Празцярпенне да збаўлення



Дата канвертавання15.05.2016
Памер18.45 Kb.
Прапанова І – адарацыя

Празцярпенне да збаўлення

Пане, Твая міласэрнасць у сваёй паўнаце праявілася на крыжы, калі Ты за кожнага з нас аддаў сваё жыццё, каб мы маглі жыць вечна ў радасці і шчасці, без болю і цярпення, без крыўд і нянавісці. Ты самім сабою адчыніў браму да вечнага жыцця, але шлях да гэтай брамы вельмі цярністы і нам часта не хапае сіл, каб не звярнуць са шляху веры. Верым Тваёй міласэрнасці, якая не мае межаў і прытуляе кожнага з нас.

Стоячы перад Табою, утоеным у Найсвяцейшым Сакрамэнце, прагнем маліцца словамі святой Фаўстыны: «Я праслаўляю Цябе, Створца і Пане, утоены ў Найсвяцейшым Сакрамэнце. Я праслаўляю Цябе за ўсе справы рук Тваіх, у якіх аб'яўляецца для мяне столькі мудрасці, дабрыні і міласэрнасці.

О Пане, Ты рассеяў гэтулькі прыгажосці на зямлі, і Яна мне кажа пра Тваю прыгажосць, хоць і з'яўляецца толькі слабым адлюстраваннем Цябе, неспасцігальная Прыгажосць. І хоць Ты схаваўся і стаіўся, і затаіў сваю прыгажосць, мой позірк, асветлены вераю, дасягае Цябе, і мая душа спазнае свайго Створцу, сваё найвышэйшае дабро, і ўсё маё сэрца патанае ў малітве праслаўлення. Створца мой і Пане, Твая дабрыня дае мне адвагу гаварыць з Табою. Твая міласэрнасць робіць так, што паміж намі знікае прорва, якая аддзяляе Створцу ад стварэння…» (Дз. 1692)

(Спеў)

Езус, аб'яўляючыся святой сястры Фаўстыне, гаворыць словы, якія скіраваны да кожнага з нас: «Не бойся, грэшная душа, свайго Збаўцы, Я першы набліжаюся да цябе, бо ведаю, што сама па сабе ты не здольная ўзняцца да Мяне. Не ўцякай, дзіця, ад свайго Айца, пажадай завесці размову сам-насам СА сваім Богам міласэрнасці, які сам хоча сказаць табе словы прабачэння і абсыпаць цябе сваімі ласкамі. О, якая дарагая для Мяне твая душа. Я запісаў тваё імя на сваіх руках, і ты ўрэзалася глыбокаю ранаю ў Маё сэрца… Я – твая сіла, Я дам табе моц для змагання…» (Дз. 1485)



(Спеў)

Кожны з нас важны для Езуса, кожны – непаўторны і любімы. Няма такога бруду ў гэтым свеце, кааб Езус нас з яго не выцягнуў, калі мы самі Яго аб гэтым папросім. Кожнага з нас Езус хоча прывесці да сябе. Нават ў найвялікшай роспачы і цемры духоўнай Езус звяртаецца словамі з Дзённіка: «Душа, пагружаная ў цемру, не ўпадай у роспач, яшчэ не ўсё страчана, распачні размову са сваім Богам, які – сама любоў і сама міласэрнасць… Менавіта ты, дзіця Маё, маеш выключнае права на Маю міласэрнасць» (Дз 1486)

Шлях да Езуса вядзе праз цярпенне, выпрабаванні, хваробы. Калі мы ўсяго гэтага выракаемся, то выракаемся і Хрыста, а з Ім і вечнага жыцця.

(Святая сястра Фаўстына Кавальская ZMBM Дзённік, пераклад К.Лялько, Мінск «ProChristo», 2014)



Малітва: Вяночак да Божай Міласэрнасці




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка