвонімы (назвы моў ці дыялектаў) для абазначэння беларускай мовы;

— вызначае месца беларускай мовы сярод суседніх славянскіх моў;

— акрэслівае кола людзей, якія размаўляюць/размаўлялі па-беларуску (выкарыстайце таксама матэрыял прадмовы Чачота да зборніка 1844 г.);

— выступае як паслядоўнік параўнальна-гістарычнага мовазнаўства (выкарыстайце таксама “Зычлівую заўвагу для этымолагаў” і слоўнікавую падборку “Некаторыя крывіцкія ідыёмы...”).



  1. Складзіце спіс фанетычных і марфалагічных асаблівасцяў беларускай мовы, прыведзены ў прадмове Чачота да зборніка 1846 г. (Уключыце ў яго толькі тыя рысы, якія існуюць у сучаснай літаратурнай мове.)

  2. Вызначце ўклад Чачота ў беларускую дыялекталогію.

  3. Прывядзіце выказванні Чачота сацыялінгвістычнага характару.

Заўвага: Сацыялінгвістыка – мовазнаўчая дысцыпліна (узнікла ў 60-ыя гады ХХ ст.), якая даследуе функцыянаванне мовы ў грамадстве. У прыватнасці, сацыялінгвістыку цікавяць пытанні, звязаныя з сацыяльна абумоўленымі зменамі ў мове, ужываннем мовы ў розных сітуацыях, людзьмі рознага сацыяльнага статусу, узросту, полу і г.д.

  1. Якія акалічнасці біяграфіі Чачота станоўча паўплывалі на яго зацікаўленне беларускай мовай і мовазнаўствам?

  2. З якімі мовамі Чачот найчасцей параўноўвае беларускую? Чаму ён гэта робіць?

  3. На якога мовазнаўца Чачот спасылаецца часцей за ўсё? Чаму ён гэта робіць?

  4. Чаму Чачот абмяркоўваў пытанні правапіснага афармлення беларускай мовы? Назавіце дзве прычыны.

  5. Якія выказванні Чачота можна ахарактарызаваць як памылковыя ці, прынамсі, як недакладныя? Прывядзіце не менш чым пяць прыкладаў.

  6. Як называецца моўная з’ява, калі замест рэвізор гавораць левізор, замест арандараляндар? Як можна кваліфікаваць выказванне Чачота, згодна з якім у беларускай мове ў запазычаных словах спалучэнне рэ вымаўляецца з цяжкасцю?

  7. Як Чачот ацаніў багацце, развітасць / беднасць, неразвітасць беларускай мовы? Як ён растлумачыў наяўны стан? (Выкарыстайце таксама матэрыял прадмовы Чачота да зборніка 1844 г.)

  8. Як Чачот вызначыў мэту сваёй публікацыі? Якім матывамі ён кіраваўся пры напісанні сваіх мовазнаўчых прац?



Заданне № 4
Тэма 3: Лексікаграфічная дзейнасць Івана Насовіча
Літаратура:
1. Шакун Л.М. Лексікаграфічная дзейнасць І.І.Насовіча // Шакун Л.М. Гісторыя беларускага мовазнаўства. Мн., 1995. С. 54—67.

2. Шчэрбін В.К. “Слоўнік беларускай мовы” І.І.Насовіча // Беларуская мова. Энцыклапедыя. Мн., 1994. С. 524—525.

3. Гуліцкі М.Ф. Нарысы гісторыі беларускай лексікаграфіі. Мн., 1978. С. 50—83.

4. Суднік М.Р. І.І.Насовіч і яго слоўнік // Насовіч І.І. Слоўнік беларускай мовы. Мн., 1983. С. 3 – 6.

5. Булахов М.Г. Восточнославянские языковеды. Том 1. Мн., 1976. С. 173—176.

6. Суднік М.Р. Іван Іванавіч Насовіч – выдатны вучоны і асветнік // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. 1989. № 2. С. 92—98.

7. Міхайлаў П.А. Іван Іванавіч Насовіч // Беларуская лінгвістыка. 1988. Вып. 34. С. 59—64.

8. Прыгодзіч М.Р. З жыццяпісу і гісторыі стварэння “Словаря белорусского наречия” І.І. Насовіча // Спадчына Івана Насовіча і беларускае мовазнаўства. Мінск, 2008. С. 16-28.

9. Гедзімін Л.А. Іван Насовіч – чалавек-загадка // Спадчына Івана Насовіча і беларускае мовазнаўства. Мінск, 2008. С. 3-6.

10. Носович Иван. Воспоминания моей жизни (раздзелы “1850 год. Труды по белорусскому языку”, “Литературные мои труды”) // Нёман. 1997. № 4. С. 236—240; 246—254.

11. Прыгодзіч М. “Везде характеръ виденъ твой...” // Літаратура і мастацтва. 1988. 5 жніўня.
Пытанні і заданні:
1. Чым адрозніваюцца лінгвістычныя слоўнікі ад энцыклапедычных?

2. Якія вы ведаеце тыпы лінгвістычных слоўнікаў? Якія мэты павінен быў выканаць слоўнік Насовіча?

3. Як характарызавалі паўнату рэестра “Словаря белорусского наречия” Івана Насовіча М.Шапіра, П.Бяссонаў і Я.Карскі?

4. Якая розніца паміж поўнымі і дыферэнцыйнымі слоўнікамі?

5. Ахарактарызуйце рэестр слоўніка.

6. Вызначце, да якога тыпу слоўнікаў належыць лексікаграфічная праца І.Насовіча.



    1. Адзін з укладальнікаў шматтомнага Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы Мікола Лобан называў слоўнік Насовіча тлумачальным. Як вы ацэньваеце такі падыход?

    2. У спісе крыніц да “Беларуска-расійскага (Вялікалітоўска-расійскага) слоўніка” Яна Станкевіча (Нью-Ёрк, 1990) слоўнік І.Насовіча пададзены як “Белорусско-Русский словарь”. Як вы ацэньваеце такі падыход?

    3. У артыкуле «Что предстоит сделать по белорусскому языку и литературе» Я.Карскага 1921 г. сцвярджалася, што слоўнік Насовіча “носіць дыялектычны характар”. У артыкуле пра слоўнік, змешчаным у энцыклапедыі “Беларуская мова” (1994), асаблівая ўвага звяртаецца на рэгіянальна-дыялектны характар дадзенай працы. Як вы ацэньваеце такі падыход?

    4. У 1969 годзе мовазнавец Я.Рапановіч назваў слоўнік І.Насовіча “энцыклапедыяй роднай мовы”. Як вы ацэньваеце такі падыход?

  1. Выпішыце граматычныя паметы, якія ўжываюцца ў слоўніку.

  2. Выпішыце некалькі ілюстрацый, прыведзеных у слоўнікавых артыкулах, і ахарактарызуйце іх.

  3. Ахарактарызуйце выкарыстаную ў слоўніку правапісную сістэму.

  4. Выпішыце некалькі прыкладаў фанетычнай і словаўтваральнай варыянтнасці.

  5. Выпішыце адно энцыклапедычнае тлумачэнне.

  6. Выпішыце некалькі выпадкаў, калі да беларускіх слоў падаюцца паралелі з іншых моў. Ці вы лічыце іх абгрунтаванымі?



Заданне № 5

Тэма 4: Рэформа беларускай мовы 1933 года
Крыніцы:
1. Пастанова Савету Народных Камісараў БССР “Аб зьменах і спрашчэньні беларускага правапісу” // Зьмены беларускага правапісу ў савецкай Беларусі. Зборнік дакумэнтаў. Менск, Гомель. 2000. С. 6 – 10.

2. Пастанова Савету Народных Камісараў “Аб зьменах і спрашчэньні беларускага правапісу” // Спадчына. 2000. № 5 – 6. С. 104 – 111.

3. Гісторыя беларускага мовазнаўства. 1918 – 1941. Хрэстаматыя для студэнтаў філалагічнага факультэта. У дзвюх частках. Частка 2 / Аўтары-ўкладальнікі С.М.Запрудскі, Г.І.Кулеш. – Мн.: БДУ, 2008. С. 151—187: раздзел “Рэформа беларускай мовы 1933 г.”.

4. Гісторыя беларускага мовазнаўства. 1918 – 1941. Хрэстаматыя для студэнтаў філалагічнага факультэта. У дзвюх частках. Частка 1 / Аўтары-ўкладальнікі С.М.Запрудскі, Г.І.Кулеш. – Мн.: БДУ, 2005. С. 80—128: раздзел “Распрацоўка правапісу ў 1920-я гг.” [уключыў толькі матэрыялы Акадэмічнай канферэнцыі 1926 г.].


Літаратура:

Характарыстыка рэформы ў цэлым:
5. Шакун Л.М. Рэформа правапісу і граматыкі 1933 года // Шакун Л.М. Гісторыя беларускага мовазнаўства. Мн., 1995. С. 133—142.

6. Запрудский С.Н. Научный и политический аспекты реформы белорусского языка 1933 года // Славяноведение. 2007. № 3. С. 73–88.

7. Рэформа беларускага правапісу 1933 года // Беларуская мова. Энцыклапедыя. Мн., 1994. С. 464—467.

8. Запрудскі С. Правапісныя рэформы ў славянскіх літаратурных мовах у ХХ стагоддзі. Мн., 1998. С. 12—20.


Абмеркаванне праблем правапісу ў 1920-я гг.:
9. Запрудскі С. Абмеркаванне праблем правапісу ў пачатку – сярэдзіне 1920-х гг. // Роднае слова. 2005. № 9. С. 30 – 32.

10. Запрудскі С.М. Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі 1926 г. // Веснік БДУ. Серыя 4. 2004. № 3. C. 21—26.

11. Германовіч І.К. Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі // Беларуская мова. Энцыклапедыя. Мн., 1994. С. 19—21.

12. Запрудскі С. Распрацоўка правапісу беларускай мовы ў канцы 1920-х гг. // Роднае слова. 2005. № 10. С. 39 – 42.

14. Раздзел “Распрацоўка правапісу” ў спецыяльным нумары, прысвечаным лінгвістыцы 1920-х (Arche. 2010. № 11. С. 172-289), найперш: Карскі Я. Рэцэнзія на: Працы акадэмічнай канферэнцыі па рэформе правапісу і азбукі (С. 248-257).
Палітычна-ідэалагічныя аспекты рэформы:
15. Платонаў Р. Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі // Роднае слова. 1996. № 11. С. 82—92.

16. Іваноў М.Л. Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Том 1. Мн., 1993. С. 78—79.

17. Платонаў Р. Як у Мінску праходзіў “сусветны контррэвалюцыйны кангрэс беларусаў” // Беларуская мінуўшчына. 1996. № 5. С. 53 – 58.

18. З даклада старшыні Інбелкульта У.М.Ігнатоўскага ў бюро ЦК КП(б)Б аб выніках Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі // Беларусізацыя 1920-я гады. Дакументы і матэрыялы. Мн., 2001. С. 102 – 109.


Заданні і пытанні:
1. Назавіце важныя факты з гісторыі беларускага мовазнаўства другой паловы 20-ых – пачатку 30-ых гадоў, якія папярэднічалі рэформе 1933 года.

2. Раскажыце пра Акадэмічную канферэнцыю 1926 года. Якія праблемы моўнага рэфармавання абмяркоўваліся на ёй? Якімі былі вынікі Акадэмічнай канферэнцыі? Звярніце ўвагу на розніцу ў асвятленні Акадэмічнай канферэнцыі ў энцыклапедыі “Беларуская мова”, з аднаго боку, і ў “Энцыклапедыі гісторыі Беларусі”, а таксама ў артыкулах Р.Платонава, з другога. Чым вы маглі б растлумачыць наяўную розніцу?

3. Ахарактарызуйце структуру пастановы СНК БССР 1933 года. Пералічыце пункты, якія склалі кожны з раздзелаў пастановы. Прыняцце якіх зменаў, на вашу думку, было цалкам апраўданым, а якіх – абгрунтаваным толькі часткова? Ці былі, на вашу думку, сярод пунктаў рэформы цалкам неапраўданыя змены?

4. Прадэманструйце розніцу паміж правапіснымі і граматычнымі правіламі працы “Беларускі правапіс. Праект” (1930) і адпаведнымі пунктамі пастановы СНК БССР “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу” (1933). (Пры выкананні гэтага задання найлепш будзе выкарыстаць публікацыю “Парадоксы параўнальнага аналізу” ў часопісе “Беларуская мова і літаратура ў школе” за 1990 год.)



5. Звярніце ўвагу на розніцу ў назвах адпаведнага раздзела ў падручніку Л.Шакуна, артыкула ў энцыклапедыі “Беларуская мова” і тэмы дадзеных практычных заняткаў. Як вы можаце растлумачыць гэтую розніцу?

6. Прывядзіце аргументы на карысць таго, што на правядзенне ў Беларусі моўнага рэфармавання ў 1933 годзе моцна ўплывалі ідэалогія і палітыка.
: documents -> %D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B3%D1%96%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D1%8B%D1%96%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B9%20%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D1%8B -> %D0%94%D1%8B%D1%81%D1%86%D1%8B%D0%BF%D0%BB%D1%96%D0%BD%D1%8B -> %D0%93%D1%96%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D1%8B%D1%8F%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0%20%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%B7%D0%BD%D0%B0%D1%9E%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B0
%D0%94%D1%8B%D1%81%D1%86%D1%8B%D0%BF%D0%BB%D1%96%D0%BD%D1%8B -> План лекцыі Прычыны ўзнікнення дыялектаў
%D0%93%D1%96%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D1%8B%D1%8F%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0%20%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%B7%D0%BD%D0%B0%D1%9E%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B0 -> Беларускі дзяржаўны універсітэт
%D0%94%D1%8B%D1%81%D1%86%D1%8B%D0%BF%D0%BB%D1%96%D0%BD%D1%8B -> Спіс літаратуры па курсу «гістарычная граматыка беларускай мовы»
%D0%94%D1%8B%D1%81%D1%86%D1%8B%D0%BF%D0%BB%D1%96%D0%BD%D1%8B -> 3. Літаратура Карский Е. Ф. Белорусы. Пг., 1921. Т кн. 250 с
%D0%94%D1%8B%D1%81%D1%86%D1%8B%D0%BF%D0%BB%D1%96%D0%BD%D1%8B -> Тэма: Мова ў грамадстве: гісторыя і сучаснасць Лекцыя 1 Мова і грамадства. Функцыі мовы. Мова і маўленне
%D0%94%D1%8B%D1%81%D1%86%D1%8B%D0%BF%D0%BB%D1%96%D0%BD%D1%8B -> Кантролю, дапаможныя матэрыялы кср № дыялекталогія як навука, яе асноўныя раздзелы І паняцці. Групоўка гаворак на тэрыторыі беларусі
%D0%94%D1%8B%D1%81%D1%86%D1%8B%D0%BF%D0%BB%D1%96%D0%BD%D1%8B -> Пытанні да экзамена па курсу гістарычнай граматыкі беларускай мовы
%D0%94%D1%8B%D1%81%D1%86%D1%8B%D0%BF%D0%BB%D1%96%D0%BD%D1%8B -> Пытанні да экзамена па курсу гістарычнай граматыкі беларускай мовы 2009 – 2010
%D0%93%D1%96%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D1%8B%D1%8F%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0%20%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%B7%D0%BD%D0%B0%D1%9E%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B0 -> Гісторыя беларускага мовазнаўства Пытанні да экзамена




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка