Прававая рэгламентацыя адносін шляхты І дзяржавы ў другой палове XVII – пачатку xviiiст



Дата канвертавання15.05.2016
Памер34.97 Kb.
ПРАВАВАЯ РЭГЛАМЕНТАЦЫЯ АДНОСІН ШЛЯХТЫ І ДЗЯРЖАВЫ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XVII – ПАЧАТКУ XVIIIст.

Валеўка А.В., Беларускі дзяржаўны універсітэт

Гісторыя дзяржавы і права Беларусі вельмі багатая і рознабаковая. Асаблівасцю развіцця нашай дзяржаўнасці і нашай прававой сістэмы з’ўляецца тое, што гэты працэс нельга назваць бесперапынным. Тэрыторыя нашай дзяржавы на працягу стагоддзяў уваходіла ў склад розных дзяржаў. Гэтыя абставіны аказалі вялікі ўплыў на прававую думку Беларусі. Аднак нават да цяперашнега часу некаторыя з перыядаў гісторыі дзяржавы і права нашай краіны застаюцца не ў пэўный меры даследаваннымі. Адным з іх з’яўляецца час знаходжання зямель сучаснай Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай.

У першую чаргу Рэч Паспалітая цікавіць нас сваім своеасаблівым дзяржаўным ладам, а таксама палітычнай і прававой культурай шляхты. Вельмі важным пытаннем з’яўляецца прававая аснова тагачаснага ладу.

Паміж шляхтай і кожным новым каралём перад яго элекцыяй заключалася спецыяльная дамова — так званая pactaconventa, якая вызначала канкрэтныя абавязкі новаабранага манарха і была своеасаблівым індывідуальным кантрактам[1, c.78]. Але разам з першай pactaconventa былі складзены і «Генрыхавы артыкулы» (назва ад імя першага элекцыйнага караля Генрыха Валуа), у якіх выкладаліся падставовыя прынцыпы шля­хецкай дзяржаўнасці. Яны абавязалі караля і вялікага князя прызнаваць вольную элекцыю, захоўваць рэлігійны мір, не вырашаць пытанняў вайны і міру без сената і сойма, не праводзіць выбараў наступніка пры сваім жыцці (viventerege), склікаць звычайны сойм кожныя два гады, а таксама прадугледжвалася магчымасць правядзення надзвычайных з’ездаў шляхты. Калі шляхта лічыла, што іх правы парушаюцца, то магла адмовіцца падпарадкоўвацца каралю.

Унутрыпалітычная сітуацыя ў Рэчы Паспалітай у 17-18 ст. характарызавалася моцным супрацьстаяннем паміж каралеўскай уладай і шляхтай, а таксама паміж магнацкімі групоўкамі. У выніку такой барацьбы паміж варожымі бакамі маглі быць заключаны пагадненні. У якасці прыклада можна разгледзець гісторыю супрацьстаяння Кароны і магнацкага роду Сапегаў. Сапегі ў канцы 17 – пачатку 18 ст. набылі вялікую ўладу ў дзяржаве. Яны заручыліся падтрымкай Аўстрыі ды Брандэнбурга і адважваліся адкрыта выступаць супраць улады самога караля. Праз карупцыю, застрашванне, увядзенне войска ў зямлю суперніка Сапегі засяродзілі ў сваіх руках амаль усе важныя дзяржаўныя пасады: Казімір Ян быў віленскім ваяводам і гетманам (1682–1703), яго брат Бенядыкт — падскарбіем, а сынам гетмана належалі паспады вялікага маршалка, стольніка і канюшага [2, c.301]. Супраць гегемонаў, якія заслужылі агульную нянавісць шляхты, доўга не адважваліся выступіць ні Радзівілы, ні Пацеі з Агінскімі. Сучаснікі пісалі, што Сапегі мелі план разрыву дзяржаўнай уніі з Каронай і ўзвядзення на вялікакняскі пасад аднаго з прадстаўнікоў свайго роду. У барацьбе з імі навучаны вопытам Ян III Сабескі паставіў ужо не на магнатаў, а на шырокія колы шляхты, аднак памёр, не паспеўшы зламаць алігархіі ў Вялікім Княстве.

Пасля смерці Сабескага ўчасе працяглага бескаралеўя (1696—1697) у Беларусі і Літве запанавала нябачнае раней бязладдзе, рэзка абвастрылася барацьба паміж гегемонамі, якія спяшаліся скарыстаць момант для ўмацавання сваіх пазіцый, і лагерам іх праціўнікаў. Да шляхты далучыліся Радзівілы, Пацеі, Вішнявецкія, Агінскія ды іншыя магнаты, і супрацьстаянне перарасло ў грамадзянскую вайну. На элекцыйным сойме ў 1696 г. шляхта Вялікага Княства выставіла праект так званай «каэквацыі станаў» (coequatio jurium), скіраванай менавіта супраць усяўладдзя дыктатараў, бо шэраг яе пунктаў істотна абмежаваў уладу вялікага гетмана Казіміра Яна Сапегі [2, c.302]. Прынятая ухвала стала важным поспехам шляхецкага экзекуцыйнага руху, бо канчаткова ўраўноўвала правы беларуска-літоўскай шляхты з правамі польскай, а таксама чарговым этапам уніфікацыі ладу Вялікага Княства паводле кароннай мадэлі.

На мяжы 1700-1701 гг. быў прыняты яшчэ адзін дакумент, які фактычна змяніў праграму антысапегаўскага руху. Гэтым дакументам, падпісаным усімі лідэрамі змагання з Сапегамі, стала так званая «Віленская пастанова». У ёй абвяшчалася ўвядзенне ў ВКЛ спадчыннай абсалютнай манархіі на чале з вялікім князем Aўгустам II. «Залатыя шляхецкія вольнасці», якія дасталіся літвінам «у пасаг ад палякаў», называліся «нікчэмнымі», скасоўваліся назаўжды. Тым самым рэалізоўвалася праграма Аўгуста II аб дзяржаўным перавароце ў ВКЛ і ўстанаўленні «absolutum dominium». Аднак у дзеянне гэта пастанова ўведзена так і не была, а яе аўтары (у тым ліку і Аўгуст II) вымушаны былі ад яе публічна адмовіцца. Гэта было звязана з тым, што змянілася міжнародная сітуацыя. Пасля паражэння расійскага войска пад Нарвай на першы план выйшла пагроза з боку Швецыі. Аўгуст II страціў знешнюю падтрымку, абяцаную яму Пятром I, і быў вымушаны адмовіцца ад сваіх абсалютысцкіх планаў.

Такім чынам мы можам заўважыць, што стан шляхты ў Рэчы Паспалітай меў моцную прававую аснову. Гэта сведчыць аб высокім узроўні палітычнай, а таксама, у некаторай ступені, прававой культуры шляхты. Аднак трэба адзначыць, што фактычна многія прававыя дакументы тычыліся найбольш магутнай часткі шляхетскага стану – магнатэрыі.



Літаратура

1. Галечанка, Г. Развіццё шляхецкай дэмакратыі ў Вялікім княстве Літоўскім у ХVІ–ХVІІІ ст. / Г. Галечанка, пер. з рускай А. Шаланда // Герольд Litherland. – 2001. - №3. – С. 85-102



2. Сагановіч, Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVІІІ ст. / Г. Сагановіч. – Мн.: Энцыклапедыкс, 2001. — 412 с.
: bitstream -> 123456789
123456789 -> Учебная программа учреждения высшего образования по дисциплине для специальности: 1-21 05 01 Беларуская філалогія
123456789 -> Марына Шода «Несучы хвалу красе» (паэзія Уільяма Батлера Ейтса)
123456789 -> Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ ст. – 1970-я гады ХХ ст.)
123456789 -> П. С. Лопух гідралогія сушы частка 2 (агульная гідралогія)
123456789 -> П. С. Лопух, А. А. Макарэвіч
123456789 -> Праявы масавай культуры ў дыскурсе смі, альбо да праблемы гуманізацыі медыясферы
123456789 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
123456789 -> 1. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення новай беларускай літаратуры. Асноўныя літаратурныя напрамкі канца ХVІII – пачатку ХІХ стст. І іх выражэнне ў беларускай літаратуры
123456789 -> Гісторыя старажытнай грэцыі І рыма (Фядосік В. А.)




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка