Правілы для прэтэндэнтаў Мэта праграмы



Дата канвертавання31.12.2016
Памер26.75 Kb.



ПРАВІЛЫ ДЛЯ ПРЭТЭНДЭНТАЎ




  1. Мэта праграмы: фінансавая падтрымка маладых даследчыкаў у рэалізацыі палявых даследванняў у галіне арніталогіі на тэрыторыі Беларусі.

  2. Праграма падтрымлівае толькі палявыя арніталагічныя даследванні. Перавагу маюць доўгатэрміновыя даследванні (маніторынг), а таксама арніталагічныя даследаванні на зусім не даследаваных або маладаследаваных тэрыторыях/рэгіёнах.

  3. Прыярытэтныя накірункі падтрымкі:

- даследаванні раней нявывучаных тэрыторый;

- фауністычныя даследванні малавывучаных ТВП, ААПТ або іх частак ці такіх тэрыторый, якія могуць атрымаць адзін з гэтых статусаў у выніку атрымання дадатковых дадзеных.

- авіфауністычныя даследванні на рыбгасах;

- вывучэнне розных аспектаў міграцыі водна-балотных птушак.



  1. Падтрымліваюцца даследаванні, якія будуць праводзіцца ў межах Рэспублікі Беларусь.

  2. Праграма накіравана на падтрымку маладых навукоўцаў і калектываў даследчыкаў (вучні старэйшых класаў, студэнты, магістранты, аспіранты) ва ўзросце да 26 год.

  3. Заяўкі могуць прыймацца некалькі разоў на год.

  4. Абавязковым патрабаваннем з'яўляецца апублікаванне атрыманых вынікаў або значнай іх часткі не пазней як праз год пасля заканчэння рэалізацыі праекту даследаванняў, падтрыманых Праграмай, з абавязковым упамінаннем Праграмы. Камітэт Праграмы гатовы аказаць неабходную кансультацыйную і практычную дапамогу ў падрыхтоўцы матэрыялаў да друку ў выглядзе тэзісаў на навуковыя канферэнцыі або навуковага артыкулу.

  5. Заяўкі разглядаюцца на конкурснай аснове Камітэтам Праграмы, у які ўваходзяць прадстаўнікі Заходне-Палесскага рэгіянальнага, Брэсцкага і Гродзенскага абластных аддзяленняў АПБ, а таксама прадстаўнікі ад асоб або арганізацый, якія ўнеслі значны ўклад у падтрымку Праграмы і выказалі жаданне ўвайсці ў склад Камітэту. Камітэт простым галасаваннем абірае старшыню. Старшыня пры роўнай колькасці галасоў мае вырашальны голас. Да разгляду заявак, па рашэнню Камітэта Праграмы, могуць выкарыстоўвацца знешнія (не сябры АПБ, не донары) эксперты.

  6. Брэсцкае абласное аддзяленне АПБ выконвае агульныя арганізацыйныя функцыі (збірае заяўкі, накіроўвае іх членам камітэту, сочыць за датрыманнем тэрмінаў і ўмоў атрымання дапамогі для рэалізацыі праектаў аплікантамі і г.д.). Дзеля гэтага Саветам аддзялення абіраецца сакратарыят праграмы ў складзе 1-3 асоб.

  7. Вынікі адбору конкурсных заявак абвяшчаюцца на сайтах АПБ: www.birdwatch.by, www.ptushki.org і інш.

  8. Праекты, разлічаныя на час, меншы за 6 месцаў, могуць разлічваць на аднаразовую падтрымку з Праграмы на суму не большую за 500 даляраў ЗША ў эквіваваленце ў беларускіх рублях. Праекты, разлічаныя на час большы за паўгады, могуць разлічваць на суму не большую за 800 даляраў ЗША ў эквіваленце ў беларускіх рублях. Прэтэндаваць на падтрымку больш за 500 даляроў ЗША могуць толькі асобы, якія паспяхова ўдзельнічалі ў праграмме раней.

  9. Праграма не падтрымлівае набыццё матэрыялаў, абсталявання, акрамя оптыкі і вызначальнікаў, але агульным коштам не больш за 30% ад сумы падтрымкі, якая запрашваецца.

  10. Праграмма не падтрымлівае удзел у канферэнцыях і іншых падобных мерапрыемствах.

  11. Бюджэт Праграмы фарміруецца на падставе дабрачынных складак фізічных і юрыдычных асобаў.

  12. Для таго каб прыняць удзел у конкурсе Праграмы, неабходна падрыхтаваць і накіраваць ў Брэсцкае абластное аддзяленне ГА АПБ (сакратарыят Праграммы) заяўку па адпаведнай форме. Адрас для карэспандэнцыі, тэрміны падачы заявак і форма заяўкі размешчаюцца на сайтах: www.birdwatch.by, www.ptushki.org і інш, разам з абвесткай аб пачатку працы чарговага этапу Праграмы.

: sites -> default -> files
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 1 Перыядызацыя гісторыі Гісторыя
files -> Закон рэспублікі беларусь 3 ліпеня 2008 г. №420-з аб Правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі Прыняты Палатай прадстаўнікоў 24 чэрвеня 2008 года Адобраны Саветам Рэспублікі 28 чэрвеня 2008 года
files -> 1. Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі
files -> Арганізацыя дзейнасці Лятучага ўніверсітэта як рэалізацыя місіі
files -> Пытанні да экзамену па гісторыі Беларусі
files -> Установа адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна»
files -> Гарадская палітыка ў беларусі: case-study рэканструкцыі гістарычнага цэнтра гродна
files -> Удой на карову (кг) Сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе (гр.)




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка