Правілы ўдзелу ў летнім лагеры "Залессе-2014" Умовы ўдзелу



Дата канвертавання06.07.2016
Памер16.91 Kb.



Правілы ўдзелу ў летнім лагеры "Залессе-2014"
1. Умовы ўдзелу

1) Абавязковай умовай для ўдзелу ў лагеры з'яўляецца жаданне патэнцыйнага ўдзельніка сумяшчаць працу з адпачынкам:



  • сталы ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах лагера, праява творчай ініцыятывы;

  • прыстойныя паводзіны, паважнае стаўленне да адпаведных мясцовых звычаяў і ўяўленняў аб маралі (напр., купальныя гарнітуры, захаванне цішыні ў начны час);

  • праца і адпачынак з улікам правіл, усталяваных арганізатарамі лагера.

  • прытрымліванне правілаў, усталяваных арганізатарамі лагера.

2) Удзельнікі лагера да пачатку мерапрыемства павінны быць не маладзей за 18 гадоў і мець пры сабе пашпарт.

3) Для ўдзелу ў лагеры неабходна азнаёміцца з дадзенымі Правіламі.


2. Выконваемая ўдзельнікамі праца ў лагеры

1) удзел у прызначаных кіраўніцтвам грамадскіх мерапрыемствах:



  • удзел у навучальных мерапрыемствах лагера;

  • выкананне дадатковых творчых і практычных заданняў, якія выдаюцца кіраўніцтвам лагера;

2) выкананне грамадскай працы на карысць удзельнікаў лагера:



  • дапамога на кухні;

  • перыядычная прыборка тэрыторыі лагера.


3. Распарадак дня ў лагеры

8:00 – пад'ём.

9:00 - 10:00 – сняданак, планёрка.

10:00 - 14:00 – праца на аб’екце.

14:00 - 16:00 – абед.

16:00 -19:00 – забаўляльная праграма. Вольны час.

19:00 - 21:00 – вячэра.

21:00 - 23:00 – падвядзенне вынікаў дня, ацэнка выкананых прац.

23:00 – афіцыйны адбой.
4. Вольны час

Акрамя абавязковых мерапрыемстваў удзельнікі маюць вольны час.


5. Абавязкі ўдзельніка лагера

  • дакладваць кіраўніцтву летніка аб нанесенай шкодзе, няшчасных выпадках;

  • выконваць меры агульнай бяспекі (напрыклад, пры распальванні агню, паленні, купанні);

  • выконваць дзённы распарадак.


6. Забараняецца

  • злоўжываць алкаголем падчас правядзення лагера. Парушэнне гэтага правіла пры неразважных паводзінах вядзе да выдалення парушальніка з лагера;

  • запрашаць у лагер гасцей (сваякоў, сяброў і г.д.) без узгаднення з кіраўніцтвам лагера;

  • пакідаць тэрыторыю лагера без паведамлення арганізатарам лагера.

: wp-content -> uploads -> 2014
2014 -> Н о в ы й з а в е т перевод на западнополесский говор
2014 -> І. І. Паўлоўскі беларускае красамоўства
2014 -> Намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь
2014 -> Каб стварыць новы артыкул, можна пайсці па чырвонай спасылцы
2014 -> Міхал Амельянчук
2014 -> Касацыйная скарга
2014 -> Хадайніцтва №1 Просім суд далучыць да справы: апошняе Рашэньне кпч аан «Палякоў супраць Беларусі»
2014 -> Информация о контактных телефонах (в рабочие и выходные дни) некоторых загранучреждений Республики Беларусь для оперативного решения вопросов




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка