Правілы ўнутранага працоўнага распарадку для работнікаў Дзяржаўнай установы адукацыі “Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот І дзяцей



Дата канвертавання15.05.2016
Памер214.64 Kb.
УЗГОДНЕНА ЗАЦВЕРДЖАНА

Пратакол паседжання Загад дырэктара

прафкама Сенненскай школы-інтэрната

16.02.2012 г. № 1 для дзяцей-сірот і дзяцей, якія

засталіся без апекі бацькоў

17.02.2012 г. № 50



ПРАВІЛЫ

ўнутранага працоўнага распарадку для работнікаў Дзяржаўнай установы адукацыі “Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей,

якія засталіся без апекі бацькоў”


  1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1. Правілы ўнутранага працоўнага распарадку (далей – Правілы) – гэта рэгламент (парадак) арганізацыі працы, усталяваны з мэтай умацавання працоўнай дысцыпліны, рацыянальнага выкарыстання рабочага часу, павышэння эфектыўнасці працы і навучальна-выхаваўчага працэсу ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў” (далей – Установа).

1.2. Правілы ўнутранага працоўнага распарадку прымаюцца на аснове дзеючага заканадаўства аб працы, рашэнняў органаў улады і кіравання, наймальніка і працоўнага калектыва, прынятых у межах прадстаўленых ім паўнамоцтваў.

1.3. Правілы ўнутранага працоўнага распарадку распрацоўваюцца наймальнікам з удзелам прафсаюзнай арганізацыі і абавязковыя да выканання як работнікамі Ўстановы, так і наймальнікам. Правілы павінны быць вывешаны наймальнікам на бачным месцы.

1.4. Наймальнік правамоцны ўносіць змены і дапаўненні ў Правілы пасля іх ўзгаднення з прафсаюзным камітэтам ў межах дзеючага заканадаўства.


2. ПРАВІЛЫ ПАВОДЗІН ВА УСТАНОВЕ

Ва Установе забараняецца:

2.1. знаходзіцца пастароннім асобам;

2.2. з'яўляцца на працу ў хваравітым стане;

2.3. прыходзіць у стане алкагольнага, наркатычнага, псіхатропнага ці таксічнага ап'янення;

2.4. ужываць алкагольныя, наркатычныя, псіхатропныя ці таксічныя сродкі, курыць у памяшканнях Установы і на прышкольнай тэрыторыі;

2.5. праводзіць без дазволу кіраўніка Установы відэа-, фотаздымкі і аудыазапісы;

2.6. з'яўляцца на працу ў неахайным выглядзе (адзенне, абутак, валасы і г.д.);

2.7. брыдкасловіць, крычаць, гучна высвятляць узаемныя адносіны, зневажаць гонар і годнасць адзін аднаго;

2.8. ствараць у працоўным калектыве нездаровы мікраклімат, умешвацца ў асабістае жыццё адзін аднаго;

2.9. ажыццяўляць дзейнасць палітычных партый і іншых грамадскіх арганізацый, якія маюць палітычныя мэты, рэлігійных аб'яднанняў;

2.10. з’яуляцца у памяшканні Установы пасля заканчэння часу прыёму грамадзянаў (8.00-17.00) па-за уласным рабочым рабочым часам без дазволу адміністрацыі.


3. ПАРАДАК ПРЫЁМУ, ПЕРАВОДУ І ЗВАЛЬНЕННЯ РАБОТНІКАЎ

3.1. Работнікі рэалізуюць сваё права на працу шляхам заключэння працоўнага дагавору (у т. л. кантракту) на працу ва Ўстанове ў адпаведнасці з працоўным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Прыём на працу, перавод і звальненне з працы дырэктара Ўстановы ажыццяўляе начальнік аддзела адукацыі Сенненскага райвыканкама, які для яго з'яўляецца наймальнікам, а намеснікаў дырэктара, педагагічных работнікаў, тэхнічны і абслуговы персанал – дырэктар Установы, які з'яўляецца для іх наймальнікам.

3.2. Пры заключэнні працоўнага дагавору (прыёме на працу) наймальнік абавязаны запатрабаваць, а грамадзянін павінен прад'явіць наймальніку:

3.3. дакумент, які сведчыць асобу, дакументы вайсковага ўліку (для ваеннаабавязаных і прызыўнікоў на вайсковую службу);

3.4. працоўную кніжку, за выключэннем упершыню паступаючага на працу і сумяшчальнікаў;

3.5. дыплом ці іншы дакумент аб адукацыі і прафесійнай падрыхтоўцы, які пацвярджае права на выкананне дадзенай работы;

3.6. накірунак на працу па броні для асобных катэгорый работнікаў у адпаведнасці з заканадаўствам;

3.7. медыцынскае заключэнне аб адсутнасці супрацьпаказанняў для працы ва Ўстанове, у тым ліку даведку аб незнаходжанні на ўліку ў нарколага-псіхіятра (для педагагічных работнікаў);

3.8. заключэнне медыка-рэабілітацыйнай экспертнай камісіі (МРЭК) аб стане здароўя (для інвалідаў);

3.9. індывідуальную праграму рэабілітацыі інваліда (для інвалідаў);

3.10. дэкларацыю аб даходах і маёмасці, страхавое пасведчанне, медыцынскую даведку аб стане здароўя і іншыя дакументы, якія маюць дачыненне да працы, калі іх прад'яўленне прадугледжана заканадаўчымі актамі.

Работнік мае права падаць наймальніку рэкамендацыйны ліст і іншыя дакументы, якія характарызуюць папярэднюю працу.

4. Пры прыёме работніка на працу ці пры пераводзе яго ва ўстаноўленым парадку на іншую працу наймальнік абавязаны:

4.1. азнаёміць работніка пад роспіс з даручанай працай, умовамі і аплатай працы, растлумачыць яго правы і абавязкі;

4.2. азнаёміць работніка пад роспіс з Правіламі ўнутранага працоўнага распарадку, Калектыўным дагаворам і дагаворамі, якія дзейнічаюць у наймальніка;

4.3. правесці ўступны інструктаж па ахове працы.

5. Працоўны дагавор (у т. л. кантракт) складаецца ў пісьмовай форме ў двух экзэмплярах і падпісваецца абодвумя бакамі. Адзін экзэмпляр перадаецца работніку, другі захоўваецца ў наймальніка.

Перавод на іншую працу ва Установе дапускаецца толькі са згоды работніка, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь.

У выпадку вытворчай неабходнасці наймальнік мае права перавесці работніка на не абумоўленую працоўным дагаворам працу (па іншай прафесіі, спецыяльнасці, кваліфікацыі, пасадзе), а таксама на працу да іншага наймальніка.

Вытворчай неабходнасцю прызнаецца неабходнасць для дадзенага наймальніка прадухілення катастрофы, вытворчай аварыі ці неадкладнага ўхілення іх наступстваў або наступстваў стыхійнага бедства, прадухілення няшчасных выпадкаў, астаўлення выхаванцаў без педагагічнай апекі, знішчэння ці псавання маёмасці наймальніка або іншай маёмасці і ў іншых выключных выпадках, а таксама для замяшчэння адсутнага работніка. Пры гэтым работнік не можа быць пераведзены на працу, супрацьпаказаную яму па стане здароўя.

5.1. Пачаткам дзеяння працоўнага дагавору з'яўляецца дзень пачатку працы, вызначаны наймальнікам і работнікам.

Фактычнае дапушчэнне работніка да працы з'яўляецца пачаткам дзеяння працоўнага дагавору незалежна ад таго, ці быў прыём на працу належным чынам аформлены.

5.2. Заключэнне, змена і спыненне працоўнага дагавору афармляецца загадам наймальніка і аб'яўляецца работніку пад подпіс.

6. Пры прыёме на работу, пераводах (акрамя часовых), звальненнях павінны быць зроблены ў адпаведнасці з заканадаўствам запісы ў працоўную кніжку работніка.

У дзень вызвалення наймальнік абавязаны выдаць работніку працоўную кніжку (пры нез’яўленні работніка – выслаць поштай) і зрабіць з ім канчатковы разлік. Днём звальнення лічыцца апошні дзень працы.


4. АСНОЎНЫЯ АБАВЯЗКІ РАБОТНІКАЎ

4.1. Работнікі Установы абавязаны:

- захоўваць працоўную дысцыпліну, працаваць сумленна, добрасумленна выконваць абавязкі, ускладзеныя на іх Статутам, Правіламі ўнутранага працоўнага распарадку, Калектыўным дагаворам, службовымі інструкцыямі, пісьмовымі і вуснымі загадамі наймальніка;

- працаваць устаноўленую працягласць рабочага часу (своечасова, без спазненняў, прыходзіць на працу і сыходзіць з працы не раней заканчэння працоўнага часу), імкнуцца да павышэння выніковасці сваёй працы, выяўляць творчую ініцыятыву;

- выконваць устаноўленыя правілы і інструкцыі па ахове працы (тэхніцы бяспекі, вытворчай санітарыі, пажарнай бяспецы і інш.);

- ашчадна ставіцца да дзяржаўнай маёмасці, рацыянальна яе выкарыстоўваць, прымаць меры да прадухілення матэрыяльных страт;

- ажыццяўляць належны нагляд за выхаванцамі, з мэтай недапушчэння з іх боку нанясення шкоды здароўю сабе, выхаванцам і работнікам Установы, а таксама нанясення матэрыяльных і маральных страт сабе, выхаванцам, работнікам Установы і самой Установе;

- быць уважлівымі і паважлівымі да выхаванцаў і іншых работнікаў Установы;

- не дапускаць дзеянняў, што не дазваляюць іншым работнікам выконваць іх працоўныя абавязкі;

- выконваць устаноўлены парадак захоўвання матэрыяльных вартасцяў і дакументаў Установы;

- прымаць меры да неадкладнага прадухілення дзеянняў і ўмоў, якія перашкаджаюць функцыянаванню Установы (аварыя, астаўленне выхаванцаў без нагляду, крадзёж ці псаванне маёмасці Установы і інш.) і неадкладна паведамляць аб гэтых фактах наймальніку;

- утрымліваць абсталяванне ў спраўным стане, падтрымліваць парадак і чысціню на сваім працоўным месцы, у памяшканнях і на тэрыторыі Установы;

- праходзіць ва ўстаноўленым парадку папярэдні і перыядычны медыцынскі агляды, навучанне, інструктажы і праверку ведаў па пытаннях аховы працы;

- садзейнічаць наймальніку ў забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў працы і навучальна-выхаваўчага працэсу, неадкладна паведамляць непасрэднаму кіраўніку пра няшчасны выпадак, які адбыўся ва Установе, а таксама аб сітуацых, якія ствараюць пагрозу здароўю і жыццю работнікаў і выхаванцаў;

- атрымліваць дазвол ад непасрэднага кіраўніка ці ставіць яго да ведама пра сваё часовае адлучэнне з месца працы, для вырашэння службовых пытанняў па-за межамі Установы, пры ўмове, што гэта часавая адлучка не прыпыніць выкананне якога-небудзь тэхналагічнага ці адукацыйнага працэсу ва Установе;

- сістэматычна павышаць сваю кваліфікацыю;

- выконваць іншыя абавязкі, якія вынікаюць з заканадаўства Рэспублікі Беларусь, лакальных нарматыўных актаў і працоўнага дагавору.

4.2. Кола абавязкаў (работ), якія павінны выконваць педагагічныя работнікі, навучальна-дапаможны, абслугоўваючы і тэхнічны персанал Установы, вызначаецца, службовымі інструкцыямі, зацверджанымі наймальнікам, па ўзгадненні з прафсаюзным камітэтам Установы.


5. АСНОЎНЫЯ АБАВЯЗКІ НАЙМАЛЬНІКА

5. Наймальнік абавязаны:

5.1. рацыянальна выкарыстоўваць працу работнікаў;

5.2. забяспечваць працоўную і вытворчую дысцыпліну;

5.3. весці ўлік фактычна адпрацаванага работнікам часу;

5.4. выплачваць заработную плату ў тэрміны і памерах, устаноўленых заканадаўствам, Калектыўным і працоўным дагаворам;

5.5. забяспечваць здаровыя і бяспечныя ўмовы працы на кожным рабочым месцы, выконваць устаноўленыя нарматыўнымі прававымі актамі патрабаванні па ахове працы і прадастаўляць гарантыі і кампенсацыю за працу са шкоднымі і (ці) небяспечнымі ўмовамі працы. Пры адсутнасці ў нарматыўных прававых актах патрабаванняў, якія забяспечваюць бяспечныя ўмовы працы, наймальнік прымае меры па забеспячэнню здаровых і бяспечных умоў працы;

5.6. прымаць неабходныя меры па прафілактыцы вытворчага траўматызму, прафесійных і іншых захворванняў работнікаў; пастаянна кантраляваць веды і выкананне работнікамі патрабаванняў інструкцый па ахове працы, дарожнай, пажарнай і электра бяспецы; своечасова і правільна праводзіць расследаванне і ўлік няшчасных выпадкаў на вытворчасці;

5.7. у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам і лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі, своечасова прадастаўляць гарантыі і кампенсацыі ў сувязі са шкоднымі і (ці) небяспечнымі ўмовамі працы (скарочаны працоўны дзень, дадатковыя адпачынкі, лячэбна-прафілактычнае харчаванне і інш.), выконваць нормы па ахове працы жанчын, моладзі і інвалідаў;

5.8. забяспечваць работнікаў у адпаведнасці з устаноўленымі нормамі спецыяльным адзеннем і абуткам, іншымі сродкамі індывідуальнай бяспекі;

5.9. забяспечваць выкананне заканадаўства аб працы, умоваў, устаноўленых Калектыўным дагаворам, іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі і працоўнымі дагаворамі;

5.10. своечасова афармляць змены ў працоўных абавязках работніка і знаёміць яго з імі;

5.11. забяспечваць павышэнне кваліфікацыі ці перападрыхтоўкі работнікаў;

5.12. ствараць неабходныя ўмовы для сумяшчэння працы з навучаннем у адпаведнасці з Працоўным кодэксам;

5.13. забяспечваць удзел работнікаў у кіраванні арганізацыяй, своечасова разглядаць крытычныя заўвагі работнікаў і паведамляць ім аб прынятых мерах;

5.14. адхіляць работнікаў ад працы ў выпадках, прадугледжаных Працоўным кодэксам;

5.15. выконваць іншыя абавязкі, якія вынікаюць з заканадаўства, лакальных нарматыўных прававых актаў і працоўных дагавороў.

6. Наймальнік ажыццяўляе свае абавязкі па ўзгадненні ці з удзелам прафсаюзнай арганізацыі пры прыняцці лакальных нарматыўных прававых актаў, якія закранаюць працоўныя і сацыяльна-эканамічныя правы работнікаў.

За невыкананне ці неналежнае выкананне сваіх абавязкаў наймальнік (упаўнаважаная службовая асоба наймальніка) нясуць адказнасць, прадугледжаную Працоўным кодэксам і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
6. РАБОЧЫ ЧАС І ЧАС НА АДПАЧЫНАК

6.1. Ва Установе ўстанаўліваецца шасцідзённы рабочы тыдзень.

6.2. Рабочым лічыцца час, на працягу якога работнік у адпаведнасці з працоўным, Калектыўным дагаварамі, Правіламі ўнутранага працоўнага распарадку абавязаны знаходзіцца на рабочым месцы і выконваць свае працоўныя абавязкі пад кіраўніцтвам і кантролем наймальніка.

6.3. Рэжым рабочага часу, г. зн. парадак размеркавання наймальнікам устаноўленых Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь для работнікаў Установы нормаў штодзённай і штотыднёвай працягласці працоўнага часу і часу адпачынку на працягу сутак, тыдня, года, вызначаецца Правіламі ўнутранага працоўнага распарадку, графікам дзяжурстваў, графікам работы, графікам змен, графікам зменнасці і графікам адпачынкаў.

6.4. Рэжым работы адміністрацыі Установы – шасцідзённы нармаваны (40 гадзін) рабочы тыдзень з ненармаваным рабочым днём.

Рэжым работы адміністрацыі Ўстановы ўстанаўліваецца паводле індывідуальных штотыднёвых, штомесячных, на навучальную чвэрць, навучальнае паўгоддзе ці навучальны год графікаў працы, якія, па меры неабходнасці, могуць карэктавацца. Прадстаўнікі адміністрацыі (дырэктар, намеснікі дырэктара па выхаваўчай, вучэбнай, вучэбна-вытворчай рабоце, у выключных выпадках – іншыя педагагічныя работнікі) прыцягваюцца да ажыццяўлення адміністрацыйнага дзяжурства ў выходныя і святочныя дні з прадастаўленнем адгулаў у іншыя дні. Графік адміністрацыйнага дзяжурства складае намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце і зацвярджаецца дырэктарам.

Графік работы адміністрацыі складаецца з улікам наступных патрабаванняў:

1) абавязковасці знаходжання, хоць бы аднаго прадстаўніка адміністрацыі Установы на кожнай навучальнай і выхаваўчай змене;

2) абавязковасці прысутнасці, хоць бы аднаго прадстаўніка адміністрацыі Установы на ўсіх агульнашкольных ці пазашкольных мерапрыемствах, якія праводзяцца ва Установе па завяршэнні навучальнага працэсу ці па-за Установай;

3) графік работы кіраўніка Установы складаецца з улікам неабходнасці, знаходжання яго ва Ўстанове ў першай палове працоўнага дня для прыняцця арганізацыйна-распарадчых рашэнняў, для супрацоўніцтва з іншымі ўстановамі, арганізацыямі і прадпрыемствамі, прысутнасцю на нарадах, паседжаннях мясцовых органаў адукацыі і ўлады.

6.5. Графік работы педагагічных работнікаў складаецца з улікам наступных патрабаванняў:

1) прыход на працу за 10 мінут да пачатку навучальных заняткаў, класных, школьных, пазашкольных, арганізацыйна-метадычных і іншых, прызначаных ва Установе мерапрыемстваў у гэты рабочы дзень;

2) правядзенне, паводле раскладу, усіх навучальных заняткаў, факультатываў, індывідуальных і іншых заняткаў, якія тарыфікуюцца з устаноўленай для іх працягласцю часу;

3) правядзенне, удзел у класных, школьных, пазашкольных, арганізацыйна-метадычных і іншых мерапрыемствах, запланаваных у гэты рабочы дзень ва Установе;

Рэжым работы настаўнікаў – шасцідзённы нармаваны скарочаны (36 гадзін) рабочы тыдзень з ненармаваным рабочым днём

Рэжым работы іншых катэгорый педагагічных работнікаў устанаўліваецца паводле індывідуальных штотыднёвых, штомесячных, на навучальную чвэрць, навучальнае паўгоддзе ці навучальны год графікаў работы, якія па меры неабходнасці, могуць карэктавацца.

Выхавальнікам Установы ўстанаўліваецца скарочаная працягласць працоўнага часу – 30 гадзін у тыдзень;

Штотыднёвы (не больш за 36 гадзін) працоўны тыдзень педагагічных работнікаў дасягаецца штодзённай, па меры неабходнасці, карэктыроўкай часу прыходу на працу і уходу з яе, без прычынення стратаў для арганізацыі адукацыйнага працэсу ва Установе.

6.6. Расклад заняткаў складаецца з улікам педагагічнай мэтазгоднасці выканання санітарна-гігіенічных нормаў, максімальнай эканоміі часу педагагічных работнікаў, зацвярджаецца дырэктарам і ўзгадняецца з прафсаюзным камітэтам Установы.

Настаўнікам, якія маюць нагрузку не больш за 18 гадзін, прадугледжваецца 1 дзень у тыдзень для метадычнай работы і павышэння кваліфікацыі. Парадак вызначэння і выкарыстання метадычнага дня ўстанаўліваецца дырэктарам па ўзгадненні з прафсаюным камітэтам.

6.7. Рэжым працы абслуговага і тэхнічнага персаналу Установы – шасцідзённы нармаваны працоўны тыдзень (40 гадзін), без уліку часу на абед.

Рэжым працы вартаўнікоў і памочнікаў выхавальнікаў устанаўліваецца па графіках зменнасці, якія зацвярджаюцца дырэктарам па ўзгадненні з прафсаюзным камітэтам. У графіках зменнасці вызначаюцца працягласць, час пачатку і заканчэння штодзённай працы (змены), чаргаванне змен, перапынкі для адпачынку, прыёму ежы і паміж зменамі, выхадныя дні.

Рэжым працы выхавальнікаў, павароў, конюха, прыбіральшчыц службовых памяшканняў, кухонных рабочых прадугледжвае бягучы графік работы з неабходнасцю выканання сваіх функцыянальных абавязкаў у нядзелі і святочныя дні і прадастаўленнем выходных дзён у іншыя дні згодна з арт. 140-141 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

6.8. Для работнікаў, у якіх устаноўленая працоўным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь норма працоўнага дня ці працоўнага тыдня не можа быць рэалізавана (адпаведна кожны дзень ці тыдзень), на падставе Калектыўнага дагавору можа ўжывацца сумаваны ўлік працоўнага часу. Пры гэтым агульная працягласць працоўнага часу за ўліковы перыяд (месяц, квартал, паўгоддзе, год) павінна быць роўная норме гадзін за гэты перыяд, разлічаны ў адпаведнасці з арт. 112-117 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Сумаваны ўлік працоўнага часу ўводзіцца наймальнікам па ўзгадненні з прафсаюзам

Уліковым перыядам пры сумаваным уліку працоўнага часу прызнаецца перыяд, у межах якога павінна быць выканана ў сярэднім усталяваная для дадзенай катэгорыі работнікаў працягласць працоўнага дня і працоўнага тыдня.

Уліковы перыяд можа вызначацца каляндарнымі ці іншымі перыядамі.

6.9. Дапускаецца прыцягненне работнікаў Установы да працы і дзяжурстваў ў выходныя і святочныя дні ў выключных выпадках, прадугледжаных заканадаўствам (аварыя, пагроза матэрыяльных страт установе, пагроза жыццю і здароўю навучэнцаў, астаўленне навучэнцаў без нагляду і інш.) па пісьмовым загадзе дырэктара, у якім указваецца падстава прыцягнення да працы.

6.10. У адпаведнасці з Парадкам правядзення атэстацыі рабочых месцаў па ўмовах працы і Пералікам работ з неспрыяльнымі ўмовамі працы, на якіх устанаўліваюцца даплаты работнікам з цяжкімі і шкоднымі, асоба цяжкімі і асоба шкоднымі ўмовамі працы ўстанаўліваюцца даплаты за неспрыяльныя ўмовы працы асобным катэгорыям работнікаў.

Дырэктар прыцягвае педагагічных работнікаў да дзяжурства па Установе. Дзяжурства павінна пачынацца не пазней, чым за 20 хвілін да пачатку заняткаў і працягвацца не больш за 20 хвілін пасля іх заканчэння. Графік дзяжурства складаецца на месяц (ці чвэрць) і зацвярджаецца дырэктарам Установы па ўзгадненні з прафсаюзным камітэтам.

Час восеньскіх, зімовых і вясновых канікулаў, а таксама час летніх канікулаў, які не супадае са штогадовым адпачынкам работнікаў, з'яўляецца рабочым часам. У гэтыя перыяды яны прыцягваюцца да педагагічнай і арганізацыйнай працы ў межах часу, які не перавышае іх навучальнай нагрузкі.

У канікулярны час педагагічны, навучальна-дапаможны і абслуговы персанал Установы можа прыцягвацца да выканання гаспадарчых і сельскагаспадарчых работ, не патрабуючых спецыяльных ведаў і ўменняў (дробны рамонт, праца на тэрыторыі ўстановы і інш.), у межах устаноўленага ім працоўнага часу.

Навучальная нагрузка педагагічным работнікам на новы навучальны год устанаўліваецца дырэктарам па ўзгадненні з прафсаюзным камітэтам да ўходу педагагічных работнікаў у адпачынак, за выключэнненм выхавальнікаў.

Пры ўстанаўленні нагрузкі ў педагагічных работнікаў, як правіла, павінна захоўвацца пераемнасць класаў (груп), а таксама гарантаваны законам мінімум навучальнай нагрузкі.

Няпоўная навучальная нагрузка педагагічным работнікам можа ўстанаўлівацца толькі з іх пісьмовай згоды.

Аб'ём навучальнай нагрузкі педагагічным работнікам ўстанаўліваецца стабільным на працягу ўсяго навучальнага года. Памяншэнне аб'ёму навучальнай нагрузкі магчыма пры памяншэнні агульнай колькасці гадзін у навучальных планах (напрыклад, у другім паўгоддзі) ці скарачэнні кантынгенту навучэнцаў і класаў-камплектаў на працягу навучальнага года.

Педагагічным і іншым работнікам Установы забараняецца змяняць па сваім меркаванні графік работы, расклад урокаў (заняткаў), працягласць урокаў (заняткаў) і перапынкаў (змен) паміж імі.

6.12. Прысутнасць у класе (групе) падчас уроку ці арганізацыі выхаваўчага працэсу работнікаў аддзела адукацыі ці іншых асобаў дапускаецца толькі з дазволу дырэктара ці яго намесніка і з папярэдняга апавяшчэння педагагічнага работніка.

6.13. Работнікі, якія па тых ці іншых уважлівых прычынах не могуць з'явіцца своечасова на працу, абавязаны загадзя папярэдзіць пра гэта свайго непасрэднага кіраўніка. Сваю адсутнасць яны павінны пацвердзіць апраўдальным дакументам.

6.14. Педагагічныя работнікі Установы абавязаны двойчы ў дзень (раніцай і ў другой палове дня), знаёміцца з усімі аб'явамі, якія размешчаны на дошцы аб'яў, з магчымымі заменамі ўрокаў і іншай аператыўнай інфармацыяй.

6.15. Работнікам Установы згодна з працоўным заканадаўствам прадастаўляецца адпачынак

6.16. Чарговасць прадастаўлення працоўных адпачынкаў устанаўліваецца для калектыва работнікаў графікам працоўных адпачынкаў, які зацвярджаецца наймальнікам па ўзгадненні з прафсаюзным камітэтам.

Графік адпачынкаў педработнікаў (акрамя выхавальнікаў) складаецца на кожны каляндарны год не пазней 1 красавіка бягучага года і даводзіцца да ведама ўсіх работнікаў Установы.

Прадастаўленне адпачынку дырэктару афармляецца загадам па аддзеле адукацыі, спорту і турызму, астатнім работнікам – загадам па Установе.

Па дамове паміж работнікам і наймальнікам дапускаецца замена працоўных адпачынкаў (асноўнага і дадатковага), акрамя адпачынку, які прадстаўляецца за працу са шкоднымі ўмовамі працы, грашовай кампенсацыяй.

Замена часткі адпачынку грашовай кампенсацыяй ажыццяўляецца кіраўніком Установы па пісьмовай заяве работніка, пры наяўнасці фінансавання.

6.17. Працоўныя адпачынкі (асноўны і дадатковы) за першы працоўны год прадастаўляюцца не раней чым праз шэсць месяцаў працы.

6.18. Працоўныя адпачынкі (асноўны і дадатковы) за другой і наступныя працоўныя гады прадастаўляюцца ў любы час працоўнага года, у адпаведнасці з чарговасцю прадастаўлення працоўных адпачынкаў, калі іншае не прадугледжана Працоўным кодэксам.

6.19. Дата пачатку працоўнага адпачынку вызначаецца па дамоўленасці паміж работнікам і наймальнікам.

Наймальнік абавязаны апавясціць работніка пра час пачатку працоўнага адпачынку не пазней чым за 15 каляндарных дзён.

Работнік, якому працоўны адпачынак прадастаўляецца індывідуальна, апавяшчаецца ў той жа тэрмін пісьмова.

6.20. У выпадках, прадугледжаных заканадаўствам ці калектыўнай дамовай, наймальнік абавязаны прадаставіць работніку, па яго просьбе, адпачынак без захавання заработнай платы

Па дамове бакоў работніку можа быць прадастаўлены адпачынак без захавання заработнай платы (у тым ліку з наступнай адпрацоўкай) па сямейных абставінах і з іншых нагодаў.
7. ЗААХВОЧВАННІ ЗА ПОСПЕХІ Ў ПРАЦЫ

7. Віды і парадак выкарыстання заахвочванняў работнікаў за працу вызначаюцца Калектыўным і працоўным дагаварамі, Правіламі ўнутранага працоўнага распарадку, Палажэннем аб узнагароджанні Граматай Установы, Статутам Ўстановы.

Заахвочванні могуць аб'яўляцца загадам наймальніка і даводзяцца да ведама работнікаў.

Абвешчаныя загадам заахвочванні заносяцца ва ўстаноўленым парадку ў працоўную кніжку работніка.

За асобныя працоўныя заслугі перад грамадствам і дзяржавай работнікі могуць быць прадстаўлены да дзяржаўных узнагарод у адпаведнасці з заканадаўствам.
8. АДКАЗНАСЦЬ ЗА ПАРУШЭННЕ ПРАЦОЎНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ

8. За супрацьпраўнае, вінаватае невыкананне ці неналежнае выкананне работнікам сваіх працоўных абавязкаў наймальнік можа прымяніць да работніка наступныя меры дысцыплінарнага спагнання:

1) заўвага;

2) вымова;

3) звальненне.

Звальненне ў якасці дысцыплінарнага спагнання можа быць ужыта ў выпадках:

- сістэматычнага невыканання работнікам без паважлівых прычын абавязкаў, ускладзеных на яго працоўным дагаворам, ці Правіламі ўнутранага працоўнага распарадку, калі да работніка раней ужываліся меры дысцыплінарнага спагнання (п. 4 арт. 42 Працоўнага кодэкса);

- прагулу (у тым ліку адсутнасці на рабоце больш трох гадзін на працягу працоўнага дня) без уважлівых прычын (п. 5 арт. 42 Працоўнага кодэкса);

- з'яўленні на працы ў стане алкагольнага, наркатычнага ці таксічнага ап'янення, а таксама распіванні спіртных напояў, ужыванні наркатычных сродкаў ці таксічных рэчываў у працоўны час ці па месцы працы (п. 7 арт. 42 Працоўнага кодэкса);

- здзяйсненні па месцы працы крадзяжу маёмасці наймальніка, факт чаго пацведжаны прысудам суда ці пастановай органа, у кампетэнцыю якога ўваходзіць накладанне адміністрацыйнага спагнання (п. 8 арт. 42 Працоўнага кодэкса);

8.1. Прагулам лічыцца нез'яўленне на працу без уважлівых прычын на працягу ўсяго працоўнага дня.

Таксама лічацца прагульшчыкамі работнікі, якія адсутнічалі на працы больш трох гадзін на працягу працоўнага дня без уважлівых прычын, і да іх могуць ужывацца меры адказнасці, устаноўленыя за прагул.

За прагул без уважлівых прычын наймальнік мае права паменшыць работніку працягласць працоўнага адпачынку на колькасць дзён прагулу. Пры гэтым працягласць працоўнага адпачынку не можа быць менш дваццаці чатырох каляндарных дзён.

8.2. Да ўжывання дысцыплінарнага спагнання ад парушальніка працоўнай дысцыпліны павінна быць запатрабавана пісьмовае тлумачэнне.

Адмова работніка даць тлумачэнне не можа служыць перашкодай для ўжывання спагнання.

Адмова работніка ад дачы тлумачэнняў афармляецца актам з указаннем прысутных сведак.

8.3. Дысцыплінарнае спагнанне ўжываецца не пазней аднаго месяца з дня выяўлення дысцыплінарнай правіннасці, не ўлічааючы часу хваробы работніка ці (і) знаходжанне яго ў адпачынку.

Спагнанне не можа быць ужыта пазней шасці месяцаў, а па выніках рэвізіі, праверкі, праведзенай кампетэнтнымі дзяржаўнымі органамі ці арганізацыямі, – пазней двух гадоў з дня здзяйснення дысцыплінарнай правіннасці.

Ва ўказаныя тэрміны не ўключаецца час вядзення следства па крымінальнай справе.

8.4. За кожную дысцыплінарную правіну можа быць ужыта толькі адно дысцыплінарнае спагнанне.

Да работнікаў, якія здзейснілі дысцыплінарныя правіннасці, незалежна ад ужывання мер дысцыплінарнага спагнання могуць ужывацца: пазбаўленне прэмій, змена часу падавання працоўнага адпачынку і іншыя меры. Віды і парадак ужывання гэтых мер вызначаюцца Правіламі ўнутранага працоўнага распарадку, Калектыўным дагаворам, працоўнымі дагаварамі, іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі.

8.5. Загад аб дысцыплінарным спагнанні з указаннем матываў аб'яўляюцца работніку пад роспіс ў пяцідзённы тэрмін.

Работнік, не азнаёмлены з загадам пра дысцыплінарнае спагнанне, лічыцца не маючым дысцыплінарнага спагнання.

Адмова работніка ад азнаямлення з загадам афармляецца актам з указаннем прысутных пры гэтым сведак.

8.6. За кожную дысцыплінарную правіннасць можа быць ужыта толькі адно дысцыплінарнае спагнанне.

8.7. Калі на працягу года з дня ўжывання дысцыплінарнага спагнання работнік не будзе падвергнуты новаму дысцыплінарнаму спагнанню, ён лічыцца не падвержаным дысцыплінарнаму спагнанню. Пры гэтым дысцыплінарнае спагнанне гасіцца аўтаматычна без выдання загада.

Дысцыплінарнае спагнанне можа быць знята наймальнікам датэрмінова да заканчэння года па ўласнай ініцыятыве, па хадатайніцтву непасрэднага кіраўніка, прафсаюзнай арганізацыі, а таксама па просьбе работніка.

Датэрміновае здыманне дысцыплінарнага спагнання афармляецца загадам.


9. ЗАКЛЮЧНАЕ ПАЛАЖЭННЕ

9.1. У дадзеных Правілах унутранага працоўнага распарадку выкладзены асноўныя правы, абавязкі і адказнасць наймальніка і работнікаў пры арганізацыі працоўнай дзейнасці і адукацыйнага працэсу ва Установе.

9.2. Больш падрабязнае тлумачэнне правоў, абавязкаў і адказнасці наймальніка і работнікаў Установы ў той ці іншай сітуацыі выкладзены ў Працоўным кодэксе Рэспублікі Беларусь, "Каментары да Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь" і ў іншых дзеючых заканадаўчых актах Рэспублікі Беларусь, якія павінны вывучацца як наймальнікам, так і работнікамі Установы для правільнага выкарыстання ў сваёй практычнай дзейнасці.

Члены працоўнага калектыву

Сенненскай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў

азнаёмлены з дадзенымі Правіламі на

агульным сходзе працоўнага калектыву,

які адбыўся 16 лютага 2012 г.





: e107 files -> doc
doc -> Савета Сенненскай сярэдняй школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей
doc -> Палажэнне аб постінтэрнатным суправаджэнні Дзяржаўнай установы адукацыі "Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот І дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў"
doc -> Палажэнне аб сацыяльна-педагагічнай І псіхалагічнай службе Дзяржаўнай ўстановы адукацыі
doc -> Т. П. Макарава “ ” 2015 года Графік работы выхавацелей Сенненскай школы-інтэрната у 2015/2016 навучальным годзе
doc -> План пасяджэнняў Савета Сенненскай школы-інтэрната для дзяцей-сірот І дзяцей
doc -> Это нужно Не мертвым! Это надо
doc -> Вучэбны план I – XI класаў Дзяржаўнай установы адукацыі
doc -> Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму
doc -> Узгоднена зацвярджаю
doc -> Назва адміністрацыйнай працэдуры




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка